Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
— Што да апошняга, — сказала мадам Лаланд, смеючыся, — вы дарма зрабілі такое прызнанне, бо без яго ніводная душа, клянуся, не западозрыла б вас. Дарэчы, — працягнула яна, — ці памятаеце вы, — і тут яна пачырванела так, што нават змрок пакоя не змог схаваць полымя яе шчок, — ці памятаеце вы, mon cherami1, пра аптычную прыладу, якая вісіць вось тут, на маёй шыі?
Гаворачы, яна круціла ў пальцах той самы двайны ларнет, які так збянтэжыў мяне ў оперы.
— 0, я надта добра яе памятаю! — ускрыкнуў я, жарсна паціскаючы пяшчотную ручку, якая прапаноўвала мне ларнет. Гэта была складаная і раскошная цацка, багата дэкараваная разьбой, філігранню і каштоўнымі камянямі; нават у слабым асвятленні было бачна, наколькі высокай можа быць іх цана.
— Eh bien! mon аті2, — працягнула яна з некаторай настойлівасцю, якая мяне нават здзівіла. — Eh bien, mon ami, вы патрабуеце ад мяне дар, які самі называеце бясцэнным. Вы патрабуеце, каб заўтра я стала вашай жонкай. Калі я пайду насустрач вашым угаворам і, дадам, памкненням маёй душы, ці змагу я атрымаць права на маленькую, зусім маленькую паслугу з вашага боку?
1 Мой мілы (фр.).
2 Вось жа, мой мілы (фрф
— Якую паслугу? — усклікнуў я з імпэтам, які амаль прыцягнуў да нас увагу кампаніі, наяўнасць якой толькі і ўстрымала мяне ад намеру кінуцца да яе ног. — Якую паслугу, мая каханая, мая Эжэні? Якую паслугу? Лічыце, яна ўжо выкананая!
— Вы павінны змагчы, mon аті, — сказала яна, — дзеля Эжэні, якую вы кахаеце, маленькую слабасць, у якой толькі што прызналіся, слабасць хутчэй маральную, чым фізічную, якая, паверце мне, зусім не спалучаецца з высакароднасцю вашай сапраўднай натуры, не пасуе вашай прыроджанай шчырасці і якая, калі не кантраляваць яе, абавязкова ўцягне вас, раней ці пазней, у якую-небудзь вельмі непрыемную сітуацыю. Вы павінны змагчы дзеля мяне прыхамаць, якая, як вы самі гаворыце, прымушае вас хаваць недахоп зроку. Бо вы хаваеце гэты недахоп, адмаўляючыся карыстацца сродкам, які яго прыбірае. Думаю, вы зразумелі: я хачу, каб вы насілі акуляры — ц-с-с-! — вы ўжо паабяцалі насіць іх, дзеля мяне. Вазьміце гэтую штучку з маіх рук, яна паляпшае зрок, у астатнім яе каштоўнасць невялікая. Бачыце, яе лёгка скласці так і так, можна насіць на носе як акуляры або ў кішэні камізэлькі як ларнет. Аднак вы ўжо паабяцалі мне насіць яе ў першай якасці, дзеля мяне.
Такая просьба — ці трэба казаць? — нямала мяне збянтэжыла. Але ўмова, з якой яна была спалучаная, не дапускала ніякіх ваганняў.
— Згода! — закрычаў я з усёй палкасцю, на якую быў здольны ў той момант. — Згода! Я з радасцю пагаджаюся! Дзеля вас я ахвярую ўсім. Сёння я буду насіць гэты ларнет як ларнет, каля сэрца, але заўтра, як толькі ўзыдзе сонца дня, у які я буду мець шчасце назваць вас сваёй жонкай, я надзену яго на... на нос і буду насіць не здымаючы, у менш рамантычным і модным, але больш зручным выглядзе, які вам даспадобы.
Пасля гэтага мы пачалі абмяркоўваць дэталі нашага заўтрашняга прадпрыемства. Толбат, як я даведаўся ад нарачонай, толькі што вярнуўся ў горад. Я мусіў неадкладна знайсці яго і арандаваць фурманку. Вечарына мела скончыцца не paHeft за другую ночы; у гэты час фурманка павінная была ста-
яць каля дзвярэй; тады ў развітальнай мітусні мадам Лаланд зможа незаўважна ў яе сесці. Мы тут жа заедзем да святара, што ўжо будзе чакаць нас; ажаніўшыся, мы развітаемся з Толбатам і выправімся ў падарожжа на Усход, пакінуўшы свецкім салонам горада каментаваць наш учынак як ім заманецца.
