Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Як бачыце, падзел на словы тут адсутнічае. Калі б ён быў, задача б значна спрасцілася. У такіх выпадках варта пачынаць з супастаўлення і аналізу кароткіх словаў, і калі знаходзіцца хоць адно, што складаецца з адзінай літары, напрыклад, «а» ці «і», разгадку, хутчэй за ўсё, можна лічыць справай вырашанай. Але ў дадзеным выпадку, калі падзелу на словы няма, маім першым крокам было вылучыць літары, якія сустракаюццаўтэксце найчасцей і, адпаведна, тыя, якія сустракаюцца найрадзей. Пасля ўсіх падлікаў у мяне атрымалася наступная табліца:
Знак «8» паўтараецца 33 разы.
«;» — 26 разоў.
«4» — 19 разоў.
«=» і «)» — 16 разоў.
«*» — 13 разоў.
«5» — 12 разоў.
«6» — 11 разоў.
«+» і «1» — 8 разоў
«0» — 6 разоў.
«9» і «2» — 5 разоў.
«:» і «3» — 4 разы.
«?» — 3 разы.
«#» — 2 разы.
«-» і «§» —1 раз.
Ідзем далей. У ангельскай мове найчасцей ужываецца літара е. За ёй адпаведна — a, о, і, d, h, n, r, s, t, u,y, c, f, g, I, m, w, b, k, p, q, x, z. E сустракаецца так часта, што прыдумаць сказ любой даўжыні, дзе літара е не пераважала б, практычна немагчыма.
Такім чынам, мы ў самым пачатку ствараем падмурак для нечага большага, чым звычайная здагадка. Агульнае прызначэнне дадзенай табліцы цалкам зразумелае, але ў выпадку з нашым шыфрам яе магчымасці мы скарыстаем толькі часткова. Зыходзячы з таго, што найбольш ужываным сімвалам у нас ёсць «8», мы прымем, што гэта і ёсць літара е ангельскага алфавіту. Каб пацвердзіць сваю здагадку, праверым, ці часта сустракаецца падвойны знак «8» бо ў
ангельскай мове ўжыванне падвойнага е даволі пашыранае, як, напрыклад, у словах meet, fleet, speed, seen, been, agree i гэтак далей. У дадзеным шыфры мы бачым, што падвойны знак паўтараецца не менш як пяць разоў, хаця сам па сабе тэкст даволі кароткі.
Тады мы прымаем «8» за е. 3 усяго ангельскага лексікону азначальны артыкль the — самае ўжыванае слова. Такім чынам, давайце праверым, ці не сустракаецца ў нашым шыфры паўтор аднолькавай камбінацыі з трох знакаў, апошнім з якіх быў бы «8». I калі мы напраўду знойдзем паўтор такога спалучэння, то хутчэй за ўсё гэта і будзе слова the. Даследаваўшы шыфр, мы знаходзім не менш чым сем такіх паўтораў, а дадзенае спалучэнне выглядае як «;48». Значыць, мы можам зрабіць выснову, што «;» адпавядае t, «4» адпавядае h, а тое, што «8» ёсць е, ужо не выклікае ніякіх сумневаў. Такім чынам мы зрабілі вялізны крок наперад.
Але, вызначыўшы гэтае адзінае слова, мы атрымалі магчымасць высветліць яшчэ адну важную дэталь — так бы мовіць, пачатак і заканчэнне некаторых іншых словаў. Давайце разгледзім перадапошні выпадак ужывання камбінацыі «;48» амаль у канцы шыфру. Мы ведаем, што «;» ёсць пачаткам слова, і з шасці знакаў, якія ідуць за the, мы разумеем не менш чым пяць. Давайце выпішам іх на паперу, замяняючы сімвалы літарамі-адпаведнікамі і пакідаючы прагалы на месцы пакуль невядомых знакаў. Атрымалася: teeth.
Цяпер, перабраўшы ўвесь алфавіт у пошуках літары, якая б магла запоўніць гэты прабел, мы прыходзім да высновы, што ў ангельскай мове няма ніводнага слова з такім наборам літар, якое б пры гэтым сканчалася на th, таму мы адразу ж адкідаем дадзенае спалучэнне. Такім чынам, наша слова скарачаецца да
t ее.
I зноў-такі, праштудыяваўшы алфавіт, як і ў папярэднім выпадку, мы знаходзім слова tree («дрэва») як адзіна магчымы варыянт. У нас з’яўляецца яшчэ адна вядомая літара — г, якой у шыфры адпавядае «(», а таксама спалучэнне
the tree.
