Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Мсьё Сімпсон прабачайся манёры, я кажу о! Ён Ыеп адгадай усё вельмі праўда. Што тут кажу яшче? 0?Я не буду кажу болей.
Eugenie Lalande
Эжэні! Я цалаваў гэтую шляхотную нататку мільёны разоў і, думаю, здзейсніў з ёй безліч іншых дзівацкіх рытуалаў, якіх
цяпер ужо не прыгадаю. А Толбат усё не вяртаўся. 0, каб жа ён хоць крыху здагадваўся, як ён катуе сябра сваёй адсутнасцю, ці не кінуўся б ён, добрая душа, аблегчыць мае пакуты? I паколькі ён усё не ехаў, я напісаў яму. Ён адказаў. Яго затрымлівалі неадкладныя справы — але неўзабаве ён мусіў быць. Ён прасіў мяне быць цярплівым: стрымліваць памкненні, чытаць кнігі супакаяльнага зместу, не піць нічога мацнейшага за рэйнскае віно і шукаць паратунку ў філасофіі. Ідыёт! Калі ён не мог прыехаць сам, чаму, у імя найвышэйшага розуму, чаму ён не далучыў да свайго адказу рэкамендацыйны ліст? Я напісаў яму зноў молячы аб такім лісце. Мой ліст вярнуў той самы лёкай з наступнай зробленай алоўкам прыпіскай. Падонак выпраўляўся ў правінцыю да свайго гаспадара:
З'ехаўшы з С. учора немавед куды, калі вернецца — не сказаўшы. Таму рашыў вярнуць ліст. Рука нібы вашая, а вы заўсёды нецярплівіце.
Кланяюся,
Стабс
Пасля гэтага лішне казаць, што я ў думках нанізаў гаспадара на пару са служкам чарцям на вілы. Але злаваць не было сэнсу, а нараканні не суцяшалі.
Апошняй маёй надзеяй была мая прыроджаная дзёрзкасць. Дагэтуль яна служыла мне добрую службу, і я вырашыў зноў ужыць яе на сваю карысць. Да таго ж пасля гэткага ліставання што такога непрыстойнага, у рамках дазволенага, я мог здзейсніць, каб мадам Лаланд палічыла гэта недапушчальным? Атрымаўшы ліст, я ўзяў за звычку сачыць за яе домам і такім чынам даведаўся, што шарай гадзінай яна мае завядзёнку выпраўляцца на шпацыр па публічным парку, на які глядзелі яе вокны, у суправаджэнні адно мурына ў ліўрэі. Тут, у раскошным цені дрэваў, у паўзмроку ліпеньскага вечара, я прычакаў момант і наблізіўся да яе.
Каб служка нічога не сцяміў я зрабіў гэта ўпэўнена, так, нібыта мы старыя знаёмыя. 3 прысутнасцю духу сапраўднай
парыжанкі яна адразу ўключылася ў гульню і, вітаючы мяне, працягнула чароўную маленькую ручку. Слуга адразу запаволіў хаду; нашыя сэрцы, перапоўненыя каханнем, нарэшце змаглі пачаць бясконцае і шчырае сумоўе.
Паколькі мадам Лаланд гаварыла па-ангельску нават менш спрактыкавана, чым пісала, мы маглі разумецца адно па-французску. На гэтай салодкай мове, такой прыдатнай для мілосных справаў я з уласцівым мне імпэтам і палкасцю адкрыўся ёй і з усім красамоўствам, на якое быў здольны, пераконваў яе пагадзіцца неадкладна стаць маёй жонкай.
На маю нецярплівасць яна адказала ўсмешкай. Яна завяла старую песню пра «што скажуць людзі» — забабон, які так часта стае на шляхуда шчасця, даючы шчасцю сысці назаўжды. Па яе назіраннях, я ўскрай неабачліва даў сваім сябрам зразумець, што прагну нашага знаёмства, — то бок што мы яшчэ не знаёмыя, а значыць, не можам утаіць час, калі гэта адбылося. I потым яна зазначыла, пачырванеўшы, наколькі гэты час непрацяглы. Неадкладны шлюб быў бы памылкай, нагодай для плётак, гэта было б занадта. Усё гэта яна прамовіла з чароўнай наіўнасцю, якая прывяла мяне адначасова ў захапленне і адчай, але змусіла пагадзіцца. Яна нават жартам звінаваціла мяне ў паспешлівасці — у непрыстойнасці. Яна нагадала мне, што я нават не ведаў хто яна, якія перспектывы, сувязі мае, якое становішча займае ў грамадстве. Яна, хоць і насуперак сваім пачуццям, маліла мяне добра абдумаць маю прапанову і назвала маё каханне апантанасцю — фантомам, хвілінным насланнём, хімернай ды эфемернай крэатурай хутчэй уяўлення, чым сэрца. Усе гэтыя рэчы яна прамовіла ў мяккіх прыцемках, што ўсё гусцелі вакол нас, а потым адным пяшчотным поціскам сваёй боскай ручкі ў адзін салодкі міг абрынула сцяну аргументаў якую толькі што збудавала.
