Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
А гарачыня ўсё нарастала, і зноў я падняў вочы, скаланаючыся, нібы ў ліхаманцы. Змены ў маёй вязніцы адбыліся ўжо
другі раз, і цяпер было выразна відаць — змянілася яе форма. Як і раней, я спачатку беспаспяхова намагаўся адчуць ці зразумець, што адбываецца. Але ў хуткім часе сумневаў у мяне не засталося. Тыя два разы, калі я здолеў пазбегнуць смерці, прыспешылі помслівую Інквізіцыю — яны не збіраліся адкладаць маю сустрэчу са Смерцю. Памяшканне склепа было квадратным. Але цяпер я заўважыў што два яго жалезныя куты сталі вострымі, а два астатнія, адпаведна, тупымі. Гэтая страшная розніца між імі пачала толькі павялічвацца з моцным грукатам і шумам. Умомант памяшканне ператварылася ў ромб. Але яго форма пры гэтым працягвала змяняцца і далей, праўда, я не жадаў і нават не спадзяваўся, што гэта спыніцца. Я б мог кінуцца грудзьмі на чырвоныя сцены маёй турмы і знайсці вечны спакой. «Смерць! — думаў я, — любая смерць, толькі не ў калодзеж!» Дурань! Няўжо я не разумеў, што менавіта ў калодзеж хацелі загнаць мяне гарачым жалезам?! Як мог бы я вытрымаць яго асляпляльнае свйтло?! А калі б мог, то ці хапіла б сілаў стрымаць яго націск?! А ромб вязніцы рабіўся тым часам усё больш пляскатым з такой хуткасцю, што часу на развагі ў мяне папросту не было. У яго цэнтры, там, дзе ромб быў найшырэйшым, зеўрала чорная бездань. Я падаўся наперад, але сцены, што няўмольна насоўваліся, адціскалі мяне назад. Урэшце майму скурчанаму болем і абпаленаму агнём целу не засталося і лапіка зямлі, каб зрабіць хоць крок па цвёрдай паверхні вязніцы. Я кінуў змаганне, але ўся жуда майго сэрца вырвалася адзіным гучным і працяглым, апошнім крыкам. Я адчуў як упаў на цагліны, і адвёў пагляд.
I тут данёсся нястройны гул чалавечых галасоў! Зараўло мноства трубаў! I рэзкі скрыгат, нібы ад сотні громаў, напоўніў наваколле! Вогненныя сцены памкнулі назад! I выцягнутая рука схапіла маю, калі я, амаль непрытомны, падаў у калодзеж. Гэта была рука генерала Ласаля*. Французскае войска ўвайшло ў Таледа. Інквізіцыя апынулася ў руках сваіх ворагаў.
Цішыня
Прыпавесць
Горныя вяршыні дрэмлюць, даліны, скалы і пячоры ў цішыні.
Алкман*
«Слухай мяне, — сказаў Дэман і паклаў мне на галаву рукі. — Край, пра які я апавядаю, — гэта маркотны край у Лівіі, на берагах ракі Заір*. I тут няма ні спакою, ні цішыні.
Воды гэтай ракі хваравітага шафранавага колеру, і яны цякуць не наперад, у мора, а адвечна і заўсёды пульсуюць пад чырвоным вокам сонца ва ўзбуджаным, сутаргавым руху. На іншым баку глеістага ложа ракі на шмат міляў раскінулася бледная пустыня гіганцкіх вадзяных лілеяў. Яны ўздыхаюць у гэтай самоце, цягнуць да нябёсаў доўгія, змярцвела-бледныя шыі і ківаюць у розныя бакі сваімі адвечнымі галовамі. I чуваць невыразны шолах, які ідзе ад іх, — як ад шыпення падземных водаў. I яны ўздыхаюць.
