Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Да маёй калекцыі не дадалося нічога новага.
Калі гэта толькі будзе зручна, калі ласка, прыязджайце разам з Юпітэрам. Вельмі прашу. Я хачу пабачыцца з вамі сённяўвечары па справе, якая не церпіць адкладання. Запэўніваю вас, справа гэтая важная надзвычайна.
3 найлепшымі пажаданнямі,
Ваш Ўільям Легран».
У гэтым лісце было нешта такое, што адразу ўстрывожыла мяне. Стыль пісьма рэзка адрозніваўся ад звычайнай манеры Леграна. Што прыходзіць да яго ў снах? Якая новая фантазія захапіла яго ўразлівы розум? I што гэта за «надзвычайна важная справа», якую ён хоча ажыццявіць? Аповеды Юпітэра пра Леграна не абяцалі нічога добрага. Я баяўся, што
цяжар няўдачаў зусім звёў з розуму майго сябра. I таму, не марудзячы ні хвіліны, я сабраўся ў дарогу са старым мурынам.
Наблізіўшыся да прычала, я заўважыў на дне лодкі, на якой мы мусілі адплысці, зусім новую касу і тры рыдлёўкі.
— Што гэта значыць, Юпітэр? — запытаўся я.
— Каса гэта, маса, і рыдлёўкі.
— Маеш рацыю. Але што яны тут робяць?
— Касу і рыдлёўкі прасіў мяне купіць у горадзе маса Ўіл, і чортаву ж купу грошай выклаў я за іх.
— Але, у імя ўсіх загадак на свеце, што твой маса Ўіл збіраецца рабіць з гэтымі косамі і рыдлёўкамі?
— Адкуль жа мне ведаць? Ды чорт мяне пабяры, калі ён сам ведае. Але гэта жук ва ўсім вінаваты, папомніце маё слова.
Вырашыўшы, што задаваць пытанні Юпітэру больш не мае ніякага сэнсу, бо прычынай усяго яму бачыўся «залаты жук», я ступіў у лодку, і мы паплылі. Моцны й прыемны ветрык у хуткім часе дамчаў нас да маленькай бухты на поўнач ад форта Моўлтры, і праз дзве гадзіны пешай хады мы дабраліся да хаціны майго сябра. На гадзінніку было каля трох. Легран нецярпліва чакаў нас. Ён схапіў і паціснуў маю руку з надзвычайнай сардэчнасцю, што яшчэ больш умацавала мае падазрэнні. Бледнасць яго твару была амаль змярцвелай, а глыбока запалыя вочы свяціліся нездаровым бляскам. Спачатку даведаўшыся пра яго здароўе, я, абачліва падбіраючы словы, запытаўся, ці атрымаў ён назад скарабея ад лейтэнанта Дж.
— 0 так! — адказаў ён, моцна пачырванеўшы. — Я забраў яго на наступны ж дзень. 1 цяпер нішто не зможа разлучыць мяне з ім. Ведаеце, Юпітэр на яго конт не памыліўся.
— Што вы маеце на ўвазе? — запытаў я, прадчуваючы нядобрае.
— Гэты жук з чыстага золата.
Ён прамовіў гэтыя словы так сур'ёзна, што я быў проста агаломшаны.
— Гэты жук зробіць мяне багатым, — працягваў ён, пераможна ўсміхаючыся, — і дапаможа мне вярнуць сямейную маёмасць. Што ж дзіўнага ў тым, што я так цаню яго? Калі Лёс
вырашыў адарыць мяне ім, то мне варта скарыстаць гэты шанец належным чынам, і тады я знайду золата, на якое ён мне пакажа. Юпітэр, прынясі скарабея!
— Што?! Жука?! He буду я яго чапаць, каб на яго ліха. Самі бярыце, як на тое ваша воля.
Дегран велічна і годна ўстаў і паднёс мне жука, якога выцягнуў са шклянога футарала. Гэта быў прыгожы скарабей, у той час яшчэ зусім новы від, надзвычайная знаходка ў навуковым свеце. На яго цельцы — дзве круглыя чорныя плямкі з аднаго канца і адна прадаўгаватая з другога. Луска надзвычай цвёрдая і бліскучая, нібы адпаліраванае золата. I важыў ён таксама даволі шмат. Улічваючы ўсё гэта, я наўрад ці мог ганіць Юпітэра за яго меркаванні пра жука, але якім чынам патлумачыць згоду Леграна з гэтымі меркаваннямі, я ніяк не мог сабе ўявіць.
