• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

    Маска Чырвонае Смерці

    Эдгар Алан По

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 472с.
    Мінск 2011
    109.3 МБ
    Бессэнсоўна нават спрабаваць апісаць, што гэта быў за шторм. Нават найстарэйшыя нарвежскія рыбакі ніколі не бачылі нічога падобнага. Мы паспелі спусціць ветразі, перш чым нас дарэшты накрыла, але першая ж навала паваліла абедзве мачты за борт, быццам пілой па іх прайшлася, і грот-мачта пацягнула за сабою майго малодшага брата, які прывязаў сябе да яе дзеля бяспекі.
    Нашая шхуна была надзіва лёгкай — нібы пёрка, так і слізгала па паверхні вады. Палуба не мела ніякіх надбудоваў, толькі невялічкі люк на носе. Яго мы заўжды моцна задрайвалі перад тым як перасякаць Мальстрэм, дзеля перасцярогі, каб вада не трапіла ў трум. Каб не гэта, мы мусілі б адразу ж пайсці на дно — некалькі разоў нас дарэшты накрывала хваляю. Як мой старэйшы брат ацалеў у гэтай смяротнай небяспецы, не магу сказаць, бо ў мяне так і не з'явілася магчымасці запы-
    таць яго. Што да мяне, то калі ветрам вырвала фок, я кінуўся плазам на дошкі, нагамі ўпіраючыся ў планшыр* на носе, a рукамі ўчапіўшыся ў рым* каля фок-мачты. Я зрабіў гэта чыста інстынктыўна, і гэта найлепшае, што можна было зрабіць у замяшанні, якое ахапіла мяне.
    На некалькі імгненняў мы апынуліся пад вадою, як я і казаў, мне давялося затрымаць паветра і з усёй моцы трымацца за рым. Калі я ўжо не мог больш трываць, то падняўся на калені, моцна ўчапіўшыся рукамі, і ўзняў галаву, каб свабодна дыхаць. Якраз у гэтае імгненне нашу шхуну заматляла ва ўсе бакі, яна абтрэслася, быццам сабака, які выходзіць з вады, і прынамсі часткова выплыла наверх. Я спрабаваў скінуць з сябе здранцвенне, якое скавала мой розум, і вырашыць, што варта рабіць цяпер, калі раптам нехта схапіў мяне за руку. Гэта быў старэйшы брат, і сэрца маё моцна затахкала ад радасці, што яго ўсё ж не змыла хваляю за борт. Але ў наступнае мгненне гэтая радасць ператварылася ў суцэльную вусціш: брат нахіліўся і закрычаў мне ў самае вуха адно толькі слова — «Москестрэм»!
    Нікому не зразумець, што я адчуў у гэты момант. Мяне ўсяго затрэсла з галавы да ног, быццам у жорсткай ліхаманцы. Я цудоўна ведаў, што ён хацеў сказаць, я ведаў што мой брат хацеў, каб я зразумеў. Вецер нёс шхуну ў самае жарало крутаверці Мальстрэма, і ўжо нішто не магло нас выратаваць!
    Памятаеце, я казаў, што, перасякаючы Москестрэм, мы заўсёды трымаліся як мага вышэй ад віру, нават у самае зацішнае надвор'е, і нават тады вымушаныя былі чакаць і ўважліва сачыць за часам, каб трапіць на спакойную ваду, але цяпер нас несла ў самую лейку, ды яшчэ ў такую буру! На імгненне мне падумалася, што вось жа — мы павінныя трапіць туды перад самым зацішшам — ёсць яшчэ надзея! Але адразу ж я стаў праклінаць самога сябе за гэтую дурноту, за нейкія бясплённыя мары аб выратаванні. Я выдатна ведаў што мы вырачаныя. Будзь нашая шхуна хоць дзесяць разоў вялікім дзевяцігарматным караблём — ненажэрная бездань заглынула б і яго!
    Цяпер бура ціснула не так моцна, а магчыма, мы проста перасталі адчуваць яе, бо слізнулі наперад. Але затое хвалі, якія раней ветрам утрымлівала ўнізе, дзе яны бруіліся і плескаталі, цяпер узняліся вакол нас, быццам горы. Раптам змянілася і неба. Вакол было па-ранейшаму цёмна, як у пекле, але над самаю галавой пыхнуў блакітам невялікі прагал чыстага неба — такога яснага блакіту я ў жыцці сваім не бачыў — і ў гэтым прагале бліснула незвычайна зыркая велічная поўня, асвятліўшы наваколле, так што можна было разгледзець усё да дробязяў. Але, Божа мой, што за відовішча адкрылася тады маім вачам!