Але ёсць мяжа іхнай краіны — чорны, высокі, жудасны лес. Тут, як хвалі каля Гебрыдскіх астравоў, гайдаецца нізкі хмызняк. Але тут ніколі не бывае ветру. 1 высокія першатворныя дрэвы адвеку хістаюцца ў розныя бакі з магутным трэскам і гулам. I з іхных вяршыняў адна за адной падаюць адвечныя кроплі расы. Ля каранёў звіваюцца ў неспакойным сне дзіўныя атрутныя кветкі. А наверсе з шыпеннем і гулам заўсёдна нясуцца на захад шэрыя хмары, пакуль не перакоцяцца вадаспадам за палымнеючую сцянудалягляду. Алетут ніколі не бывае ветру. I на берагах ракі Заір няма ні спакою, ні цішыні.
Была ноч, і ішоў дождж, і пакуль ён ішоў, гэта быў дождж, але калі скончыўся — гэта была кроў. I я стаяўу балоце, паміж высокіх лілеяў, і дождж падаў на маю галаву — і лілеі ківалі адна адной ва ўрачыстай адзіноце.
Раптам з бледнага прывіднага туману з’явіўся месяц, і быў ён колеру крыві. Вочы мае напаткалі велізарную шэрую скалу, што стаяла на беразе мора, асветленая месяцовым
бляскам. I скала была шэрая і прывідная, і высокая — і скала была шэрая. На ёй былі знакі, выразаныя на камені, і я ішоў па балоце з вадзянымі лілеямі, пакуль не дасягнуў берага, каб прачытаць літары на камені. Але я не мог разабраць іх. I я пайшоў назад праз балота, месяц свяціў яшчэ ярчэйшай чырванню, я павярнуўся і зноў зірнуў на знакі — і літары былі АДЗІНОТА.
Я зірнуў уверх, і на вяршыні гары стаяў чалавек, і я схаваўся паміж вадзяных лілеяў, каб назіраць за гэтым чалавекам. Ён быў высокі і паважны, з плячэй да пятак захінуты ў старажытнарымскую тогу. Абрысы ягонай постаці былі расплывістыя — але ягоныя рысы былі рысамі боства; і плашч ночы і туману, і месяца, і расы не змаглі схаваць рысаў яго твару. Ягоны лоб быў высокім ад роздумаў і вочы былі неспакойныя ад клопатаў і ў барознах на яго шчоках я прачытаў прыпавесць тугі і журбы, і агіды да чалавецтва, і прагу самоты.
Чалавек сеў на гары, апусціў галаву на руку і глядзеў на адзіноту. Ён глядзеў уніз на рэдкі неспакойны хмызняк, і ўверх на высокія першатворныя дрэвы, і яшчэ вышэй, на шумныя нябёсы і барвовы месяц. I я стаіўся ў лілеях і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.
I чалавек адвёў вочы ад нябёсаў і паглядзеў на маркотную раку Заір, і на жудасныя жоўтыя воды, і на бледныя легіёны вадзяных лілеяў. Чалавек слухаў уздыхі вадзяных лілеяў і шолах, які ішоў ад іх. I я стаіўся ў сховах і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.
Тады я спусціўся ў твань і пайшоў уброд, праз пустыню лілеяў, і паклікаў гіпапатамаў што жыліўдрыгве. Гіпапатамы пачулі мой покліч, прыйшлі з Бегемотам* да падножжа гары і рыкалі гучна і жудасна пад тварам месяца. I я стаіўся ў сваім схове і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.
Тады я пракляў стыхіі праклёнам шаленства, і жудасная навальніца ўсчалася ў нябёсах, дзе дагэтуль не было ветру. I нябёсы раз'юшыліся барвовай сінечай —лютасцю навальніцы —
...і ні гуку не былоў агромністай, бязмежнай пустыні.
і дождж біў па галаве чалавека — і рака выйшла з берагоў — і воды яе курчыліся і пеніліся ад болю — і вадзяныя лілеі скавыталі ў сваіх ложках — і лес асыпаўся пад ветрам — і каціўся гром — і бліскала маланка — і гара гайдалася ля самай асновы. I я стаіўся ў сваім схове і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.
