Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
яго з душы, і са спакоем, які падаўся мне амаль бесчалавечным, працягнуў размову на некаторыя тэмы спекулятыўнай філасофіі. Памятаю, як між іншым ён вельмі настойваў, што асноўнай прычынай усіх чалавечых памылак ёсць схільнасць розумуда перабольшання ці пераменшання значнасці нейкага прадмета праз недакладнае вызначэнне адлегласці. «Так, напрыклад, — сказаў ён, — каб дакладна вызначыць уплыў дэмакратыі на чалавецтва, трэба абавязкова ўзяць пад увагу аддаленасць эпохі, калі яна ўсё чалавецтва ахопіць. А тым не менш ці можаце вы назваць мне хаця б аднаго аўтара, які піша пра формы кіравання і лічыць, што гэтую тэму ўвогуле варта абмяркоўваць?»
Тут ён, змоўкшы на хвілінку, падышоў да кніжнай шафы і выцягнуў пачатковы курс прыродазнаўства. Потым, папрасіўшы мяне памяняцца з ім месцамі, каб яму было лягчэй разбіраць дробны шрыфт, ён заняў маё месца ў фатэлі ля акна, разгарнуў кнігу і працягнуў размову ў тым самым тоне.
— Калі б вы так падрабязна не апісалі пачвару, — сказаў ён, — я, магчыма, не змог бы паказаць вам, што гэта такое. Дазвольце мне зачытаць школьнае апісанне аднаго з прадстаўнікоў роду Sphinx, сямейства Crepuscularia1, атраду Lepidortera2, класа Insecta, то бок інсектаў. Вось яно:
«Чатыры перапонкавыя крылцы, пакрытыя каляровымі лускавінкамі з металічным бляскам; рот у выглядзе закручанага хабатка, які ёсць працягам сківіцаў, па баках яго — рудыментарныя жавалы і пушыстыя шчупікі. Ніжнія крылцы злучаныя з верхнімі жорсткімі валаскамі; доўгія вусікі прызматычнай формы; брушка завостранае. Сфінкс Мёртвая Галава неаднойчы наводзіў жах на недасведчаных журботным гукам, які ён выдае, а таксама эмблемай смерці на панцыры».
Ён загарнуў кнігу і нахіліўся наперад, сеўшы акурат так, як сядзеў я, калі назіраў «пачвару».
1 Прыцемкавы (лац.); замест назвы сямейства Sphingidae [бражнікі] По ўжывае назву віду.
2 Лускакрылыя (лацф
— Ага, вось яно! — усклікнуў сябра. — Цяпер яно паўзе па схіле наверх, і, мушу прызнаць, выглядае досыць незвычайна. Толькі яно зусім не такое вялікае і зусім не так далёка, як вам падалося. Яно караскаецца па павуціне, якую сплёў павук уздоўж рамы, і я бачу што даўжыня яго — не больш за адну шаснаццатую дзюйма, і такая ж адлегласць аддзяляе яго ад маёй зрэнкі!
Пераклала Наталля Клабанава
Чалавек натоўпу
Се grand Malheur, de ne pouvoir etre seul.
La Bruyere1
Пра адну нямецкую кнігу было добра сказана, што es lasst sich nicht lessen — яна не дае сябе прачытаць. Бываюць таямніцы, якія не даюць сябе выказаць. Штоночы людзі паміраюць у сваіх ложках, сціскаючы рукі духоўных спаведнікаў, жалосна зазіраючы ім у вочы, паміраюць з роспаччу ў сэрцы й сутаргамі ў горле дзеля агідных таямніцаў, якія не выносяць таго, каб іх раскрывалі. Часам, аднак, чалавечае сумленне бярэ на сябе такую цяжкую ў сваёй страшлівасці ношу, што скінуць яе можна толькі ў магільны дол. I так сутнасць усяго злачыну застаецца неразгаданая.
He так даўно, адным восеньскім надвячоркам, я сядзеў каля вялікага акна ўкавярні Д. уЛондане. Ужо колькі месяцаўя быў хворы, але цяпер пачынаў вяртацца да здароўя і, адчуваючы, як дадаецца сіла, перабываў у адным з тых шчасных настрояў якія становяць дакладную процілегласць ennui — настрояў найвастрэйшага хацення, калі спадае смуга з разумовага зроку, a/Auq р npiv ETtf|Ev2 і ўзварушаны інтэлект нагэтулькі перавышае свой будзённы стан, як жывы й востры розум Ляйбніца вар’яцкую й нетрывалую рыторыку Горгія*. Мяне радавала ўжо проста магчымасць дыхаць; я знаходзіў нават нейкую прыемнасць у тым, што звычайна спрычыняе боль. Я адчуваў спакойнае, але дапытлівае зацікаўленне да ўсяго. 3 цыгараю ў роце й газетаю на каленях я прабавіў большую частку вечара то вывучаючы абвесткі, то разглядаючы стракатую публіку ў залі, то пазіраючы праз замглёныя шыбы на вуліцу.
