• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

    Маска Чырвонае Смерці

    Эдгар Алан По

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 472с.
    Мінск 2011
    109.3 МБ
    Чым глыбейшая рабілася ноч, тым больш паглыблялася й мая цікаўнасць да відовішча, бо не толькі матэрыяльна змяніўся агульны характар натоўпу (яго далікатнейшыя рысы знікалі з адступленнем са сцэны больш прыстойнае часткі гараджанаў грубейшыя ж, наадварот, рабіліся штораз больш выразныя, бо позняя часіна выцягвала з дзённых логваў самую розную гнюсоту), але й святло газавых ліхтароў напачатку кволае ў ягоным змаганні з апошнімі промнямі дня, паволі бралася ў сілу й пакрывала ўсё навокал сутаргавай бляклай свеценню. Усё навокал было цёмнае і ўрачыртае — як той чарнадрэў з якім параўноўваюць стыль Тэртуліяна*.
    Зачараваны дзівоснымі гульнямі святла, я захапіўся разгляданнем асобных твараў; і хоць хуткасць, з якою зіхоткі сусвет мільгаў за вакном, дазваляла мне кінуць толькі адзін позірк на кожны твар, усё ж здавалася, што ў тым маім асаблівым стане душы й розуму я часта быў здольны нават за найкарацейшае імгненне беглага позірку прачытаць гісторыю доўгіх гадоў
    Прыціснуўшыся лобам да шыбіны, я сядзеў падрабязна аглядаючы натоўп, калі раптам перада мною з’явіўся твар (струхлелага старога чалавека гадоў шасцідзесяці пяці або сямідзесяці) — твар, які спыніў і захапіў усю маю ўвагу, дзякуючы абсалютнай непаўторнасці ягонага выразу. Нічога, што б хоць найдалей нагадвала гэты выраз, я ніколі яшчэ не бачыў. Я добра памятаю, што маёй першай думкай, калі я ўбачыў яго, было, што Рэц*, паглядзеўшы на яго, не вагаючыся выбраў бы гэты твар для сваіх партрэтных уцелаўленняў д’ябла. Калі я паспрабаваў за кароткую хвіліну майго арыгінальнага агляду прааналізаваць значэнне, схаванае ў гэтым твары, перада мною няясна й блытана паўсталі вобразы вялікае разумовае сілы, абачлівасці, скупасці, хцівасці, стрыманасці, хітрасці, крыважэрнасці, злацешнасці, весялосці, празмернага страху, глыбокай — скрайняй роспачы. Я быў дзівосна ўзрушаны, спалоханы, зачараваны. «Якая дзікая гісторыя, — сказаў я сам сабе, — запісаная ў гэтай душы!» Тады ў мяне ўзнікла нясцерпнае жаданне прасачыць за гэтым чалавекам, даведацца пра яго болей. Паспешліва накінуўшы плашч і схапіўшы капялюш і кій, я выбег на вуліцу й пачаў прадзірацца праз натоўп у той бок, куды, як я пабачыў пайшоў стары, бо ён ужо знік з вачэй. He без цяжкасці праз нейкі час я ўсё ж заўважыў яго, наблізіўся й пайшоў за ім, захоўваючы асцярожнасць, каб не прыцягнуць ягонае ўвагі.
    Цяпер я мог добра яго разгледзець. Ён быў з выгляду вельмі кволы. Вопратка на ім, агулам кажучы, была брудная й падзертая; але калі час ад часу на яго падала зыркае святло ліхтара, было відаць, што ягоная бялізна, хоць і брудная, была пашытая з дыхтоўнае тканіны; і, можа, мяне падмануў мой зрок, але праз прагал у шчыльна зашпіленым і відавочна пазычаным з чужога пляча roquelaur'bi1, у які ён быў загорнуты, я заўважыў дыямент і кінжал. Гэтыя назіранні падагрэлі маю цікаўнасць, і я вырашыў ісці за незнаёмцам, куды б ён ні скіраваўся.
    Было ўжо зусім цёмна, і над горадам павісла шчыльная сырая смуга, якая хутка абрынулася густым зацяжным даж-
    Roquelaure (фр.) — сурдут да каленяў; адзенне XVII ст.