Склаўшы такі план, я неадкладна развітаўся і выправіўся шукаць Толбата, але па дарозе не змог утрымацца ад спакусы зайсці ў першы-лепшы гатэль, каб разгледзець мініяцюру, што і здзейсніў з карыснай дапамогай акуляраў. Выява была казачна прыгожай! Гэтыя вялікія зіхоткія вочы! Гэты горды грэцкі hoc! Гэтыя цёмныя раскошныя валасы! «Ах! — сказаўя сабе, — які дакладны візэрунак маёй каханай!» Я перавярнуў партрэт і знайшоў надпіс: «Эжэні Лаланд у веку дваццаці сямі гадоў і сямі месяцаў».
Я знайшоў Толбата дома і тут жа апавёў яму пра сваё шчасце. Ён, зразумела, быў агаломшаны, але як найпрыязней павіншаваў мяне і прапанаваў любую дапамогу, якая ў яго сілах. Карацей, мы ажыццявілі наш план: а другой ночы, праз дзесяць хвілінаў пасля вянчання, я сядзеў у закрытай фурманцы поруч з мадам Лаланд — я хацеў сказаць, місіс Сімпсан, і коні неслі нас з горада на паўночны захад.
Толбат вызначыў, што ехаць нам трэба ўсю ноч, і таму першы прыпынак варта зрабіць у К., вёсцы за дваццаць міляў ад горада, дзе мы зможам паснедаць і адпачыць перад тым як працягваць вандроўку. Такім чынам, роўна а чацвертай ранку фурманка падляцела да дзвярэй галоўнай карчмы. Я падаў руку маёй ненагляднай жонцы і тут жа замовіў сняданак. Пакуль ён гатаваўся, нас правялі ў маленькую гасцёўню, і мы селі.
Ужо амаль развіднела, хоць не да канца. Захоплена гледзячы на анёла поруч са мной, я раптам падумаў што гэта першая магчымасць з моманту знаёмства са знакамітай прыгажуняй мадам Лаланд сузіраць гэтую прыгажуню зблізу і ў дзённым святле.
— А цяпер, mon аті, — сказала яна, узяўшы мяне за руку і перапыняючы ланцуг маіх роздумаў, — а цяпер, mon cherami, калі мы адно цэлае, калі я адгукнулася на вашу жарсць і выканала сваю частку пагаднення — я спадзяюся, вы не забыліся,
што вінны мне маленькую паслугу, — за вамі адно абяцаннейка. Ах! Дайце згадаю, як там было? Так, я добра памятаю дакладныя словы абяцання, якое вы далі ўчора сваёй Эжэні. Слухайце! Вы сказалі: «Згода! Я з радасцю пагаджаюся! Дзеля вас я ахвярую ўсім. Сёння я буду насіць гэты ларнет як ларнет, каля сэрца, але заўтра, як толькі ўзыдзе сонца дня, у які я буду мець шчасце назваць вас сваёй жонкай, я надзену яго на... на нос і буду насіць не здымаючы, у менш рамантычным і модным, але болып зручным выглядзе, які вам даспадобы». Гэта адзін у адзін вашыя словы, мой мілы муж, ці не так?
— Гэта так! — адказаў я. — У вас выдатная памяць, і Mary вас упэўніць, мая прыўкрасная Эжэні, з майго боку няма намеру ўхіляцца ад выканання таго, што вы працытавалі. Глядзіце. Вось! Яны мне нават да твару, ці не так?
Кажучы гэта, я надаў ларнету форму акуляраў і асцярожна прыладзіў на адпаведнае месца. У гэты момант місіс Сімпсан, паправіўшы капялюшык і склаўшы рукі на грудзях, выпрасталася на стуле ў нейкай нацягнутай, неграцыёзнай і нават непрыемнай позе.
— Божа мілы шчыры!!! — закрычаў я амаль у той жа момант, калі дужка акуляраў кранулася майго ўзносся. — Божа мой! Ды што з гэтымі акулярамі? — Тут жа сарваўшы іх з носа, я працёр іх ядвабнай хусткай і надзеў зноў.
Але калі ў першы момант я адчуў нешта, што можна назваць здзіўленнем, у другі здзіўленне перарасло ў шок; шок быў надзвычайны, шок быў жудасны, я нават магу сказаць, я быў у жаху. Што, дзеля ўсяго агіднага, гэта значыла? Як я мог паверыць сваім вачам?Як?— вось у чым пытанне. Гэта што... гэта што... румяны? А гэта — гэта зморшчкі на твары Эжэні Лаланд? 0 Юпітэр і ўвесь пантэон багоў і бажкоў! Што... што... што сталася з зубамі? Я з сілай шпурнуў акуляры аб падлогу, ускочыў на ногі, устаў пасярод пакоя насупраць місіс Сімпсан, упёршы рукі ў бокі, ашчэраны, з пенай на вуснах, нямы і бездапаможны ад жаху і ятры.
