Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Я кіўнуў.
— I фы расумееце, што фы п’яніса і турань?
Я кіўнуў.
— Тады пакладзіце правую руку ў левую кішэню штаноў на знак поўнага патпараткафання Анёлу Натсфычайнасцяў.
3 пэўных прычынаў мне падалося гэта немажлівым. Папершае, левую руку я зламаў зваліўшыся з лесвіцы, і таму, калі б я выпусціў вяроўку з правай рукі, левая не змагла б мне дапамагчы. Па-другое, мае штаны скрала варона. Таму я пачаў адмоўна хітаць галавой, каб паказаць, што выканаць цалкам разумнае патрабаванне Анёла я цяпер не магу. Але я не паспеў зрабіць нават гэтага.
— Ідзі к шорту тады! — пракрычаў Анёл Надзвычайнасцяў.
3 гэтымі словамі ён дастаў востры нож і перарэзаў вяроўку, за якую я трымаўся. Так выйшла, што мы праляталі акурат над маім домам (які падчас маіх падарожжаў быў цудоўненька адбудаваны]. Я ўпаў галавой уніз у комін і ляснуўся ў камін у сталовай.
Ачуняўшы пасля такога аглушальнага падзення, я зразумеў, што цяпер недзе чатыры гадзіны раніцы. Я ляжаў у тым самым месцы, куды зваліўся з шару. Мая галава была сярод попелу, а ногі — на аскепках століка сярод рэшткаў дэсерту, змяшаных з газетамі, разбітым шклом, перакуленымі бутэлькамі і пустым гарлачыкам з-пад кіршэнвасэру. Так мне адпомсціў Анёл Надзвычайнасцяў.
Пераклала Кацярына Дубоўская
Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е
Увосень 18** года, падчас падарожжа па самым поўдні Францыі, я апынуўся за некалькі міляў ад аднае maison de sante', альбо прыватнай вар’ятні, пра якую шмат чуў у Парыжы ад маіх калегаў-медыкаў. Я ніколі не быў у такім месцы, таму палічыў, што магчымасць надарылася занадта добрая, каб яе не скарыстаць, і прапанаваў свайму спадарожніку — джэнтльмену, з якім выпадкова пазнаёміўся некалькі дзён таму, — крыху збочыць (што заняло б у нас гадзіну ці каля таго] і агледзець гэтую ўстанову. Ён, што праўда, адмовіўся, спаслаўшыся, па-першае, на спешку, а па-другое, на звычайны страх перад вар’ятамі, аднак папрасіў мяне не зважаць на яго з ветлівасці, якая магла б перашкодзіць задавальненню мае цікаўнасці, і сказаў, што ён паедзе далей павольней, каб я здолеўдагнацьяго цягам гэтагаціхаця б наступнагадня. Калі ён пачаў са мною развітвацца, я раптам падумаў што мяне могуць туды не пусціць, і падзяліўся з ім сваімі сумневамі. Ён пагадзіўся, сказаўшы, што без асабістага знаёмства з дырэктарам гэтае ўстановы мсьё Маярам альбо рэкамендацыйных лістоў я сапраўды магу сутыкнуцца з цяжкасцямі, бо правілы ў гэтых прыватных вар'ятнях нашмат больш строгія, чым у звычайных лякарнях. Ён дадаў таксама, што некалькі гадоў таму яму давялося пазнаёміцца з Маярам, і ўсё, што ён можа для мяне зрабіць, — гэта праводзіць да дзвярэй і прадставіць мяне, таму што пачуцці, якія выклікае ў яго вар’яцтва, не дазволяць яму зайсці ў дом.
Я падзякаваў. Мы збочылі на зарослую травою сцяжыну, якая ішла ўздоўж падножжа гары і праз паўгадзіны стала ледзь бачная сярод густога лесу. Мы праехалі праз цёмны, панылы гушчар каля дзвюх міляў калі ўбачылі перад сабою maison de sante. Гэта быў дзівосны замак, у некаторых месцах напаўразбураны, які быў такі стары й занядбаны, што яго наўрад ці можна было здаваць у арэнду. Убачыўшы бу-
1	Псіхіятрычная лякарня (фр.).
дынак, я мімаволі скалануўся і, спыняючы каня, ледзьве не павярнуў назад. Аднак адразу ж засаромеўся свае слабасці і рушыў далей.