Я адказаў як мог, уклаўшы ў адказ усю моц праўдзівага кахання. Я гаварыў доўга і напорыста пра сваю жарсць, сваю апантанасць, пра яе неверагодную красу, пра сваё бязмежнае захапленне. Пры канцы я з пераканаўчай энергіяй згадаў пра падводныя камяні, што атачаюць фарватар кахання — таго
праўдзівага кахання, шлях да якога заўжды цярністы, і таму, падсумаваў я, дзеля ўзаемнай бяспекі не варта намотваць на гэтым шляху збыткоўныя мілі.
Апошні аргумент, здавалася, змякчыў суворасць яе намераў. Яна палагаднела. Але, па яе словах, заставалася яшчэ адна перашкода, якую я належным чынам не ўзяў да ўвагі. Гэта быў далікатны момант — пагатоў для жанчыны; згадваючы пра гэта, яна, як адчувала, мусіла ахвяраваць сваімі пачуццямі; але ж для мяне яна была гатовая на любую ахвяру. Яна намякала на пытанне ўзросту. Ці ведаю я — ці дакладна ведаю я розніцу ў нашым веку? Калі ўзрост мужа на некалькі гадоў — нават на пятнаццаць ці дваццаць — перавышае ўзрост жонкі, у свеце гэта лічаць дапушчальным і нават слушным, але яна заўсёды трымалася пераканання, што жонка не павінная пераўзыходзіць мужа гадамі. Такая ненатуральная розніца ў веку, на жаль, часта стаецца запарукай няшчасця ў асабістым жыцці. Цяпер яна ведае, што мне споўнілася дваццаць два, у той жа час я магу не мець уяўлення, наколькі век маёй Эжэні перавышае гэтую лічбу.
Усё гэта было прамоўлена з душэўным высакародствам, з годнай шчырасцю, якая ўсхвалявала, зачаравала мяне, узмацніўшы путы кахання. Я ледзьве стрымліваў памкненні, якія авалодалі мною.
— Душачка мая Эжэні! — ускрыкнуў я. — Ды пра што можа быць гаворка? Вы на некалькі гадоў старэйшая ад мяне. I што з таго? Звычаі свету — дурныя ўмоўнасці. Для тых, хто кахае, як кахаем мы, хіба год неяк розніцца з гадзінаю? Мне споўнілася дваццаць два, гаворыце вы; дапусцім, мне амаль дваццаць тры. Ну а вы, мая дарагая Эжэні, хіба вам можа быць болей за... за... за...
Тут я зрабіў невялічкую паўзу, спадзеючыся, што мадам Яаланд уставіць у маю фразу свой сапраўдны ўзрост. Але францужанка ніколі не скажа наўпрост і заўжды, калі ёй задаюць нясціплае пытанне, мае напагатове нейкую адмысловую прыдумку. У нашым выпадку Эжэні, якая перад тым, здавалася, шукала нешта ў ліфе, нарэшце ўраніла ў траву мініяцюру, якую я тут жа падняў і паказаў ёй.
— Вазьміце яе — сказала яна, пасміхаючыся сваёй наймілейшай усмешкай. Гэта падарунак вам ад той, каго яна так прывабна выяўляе. Да таго ж на адваротным баку вы, магчыма, знойдзеце адказ на пытанне, якое вас так хвалюе. Цяпер, як бачыце, даволі цёмна — але вы можаце спакойна разгледзець яго заўтра зранку. А пакуль што праводзьце мяне ў дом. Mae сябры ладзяць музычную імпрэзку. У дадатак, абяцаю, вы пачуеце выдатныя спевы. Мы, французы, не такія пурытане, як вы, амерыканцы, і я без цяжкасцяўувяду вас у салон пад відам старога знаёмца.
Сказаўшы гэта, яна абаперлася на маю руку, і я правёў яе ў дом. Сядзіба была вельмі гожай і, думаю, густоўна мэбляванаю. Наконт апошняга мне было цяжка меркаваць, бо мы прыйшлі, калі стала зусім цёмна, а ў найлепшых дамах Амерыкі ў гарачыя летнія вечары часта любяць трымаць шарую гадзінку. Праз пэўны час пасля майго прыходу, вядома ж, у галоўнай гасцёўні запалілі цыліндрычную лямпу, і я мог пабачыць, што гэты пакой быў абстаўлены з надзвычай добрым і нават выдатным густам, але два іншыя пакоі, у якіх збольшага перабывалі госці, заставаліся ўвесь вечар ахутаныя прыемным паўзмрокам. Гэта вельмі прадуманы звычай, які дае запрошаным права выбару паміж святлом і цемрай, і нашыя заморскія сябры зрабілі як найлепей, пераняўшы яго.