Прыгледзеўшыся да гэтага радка, мы зноў заўважаем спалучэнне «;48» і прымаем яго як заканчэнне папярэдняга слова. Такім чынам, атрымліваем:
the tree;4(t?34 the.
I, падставіўшы літары замест сімвалаў, якія мы ўжо расшыфравалі, чытаем:
the tree thrt?3h the.
Пакінуўшы прабелы ці кропкі на месцы невядомых нам знакаў, маем:
the tree thr... h the.
Слова through адразу кідаецца ў вочы. Больш за тое, гэтае адкрыццё дорыць нам тры новыя літары: о, й і д, якія ў шыфры замяшчаюць «=»,«?»і «3» адпаведна.
Цяпер, больш пільна праглядаючы шыфр у пошуках новых вядомых нам сімвалаў амаль у самым пачатку тэксту мы сустракаем наступнае спалучэнне:
«83(88», ці едгее,
якое натуральным чынам ёсць заканчэннем слова degree («градус»), і яно дае нам новую літару d, што ў шыфры ёсць знакам «+».
За чатыры сімвалы да слова degree мы знаходзім камбінацыю «;46(;88».
Замяшчаючы ўжо вядомыя нам знакі і падстаўляючы, як і раней, замест невядомых кропкі, чытаем: th. rtee.. Такое спалучэнне адразу наводзіць на думку пра слова thirteen («трынаццаць») і зноў адорвае нас дзвюма новымі літарамі: і і п, што зашыфраваныя знакамі «6» і «*».
Звяртаючыся, у сваю чаргу, да пачатку шыфру, мы бачым наступную камбінацыю:
«53==+».
Дэшыфруючы яе, як і раней, атрымліваем good («добры»), Гэта пераконвае нас, што першая літара — А (неазначальны артыкль), а першыя два словы —A good («добрае»).
Прыйшоў час упарадкаваць знойдзеныя намі адпаведнікі сімвалам у выглядзе табліцы, каб пазбегнуць непатрэбнай блытаніны. Табліца будзе выглядаць наступным чынам:
«5» адпавядае знаку a
«+» — d
«8» — е
«3» —д
«4» — h
«6» -— і
«*» — п
«=» — о
«(» — г
«;» — t
Такім чынам, мы маем не менш за дзясятак найбольш важных літар, а таму, я лічу, не варта працягваць тлумачыць дэшыфроўку далей. Я ўжо дастаткова расказаў каб пераканаць вас, што такія шыфры цалкам паддаюцца развязанню, пазнаёміўшы вас з асноўнымі механізмамі іх разгадкі. Але ўсё ж, запэўніваю вас, крыптаграма перад вамі належыць да самага простага віду тайнапісу. Зараз мне застаецца адно даць вам поўную расшыфроўку сімвалаў на пергаменце. Гучыць яна наступным чынам:
A good glass in the bishop's hostel in the devil's seat forty-one degrees and thirteen minutes northeast and by north main branch seventh limb east side shoot from the left eye of the death’s-head a bee line from the tree through the shot fifty feet out.
(Добрае шкло ў біскупавым двары на чортавым крэсле сорак адзін градус трынаццаць хвілінаў поўнач-усход-поўнач галоўны сук сёмая галіна ўсходні бок страляй з левага вока мёртвай галавы проста ад дрэва праз стрэл на пяцьдзясят футаў).
— Але па-мойму, — сказаў я, — загадка лягчэйшай не робіцца. Як можна даць рады ўсёй гэтай тарабаршчыне накшталт «чортавых крэслаў», «мёртвых галоваў» ды «біскупавых двароў»?
— Прызнацца, — адказаў Легран, — тэкст падаецца складаным толькі на першы погляд. Спачатку я паспрабаваў падзяліць сказ натуральным чынам.
— Вы маеце на ўвазе расставіць знакі прыпынку?
— Нешта накшталт таго.
— Але якім чынам вы збіраліся гэта зрабіць?
— Я падумаў, што пісаць словы разам без аніякіх прабелаў, ускладняючы разгадку шыфру, было адмысловай задумаю аўтара. А звышасцярожны чалавек, імкнучыся да гэтага, хутчэй за ўсё перастараецца. Таму калі аўтар набліжаўся да верагоднай паўзы ці кропкі ў сваім шыфры, то ў гэтым месцы ён з яшчэ большай стараннасцю ляпіў знакі бліжэй, чым звычайна. Калі вы зірнеце на тайнапіс у яго цяперашнім выглядзе, то лёгка заўважыце пяць выпадкаў празмернай шчыльнасці тэксту. Кіруючыся гэтай падказкай, я зрабіў падзел наступным чынам:
«Добрае шкло ў біскупавым двары на чортавым крэсле... сорак адзін градус трынаццаць хвілінаў... поўнач-усходпоўнач... галоўны сук сёмая галіна ўсходні бок... страляй з левага вока мёртвай галавы... простая ад дрэва праз стрэл на пяцьдзясят футаў».