Як я ўжо казаў, мадам Эжэні Лаланд — я маю на ўвазе, Сімпсан — гаварыла па-ангельску не нашмат лепей, чым пісала, і з гэтай прычыны зазвычай не карысталася на-
шай моваю. Але лютасць можа кінуць жанчыну ў любыя скрайнасці; у дадзеным выпадку яна кінула місіс Сімпсан у вельмі экзатычную скрайнасць распачаць маналог на мове, якой яна амаль не разумела.
— Б’ен, мсьё, — сказала яна пасля паўзы, дэманструючы скрайняе здзіўленне. — Б'ен, мсьё — што ц’япер? Што ёсь такой? 'Эта з вамі такой танесь дэ сэнт Віт? Калі вы не кахай мяне, зачшэм купляй свінь у мяшок?
— Ведзьма! — закрычаў я, хапаючы ротам паветра. — Ах ты, гнюсная старая падла!
— Падла? Старая? He вельм/ вам старая, трэба сказаць! Няшмат дні балей за восемдзесят дува!
— Восемдзесят два! — выгукнуў я, адсоўваючыся да сцяны. — Восемдзесят дзве тысячы бабуінаў! На мініяцюры напісана дваццаць сем гадоў і сем месяцаў!
— Ус’ё ёсь рэзон! Слюшна! Але партрэт малявай рано п'яйсят п'яць гадоў. Калі я жаню за мой другі муш мсьё Лаланд, тады партрэт малявай для мая дош ад першы муш мсьё Муасар.
— Муасар! — сказаў я.
— Так, Муасаррр, — сказала яна, — перадражніваючы мой пранонс, які, трэба сказаць, быў не на вышыні. — I што ц'япер? Што вы ведай пра Муасар?
— Нічога, старое ты пудзіла! Нічога я не ведай, толькі тое, што меўдалёкага продка з гэткім прозвішчам.
— 'Этк/ празв/шч! I што н'е ёсь так з 'этк/м празв/шч? Вельм/ б’ен празвгшч, як і Вуасар — таксам вельм/ б'ен празв/шч! Мая дош, мадэмуазэль Муасар, ёсь Вуасар — бо жаній мсьё Вуасар, і ‘эта таксама вельм/ рэспектабль празв/шч!
— Муасар? — ускрыкнуў я. — I Вуасар? Гэта вы пра што?
— Як пра што? Пра Муасар, і Вуасар, і калі ўжо мы аб тым казай, Круасар і Фруасар. Дош маёй дош, мадэмуазэль Вуасар, яна жаній мсьё Круасар, а ўнушк маёй дош, мадэмуазэль Круасар, у свой чарга жаній мсьё Фруасар, вы будзеш казай ‘эта н’е рэспектабль празв/шч?
— Фруасар! — сказаўяўамальзапамарочным стане. — Вы кажаце, Муасар, Вуасар, Круасар і Фруасар?
— Так, — сказала яна, абапершыся на спінку крэсла і свабодна выцягнуўшы ніжнія канцавіны. — Так, Муасар, і Вуасар, і Круасар, і Фруасар. Але мсьё Фруасар, ён быў вельм/ вялік, як у вас казай, дурань, вельм/ вялік асёль, проста як вы, бо з'ехай з la belle France у эты глюп Атёгідйе, і калі ён прыехай с’юды, ён зрабій вельм/ глюп, вельм/, вельм/ глюп сын, так я чуй, але яшэ не май плезір сустракай яго, і мая амі, Стэфані Лаланд, таксама не май плезір. Яго празв/шч Напалеон Банапарт Фруасар, вы што сказай, 'эта таксама не рэспектабль празв/шч?
Ці то працягласць яе прамовы, ці то яе эмацыйнасць увяла місіс Сімпсан у стан надзвычайнага афекту; з цяжкасцю скончыўшы, яна, нібы апантаная, падхапілася з крэсла, абрынуўшы разам з сабой на падлогу вялізнае кубло крыналіну. Скрыгочучы ўстаўнымі сківіцамі, яна размахвала рукамі, закасаўшы рукавы, трэсла кулаком перад маім тварам і скончыла спектакль, садраўшы з галавы капялюшык, a разам з ім — вялізны каштоўны парык з раскошных чорных валасоў. Усё гэта яна з енкам ляснула аб падлогу і пачала таптаць, а потым усчала на парыку энергічнае фанданга ў шалёным прыступе раз'ятранасці і экзальтацыі.