— Я паслаў па вас, — пачаў ён надзвычай напышлівым тонам, калі я нарэшце агледзеў жука, — я паслаў па вас, каб заручыцца падтрымкай і дапамогай і дазволіць Лёсу і жуку здзейсніць сваю волю.
— Дарагі Легран, — перабіў я яго, — вы крыху занядужалі. Цяпер вам трэба паберагчы сябе, паляжаць колькі дзён. А я застануся з вамі, пакуль вы не паправіцеся. Гэта проста гарачка і...
— Памерайце мне пульс.
Я прыклаў пальцы да яго рукі і, папраўдзе кажучы, гарачкі ў яго не адчуў.
— Але ж можна хварэць і без гарачкі. Дазвольце мне, калі ласка, даць вам колькі медычных парадаў. Па-першае, кладзіцеся ў ложак, па-другое...
— Вы памыляецеся, — перабіў ён мяне. — Мяркую, я знаходжуся пад уплывам нервовага ўзбуджэння, якое і ёсць прычынай майго стану. Калі вы напраўду жадаеце мне дабра, то дапаможаце мне гэтае ўзбуджэнне пераадолець.
— А якім чынам?
— Вельмі проста. Мы з Юпітэрам хутка рушым у горы на мацярык, а ў гэтай вандроўцы нам спатрэбіцца падтрымка чалавека, якому мы цалкам можам даверыцца. I вы — той адзіны,
камуя ў стане давяраць. Незалежна ад таго, што чакае насу гарах — поспех ці правал, маё нервовае ўзбуджэнне спадзе.
— Лічу сваім абавязкам суправаджаць вас, але ж ці не хочаце вы сказаць, што гэты д'ябальскі жук мае нейкае дачыненне да вашай вандроўкі?
— Так, мае.
— У такім выпадку, Легран, я ні ў якім разе не хачу ўдзельнічаць у гэтай абсурднай авантуры.
— Вельмі прашу прабачэння. Значыць, нам давядзецца здзейсніць вандроўку самім.
— Самім?! Гэта ж вар'яцтва! Чакайце, а колькі часу вы плануеце там правесці?
— Магчыма, усю ноч. Мы павінныя выйсці зараз жа і, што б там ні было, вярнуцца на досвітку.
— Але ці можаце вы даць мне слова гонару, што як толькі ваш капрыз ажыццявіцца і справы з жуком (о божа!) вырашацца вам на радасць, вы вернецеся дахаты і будзеце ва ўсім слухацца мяне як вашага доктара.
— Так, даю слова, але ж трэба спяшацца, часу ў нас мала.
3 каменем на душы я рушыў за сваім сябрам. Мы выправіліся каля чацвертай гадзіны — Легран, Юпітэр, сабака і я. Юпітэр трымаў у руках касу і рыдлёўкі, якія сам напрасіўся несці, як мне падалося, больш са страху даверыць інструменты гаспадару, чым ад жадання дагадзіць ці дапамагчы. Быў ён у надзвычай прыгнечаным настроі і ўсю дарогу прыгаворваў: «Чортаў жук!» Я ж нёс некалькі таемных ліхтароў, у той час як Легран цешыўся са свайго жука, трымаючы яго на матузку і разгойдваючы падчас хады з выглядам сапраўднага штукара. Пабачыўшы гэту апошнюю яскравую праяву хваробы майго сябра, я ледзь стрымліваў слёзы. Але палічыў найлепшым пасміхацца з яго выдумкі хаця б цяпер ці да таго моманту, пакуль не знайду нейкі іншы, больш дзейсны спосаб паўплываць на яго. А тым часам я спрабаваў, хоць і безвынікова, распытаць Леграна пра прычыну нашай вандроўкі. Але, спакусіўшы мяне выправіцца ў дарогу ён і чуць не хацеў пра нейкія другарадныя тэмы, а ўсе мае пытанні адорваў адным адказам: «Пабачым!»
Праз ручай, што аддзяляе востраў, мы перабраліся на лодцы і, падымаючыся ўсё вышэй па стромкіх берагах мацерыка, скіраваліся на паўночны захад, па землях надзвычай дзікіх і спустошаных, дзе даўно не ступала нага чалавека. Легран рашуча вёў нас наперад, робячы кароткія перапынкі то тут, то там, каб адно спраўдзіць пазнакі, зробленыя падчас папярэдняй вандроўкі.
