Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Далейшы аповед прапануецца чытачу нейкім чынам як прыклад да выказаных вышэй меркаванняў.
Жывучы ў Парыжы цягам вясны і часткі лета 18.. года, я пазнаёміўся з нейкім мсьё С. Агюстам Дзюпэнам. Быў ён зусім яшчэ малады, паходзіў са шляхетнага, сапраўды знакамітага роду, але ў выніку самых розных неспрыяльных падзеяў апынуўся ў такой галечы, што страціў прыродную энергію, ні да чога ў гэтым свеце не імкнуўся і нават не спрабаваў вярнуць былое багацце. 3 ласкі крэдытораў у яго засталася невялічкая частка родавай спадчыны, на прыбыткі ад якой ён здолеў, дзякуючы вялікай ашчаднасці, забяспечваць сябе самым неабходным для жыцця, не звяртаючы ўвагі на нешта іншае. Кнігі — гэта адзіная раскоша, якую ён сабе дазволіў, a ў Парыжы яна даволі дасягальная.
Упершыню мы сустрэліся ў непрыкметнай бібліятэцы на вуліцы Манмартр, дзе выпадкова — мы абодва шукалі адну і
тую ж кнігу, вельмі рэдкае і адметнае выданне, — выявілася агульнасць нашых інтарэсаў. Потым мы сустракаліся зноў і зноў. Мяне глыбока зацікавіў кароткі, але грунтоўны экскурс у гісторыю яго роду, які ён зрабіў з усёй шчырасцю, на якую здольны француз, калі гаворка заходзіць пра яго асобу.
Мяне ўразіла яго начытанасць, але болып за ўсё — нястрымная палкасць і свежасць уяўлення. Шукаючы ў Парыжы тое, што моцна вабіла мяне тады, я разумеў што кампанія гэтага чалавека ўяўляе для мяне неацэнную каштоўнасць, і адкрыта сказаў яму пра гэта. Урэшце было вырашана, што на той час, пакуль я буду ў Парыжы, мы будзем жыць разам, і з прычыны, што мае жыццёвыя абставіны былі ў нейкай ступені не такія цяжкія, то я з яго згоды ўзяў на сябе выдаткі, звязаныя з наймам і абсталяваннем дому. Гэта быў асабняк у стылі, адпаведным нашаму з ім характару рамантычнай меланхоліі, пашкоджаны часам і своеасаблівы па сваёй архітэктуры, у зацішным і адасобленым кутку СэнЖэрменскага прадмесця*. У ім ужо даўно не жылі гаспадары праз нейкія там забабоны, якімі мы не цікавіліся, і таму ён паступова прыходзіўу заняпад.
Калі б лад нашага жыцця стаў вядомы свету, нас бы абавязкова палічылі вар'ятамі — хоць, відаць, і бясшкоднымі. Наша адасобленасць была поўная. Нікога ў сваім доме мы не прымалі. Месца нашага жыхарства старанна трымалася ў таямніцы ад маіх былых кампаньёнаў, а Дзюпэн ужо даўно не цікавіўся Парыжам, ды і Парыж не ўспамінаў пра яго. Мы існавалі толькі для сябе.
Адным з фантазійных дзівацтваў майго прыяцеля — бо як яшчэ гэта назваць? — была ўлюбёнасць у ноч, і я пакорна пагадзіўся з гэтым bizarrerie1, як і з усімі астатнімі, цалкам падпарадкаваўшыся яго няспынным капрызам.
Царыца-ноч не магла заставацца з намі ўвесь час, але мы навучыліся імітаваць яе прысутнасць. Раніцай, з першым святлом, мы зачынялі тоўстыя аканіцы старога дому, запальвалі пару вельмі духмяных свечак, здатных толькі на
1 Дзівацтва (фр.).
цьмянае святло. У іх святле мы поўнілі сэрцы мроямі — чыталі, пісалі, дзяліліся думкамі, пакуль звон гадзінніка не абвяшчаў надыходу сапраўднай цемры. Тады мы выпраўляліся з дому, ідучы поплеч, працягвалі пачатыя ўдзень размовы або бязмэтна шпацыравалі ўздоўж і ўпоперак па вялікім горадзе да позняй ночы, шукаючы сярод мільгаючых агнёў і ценяў тую бясконцую душэўную ўзбуджанасць, якая вынікае з ціхага сузірання.
