• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

    Маска Чырвонае Смерці

    Эдгар Алан По

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 472с.
    Мінск 2011
    109.3 МБ
    Пераклаў Сяргей Шупа
    «Садокдушы»* (лац.).
    Нека/іькі выпадкаў з жыцця знакамітасці
    ...I прышлы люд Глядзеў на дзіва там і тут. «Сатыры» біскупа Хола*
    Я знакаміты, дакладней сказаць, быўзнакаміты, хаця я не аўтар «Лістоў Юніюса»* і не Жалезная Маска*; завуць мяне, калі я не памыляюся, Роберт Джонс і нарадзіўся я недзе ў горадзе Абра-Ка-д’Абра.
    Першае, што я зрабіў пасля свайго нараджэння, — схапіўся за свой нос дзвюма рукамі. Пабачыўшы гэта, маці назвала мяне геніем, а бацька расплакаўся ад шчасця і прэзентаваў мне трактат пра насалогію. Я ведаў яго на памяць яшчэ раней, чым на мяне надзелі першыя паўзункі.
    Тады я пачаў пракладаць дарогу ў навуку і хутка зразумеў, што, маючы выбітны нос і трымаючы яго па ветры, можна выбіцца ў знакамітасці. Аднак я не абмяжоўваўся толькі тэорыяй. Кожнага ранку я некалькі разоў торгаў сябе, выцягваючы свой свярдзёлак, і выпіваў пяць-шэсць глыткоў чаго-небудзь спрыяльнага.
    Калі я дасягнуў паўнагоддзя, аднаго дня бацька паклікаў мяне ў свой кабінет:
    — Сын мой, — сказаў ён, калі мы селі, — што ёсць асноўнай мэтай твайго існавання?
    — Вывучэнне насалогіі, бацька мой, — адказаўя.
    — А чым жа, Роберт, — працягнуў ён, — ёсць насалогія?
    — Насалогія, сэр, — патлумачыў я, — ёсць навукай пра насы.
    — А ці можаш ты сказаць, — запытаў ён, — што такое нос?
    — Hoc, тата, — пачаў я, вельмі задаволены, — шматбакова апісвалі больш за тысячу аўтараў (тут я зірнуў на гадзіннік). Цяпер поўдзень ці каля таго, а значыць, да поўначы мы маем досыць часу, каб прабегчыся па іх усіх. Таму пачнем: паводле Бартоліна*, нос — гэта тая пукатасць, тая пухлінка, тая нарасць, тая...
    — Досыць, Роберт, — перапыніў мяне гэты стары добры джэнтльмен, — я да глыбіні душы ўражаны шырынёй тваіх даляглядаў... я проста... дальбог! (Тут ён заплюшчыў вочы і паклаў руку на сэрца]. Падыдзі сюды! (Тут ён узяў мяне за плячо). Тваё навучанне можна лічыць скончаным, і табе самы час пачаць самому пра сябе клапаціцца, а лепш за ўсё трымаць нос па ветры, а таму... таму... таму прэч з майго дому і памагай табе Бог (і тут ён спусціў мяне з лесвіцы і выштурхаў за дзверы].
    Адчуваючы ўнутры сябе боскі afflatus1, я палічыў гэты выпадак хутчэй шчаслівым, чым наадварот. Я наважыўся трымацца бацькоўскае парады. Я вырашыў трымаць нос па ветры. Раз-другі таргануўшы свайго насовіча, я адразу ж напісаў брашуру па насалогіі.
    Уся Абра-Ка-дАбра прыйшла ў захапленне.
    — Чароўны геній! — сказалі ў «Квартальным»*.
    — Незвычайны фізіёлаг! — сказалі ў «Вестмінстэрскім весніку».
    — Разумнік! — сказалі ў «Замежным».
    — Цудоўны пісьменнік! — сказалі ў «Эдынбургскіх навінах».
