Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Пасля такога адкрыцця я вельмі ўзрадаваўся, бо лічыў таямніцу ўжо раскрытай: выраз «галоўны сук сёмая галіна
ўсходні бок» мог характарызаваць толькі месцазнаходжанне чэрапа на дрэве, а «страляй з левага вока мёртвай галавы» таксама мела адно-адзінае тлумачэнне і датычыла таго месца, дзе схаваны скарб. Я меркаваў, рабіць трэба было наступнае: выпусціць кулю праз левае вока чэрапа, потым правесці простую лінію ад найбліжэйшай часткі дрэва праз «стрэл», то бок тое месца, куды ўпала куля, і, працягнуўшы яе яшчэ на пяцьдзясят футаў, атрымаць пэўны пункт, дзе, як я думаў, прынамсі гіпатэтычна будзе каштоўны скарб.
— Усё гэта, — сказаў я, — даволі ясна і хоць крыху мудрагеліста, але проста й дасціпна. А што было, як вы сышлі з «Біскупавага двара»?
— Ну, уважліва вывучыўшы, дзе месціцца дрэва, я накіраваўся дахаты. Дарэчы, як толькі я злез з «чортавага крэсла», прагал у лістоце знік, і як я пазней ні намагаўся яго заўважыць ізноў нічога не атрымлівалася. Вось гэта мне і падалося найвялікшай цікавосткай — як я ні спрабаваў пабачыць той прагал у лістоце, прыкметны ён быўтолькі з вузкага выступу, «чортавага крэсла», і больш ніадкуль.
Да «Біскупавага двара» мяне праводзіў Юпітэр, які, без сумневу, заўважыў маю збянтэжанасць цягам апошніхтыдняў і, усхваляваны маімі паводзінамі, ні пры якіх абставінах не хацеў пакідаць мяне аднаго. Але наступнага дня, імкнучыся ўнікнуць яго апекі, я прачнуўся вельмі рана і адзін выправіўся ў горы шукаць тое дрэва. Хоць і моцна знясілеўшы, я знайшоў яго. А калі вярнуўся дахаты, мой служка вырашыў даць мне чосу. Пра астатнія прыгоды, мяркую, вы ведаеце не горш за мяне.
— Падаецца, — адказаўя, — першым разам вы памыліліся з месцам праз дурасць Юпітэра, бо той, пераблытаўшы, працягнуў нітку з жуком праз правае вока замест левага?
— Дакладна. У тым месцы, дзе мы пазначылі месца «стрэлу» і ўбілі калок, хібнасць была два з паловай дзюймы. Калі б скарб быў менавіта пад «стрэлам», дык вялікай праблемы не было б, але ж «стрэл» і найбліжэйшае месца ствала ўяўлялі сабой усяго толькі два пункты для пабудовы простай, і хаця спачатку хібнасць была амаль незаўважнай, праз пяцьдзясят
футаў яна ўжо значна адводзіла нас убок. I калі б не мая цвёрдая перакананасць, што недзе тут закапаны скарб, нашыя высілкі маглі стацца дарэмнымі.
— Мяркую, ідэю прапусціць кулю праз вока чэрапа Кіду падказала выява на пірацкім сцягу. Ды і самой задуме вярнуць грошы такім злавесным чынам не бракуе паэтычнага густу.
— Магчыма, вы маеце рацыю. Але ж мне падаецца, паэтычнасць тут у большай ступені абавязаная здароваму глузду. Бо каб з «чортавага крэсла» заўважыць невялічкі прадмет, ён мусіць быць менавіта белым, а што найлепшым чынам адпавядае гэтай мэце, як не чалавечы чэрап, які дажджы і непагадзь з часам адбельваюць яшчэ больш?
— А гэтае вашае красамоўства і маханне жуком! Я быў проста ўпэўнены, што вы звар'яцелі! I чаму вы так настойвалі, каб праз вока чэрапа прайшоў менавіта жук, а не куля?
— Ведаеце, папраўдзе кажучы, мяне крыху раззлавала вашая яўная няўпэўненасць у маім душэўным здароўі, і таму я вырашыў вас злёгку, па-свойму, пакараць, разыграўшы невялікую містыфікацыю. Менавіта з гэтай прычыны я размахваў жуком на нітцы і загадаў спусціць яго з дрэва. Вашая ж заўвага пра яго незвычайную вагу і падштурхнула мяне да гэтых хітрыкаў.
— Так, цяпер разумею. Тады ў мяне ўзнікае толькі адно пытанне: што гэта за шкілеты, якія мы знайшлі ў яміне?