Такім чынам я прабавіў, без сумневаў, найпрыўкраснейшы вечар свайго жыцця. Мадам Лаланд не перабольшыла музычныя здольнасці сваіх сяброў; я пачуў спевы, выдатнейшых за якія не чуў нідзе, апроч хіба Вены. Выканаўцаў музыкі было шмат, і талент яны мелі неймаверны. Спявалі збольшага дамы, і кожная прынамсі добра. Нарэшце, калі пачулася патрабавальнае «Мадам Лаланд!», яна хутка паднялася, без какетлівых адмаўленняў з шэзлонгу, на якім сядзела поруч са мной, і ў суправаджэнні аднаго ці двух джэнтльменаў і той самай сяброўкі з оперы рушыла да піяніна ў галоўнай гасцёўні. Я мусіў бы праводзіць яе, але адчуў, што, беручы да ўвагі тое, як я трапіў у дом, мне лепей заставацца ў цені, дзе я і заставаўся. Таму я быў пазбаўлены прыемнасці бачыць спявачку, але мог чуць яе.
Уражанне, якое яна зрабіла на слухачоў было неверагодна моцным, на мяне ж яе спевы падзейнічалі з яшчэ большай сілай. Я не ведаю, як апісаць гэта належным чынам. Часткова эфект, вядома ж, быў выкліканы каханнем, якое перапаўняла мяне, але галоўным чынам тым, як чулліва спявала Эжэні. Гэта па-за магчымасцямі мастацтва — надаць арыі ці рэчытатыву большай жарснай выразнасці, чым гэта выйшла ў яе. Тое, як яна выканала раманс з «Атэла»*, інтанацыя, з якой яна праспявала «Sul тіо sasso»1 з «Капулеці»*, дагэтуль гучыць у маёй памяці. Яе нізкі голас здзяйсняў цуды. Ён ахопліваў тры поўныя актавы, ад канральтавага «рэ» да верхняга «рэ» сапрана і, хоць быў дастаткова моцны, каб напоўніць Сан-Карла*, філігранна даваў рады ўсім вакальным складанасцям — узыходным і сыходным гамам, кадэнцыям і фіярытурам.У фінале «Самнамбулы»* яна вельмі эфектна праспявала:
Ah! non giunge uman pensiero Al contento ond ‘io son piena2.
Наследуючы Малібран*, яна змяніла арыгінальнае лібрэта Беліні, узяўшы тэнаровае «соль», пасля чаго перакінула «соль» на дзве актавы ўверх.
Устаўшы ад піяніна пасля ўсіх гэтых вышыняў вакальнага майстэрства, яна зноў села поруч са мной; тады я ў самых узнёслых выразах выказаў ёй маю ўзнесенасць, маё захапленне канцэртам. Я не сказаў нічога пра сваё здзіўленне, і ўсё ж я быў вельмі і вельмі здзіўлены: пры звычайнай размове яе голас быў слабаватым і як бы крыху дрыжэў, што не дазваляла мне чакаць ад яе вялікіх вакальных здольнасцяў.
3 гэтага моманту пацякла доўгая, шчырая, сур'ёзная і бесперапынная'размова. Яна прымусіла мяне закрануць многія эпізоды майго ранняга дзяцінства; слухала яна з глыбачэзнай увагай, не прапускаючы ні слова. Я апавёў усё, адчуваючы,
1 Над маім уцёсам (іт.).
2 Ах! Розум чалавека не спасцігне Радасці, што мяне перапаўняе (іт.).
што гэта мой абавязак — апавесці ўсё, нічога не ўтойваць ад яе давяральнага спачування. Падбадзёраны яе ўласнай шчырасцю што да далікатнага пытання ўзросту, я з вартай пахвалы адкрытасцю спыніўся не толькі на сваіх кепскіх звычках, але пералічыў усе свае маральныя і нават фізічныя недахопы; такія прызнанні патрабуюць вялікай мужнасці, а таму ёсць найлепшым доказам кахання. Я згадаў свае студэнцкія гады — дзівацтвы, гулянкі, даўгі і інтрыжкі. Я зайшоў так далёка, што прызнаўся ў лёгачным кашлі, які пэўны час нязначна турбаваў мяне, у хранічным рэўматызме, у спадчыннай схільнасці да падагры і, нарэшце, у непрыемнай і нязручнай ніцавокасці, якую, тым не менш, дагэтуль мне ўдавалася ад усіх утойваць.