    Я некалькі разоў паспрабаваў загаварыць з братам, але зусім нічога не было чуваць, хоць я і крычаў яму ў самае вуха. Раптам ён пакруціў галавой і, пабялеўшы як смерць, наставіў палец, быццам хацеў звярнуць на нешта маю ўвагу.
    Спачатку я ніяк не мог зразумець, чаго ж ён хоча, але пасля мяне як маланкаю працяла жахлівая здагадка. Я выцягнуў гадзіннік з кішэні. Канечне — стрэлкі стаялі на месцы. У месяцовым святле я паглядзеў на яго і, заліўшыся слязьмі, шпурнуў далёка ў акіян. Гадзіннік спыніўся акурат а сёмай! Мы прапусцілі час зацішша, і цяпер вір Москестрэма шалеў з усёй сваёй моцаю!
    Калі шхуна добра зробленая, аснашчаная і не надта глыбока сядзіць, калі ідзе на поўнай хуткасці, хвалі ў моцны шторм быццам праслізгваюць пад ёю — гэта здаецца дзіўным людзям, далёкім ад мора, мы ж называем гэтую з’яву «асядлаць хвалі».
    Дык вось, да таго часу мы вельмі добра трымаліся на хвалях у гайданцы, але цяпер агромністая хваля падхапіла нас і, падымаючыся, пацягнула за сабою ўверх, у самыя нябёсы. He пабачыўшы на свае вочы, я б ніколі не паверыў, што хваля можа ўзняцца так высока. А пасля мы паляцелі ўніз, стрымгалоў панесліся, саслізнулі, занурыліся носам у ваду. Ад гэтага я ледзьве не згубіў прытомнасць, ажно вантробы падкаціла пад горла — так бывае, калі ў сне падаеш з высачэзнай гары. Калі мы былі яшчэ наверсе, я здолеў азірнуцца навокал, і аднаго пагляду было дастаткова. У імгненне я ацаніў нашае
    месцазнаходжанне. Вір Москестрэма быў за чвэрць мілі проста перад намі, але відовішча тое нагадвала звычайны Москестрэм не больш, чым гэты вір, які вы цяпер бачыце, нагадвае ручай ля млына. Калі б я і без гэтага не ведаў, дзе мы знаходзімся, я ніколі не пазнаў бы гэтага месца. Скуты жудою, я, сам таго не жадаючы, заплюшчыў вочы. Павекі сціснула быццам сутаргай.
    He больш чым праз дзве хвіліны мы раптам убачылі, што хвалі становяцца ніжэйшымі, і нас пачынае заліваць пенаю. Шхуна рэзка развярнулася, нахіленая на левы борт, і паімчала маланкаю ў новым напрамку. У гэтае самае імгненне нізкі, грымлівы шум вады патануў у нейкім пранізлівым енку — быццам тысячы параходных комінаў выпускалі ўсе разам пару. Мы знаходзіліся цяпер у тым пасе пены, які заўсёды акаляе крутаверць, і, канечне, я падумаў, што ў наступнае імгненне нас заглыне бездань, глыб якой мы маглі толькі няясна разгледзець на вялікай хуткасці, з якой нас круціла па коле. Здавалася, што шхуна зусім не занураецца ў ваду, а слізгае, як бурбалка, па паверхні. Правым бортам яна глядзела на бездань, а па-за левым падымалася высачэзная сцяна акіяну, зыбліваю перашкодаю ўздымаючыся паміж намі і небасхілам.
    Можа здавацца дзіўным, але цяпер, калі мы былі ў самай пашчы віру, мне стала спакайней, чым тады, калі мы толькі набліжаліся. Вырашыўшы не спадзявацца болып ні на што, я пазбыўся большай часткі страху, які спачатку пазбавіў мяне здольнасці думаць. Напэўна, адчай наструніў мне нервы.
    Гэта можа здацца пустой пахвальбою, але кажу я святую праўду: я стаў разважаць над тым, як гэта велічна — загінуць такім чынам і якім глупствам было з майго боку баяцца за сваё мізэрнае жыццё перад такой вялікай, такой дзівоснай праявай магутнасці Божай. Здаецца, што я ажно пачырванеў ад сораму, калі гэтыя думкі закруціліся ў галаве. Праз хвілю мяне запаланіла вострае пачуццё цікаўнасці, і я пачаў углядацца ў хвалі крутаверці. Я адчуваў моцнае жаданне вывучыць яе глыбіні, нягледзячы на ахвяру, якую ў хуткім часе павінен быў скласці, і шкадаваў толькі, што не змагу ўжо
    расказаць сваім старым таварышам там, на беразе, пра таямніцы, якія мне адкрыюцца. Усё гэта, я ўпэўнены, звычайныя трызненні, якія напаўняюць чалавечую істоту ў такой нязвыклай сітуацыі, і пасля я часта думаў што гэта бясконцае кручэнне шхуны па краі лейкі крыху затлуміла мне галаву.