У такія моманты я міжволі заўважаў (хоць, ведаючы яго схільнасць да фантазій, я прадбачыў гэта) своеасаблівыя здольнасці Дзюпэна і захапляўся імі. Ён, відаць, таксама са шчырым захапленнем карыстаўся імі — нават калі іх не дэманстраваў — і не вагаючыся прызнаваўся, што робіць гэта з задавальненнем. Ён хваліўся мне, ціха пасмейваючыся, што калі для іншых чалавечая душа была за глухой сцяной, то ён мог зазірнуць у большасць душаў праз шырока расчыненыя для яго вокны, і звычайна суправаджаў такія заявы ашаламляльнымі доказамі глыбокага ведання маёй душы. У такія моманты ён быў халодны і безуважны, вочы яго рабіліся непранікальныя, а голас, сакавіты тэнар, пераходзіў у дыскант, і ў ім можна было адчуць нават раздражнёнасць, калі б не выразная дыкцыя і падкрэсленая няспешнасць у словах. Назіраючы за ім у такія моманты, я часта задумваўся над старадаўняй філасофскай тэорыяй пра дваістасць душы, і ў галаву прыходзіла забаўная думка пра двух Дзюпэнаў: адзін нешта ствараў а другі ламаў створанае на кавалкі.
Прачытаўшы ўсё гэта, не падумайце, што я збіраюся расказаць вам у падрабязнасцях нейкую таямнічую гісторыю або апісаць нейкі рамантычны эпізод. Тыя асаблівасці прыяцеля-француза, пра якія я вам паведаміў былі ўсяго толькі вынікам узбуджанасці ці, можа, хваравітасці розуму. Але характар яго заўваг у моманты, пра якія тут ідзе гаворка, лепш за ўсё праілюструе адзін прыклад.
Аднойчы ўвечары мы гулялі па доўгай бруднай вуліцы непадалёк ад Пале-Раяля*. Кожны з нас, відаць, быў заняты сваімі думкамі, і цягам чвэрці гадзіны ніхто не сказаў ані слова. I тут раптам цішыню перарвалі наступныя словы Дзюпэна:
— Ён недаростак, гэта праўда, і было б лепей, каб ён паспрабаваў свае сілы ў тэатры «Вар'етэ»*.
— Ну, вядома, так, — адказаў я машынальна, спачатку не звярнуўшы ўвагі (настолькі быў заняты думкамі} на тое, што гэтыя словы вельмі дзіўна супалі з маімі разважаннямі. Праз нейкі момант я апамятаўся, і маё здзіўленне было бязмежным.
— Дзюпэн, — сказаў я сур’ёзна, — гэта вышэй за маё разуменне. Шчыра кажучы, я вельмі ўражаны і ледзь веру сваім вушам. Як гэта ты здагадаўся, што я думаю пра... — тут я спыніўся, каб пераканацца, што ён сапраўды ведае, пра каго я думаў.
— ...пра Шантыі, — сказаў ён. — Чаму ты змоўк? Ты падумаў, што яго мізэрная постаць не падыходзіць для трагедыйных роляў.
Менавіта пра гэта я і разважаў. Шантыі, quondam1 шавец з вуліцы Сэн-Дэні, які да вар'яцтва захапіўся тэатрам, паспрабаваў сыграць ролю Ксеркса ў аднайменнай трагедыі Крэбіёна*, вельмі стараўся, але ў выніку атрымаў знішчальныя водгукі.
— Растлумач напрамілы Бог, — усклікнуў я, — свой метад, калі ён існуе, праз які ты толькі што зазірнуў мне ў душу.
Папраўдзе кажучы, я імкнуўся быць вонкава спакойным, хаваючы такім чынам збянтэжанасць, што ахапіла мяне.
— Гандляр садавіной навёў цябе на думку, што гэты маэстра па падэшвах не дарос да Ксеркса et id genus omne2.
— Гандляр садавіной? Ну, ты мяне здзіўляеш! He ведаю я ніякага гандляра садавіной.
— Ну, той, з кім ты сутыкнуўся, калі мы зварочвалі на гэтую вуліцу, хвілін пятнаццаць таму.
Тут я ўзгадаў, што сапраўды нейкі гандляр з кошыкам яблыкаў на галаве ледзь не збіў мяне знянацку з ног, калі мы зварочвалі з вуліцы С. на тую, дзе цяпер стаялі. Але я не мог ніяк зразумець, якое гэта мела дачыненне да Шантыі.
1 Былы (лац.).
2 1 такіх, як ён (лац.).
Але Дзюпэн ні на кроплю не быў схільны да charlatanerie1.