    джом. Гэтая змена ў надвор’і дзіўным чынам паўплывала на натоўп, у ім распачаўся новы розрух, а над ім павырасталі незлічоныя парасоны. Калыханне, штурханіна й гамана ўзмоцніліся ўдзесяцёра. Што да мяне, дык я не надта зважаў на дождж — з увагі на старую гарачку, што хавалася недзе ў глыбінях майго арганізма, вільгаць была мне нейкай небяспечнай прыемнасцю. Абвязаўшы рот хусткай, я ішоў далей. Паўгадзіны стары, змагаючы ўсе перашкоды, ішоў напрасткі па вялікай вуліцы; я ішоў зусім побач, баючыся згубіць яго з вачэй. Hi разу не азірнуўшыся назад, ён мяне не бачыў. Пасля ён павярнуў на папярэчную вуліцу, якая, хоць і густа напоўненая людзьмі, была ўсё ж не такая тлумная, як тая, з якой ён толькі што сышоў. I тут адразу заўважылася перамена ў ягоных паводзінах. Цяпер ён ішоў павольна й не так мэтанакіравана, як перад тым, — больш нерашуча. Некалькі разоў ён перайшоў сюды-туды вуліцу без ніякае бачнае мэты; навокал усё яшчэ было так людна, што падчас кожнага з гэтых пераходаў я мусіў трымацца блізка ад яго. Вуліца была вузкая й доўгая, ён ішоў па ёй гадзіну, за якую натоўп паступова паменшаў да той колькасці, якую звычайна можна пабачыць на Брадвеі каля Парку — такая вялікая розніца ў жыхарстве паміж Лонданам і найбольш людным горадам Амерыкі. Яшчэ адзін паварот вывеў нас на ярка асветлены пляц, перапоўнены жыццём. Да старога зноў вярнуліся старыя манеры. Угнуўшы галаву, ён кідаў навокал дзікія позіркі з-пад броваў. Упарта й неадступна ён ішоў далей. Я, аднак, здзівіўся, калі заўважыў, што, абышоўшы пляц, ён зноў пайшоў па сваіх слядох. Яшчэ больш я быў уражаны, калі ён паўтарыў тую самую праходку некалькі разоў — адзін раз ледзь не выкрыўшы мяне, калі нечакана павярнуўся.
    Так ён практыкаваўся яшчэ гадзіну, пад канец якой насустрач нам траплялася ўжо значна менш мінакоў, чым спачатку. Дождж не пераставаў; у паветры пахаладнела; людзі разыходзіліся па дамах. Нецярпліва махнуўшы рукою, мой вандроўнік звярнуў у параўнаўча пусты завулак. Па гэтым завулку, даўжынёю чвэрць мілі, ён памкнуў так хутка, як нельга было й спадзявацца ад такога старога чалавека, і мне
    давялося прыкласці нямала намаганняў, каб не адстаць ад яго. Праз колькі хвілінаў мы выйшлі да вялікага й люднага базару, з наваколлем якога незнаёмец быў, відаць, добра знаёмы. Там зноў я пабачыў яго такім, як і на самым пачатку, ён бязмэтна сноўдаў сюды-туды сярод мора гандляроў і пакупнікоў.
    Паўтары гадзіны ці каля таго, што мы прабылі ў гэтай мясціне, я мусіў ужыць усю маю асцярожнасць, каб не згубіць старога й разам з тым не прыцягнуць ягонае ўвагі. На шчасце, на нагах у мяне былі гумовыя галёшы, і я мог рухацца зусім бязгучна. Hi разу ён не заўважыў, што я за ім назіраю. Ён уваходзіў у адну крамку за другой, ні да чога не прыцэньваўся, не казаў ні слова і глядзеў на ўсе тавары дзікім і пустым позіркам. Я быў да таго здзіўлены ягонымі паводзінамі, што цвёрда пастанавіў што мы з ім не расстанемся, пакуль я хоць у нейкай меры не задаволю сваю цікаўнасць адносна гэтага чалавека.
    Гадзіннік гучна прабіў адзінаццаць удараў, і наведнікі пачалі паспешліва пакідаць базар. Нейкі крамнік, зачыняючы аканіцы, штурхануў старога, і я ўбачыў, як усё цела ягонае моцна здрыганулася. Ён паспяшаўся на вуліцу, на хвіліну неспакойна азірнуўся і з неймаверным спрытам пабег незлічонымі крывымі бязлюднымі завулкамі, пакуль мы зноў не апынуліся на вялікай праезнай вуліцы, адкуль пачалося нашае падарожжа — дзе стаяў гатэль Д. Вуліца, аднак, мела ўжо зусім іншы выгляд; яна ўсё яшчэ блішчала ў святле ліхтароў, але ліў моцны дождж, і людзей на ёй было вельмі мала. Незнаёмец быў цяпер бледны. Ён у задуменні зрабіў пару крокаў па нядаўна яшчэ людным праспекце, пасля, глыбока ўздыхнуўшы, павярнуў у бок ракі і, паблукаўшы бясконцымі кружнымі дарогамі, выйшаў нарэшце да аднаго з галоўных тэатраў. Ён ужо зачыняўся, і тлум публікі выліваўся з дзвярэй. Я пабачыў, як стары разявіў рот, нібы каб глынуць паветра, і кінуўся ў натоўп; мне падалося, што невыносная пакута, якая адбівалася на ягоным твары, крыху сунялася. Ён зноў угнуў галаву і зноў стаўся такім, якога я ўбачыў яго напачатку. Я заўважыў што ён увайшоў туды, куды скіравалася боль-
    шасць гледачоў — але наагул я так і не здолеў спасцігнуць непрадказальнасць ягоных дзеянняў.