— На яго мне гэтаксама цяжка знайсці адказ, як і вам. Але па-мойму, тут ёсць толькі адно магчымае тлумачэнне, у жорсткасць і бесчалавечнасць якога страшна паверыць. Зразумела, што Кід, закопваючы свае скарбы (калі, канечне, гэта быў ён, а ў мяне на гэты конт няма ніякіх сумневаў), рабіў цяжкую справу не адзін. А калі ўсё было зроблена, ён, мабыць, палічыў мэтазгодным прыбраць непажаданых сведкаў сваёй таямніцы. Магчыма, парыўдараўматыкай, пакуль памагатыя завіхаліся ў яміне, было дастаткова, а можа, спатрэбілася і з дзясятак — хто ведае?
Пераклала Юля Цімафеева
Забойствы на ву/ііцы Морг
Што за песню спявалі сірэны, якім імем назваўся Ахіл, калі хаваўся сярод жанчын? Хоць гэта і загадкавыя пытанні, але і яны не застануцца без адказу.
Сэр Томас Браўн*
Адметныя асаблівасці розуму, якія адносяцца да аналітычных, самі па сабе амаль не паддаюцца аналізу. Мы мяркуем аб іх толькі па рэальных выніках. Прынамсі, мы ведаем, што для тых, хто валодае аналітычнымі здольнасцямі, асабліва калі чалавек надзелены гэтымі якасцямі шчодра, яны заўсёды ёсць крыніцай самай шчырай радасці.
Гэтак жа, як дужы чалавек цешыцца сваімі фізічнымі здольнасцямі, з захапленнем выконваючы практыкаванні, у час якіх дзейнічаюць мышцы яго цела, аналітык ганарыцца сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю, якая дазваляе штосьці разгадваць і разблытваць. Крыніцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткі, праз якія выяўляецца ягоны талент. Такі чалавек захапляецца загадкамі, рэбусамі і крыптаграмамі, дэманструючы ў знойдзеных рашэннях адпаведную ступень праніклівасці, якая для звычайнага ўсведамлення здаецца звышнатуральнай. Вынікі, народжаныя самой душой і сутнасцю метаду, насамрэч здаюцца суцэльным патокам інтуіцыі.
Здольнасці да разгадак, відаць, у значнай ступені спрыяюць матэматычныя даследаванні, і асабліва той іх напрамак, які беспадстаўна і толькі дзякуючы яго функцыям рэгрэсіўнага кірунку назвалі аналізам, як бы аналізам par excellence1.
Між тым разлік — гэта яшчэ не аналіз. Шахматыст, напрыклад, займаецца першым, не прыкладаючы ніякіх
Пераважна (фрф
намаганняў да другога. Адсюль вынікае, што ўяўленне пра шахматы з гледзішча іх уплыву на разумовыя здольнасці чалавека вельмі памылковае. Я зараз прапаную вашай увазе не трактат, а толькі выпадковыя назіранні ўякасці ўступуда аднаго ў нейкай ступені незвычайнага апавядання. У сувязі з гэтым я карыстаюся выпадкам, каб зазначыць, што найвышэйшыя здольнасці аналітычнага розуму могуць быць ужытыя з большай карысцю і мэтазгоднасцю ў сціплай гульні — шашках, чым у шахматах, гульні вытанчанай, але павярхоўнай. У шахматах, з іх разнастайнымі фігурамі і мудрагелістымі хадамі, рознымі і пераменнымі велічынямі, складанасць памылкова (і гэтая памылка — даволі распаўсюджаная) успрымаецца як глыбіня. Але тут патрэбная найперш увага. Паслабіш яе — і атрымаецца недагляд, а з ім пралік ці нават пройгрыш. А з прычыны, што шахматныя хады не толькі разнастайныя, але і шматзначныя, шанцы недагляду вялікія, і ў дзевяці выпадках з дзесяці перамагае не больш здодьны, а больш уважлівы гулец. У шашках, наадварот, дазваляецца адзін від хадоў з лічанымі варыянтамі, таму і шанцы недагляду нязначныя, уважлівасць сама па сабе амаль не адыгрывае такой ролі, і перавага таго ці іншага боку залежыць ад кемлівасці. Каб быць больш канкрэтным, возьмем партыю шашак, у якой на дошцы засталіся ўсяго чатыры дамкі, і таму пра нейкі недагляд і гаворкі не можа быць. Відавочна, перамога залежыць (калі гульцы роўныя ва ўсіх адносінах] толькі ад удала вышуканага ходу і актыўных разумовых высілкаў. Пазбаўлены звычайных сродкаў, аналітык пранікае ў душу праціўніка, ставіць сябе на яго месца і нярэдка з першага погляду знаходзіць такім чынам той адзіны спосаб (часам да абсурду просты), дзякуючы якому ён можа скіраваць праціўніка на памылковы шлях або прыспешыць, садзейнічаючы тым самым праліку.
