Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
— Цяпер я чакаю, — працягваў той, пазіраючы на дзверы, — чалавека, які, відаць, не быў непасрэдным выканаўцам тых жорсткіх забойстваў, але ў нейкай ступені меў дачыненне да іх здзяйснення. Што датычыць самай жудаснай часткі злачынства, дык тут ён, відаць, невінаваты. Спадзяюся, што не памыляюся ў сваім меркаванні, бо на ім будуецца раскрыццё ўсёй таямніцы. Я чакаю, што гэты чалавек прыйдзе сюды, у гэты пакой, з хвіліны на хвіліну. Праўда, ён можа і не з’явіцца, але больш імаверна, што ён усё-ткі будзе тут. Калі ж ён прыйдзе, неабходна яго затрымаць. Вось пісталеты; мы абодва здолеем выкарыстаць іх належным чынам, калі ўзнікне патрэба.
Я ўзяў пісталеты, амаль не разумеючы, што раблю, не верачы пачутаму, а Дзюпэн працягваў свой маналог. Я ўжо гаварыў, што ў такія моманты яму была ўласцівая некаторая безуважнасць. У сваіх разважаннях ён звяртаўся да мяне і таму гаварыў ціха, але нешта ў яго інтанацыі гучала так, нібыта ён гаворыць да кагосьці далёкага, не адводзячы ад сцяны пазбаўленых усялякага выразу вачэй.
— Тое, што галасы, якія пачулі людзі, пакуль беглі па лесвіцы, не належалі нябожчыцам, дастаткова абгрунтавана доказамі. У выніку зніклі ўсялякія сумневы наконт таго, што старая жанчына магла спачатку забіць дачку, а потым скончыць жыццё самагубствам. Я кажу пра гэта таму, каб растлумачыць ход сваіх меркаванняў, бо фізічнае сілы мадам Л'Эспанэ было зусім недастаткова, каб запхнуць труп дачкі ў комін, дзе яго знайшлі, ды і выгляд яе цела выключае ўсялякую думку пра самазабойства. Забойства, такім чынам, было здзейсненае нейкім трэцім бокам, менавіта яму і належалі галасы людзей, што сварыліся паміж сабой. Давай звернемся цяпер не ўвогуле да сведчання пра тыя галасы, a да таго, што было асаблівым у тых сведчаннях. Ты заўважыў у іх што-небудзь асаблівае?
Я заўважыў, што калі ўсе сведкі пагаджаліся ў сваіх меркаваннях наконт таго, што хрыплы голас належаў французу, то думкі наконт пранізлівага, або, як сказаў адзін сведка, рэзкага голасу значна разыходзіліся.
— Гэта было само сведчанне, — запярэчыў Дзюпэн, — але яго асаблівасць у іншым. Ты не заўважыў самага характэрнага. А тое-сёе варта было заўважыць. Меркаванні сведкаў наконт хрыплага голасу, як ты адзначыў, супалі і былі аднадушныя. Што ж датычыць пранізлівага голасу, асаблівасць тут вынікае не з таго, што іх паказанні не супалі, а з таго, што, калі італьянец, ангелец, гішпанец, галандзец і француз спрабавалі апісаць яго, кожны адзначыў што голас належыць іншаземцу. Кожны ўпэўнены, што гаварыў не яго суайчыннік. I кожны суадносіў яго не з голасам прадстаўніка нацыі, на мове якой ён гаворыць, а з той ці іншай іншаземнай гаворкай. Француз лічыць, што гэта голас гішпанца і што «змог бы разабраць некалькі словаў, калі б быў знаёмы з гішпанскай мовай». Галандзец сцвярджае, што гэта быў француз, але мы ведаем, што «з прычыны, што сведка не разумее французскай мовы, допыт вёўся праз перакладчыка». Ангелец лічыць, што гэта голас немца, а ён «не разумее нямецкай мовы». Гішпанец упэўнены, што гаварыў ангелец, «але мяркуе аб гэтым па інтанацыі, бо не ведае ангельскай». Італьянец лічыць, што гэта голас расійца, але «ніколі не гаварыў з сапраўдным расійцам». Думка другога француза, акрамя Taro, адрозніваецца ад меркавання першага, і ён упэўнены, што голас належаў італьянцу, але, сам не валодаючы гэтай мовай, як і гішпанец, «грунтуе свае меркаванні на інтанацыі». Як бачым, голас мусіў быць сапраўды незвычайным, калі пра яго атрымалі такія сведчанні і калі ў яго інтанацыі