Гэта была адна з галоўных праезных вуліцаў у горадзе, цэлы дзень на ёй было поўна людзей. Аднак калі апускаўся
1 Уся нашая бяда ў тым, што мы не ўмеем быць адны. — Лабруер* (фр.).
2 Смуга, што навісала раней (грэцк.).
змрок, натоўп рабіўся штораз люднейшы; у святле ўжо запаленых ліхтароў два густыя няспынныя патокі гарадскога жыхарства паспешліва праплывалі міма дзвярэй. Мне ніколі не даводзілася быць у падобнай сітуацыі ў гэткую вечаровую часіну, і таму шумлівае мора чалавечых галоваў напаўняла мяне чароўнаю навізною пачуцця. Нарэшце я зусім забыўся пра кавярню й цалкам захапіўся агляданнем вулічнага відовішча.
Напачатку мае назіранні абмяжоўваліся абстракцыямі й абагульненнямі. Я глядзеў на мінакоў ва ўсёй іхнай масе й думаў пра іх у сукупе іхных дачыненняў. Неўзабаве, аднак, я перайшоў да дэталяў і пачаў з падрабязным зацікаўленнем разглядаць незлічоную разнастайнасць постацяў, адзення, настрою, хады, позіркаў і выразаў твару.
Пераважная большасць тых, хто прамінаў кавярню, мела задаволены і дзелавы выгляд і думала, здавалася, толькі пра тое, як прабіцца праз тлум. У іх былі насупленыя бровы й заклапочаныя вочы; сутыкнуўшыся з іншымі падарожнікамі, яны не выяўлялі ніякіх знакаў нецярплівасці, а толькі папраўлялі вопратку й паспешліва мкнулі далей. Іншыя ж, якіх таксама было нямала, вылучаліся неспакойнымі рухамі й расчырванелымі тварамі, яны гаварылі самі з сабою, заўзята махаючы рукамі, нібы адчувалі самоту якраз з прычыны гушчыні навакольнага натоўпу. Калі нехта стрымліваў іхны рух наперад, гэтыя людзі раптам пераставалі мармытаць і пачыналі ўдвая шырэй махаць рукамі, чакаючы з няшчыра-безуважнай усмешкай на вуснах, пакуль іх абміне сустрэчная перашкода. Калі іх штурхалі, яны шчодра кланяліся штурхальніку і, здавалася, моцна бянтэжыліся. У людзей гэтых дзвюх групаў не было нічога асабліва выразнага, апрача таго, што я заўважыў. Іх убранне належала да таго гатунку, які справядліва завецца добрапрыстойным. Гэта, без сумневу, былі арыстакраты, гандляры, юрысты, камерсанты, біржавыя маклеры — эўпатрыды* й банальнасці грамадства — людзі зусім вольныя ад заняткаў або надзвычай занятыя нейкімі сваімі клопатамі — самастойным вядзеннем нейкіх справаў. Яны не надта прыцягвалі маю ўвагу.
Адразу можна было пазнаць племя службоўцаў; сярод іх я вылучаўдзве выразныя катэгорыі. Гэта былі дробныя клеркі з навамодных фірмаў — маладыя джэнтльмены ў абцягнутых сурдутах, бліскучых чаравіках, з густа намашчанымі валасамі й надзьмутымі вуснамі. Калі не браць пад увагу пэўную фарсістасць у паставе, якую, за адсутнасцю лепшага слова, можна назваць кляркунствам, манеры гэтых людзей здаваліся мне дакладным адбіткам таго, што за год-паўтара перад тым лічылася вяршыняю бон тону. Яны падабралі адкіды дабрачыннасці вышэйшага грамадства; у гэтым, на маю думку, заключаецца найлепшае акрэсленне згаданае групы.
Катэгорыю вышэйшых службоўцаў салідных фірмаў або «старых надзейных прыяцеляў», цяжка было зблытаць з некім іншым. Яны пазнаваліся з іх цёмных або чорных сурдутаў і нагавіцаў, пашытых дзеля зручнейшага сядзення, насілі яны таксама белыя гальштукі й камізэлькі, шырокія самавітыя чаравікі і тоўстыя шкарпэткі або гетры. Усе яны былі лысаватыя, а правае вуха ў іх, гадамі прызвычаенае трымаць асадку, паводле дзіўнага звычаю было крыху адтапыранае ўверсе. Я заўважыў, што яны заўсёды здымалі й надзявалі капялюш абедзвюма рукамі, а яшчэ насілі гадзіннікі на кароткім залатым ланцужку трывалага старадаўняга ўзору. Яны ўсяляк удавалі самавітасць, калі толькі можна ўдаваць штосьці нагэтулькі паважнае.