— Але нават гэты падзел мне нічога не праясніў, — заўважыў я.
— Мне спачатку таксама, — працягваў Легран. — Але тым часам я заняўся стараннымі роспытамі ўсіх у наваколлі вострава Саліван пра будынак, які б мог насіць назву «дом біскупа» і, натуральна, не зважаў на састарэлае слоўца «двор». He знайшоўшы і блізка нічога такога, я ўжо збіраўся пашырыць геаграфічныя межы сваіх пошукаў і ўзяцца за справу болып сістэматычна, як аднойчы раніцай мне нечакана прыйшло да галавы, што «біскупаў двор» нейкім чынам звязаны са старажытным родам Біскапаў, што ў далёкія часы валодаў старадаўнім маёнткам за чатыры мілі на поўнач ад вострава. Такім чынам, я накіраваўся ў раён плантацыяў і пачаў апытваць састарэлых мурынаў той мясцовасці. I тут жа адна старая сказала, што чула некалі пра месца, што завецца «Біскупаў двор», і можа правесці мяне туды, але гэта зусім не карчма і не маёнтак, а высокая гара.
Я прапанаваў ёй шчодрую ўзнагароду за турботы, і пасля некаторых ваганняў яна пагадзілася правесці мяне да месца. Мы знайшлі яго без асаблівых цяжкасцяў і, адпусціўшы старую, я пачаў аглядацца. «Двор» складаўся з чарады няроўных стромаў і скалаў, адна з якіх, адасобленая ад іншых, вылуча-
лася сваёй надзвычайнай веліччу і ненатуральным выглядам. Забраўшыся на яе вяршыню, я разгубіўся, бо што рабіць далей, не ведаў.
Калі ж я цалкам заглыбіўся ў роздумы, мой погляд раптам упаў на вузкі выступ з усходняга боку скалы, на адлегласці прыкладна ярд ад месца, дзе я стаяў. Выступ быў каля васямнаццаці дзюймаў у даўжыню і не больш за фут у шырыню, а ніша ў скале над ім надавала выступу некаторае падабенства да крэслаў, якімі некалі карысталіся нашы продкі. У мяне не было сумневаў, што гэта менавіта тое «чортава крэсла», пра якое згадвалася ў пергаменце. I тут, падаецца, я разгадаў усе таямніцы тайнапісу.
Я ведаў, што «добрае шкло» — не што іншае, як падзорная труба, бо маракі рэдка ўжываюць слова «шкло» ў іншым значэнні. Цяпер я зразумеў, навошта патрэбная труба, і знайшоў дакладны пункт, адкуль трэба ў яе глядзець. Таксама ў мяне не было сумневаў што выразы «сорак адзін градус трынаццаць хвілінаў» і «поўнач-усход-поўнач» былі не чым іншым, як напрамкам, у якім трэба павярнуць трубу. Моцна ўзрушаны сваімі адкрыццямі, я паспяшаўся дахаты, захапіў падзорную трубу і зноў вярнуўся да скалы.
Я спусціўся на выступ, і выявілася, што ўладкавацца на ім магчыма толькі ў адной позе. Гэты факт пацвердзіў мае ранейшыя здагадкі. Я ўзяў у рукі падзорную трубу. Натуральна, «сорак адзін градус і трынаццаць хвілінаў» было вышынёй над лініяй далягляду, а гарызантальны кірунак яскрава адлюстроўвалі словы «поўнач-усход-поўнач». Спачатку я лёгка зарыентаваўся з дапамогай кішэннага компаса, а потым, трымаючы трубу пад вуглом, максімальна блізкім да сорак аднаго градусу, бо мераў на вока, я рухаў трубу то ўверх, то ўніз, пакуль маю ўвагу не прыцягнула круглая дзірка ці прагал у лістоце вялізнага дрэва, якое высока сягала па-над іншымі. У самым цэнтры прагалу я заўважыў белую пляму, але спачатку ніяк не мог разгледзець, што гэта. Падладжваючы фокус трубы, я зноў прыгледзеўся і нарэшце зразумеў: гэта быў чалавечы чэрап.