У дарозе мінула дзве гадзіны, і сонца ўжо садзілася, калі мы нарэшце ступілі ў мясціны, яшчэ больш змрочныя, чым тыя, што засталіся ззаду. Яны нагадвалі плато па дарозе да амаль недасяжнай вяршыні ўзгорка. 3 верху да нізу яго пакрывалі густыя лясы, і то тут, то там былі раскіданыя вялізныя абломкі горнай пароды, што ледзь трымаліся ў зямлі, і ў бальшыні сваёй не падалі ў лагчыны ўнізе толькі дзякуючы дрэвам, на якія абапіраліся. А глыбокія равы, разразаючы паверхню плато ў розных напрамках, толькі дадавалі гэтаму змрочнаму месцу суровай велічы.
Пласкагор'е, на якое мы ўскараскаліся, скрозь зарасло ажыннікам, і, як мы ў хуткім часе пераканаліся, прадзірацца праз яго было магчыма адно з дапамогай касы. На загад гаспадара Юпітэр пачаў расчышчаць для нас дарогу ў напрамку неймаверна высокага цюльпанавага дрэва ў атачэнні васьмі ці дзесяці дубоў. Уздымаючыся над імі, яно пераўзыходзіла ўсе вядомыя мне дрэвы вытанчанасцю сваёй лістоты, вабнасцю кроны, раскідзістасцю галінаў і тою веліччу, што ўнушаў яго незвычайны выгляд. Калі мы дабраліся да цюльпанавага дрэва, Легран запытаўся ў Юпітэра, ці здольны той узлезці на яго. Стары, агаломшаны пытаннем, пэўны час нічога не адказваў. Нарэшце ён наблізіўся да вялізнага камля, павольна абышоў вакол і надзвычай уважліва яго агледзеў. Скончыўшы сваё даследаванне, ён прамовіў:
— Так, маса, Юпі ўзлезе на ўсе дрэвы, якія пабачыць.
— Тады паспяшайся, бо ўжо хутка сцямнее, і мы не паспеем пабачыць тое, што трэба.
— А ці далёка мне лезці, маса?
— Спачатку па камлі, потым я скажу, куды далей. Але чакай, вазьмі з сабою жука!
— Жука, маса Ўіл?! Залатога жука?! — стрывожана ўсклікнуў мурын, падаючыся назад. — Ды нашто мне цягнуць жука на дрэва?! Каб мяне чэрці парвалі, не вазьму яго!
— Калі ты, Юпітэр, такі вялізны мурын, баішся ўзяць маленькага бясшкоднага мёртвага жучка ў рукі, то можаш трымаць яго за нітку. Але калі ты яго не возьмеш наогул, мне давядзецца раструшчыць тваю галаву гэтай самай рыдлёўкай.
— Ды што такое, маса? — прысаромлены Юпі пайшоў на саступкі. — Усё сварыцеся на старога мурына без дай прычыны. Я ж пажартаваў. Каб мяне той жук напужаў?! Ды нізашто! — пры гэтых словах ён узяўся за самы скрайчык ніткі і, трымаючы насякомае як мага далей ад сябе, падрыхтаваўся лезці на дрэва.
У маладым узросце цюльпанавае дрэва, ці Liriodendron Tulipiferum, найвялікшае дрэва амерыканскіх лясоў, мае незвычайна гладкі камель і часта дасягае значнай вышыні без аніякіх бакавых галінаў але ў больш познім узросце паверхня дрэва робіцца гузаватай і няроўнай з мноствам маленькіх сучкоў. Таму падняцца на дрэва насамрэч не так і цяжка. Абхапіўшы таўшчэзны камель каленямі і рукамі як мага больш шчыльна, намацваючы далонямі выступы на дрэве і становячыся на іх голымі ступакамі, Юпітэр некалькі разоў ледзь не зваліўся долу, але ўсё ж ускараскаўся на першую вялікую развіліну і, відаць, вырашыў што тэарэтычна мэта дасягнутая. Р'ызыка ўпасці з дрэва цяпер фактычна зводзілася да мінімуму, хаця служка і знаходзіўся на адлегласці шэсцьдзесят-семдзесят футаў над зямлёю.
— А далей куды, маса Ўіл? — запытаўся ён.
— Падымайся да самай вялікай галіны на гэтым баку, — адказаўЯегран.
Мурын адразу ж падпарадкаваўся і, хоць з невялікімі цяжкасцямі, але пачаў караскацца далей, падымаючыся ўсё вышэй і вышэй, пакуль яго згорбленая пастава цалкам не схавалася ў густой лістоце. Цяпер голас яго гучаў глуха, нібы рэха.
— Колькі яшчэ лезці?
— А ты высока? — спытаў Легран.
— Анягож, — адказаў мурын, — неба праз голле свеціцца!