выхадцы з пяці вялікіх рэгіёнаў Еўропы не маглі разабраць штосьці ім знаёмае! Ты скажаш, што гэта мог быць голас азіята або афрыканца. I азіятаў і афрыканцаў не так многа ў Парыжы, але, не адмаўляючы цалкам такой ідэі, я проста звярну тваю ўвагу на тры акалічнасці. Голас быў вызначаны адным сведкам як «хутчэй рэзкі, чым пранізлівы». На думку двух іншых, гаворка была «хуткая, але няроўная». Нікому не ўдалося разабраць ніводнага слова, ніводнага гуку. He ведаю, — працягваў Дзюпэн, — якое ўражанне могуць выклікаць у цябе мае меркаванні, але я не вагаючыся заяўляю, што абгрунтаваных высноваў якія вынікаюць на падставе гэтай
часткі сведчанняў — той часткі, што датычыць хрыплага і пранізлівага галасоў, — дастаткова для таго, каб узніклі падазрэнні, якія вызначаць далейшы ход разгадкі таямніцы. Сказаўшы «абгрунтаваныя высновы», я не вельмі дакладна выказаў свае думкі. Я меў на ўвазе, што гэта адзіна магчымыя высновы і што яны непазбежна вядуць да падазрэння як да адзінага выніку. Аднак, чаго датычыць гэта падазрэнне, я пакуль не скажу. Проста хачу, каб ты меў на ўвазе, што для мяне яно было дастаткова пераканаўчае, каб надаць канкрэтную форму — і адпаведны напрамак — маім вышукам у спальні старой жанчыны.
Давай у думках вернемся ўтой самы пакой. Што перш за ўсё мы будзем там шукаць? Выхад, які выкарысталі забойцы. Мы з табой, вядома, не верыму звышнатуральнае. He злыя ждухі забілі мадам і мадэмуазэльЛ'Эспанэ.Тыя,хто здзейсніўзабойства, існавалі рэальна і, каб знікнуць, карысталіся рэальнымі шляхамі. Але якімі? На шчасце, ёсць толькі адзін спосаб вырашыць гэтую праблему, і гэты спосаб павінен прывесці нас да канкрэтнай высновы. Давай разгледзім паслядоўна ўсе магчымыя шляхі ўцёкаў. Зразумела, што ў той час, калі натоўп бег уверх па лесвіцы, забойцы былі ў спальні, дзе знайшлі мадэмуазэль Л'Эспанэ. Таму выхады мы шукаем толькі ў гэтых двух памяшканнях. Паліцэйскія абшукалі ўздоўж і ўпоперак падлогу, столь, кожную цагліну ў сценах. Ніводзін патаемны выхад не мог аказацца па-за межамі іх пільнай увагі. Але, не давяраючы іх вачам, я праверыў усё сам. Што ж, патаемных выхадаў там не было. Абое дзвярэй з пакояў у калідор былі надзейна замкнёныя, ключы ўстаўленыя з сярэдзіны. Звернемся цяпер да дымаходаў. Хоць у ніжняй іх частцы шырыня звычайная, вышэй яны звужаюцца настолькі, што там не пралезе нават больш-менш укормлены кот. Упэўніўшыся, што ўсе згаданыя шляхі для ўцёкаў — абсалютна немагчымыя, нам не застаецца нічога іншага, як звярнуць сваю ўвагу на вокны. Калі б хто паспрабаваў вылезці праз вокны, што ў пакоі ад вуліцы, гэта б адразу заўважылі людзі, што там тоўпіліся. Забойцы мусілі ў такім выпадку ўцякаць праз вокны, што выходзяць у двор. Што ж, прыйшоўшы да гэтай вы-
сновы шляхам лагічных разважанняў, нам як прыхільнікам філасофскага падыходу да вышукаў не варта адмаўляцца ад яе на падставе таго, што гэта на першы погляд здаецца немагчымым.
У спальні двое вокнаў. Адно з іх нічым не застаўленае і відаць з верху да нізу. Другое ж унізе закрытае прысунутай усутыч спінкай грувасткага ложка. Першае акно было надзейна зачыненае з сярэдзіны. Усе намаганні падняць яго аказаліся марнымі. Злева ў аконнай раме была знойдзеная шырокая дзірка з забітым туды па самую галоўку вялікім цвіком. Калі агледзелі другое акно, дык знайшлі такі самы цвік, які быў гэтак жа забіты ў раму; энергічныя спробы падняць гэтае акно таксама аказаліся марнымі. Такім чынам паліцыя цалкам пераканалася, што злачынцы не маглі ўцячы гэтым шляхам, і таму палічыла за лішняе выцягваць цвікі і адчыняць вокны.