    Пакуль ён ішоў далей, гурт людзей паступова рассейваўся, і да старога вярталіся разгубленасць і неспакой. Нейкі час ён неадступна крочыў за купкай з дзесяці-дванаццаці п’яных гулякаў; але яны адзін за адным разыходзіліся, пакуль не засталіся толькі трое, у нейкім вузкім і змрочным бязлюдным завулку. Незнаёмец прыпыніўся і, здавалася, на хвіліну задумаўся; тады, раптоўна ажывіўшыся, хутка пашыбаваў па дарозе, якая вывела нас на край горада, да ваколіцаў, вельмі непадобных да тых, што мы толькі што прамінулі. Гэта быў самы агідны лонданскі квартал, дзе ўсё было пазначанае страшным кляймом самае неймавернае беднасці й самага невыпраўнага злачынства. Пад цьмяным святлом выпадковых ліхтароў высокія старасвецкія паточаныя чарвякамі драўляныя будыніны стаялі, гатовыя ўпасці. Набудаваныя яны былі так тлумна й бязладна, што між імі цяжка было распазнаць штосьці падобнае да праходу. Брук быў укладзены абы-як, між камянёў буяла густая трава. У забітых канавах гніло ўсякае паскудства. Усё навокал патыхала заняпадам. Аднак па меры таго як мы ішлі наперад, гукі чалавечага жыцця паступова ажывалі, пакуль урэшце мы не ўбачылі вялікія грамады найбольш занядбаных насельнікаў Лондана, якія сноўдалі сюды-туды. Дух старога зноў успыхнуў, як свечка, перад тым як пагаснуць. Ён зноў памкнуўся наперад пругкім поступам. Раптам, павярнуўшы за рог, мы ўбачылі полымя яркага святла й апынуліся перад адной з вялізных загарадных святыняў Няўстрыманасці — перад адным з палацаў д’ябла Джына.
    Ужо амаль пачало світаць, аднак гурт няшчасных п'яніцаў усё яшчэ тоўкся каля завабнага ўваходу. Л едзь не закрычаўшы ад радасці, стары прабіўся ў будыніну, зноў вярнуўшыся да пачатковага настрою і там хадзіў сярод натоўпу ўзад і ўперад без бачнае мэты. Але не паспеў ён удосталь там набыцца, як агульны рух да дзвярэй зазначыў што гаспадар збіраецца зачыніць іх на ноч. I тады я заўважыў нешта яшчэ больш балючае за роспач у твары дзіўнага стварэння, за якім я так
    неадступна назіраў. Ён, аднак, не стаў доўга вагацца, а з шалёнай энергіяй павярнуў у зваротную дарогу, у самае сэрца магутнага Лондану. Ён бег доўга й шпарка, а я не адставаў ад яго, ахоплены надзвычайнай цікаўнасцю, пастанавіўшы не спыняць даследавання, якое цяпер завалодала мною дарэшты. Тым часам узышло сонца, і калі мы зноў апынуліся ў самай люднай мясціне вялікага горада, на вуліцы з гатэлем Д., яна зноў поўнілася не меншым людскім тлумам і рухам, чым я назіраў папярэднім вечарам. I тут, сярод штораз большага натоўпу, я працягнуў свае доўгія назіранні за незнаёмцам. Але, як звычайна, ён хадзіў сюды-туды і за ўвесь дзень не пакінуў шумлівага віру адной гэтай вуліцы. Але калі ўвечары на горад апусцілася сутонне, я адчуў смяротную стому і, спыніўшыся перад маім падарожнікам, паглядзеў яму проста ў твар. Ён не звярнуў на мяне ніякае ўвагі і ўрачыста пашыбаваў далей, а я, кінуўшы сачыць за ім, спыніўся ў глыбокім задуменні. «Гэты стары, — сказаў я нарэшце, — увасабленне й дух страшнага злачынства. Ён не можа заставацца адзін. Ён — чалавек натоўпу. Няма сэнсу за ім ісці; бо я нічога не даведаюся ні пра яго самога, ні пра ягоныя ўчынкі. Нават самае ўбогае ў свеце сэрца — кніга, гнюснейшая за Hortulus Animae1, і, можа, найвялікшая Божая ласка ў тым, што es lasst sich nicht lessen.