Калі мы пад’ехалі да брамы, я заўважыў што яна крыху прачыненая, а праз шчыліну вызірае нейкі чалавек. Праз імгненне ён выйшаў наперад, звярнуўся да майго спадарожніка па імені, сардэчна паціснуў яму руку і запрасіў увайсці. Гэта быў сам мсьё Маяр — мажны, прыемнага выгляду джэнтльмен старое закваскі з вытанчанымі манерамі, паважнасць і годнасць якога моцна ўражвалі.
Мой таварыш, прадставіўшы мяне, згадаў пра маё жаданне агледзець лякарню, выслухаў запэўніванні мсьё Маяра пра тое, што ўся ўвага будзе належаць мне, развітаўся, і больш я яго не бачыў.
Калі ён паехаў дырэктар правёў мяне ў маленькую, вельмі акуратную гасцёўню, у якой разам з іншымі праявамі вытанчанага густу я ўбачыў шмат кніг, малюнкаў, вазаў з кветкамі і музычных інструментаў. Яркі агонь весела палаў у каміне. За фартэп’яна сядзела маладая і вельмі прыгожая жанчына, якая спявала арыю Беліні, але змоўкла, калі я ўвайшоў, прывітаўшы мяне з ветлівай далікатнасцю. У яе быў ціхі голас, а ў паводзінах я заўважыў нейкую прыгнечанасць. Мне здалося таксама, што цень смутку ляжаў на яе твары, празмерна бледным, але ад гэтага не менш прывабным, як на мой густ. Яе жалобны строй абудзіў ува мне змяшанае пачуццё павагі, цікаўнасці і захаплення.
У Парыжы мне даводзілася чуць, што ва ўстанове мсьё Маяра дзейнічае так званая «сістэма палёгкі», што ўсе пакаранні скасаваныя, абмежаванні ўжываюцца вельмі рэдка, а пацыенты, за якімі таемна назіраюць, карыстаюцца ўяўнай свабодаю: многія з іх могуць гуляць па доме і садзе, апранутыя ў звычайнае адзенне, быццам ніякія не вар'яты.
Маючы ўсё гэта на ўвазе, я быў асцярожны, размаўляючы з маладою лэдзі, бо не быў упэўнены, што яна здаровая, да таго ж нейкі трывожны бляск у яе вачах амаль упэўніў мяне ў адваротным. Я ўважліва сачыў за сваімі словамі, гаворачы толькі на агульныя тэмы, якія не маглі раздражніць ці
ўсхваляваць нават вар'ята. На ўсё, што я гаварыў, яна адказвала выключна разумна, і нават яе незвычайныя назіранні сведчылі пра непахісна здаровы сэнс; але доўгае знаёмства з метафізікаю шаленства навучыла мяне не даваць веры такім доказам нармальнай псіхікі, і я па-ранейшаму прытрымліваўся ў размове той абачлівасці, якую абраў з самага пачатку.
Праз некаторы час спрытны служка ў ліўрэі прынёс садавіны, віна і іншых пачастункаў якія я пакаштаваў; неўзабаве маладая лэдзі выйшла з пакоя, і я запытальна паглядзеў на гаспадара.
— 0 не, — сказаў ён, — не, што вы, гэта ж мая сваячка — пляменніца, вельмі паважаная жанчына.
— Вельмі выбачаюся за такое падазрэнне, — адказаў я, — але ж у мяне ёсць апраўданне. Вашая незвычайная сістэма кіравання добра вядомая ў Парыжы, таму я палічыў магчымым, што... што...
— Так-так, можаце болып нічога не казаць, мне нават варта падзякаваць вам за вашую ўхвальную асцярожнасць. Такую разважлівасць нячаста сустрэнеш у маладых людзях. У нас здараліся праблемы, выкліканыя легкадумнасцю некаторых нашых наведнікаў. Калі дзейнічала мая старая сістэма і пацыентам было дазволена гуляць туды-сюды як заманецца, іх часта ўводзілі ў небяспечны шал неразважныя асобы, якія прыходзілі агледзець дом. Гэта змусіла мяне ўвесці строгую сістэму абмежаванняў, і цяпер доступ сюды атрымлівае толькі той, у чыёй абачлівасці я магу быць упэўнены.
— Калі дзейнічала вашая старая сістэма... — паўтарыў я ягоныя словы. — Ці правільна я разумею, што «сістэма палёгкі», пра якую я так шмат чуў, скасаваная?
— Вось ужо некалькі тыдняў, як мы пастанавілі адмовіцца ад яе назаўсёды, — адказаў ён.
— Няўжо праўда?! Вы шалёна мяне здзівілі!