    — Глыбокі мысляр! — сказалі ў «Вячэрнім Дубліне».
    — Вялікая асоба! — сказалі ў «Бэнтлі-прэс».
    — Высокі дух! — сказалі ў «Фрэзеры».
    — Свой чалавек! — сказалі ў «Блэквудзе».
    — Хто ж ён? — спытала місіс Панчох-Сінье.
    — Што ж ён? — спытала старэйшая міс Панчох-Сінье.
    — Як жа ён так? — спытала малодшая міс Панчох-Сінье.
    Аднак я не надаў гэтым людзям аніякае ўвагі, а проста ўвайшоўу майстэрню аднаго мастака.
    Герцагіня Божа-Барані пазавала для партрэта, маркіз Вось-Дык трымаў яе пудзеля, граф Абал-Дзець заляцаўся да яе нюхальнага флакона, а Яго каралеўская вялікасць АсадзіНазад прыхіліўся да яе крэсла.
    Я падышоў да мастака і задраў нос.
    — Якая прыгажосць! — уздыхнула яе светласць.
    1 Парыў, натхненне (лац.).
    — Які жах! — пралапатаў маркіз.
    — Якая брыда! — прастагнаў граф.
    — Якое паскудства! — прабуркатала яго каралеўская вялікасць.
    — Колькі вы за яго хочаце? — спытаў мастак.
    — За гэты hoc! — ускрыкнула яе светласць.
    — Тысячу фунтаў, — адказаў я, сядаючы.
    — Тысячу фунтаў? — задуменна перапытаў мастак.
    — Тысячу фунтаў — сказаў я.
    — 3 гарантыяй? — удакладніў ён, паварочваючы мой нос да святла.
    — 3 гарантыяй, — адказаў я, добра яго высмаркаўшы.
    — А ён у вас сапраўдны? — настойваў ён, пачціва да яго дакранаючыся.
    — A то! — сказаў я і скрывіў яго.
    — I ніводнай копіі не рабілі? — дапытваў мастак, вывучаючы яго пад мікраскопам.
    — Ніводнай, — паведаміў я і задраў яго.
    — Чароўна! — усклікнуў ён, цалкам трацячы асцярожнасць ад прыгажосці гэтага манеўра.
    — Тысячу фунтаў, — сказаў я.
    — Тысячу фунтаў? — спытаў ён.
    — Менавіта, — сказаў я.
    — Тысячу фунтаў? — спытаў ён.
    — Дакладна, — сказаў я.
    — Вы іх атрымаеце, — упэўніў ён. — Гэта сапраўдны твор мастацтва! — і ён адразу ж выпісаў мне чэк і зрабіў накід майго носа. Я зняў кватэру на Джэрмін-стрыт і даслаў Яе вялікасці дзевяноста дзявятае выданне «Насалогіі» з партрэтам майго насовіча. I гэты няшчасны шалапут, прынц Ўэльскі, запрасіў мяне на абед.
    Мы ўсе там былі знакамітасці і recherches1.
    Прысутнічаў навамодны платонік. Ён цытаваў Парфірыя*, Ямвліха*, Плотына*, Прокла*, Гіерокла*, Максіма Тырскага* і Сірыяна*.
    1 Вытанчаныя людзі (фр.).
    Прысутнічаў адзін ідэаліст-перфекцыяніст. Ён цытаваў ІДюрго*, Прайса*, Прыстлі*, Кандарсэ*, дэ Сталь* і «Славалюбнага навукоўца, што пакутуе на хваробу».
    Прысутнічаў сэр Парадоксаў друг Бессумнеўны. Ён лічыў усіх дурняў філосафамі, а ўсіх філосафаў — дурнямі.
    ПрысутнічаўЭтыкЭстэтыкус. Ёнказаўпраагонь, адзінства і атамы, пра раздваенне душы і яе прабыццё, пра роднаснасць і дысгармонію, пра першабытны розум і гамеамерыі*.