Нямала траплялася мне зухаватых з выгляду асобінаў, што належалі, як я лёгка разумеў, да пароды кішэннікаў экстра-класа, якімі поўняцца ўсе вялікія гарады. Я разглядаў гэтае племя з вялікай цікавасцю і ніяк не мог уявіць, як могуць прымаць іх за джэнтльменаў самі джэнтльмены. Неабсяжнасць іхныхманжэтаўу спалучэнні з выразам празмернае шчырасці на твары адразу іх выдавала.
Шулераў, якіх я таксама заўважаў нямала, было яшчэ лягчэй распазнаць. Яны былі ўбраныя вельмі розна: і як мацёрыя напарстачнікі — у вельветавыя камізэлькі з каляровымі хусткамі вакол шыі, залачонымі ланцужкамі й філігранавымі гузікамі, або як падкрэслена незаўважны святар, які менш
за ўсё мог выклікаць падазрэнні. I аднак усе яны вылучаліся нейкай прыпухлай смуглявасцю твараў, бляклай замглёнасцю вачэй, бледнасцю сціснутых вуснаў. Да таго ж, былі яшчэ дзве рысы, з якіх я заўсёды мог іх распазнаць, — асцярожная сцішанасць тону ў размове і вялікі палец на руцэ, больш чым звычайна адстаўлены прастакутна да іншых пальцаў. Вельмі часта, у кампаніі з гэтымі круцялямі мне траплялася парода людзей, што хоць і мелі крыху іншыя манеры, усё роўна былі птушкі з тае самае чарады. Іх можна было б акрэсліць джэнтльменамі, якія жывуць з свае спрытнасці. Яны, як выглядае, палююць на людзей у двух атрадах — фарсуноў і вайскоўцаў. Галоўныя адзнакі першае групы — доўгія валасы й заўсёдная ўсмешка; другое — мундур з аксельбантамі й насупленыя бровы.
Апускаючыся, як той казаў па шкале арыстакратычнасці, я знайшоў больш змрочныя й глыбокія тэмы для разважанняў. Я бачыў габрэйскіх вулічных гандляроў з ястрабінымі вачыма, якія глядзелі з твараў дзе ўсе іншыя рысы былі пазначаныя пакорлівым прыніжэннем; дужых прафесійных жабракоў, што злосна касавурыліся на больш прыстойных з выгляду просьбітаў якіх толькі нясцерпная роспач выгнала ў змрок ночы па міласціну; хвараблівых і страхотных інвалідаў на якіх смерць ужо паклала сваю цвёрдую руку, якія, няпэўна валочачы праз натоўп свае кволыя целы, умольна зазіралі кожнаму ў твар, нібыта шукаючы нейкага неспадзяванага суцяшэння, нейкай страчанай надзеі; сціплых маладых дзяўчат, што вярталіся пасля доўгай і позняй працы ў панурыя дамы і сціскаліся, больш ад страху, чым ад абурэння, пад позіркамі нахабных нягоднікаў, якіх было не абмінуць, каб яны не прыціснуліся сярод натоўпу; вулічных жанчын самага рознага веку й гатунку — неаспрэчную прыгажуню ў найлепшым жаночым веку, што нагадвае Лукіянаву* статую, з абліччам з пароскага мармуру, але з поўным гнюснага бруду нутром — агідную й безнадзейна пагіблую пракажоную ў лахманах — паморшчаную, завешаную аздобамі, абмазаную пудрамі й памадамі старую чапялу ў апошнім намаганні вярнуць маладосць — зусім малое дзіця
з няспелымі формамі, спрактыкаванае праз багаты досвед ва ўсіх страшных манернасцях свайго рамяства, ахопленае шалёным памкненнем параўнацца ў заганах з старэйшымі; незлічоных і неапісальных п'яніцаў — адных у палапленым рыззі, што маўкліва хісталіся на бакі, з пабітымі тварамі й тусклымі вачыма — другіх у цэлым, але брудным адзенні, з крыху няпэўнай фанабэрлівай хадою, з тоўстымі гарачымі вуснамі і з прыязнымі расчырванелымі тварамі — іншых, чыё адзенне некалі было добрае, а й цяпер яшчэ было старанна выгладжанае шчоткай — людзей, якія йшлі пругкаю хадою, але твары ў якіх былі смяротна бледныя, вочы жахліва-дзікія й чырвоныя, якія, праціскаючыся скрозь натоўп, чапляліся дрыготкімі пальцамі за ўсё, што трапляла ім пад руку; апрача ўсіх гэтых — пірожнікаў насьбітоў, вугальшчыкаў, смецяроў; катрыншчыкаў малпаводаў і складальнікаў баладаў тых, хто гандляваў імі і тых, хто спяваў; абадраных рамеснікаў і знясіленых работнікаў усіх гатункаў і ўсё гэта было поўнае шумлівай і бязладнай жывасці, якая рэзала вуха і ад якой балелаўваччу.