    Была, між іншым, адна выгода, якая паспрыяла таму, што да мяне вярнулася вытрымка, — вецер аціх, мы не маглі адчуваць яго там, унізе. Бо, як самі бачыце, пас пены знаходзіцца нашмат ніжэй, чым узровень вады ў акіяне — і тады ён уздымаўся над намі высачэзнай стромкай чорнай сцяной. Калі вам не даводзілася бываць у моры падчас вялікага шторму, цяжка патлумачыць, як зблытвае глузды віскат ветру і бясконцыя пырскі. Яны асляпляюць, аглушаюць, агаломшваюць, пазбаўляюць магчымасці думаць і дзейнічаць. Але цяпер гэтыя невыгоды амаль не дакучалі нам: як злачынцы ў камеры смяротнікаў, мы цешыліся прыемнымі дробязямі, якіх былі пазбаўленыя, калі лёс быў не да канца вырашаны.
    Немагчыма палічыць, як доўга нас круціла па пенным краі лейкі. Кола за колам, мы рухаліся так дзесьці з гадзіну, хутчэй ляцелі, чым плылі, усё бліжэй пасоўваючыся спачатку да сярэдзіны паса, пасля — да жахлівага ўнутранага краю. Увесь гэты час я працягваў трымацца за рым. Мой брат ляжаў на карме, учапіўшыся за надзейна прынайтаваную пустую бочку для вады. Яна адзіная засталася на палубе, калі першым жа парывам буры ўсе рэчы змыла ў акіян. Калі шхуна зусім ужо блізка падышла да зеўры лейкі, ён выпусціў з рук бочку і кінуўся да рыму. У спохваце смяротнай жуды, амаль у агоніі, брат стаў адрываць мае рукі ад рыма, занадта малога, каб мы абодва маглі трывала ўзяцца за яго. Якая ж горыч ахапіла мяне, калі мой родны брат пачаў рабіцьтакое! Я разумею, што ён, відаць, канчаткова страціў глузды ад жывёльнага страху — шаленец беспрытомны, які не ўсведамляе, што робіць. Ясна, што я не стаў змагацца з ім за выгоды месца. Якая розніца, за што трымацца і ці трымацца ўвогуле — таму я пакінуў яго на рыме, а сам пасунуўся на карму і абхапіў бочку. Гэта было зусім не цяжка: шхуну несла па хвалях устойліва, на роўным
    кілі, толькі гайдала ўзад-уперад ад моцных штуршкоў і сутаргаў віру. Яедзь я ўладкаваўся на новым месцы, як шхуна рэзка нахілілася на правы бок і паляцела напрасткі ў бездань. Вось тут я і вырашыў, што нам канец, толькі малітву прамармытаць паспеў.
    Плазам падаючы ў прорву, я інстынктыўна аж да болю ўчапіўся ў бочку і заплюшчыў вочы. Некалькі імгненняў я не мог наважыцца расплюшчыць іх — усё чакаў раптоўнай загубы і дзівіўся, чаму бязлітасныя абдымкі віру яшчэ не сціснулі мяне ў смяротнай барацьбе. Ішлі хвіліны, а я быў жывы. Адчуванне падзення знікла, мы рухаліся па коле, як і раней, з той толькі розніцаю, што цяпер былі значна ніжэй за пенны пас на краі лейкі. Я наважыўся зноў паглядзець навокал.
    Ніколі мне не забыць таго трапяткога пачуцця жуды і адначасна захаплення, якое напоўніла мяне, як толькі я расплюшчыў вочы, і ад якога заняло дух. Шхуна завісла' нібы ўтрыманая нейкай чарадзейнай сілаю, на палове свайго шляху ў бездань, на ўнутранай паверхні крутаверці: неабсяжнай у акружыне, невымернай у глыбіню. Яе нібы адшліфаваныя сцены маглі б параўнацца гладкасцю і адценнем з каштоўным чорным дрэвам, калі б не шалёная хуткасць, з якой яны круціліся па коле, і калі б не люстраныя вусцішныя водбліскі на гэтых сценах, што ўзнікалі ад прамянёў, якія поўня струменіла з невялічкага прагалу сярод хмараў. Святло бруілася маляўнічым залатым вадаспадам, адбіваючыся ад чарнаты сценаў і пранізваючы цемру аж да самых глыбіняў бездані.