    Прысутнічаў Тэолагас Тэалогій. Ён разважаў пра Яўсевія* і Арыя*, пра ерась і Нікейскі сабор*, пра п’юзеізм* і адзінаіснасць, гамузію і гамуёзію*.
    Прысутнічаў мсьё Фрыкасэ з Рашэ-дэ-Канкаля. Ён згадваў мюрытон з чырвонага языка, квяцістую капусту пад соўсам ve/oute1, ялавічыну a la St. Menehoult, марынад пасвятафларэнтыйску і апельсінавы мус en mosai'ques2.
    Прысутнічаў Бібамус О’Вылівах. Ён раскрыў тэму латуру і маркбрунэну, мусо і шамбертэну, рошбуру і сэнт-жоржу, абрыёну, леанвілю і медоку, бараку і прэньяку, граву і сэнпэрэ. Ён паціскаў плячыма, калі згадвалі кло-дэ-вужо, і мог з заплюшчанымі вачыма адрозніць херас ад амантыльяда.
    Прысутнічаў сіньёр Цінтанцінціна з Фларэнцыі. Ён заглыбляўся ў разважанні пра Чымбаўэ*, Арпіна*, Карпача* і Агастына*, пра змрочнасць Караваджа*, пра чароўнасць Альбані*, пра колеры Тыцыяна, пра жанчын Рубенса і свавольствы Яна Стэйна*.
    Прысутнічаў рэктар універсітэта Абра-Ка-дАбры. Ён меркаваў, што ў Фракіі поўню называлі Бендыдай*, у Егіпце — Бубастыдай*, у Рыме — Дыянай, а ў Грэцыі — Артэмідай.
    Прысутнічаў султан са Стамбула. Ён не мог не думаць, што анёлы выглядаюць як коні, пеўні і быкі, што хтосьці на шостым небе мае семдзесят тысяч галоваў і што зямлю трымае нябеснаблакітная карова з бясконцай колькасцю зялёных рагоў.
    Прысутнічаў Дэльфінус Паліглот. Ён расказаў нам, што здарылася з васьмюдзесяццю трыма страчанымі трагедыямі
    1 Далікатны (фр.).
    2 Мазаікай (фрф
    Эсхіла*, пяццюдзесяццю чатырма творамі Ісэя* і трыста дзевяноста адной прамовай Лісія*, ста васьмюдзесяццю трактатамі Тэафраста*, восьмай кнігай Апалонія* пра канічныя сячэнні, гімнамі і дыфірамбамі Піндара* і сарака пяццю трагедыямі Гамэра Малодшага*.
    Прысутнічаў Сэмюэл Сэнт-Самацвет Сапфірны. Ён адукоўваў нас адносна ўнутраных агнёў і трацічных фармацыяў, адносна рэчываў газападобных, вадкіх і цвёрдых, адносна турмаліну і мергеляў, жалезняку і вапняку, гіпсу і туфу, стэатыту і трагладыту, адносна цынку і цынкавай падманкі, слюды і шыферу, цыяніду і лепідаліту, гематыту і трэмаліту, сурмы і турмы, марганцу і чаго яшчэ вам заўгодна.
    Прысутнічаў я. Я гаварыў пра сябе, пасля зноў пра сябе і яшчэ крыху пра сябе, пра насалогію, пра сваю брашуру і пра сябе. Я задзіраў нос і гаварыў пра сябе.
    — Які розум! — сказаў прынц.
    — Чароўна! — сказалі госці, і наступным ранкам яе светласць Божа-Барані нанесла мне візіт.
    — Ты будзеш заўтра ў Элмаку*, маё золатка? — запытала яна, патрапаўшы мяне па шчацэ.
    — Слова гонару, — адказаў я.
    — A hoc пакажаш? A то некаторыя кажуць, прыйду, а самі і носа не паказваюць, — удакладніла яна.