— Сэр, — сказаў ён уздыхнуўшы, — мы палічылі абсалютна неабходным вярнуць ранейшыя парадкі. Патуранні ва ўсе часы пагражалі страшэннай небяспекай, а іх карысць
значна перабольшвалася. Я лічу, сэр, што для гэтай установы такая сістэма сталася значна большым выпрабаваннем, чым для любой іншай. Мы заўсёды дзейнічалі ў межах разумнае гуманнасці. Шкада, што вы не наведалі нас раней, каб мець магчымасць пра ўсё меркаваць самастойна. Але вы, здаецца, добра знаёмы з сістэмай палёгкі.
— He зусім. Я атрымаў звесткі з трэціх ці чацвертых рук.
— Тады я ў агульных рысах вам пра яе раскажу. Значыцца, пацыенты былі такімі сабе menages1, іх песцілі і ўлагоджвалі. Мы не пярэчылі ніводнай з фантазіяў што прыходзілі ў галовы вар'ятаў. Наадварот, мы іх нават падтрымлівалі і многіх канчаткова вылекавалі менавіта так. Нішто так не ўплывае на кволы розум вар'ята, як reductio ad absurdum2. Напрыклад, у нас былі людзі, што ўяўлялі сябе куранятамі. Лячэнне палягалаўтым, што мы настойвалі на гэтымяк на ісціне: называлі пацыента ідыётам, калі ён недастаткова ўсведамляў гэтую ісціну, і цэлы тыдзень адмаўлялі яму ў любой ежы, апроч той, якую ядуць кураняты. У такіх выпадках крыху зярнятаў і каменьчыкаў рабілі сапраўдныя цуды.
— I гэта ўсё, што вы рабілі?
— Безумоўна, не. Мы аддавалі шмат увагі простым забавам: у асноўным музыка, танцы, гімнастыка, карты, некаторыя кнігі і так далей. Мы рабілі выгляд, што лекуем кожнага ад найзвычайнейшай цялеснай хваробы. Слова «вар'яцтва» ніколі не прамаўлялася. Важна было прымусіць кожнага назіраць за тым, што робяць астатнія. Упэўні вар'ята ў тым, што ты верыш у ягоныя розум ды разважлівасць, — і ён твой душою й целам. Дзякуючы гэтаму мы маглі абыходзіцца без штату наглядчыкаў, даволі дарагога, дарэчы.
— I вы не ўжывалі ніякіх пакаранняў?
— Ніякіх.
— I ніколі не замыкалі пацыентаў?
— Вельмі рэдка. Час ад часу, калі ў каго-небудзь наступаў крызіс альбо раптоўнае шаленства, мы змяшчалі яго ў адасо-
1 Тыя, каму патураюць (фр.).
2 Звядзенне да абсурду (лац.).
бленую палату, каб ягонае хваляванне не парушала спакою, і трымалі там, пакуль не надаралася магчымасць перадаць яго на рукі сябрам. Небяспечных шаленцаў у нас няма, іх звычайна адвозяць у дзяржаўныя лякарні.
— I вы цяпер усё гэта скасавалі. Думаеце, да лепшага?
— Безумоўна. Сістэма мела свае недахопы і нават пагражала небяспекай. Цяпер, на шчасце, яна выкараненая з maisons de sante па ўсёй Францыі.
— Вашыя словы, — сказаў я, — неймаверна мяне здзівілі. Да гэтага моманту я быў упэўнены, што ва ўсёй краіне не практыкуецца іншага метаду лекавання маніяў.
— Вы яшчэ малады, мой дружа, — адказаў гаспадар, — але прыйдзе час, калі вы навучыцеся самастойна меркаваць пра тое, што адбываецца ў свеце, і не будзеце давяраць балбатні іншых. He верце ні каліву з таго, што чуеце, і давярайце толькі палове таго, што бачыце. Што да нашае maison de sante, то зразумела, што вас увёў у зман нейкі невук. Зрэшты, пасля абеду, калі вы дастаткова адпачылі, буду рады паказаць вам увесь дом і пазнаёміць вас з сістэмай, якая (так думаю і я, і ўсе, хто ўпэўніўся ў яе эфектыўнасці] незраўнана больш дзейсная, чым усе распрацаваныя да гэтага.
— Яна належыць вам? — пацікавіўся я. -— Гэта вашае вынаходніцтва?
— Маю гонар прызнаць, — адказаў ён, — што гэта так, прынамсі, у некаторай ступені.