Mae назіранні былі ў пэўнай меры больш уважлівыя, я ўжо тлумачыў чаму. Мне трэба было даказаць, што ўсё тое, што здавалася немагчымым, насамрэч зусім не такое.
Я пачаў разважаць a posteriori1.
Забойцы, скажам, вылезлі праз адно з тых вокнаў. Калі так, то яны не маглі зачыніць вокны з сярэдзіны, іх жа знайшлі апушчанымі. Гэтая акалічнасць, бо яна была відавочная, спыніла пошукі паліцэйскіх. Усёжтакі рамы былі замкнёныя. У такім разе яны павінныя былі зачыняцца аўтаматычна. Ад такой высновы адмовіцца было немагчыма. Я падышоў да свабоднага акна, не без цяжкасці выцягнуў цвік і паспрабаваў падняць раму. Як я і думаў, яна не паддавалася. Тады я зразумеў, што існуе патаемная спружына, і дзякуючы гэтай ідэі ўпэўніўся, што мае меркаванні, урэшце, былі правільныя, якімі б таямнічымі па-ранейшаму ні здаваліся акалічнасці, звязаныя з цвікамі. У выніку старанных пошукаў тая самая патаемная спружына знайшлася. Я націснуў на яе, задаволены сваёй знаходкай, але абмежаваўся толькі гэтым, не спрабуючы падняць акна.
Зыходячы з досведу (лац.). Тут: у зваротным напрамку.
Я ўставіў цвік назад і ўважліва агледзеў яго. Чалавек, які вылез праз акно, мог звонку апусціць раму, і спружына спрацавала б, але як уставіць назад цвік? Выснова была простая і зноў жа адпавядала ходу маіх даследаванняў. Забойцы павінныя былі ўцякаць праз другое акно. Калі меркаваць, што спружыны на кожнай раме былі аднолькавыя, а гэта было верагодна, тады павінна быць розніца паміж цвікамі або паміж тым, як яны ўстаўленыя ў рамы. Стаўшы на ложак, я зазірнуў за яго спінку і ўважліва агледзеў другую раму. Правёў па ёй рукой і адразу ж намацаў спружыну і націснуў на яе. Потым я агледзеў цвік. Ён быў такі ж тоўсты, як і першы, і таксама ўваходзіў у раму амаль па самую галоўку.
Калі ты скажаш, што гэта мяне збянтэжыла, значыць, ты не зразумеў характару індуктыўнага спосабу мыслення. Гаворачы мовай паляўнічых, я ніводнага разу «не згубіў следу». Нюх усё ж мяне не падвёў. Ва ўсім ланцугу разважанняў не знайшлося ніводнага разарванага звяна. Я прайшоўся па ўсім ланцугу — і ў канцы знайшоў цвік. Ён па ўсіх прыкметах быў падобны да свайго калегі ў суседнім акне, але сам гэты факт быў абсалютна нязначны (хоць і здаваўся пераканаўчым) у параўнанні з тым меркаваннем, што якраз тут і можна знайсці ключ да разгадкі таямніцы. «Тут, відаць, нешта не так з цвіком», — падумаў я. Потым дакрануўся да яго, і ў маёй руцэ засталася галоўка цвіка разам з абломкам шпянька даўжынёй паўсантыметра. Астатняя частка цвіка засталася ў дзірцы, дзе ён, відаць, і зламаўся. Злом даўні, бо на ім паспела з’явіцца іржа, і, відаць, быў вынікам удару малатком, які і увагнаў у раму галоўку цвіка. Я асцярожна ўставіў назад выцягнутую частку цвіка, і ў выніку пачало здавацца, што цвік цэлы, нават без адзінай расколіны. Націскаючы на спружыну, я прыпадняў раму, а разам з ёю паднялася і галоўка цвіка, якая моцна трымалася ў дзірцы. Я апусціў акно, і цвік зноў стаў падобным да цэлага.
Такім чынам, гэтая частка загадкі была разгаданая. Забойца ўцёк праз акно, якое было застаўлена ложкам. Калі ён вылез, рама апусцілася сама па сабе (або яе зачынілі спецыяльна) і замкнулася спружынай, паліцэйскія ж падумалі, што