    — Каб мне з носам застацца, — упэўніў я.
    — Тады вось табе, курносік, мая візітоўка. Ці магу я быць упэўненая, што ты хочаш туды пайсці?
    — Ды ўсім сэрцам хачу, дарагая герцагіня.
    — Фі, не! А ці ўсім носам?
    — I носам, нават усімі мухамі, што ёсць у ім, мая даражэнькая, — сказаў я і, скрывіўшы нос, адразу апынуўся ў Элмаку.
    Людзей там было — нос да носа.
    — Ён ідзе! — закрычаў хтосьці на лесвіцы.
    — Ён ідзе! — закрычаў хтосьці вышэй.
    — Ён ідзе! — закрычаў хтосьці яшчэ вышэй.
    — Ён прыйшоў! — абвесціла герцагіня. — Прыйшоў, носік мой каханенькі! — тут яна схапіла мяне за рукі і тройчы пацалавала ў нос.
    Гэта адразу зрабіла сенсацыю.
    — Diavolo1! — ускрыкнуў граф Казяроцці.
    — Mille tonnerres2! — выгукнуў прынц дэ Жаб.
    — Tousand teufel3! — прарычэў курфюрст Краўважэрт.
    Сцярпець гэта было немагчыма. Я раз’юшыўся. Я рэзка павярнуўся да курфюрста.
    — Сэр, — сказаў я, — вы макака.
    — Сэр, — адказаў ён, хвілінку падумаўшы, — Donner und Blitzed!
    Большага я нават не жадаў. Мы абмяняліся візітоўкамі. Наступным ранкам пад Чок-Фармам я адстрэліў яму нос і паехаў да сяброў.
    — Быдла! — сказаў адзін.
    — Дурань! — сказаў другі.
    — Ідыёт! — сказаў трэці.
    — Асёл! — сказаў чацверты.
    — Вар'ят! — сказаў пяты.
    — Ёлуп! — сказаў шосты.
    — Шыбуй адсюль! — сказаў сёмы.
    Такі прыём мяне проста забіў, і я паехаў да бацькі.
    — Бацька мой, — спытаў я, — што ёсць асноўнай мэтай майго існавання?
    — Сын мой, — адказаў ён, — гэта ўсё яшчэ вывучэнне насалогіі, аднак, трапіўшы ў нос курфюрсту, ты застаўся з носам. У цябе цудоўны нос, гэта сапраўды так, аднак у Краўважэрта цяпер цудоўнага носа няма. Ты даў маху, а ён зрабіўся героем дня. Я ўпэўнены, што ў Абра-Ка-д'Абры слава наўпрост прапарцыйная памерам носа, аднак — о Божа! — хто можа параўнацца са знакамітасцю, у якой носа ўвогуле няма?
    Пераклала Ганна Янкута
    1 Д’ябал (ітф
    2 Каб цябе ліха (фр.).
    3 Тысяча чарцей (ням.).
    4 Перуны і маланкі (ням.).
    Аку/іяры
    Калісьці было модна высмейваць так званае «каханне з першага позірку»; але людзі Пачуцця, гэтак жа як і людзі Думкі, ніколі не ставілі пад сумнеў яго існаванне. I сапраўды, актуальныя даследзіны ў галіне таго, што можна назваць этыкамагнетызмам альбо магнетаэстэтыкай, сведчаць: найбольш натуральныя і, адпаведна, найбольш глыбокія і найменш фалыпывыя эмоцыі чалавека — тыя, што ўспыхваюць у сэрцы нібы па нейкім электрычным імпульсе — то бок найбольш яскравыя і трывалыя з душэўных прыхільнасцяў родзяцца вока-мгненна — у літаральным сэнсе гэтага слова. Прызнанне, якое я маю намер зрабіць, паслужыць яшчэ адным звяном і без таго бясконцага ланцуга доказаў рацыі вышэйсказанага.