Віст здаўна вядомы як добрая школа для развіцця здольнасці, якая завецца разлікам, і вядома, што людзі найвышэйшага ўзроўню інтэлекту знаходзілі ў гэтай гульні невытлумачальную асалоду, грэбуючы шахматамі як нікчэмным заняткам. Несумненна, ніякая іншая гульня нават блізка
не патрабуе такіх аналітычных здольнасцяў. Найлепшы ў хрысціянскім свеце шахматыст можа аказацца ўсяго толькі найлепшым гульцому шахматы, каліжгаворкаідзеправысокі клас гульні ў віст, то маецца на ўвазе наяўнасць здольнасцяў да поспеху і ў кожнай іншай сур’ёзнай дзейнасці, звязанай са спаборніцтвам інтэлектаў. Гаворачы пра «высокі клас», я маю на ўвазе тую дасканаласць у гульні, якая ўключае ў сябе веданне ўсіх шляхоў, што вядуць да сумленнай перамогі. Шляхі гэтыя не толькі шматлікія, але і разнастайныя, і часта схаваныя ў патаемных кутках, сярод думак, зусім не дасягальных звычайнаму разуменню. Уменне назіраць — гэта здольнасць дакладна запамінаць, і таму шахматыст, які гуляе засяроджана, будзе мець поспех і ў вісце, бо правілы Хойла* (заснаваныя на простай механіцы гульні) дастаткова зразумелыя ўсім.
Такім чынам, лічыцца, што дастаткова мець учэпістую памяць і дзейнічаць дакладна «па кнізе» — і можна смела гуляць у віст. Але майстэрства аналітыка выяўляецца якраз у тым, што выходзіць за межы правілаў. Ён робіць сам сабе мноства высноваў і назіранняў. Так, відаць, дзейнічаюць і яго партнёры, але розніца ў атрыманай інфармацыі залежыць не столькі ад надзейнасці, колькі ад якасці назірання. Важна — што назіраць. Але наш гулец нічым сябе не абмяжоўвае. I хоць яго галоўная мэта — гульня, ён не адмаўляецца і ад высноваў наконт рэчаў, што выходзяць за межы гульні. Ён вывучае твар партнёра, параўноўваючы яго з тварамі праціўнікаў назірае, як кожны гулец сартуе карты, якія апынуліся ў яго на руках, часта вядзе падлік козыраў, анёраў па позірках, якія кідаюць на іх гульцы. Адзначае кожную змену выразу твару ў час гульні, збіраючы такім чынам у сваю аналітычную скарбонку самыя розныя высновы на падставе разнастайных адценняў упэўненасці, здзіўлення, трыюмфу або жалю. Назіраючы, як чалавек бярэ бітку, аналітык прыходзіць да высновы, ці будзе за ёй яшчэ адна — у масць. Па тым, як гулец кідае карты на стол, ён здагадваецца, фінт гэта ці не. Неабачлівае або неасцярожнае слова, выпадкова выпушчаная з рук або перавернутая карта, тое, як яе хаваюць, — насмешліва або спакойна, улік бітак і іх раскладка, збянтэжанасць, ваганне, апантанасць
або трывога — усё гэта для ягонага, безумоўна, інтуітыўнага ўсведамлення — прыкметы сапраўднага стану рэчаў. Пасля першых двух-трох хадоў яму ўжо зразумела, што ў каго на руках, і вось ён ужо выкладае карты настолькі ўпэўнена, нібыта астатнія гульцы спецыяльна адкрылі яму свае.
Здольнасць да аналізу не трэба блытаць з простай вынаходлівасцю, бо калі аналітык — абавязкова чалавек вынаходлівы, то чалавек проста вынаходлівы часта аказваецца надзіва не здатным да аналізу. Здольнасць да лагічнага пабудавання ці злучэння, якую звычайна лічаць прыкметай вынаходлівасці і для якой фрэнолагі* вызначылі спецыяльны орган (памылкова, на мой погляд), лічачы гэтую здольнасць першаснай, настолькі часта назіралася ў людзей з інтэлектам, блізкім да ідыятызму, і гэта неаднойчы заўважалася літаратарамі, што пішуць на тэмы маралі. Паміж вынаходлівасцю і здольнасцю да аналізу існуе нашмат большая розніца, чым паміж здольнасцямі да фантазій і ўяўленняў але па сваім характары розніца абсалютна тая самая. Сапраўды, нельга не заўважыць, што вынаходлівыя людзі заўсёды схільныя да фантазіі, але толькі тыя, якія насамрэч здольныя да ўяўлення, непазбежна аказваюцца аналітыкамі.