— Я зараз растлумачу, — сказаў ён. — I каб ты ўсё зразумеў, мы спачатку адновім ход тваіх думак, пачынаючы з таго моманту, як я звярнуўся да цябе, да rencontre2 з тым самым гандляром. Асноўныя звёны ланцуга — Шантыі, Арыён, д-р Нікалс*, Эпікур, стэрэатамія, каменне ў бруку, гандляр садавіной.
Няма, відаць, такіх людзей, якія б у адпаведныя моманты свайго жыцця не паўтаралі ў думках дзеля забавы крок за крокам шлях, які прывёў іх да той ці іншай высновы. Занятак гэты часта вельмі цікавы, і той, хто сутыкаецца з ім упершыню, дзівіцца неабмежаванай адлегласці і неадпаведнасці паміж зыходным пунктам і канчатковай высновай. Вялікім, відаць, было і маё здзіўленне, калі я пачуў тое, што сказаў Дзюпэн, і не мог не пагадзіцца, што ўсё гэта — праўда.
Ён жа працягваў:
— Перад тым як звярнуць з вуліцы С., я добра памятаю, мы гаварылі пра коней. На гэтай тэме і перарвалася нашая размова. Калі мы пераходзілі на гэтую вуліцу, гандляр, які прабягаў побач з кошыкам яблыкаў на галаве, адпіхнуў цябе на кучу камянёў, паскіданых у тым месцы, дзе рамантуюць брук. Ты спатыкнуўся аб камень, паслізнуўся, крыху расцягнуў звязку на костачцы, відаць, раззлаваўся, ва ўсякім разе, спахмурнеў, нешта прамармытаў, азірнуўся на груду камянёўі моўчкі пакрочыўдалей.Я не вельмі стараўся сачыць за тваімі дзеяннямі, але назіральнасць зрабілася апошнім часам неад'емнай часткай маёй натуры.
Ты працягваў ісці з апушчанай галавой, незадаволена косячыся на калдобіны і расколіны ў бруку (такім чынам я зразумеў, што ты ўсё яшчэ думаеш пра камяні), пакуль мы не дайшлі да завулка, што носіць імя Ламарціна* і які забрукавалі ў якасці эксперымента «ўнакладку», шчыльна падладзіўшы пліткі заклёпкамі. Твой твар павесялеў, і па вуснах я здагадаўся, што ты прамармытаў слова «стэрэатамія» — тэрмін, вельмі
1 Ашуканства (фр.).
2 Сустрэча (фр.).
штучна суаднесены з гэтым тыпам бруку. Я ведаў, што ты не мог вымавіць гэта слова, не ўзгадаўшы пра атамы, а таксама пра тэорыі Эпікура. Мы не так даўно абмяркоўвалі гэтую тэму — я заўважыў, як надзіва дакладна, хоць на гэта мала хто звярнуў увагу, не вельмі выразныя здагадкі высакароднага грэка пацвердзіліся пазней касмагоніяй у дачыненні да нябесных туманнасцяў, — а таму я падумаў, што ты абавязкова падымеш вочы, каб зірнуць на вялікую туманнасць у сузор’і Арыёна, і спадзяваўся, што менавіта так і атрымаецца. Ты сапраўды зірнуў угору, тым самым упэўніўшы мяне, што я правільна іду па тваім следзе. Але ў вельмі адмоўным водгуку на выступ Шантыі ва ўчорашняй Musee нейкі з'едлівы крытык, вельмі нетактоўна намякаючы на тое, што шавец, які стаў на катурны, змяніў і прозвішча, прыпомніў адзін радок на лацінскай мове, да якога мы часта звярталіся ў размовах. Я маю на ўвазе гэты: Perdidit antiquum litera prima sonum1.
Я неяк казаў табе, што радок быў напісаны адносна Арыёна, бо некалі ён пісаўся як Урыён. Мы яшчэ тады пажартавалі наконт гэтага, і я ведаў, што ўсё засталося ў тваёй памяці. Таму было зразумела, што ты абавязкова злучыш у галаве думкі пра Арыёна і Шантыі. Тое, што менавіта так і здарылася, пацвердзіла тваяўсмешка. Ты падумаў, што бедны Шантыі сам сябе прынёс у ахвяру. Спачатку ты ішоў згорбіўшыся, а тут — выпрастаўся на ўвесь рост. Такім чынам, я быў упэўнены, што ты падумаў пра мізэрную фігуру Шантыі. У той самы момант я перабіў твае думкі, зазначыўшы, што гэты Шантыі і праўда недаростак і было б лепей, каб ён паспрабаваў свае сілы ў тэатры «Вар’етэ».