Тады я раззлаваўся і пракляў праклёнам цішыні раку, і лілеі, і вецер, і лес, і нябёсы, і гром, і ўздыхі вадзяных лілеяў. I яны зрабіліся выклятымі і сціхлі. I месяц перастаў кульгаць па нябеснай сцяжыне — і гром змоўк — і маланка не рассыпалася іскрамі — і нябёсы віселі нерухома — і воды апусціліся і застылі — і дрэвы перасталі хістацца — і вадзяныя лілеі больш не ўздыхалі — і ні шолаху не было чуваць ад іх, ні ценю і ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні. Я ўбачыў знакі на камені, яны змяніліся — і літары былі ЦІШЫНЯ.
Мой позірк трапіў на твар чалавека, твар ягоны быў бледны ад жаху. Ён таропка падняў галаву і ўстаў выпрастаўся і прыслухаўся. Але ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні, і літары на камені былі ЦІШЫНЯ. I чалавек здрыгануўся, і адвярнуў твар, і спехам пайшоў упрочкі, і больш я яго не бачыў».
Так, цудоўныя гісторыі ёсць у кнігах Чарадзеяў — у акутых жалезам журботных кнігах Чарадзеяў. Там, кажу я вам, — слаўныя дзеі Нябёсаў Зямлі, магутнага мора і Духаў якія пануюць над морам, над зямлёй і над высокімі нябёсамі. Шмат мудрага было і ў казаннях сівілаў; святыя, святарныя рэчы былі пачутыя подаўна пад бледнай лістотай, што трымцела вакол Дадоны*, — але, клянуся Алахам, тую прыпавесць, што апавёўмне Дэман,седзячы побачса мнойуценінадмагільнага помніка, я лічу самай цудоўнай! I калі гісторыя Дэмана падышла да канца, ён сышоў у адкрытую магілу і засмяяўся. I я не мог смяяцца разам з Дэманам, і ён пракляў мяне, бо я не мог смяяцца. I рысь, якая вечна жыве ў магіле, выйшла адтуль, і легла ля ног Дэмана, і неадрыўна глядзела яму ў твар.
Берэніка
Dicebant mihi sodales si sepulchrum amicae visitarem, curas meas aliquantuium fore levatas1.
Ібн-Заят*
Пакута разнастайная. Няшчасце людское — шматаблічнае. Яно сягае за далягляд, як вясёлка, і мае столькі ж адценняў — выразныя, яны, тым не менш, паступова пераходзяць адно ў адно. Яно сягае за далягляд, як вясёлка! Як жа атрымалася, што з прыгажосці я здабыў пачварнае? Запавет міру прыпадобіў скрусе? Але гэтаксама як, з гледзішча этыкі, зло магчымае пры ўмове існавання дабра, так і скруха папраўдзе нараджаецца з радасці. I ці то ўспамін пра былое шчасце робіцца пакутай сённяшняга дня, ці то мукі, што нарадзіліся з радасці, якая магла быць.
Мяне хрысцілі імем Эхей; прозвішча сваё згадваць не буду. Аднак няма ў гэтых землях замкаў, больш асвечаных стагоддзямі, чым мае змрочныя, шэрыя спадчынныя ўладанні. Лічылася, што ў нашым родзе ўсе як не з гэтага свету, і асобныя цікавыя дэталі — і сам выгляд фамільнага маёнтка, і роспісы ў вялікай залі, і габелены ў спачывальнях, і разьба на калонах у збройні і асабліва ў галерэі старадаўняга жывапісу, і афармленне бібліятэкі, і, нарэшце, вельмі адмысловая падборка кніг у ёй — даводзілі гэта болып чым пераканаўча.
3 гэтай бібліятэкай і яе кнігамі спрэс звязаныя ўспаміны майго ранняга дзяцінства; больш пра гэта я не скажу нічога. Тут памерла мая маці. Тут я з'явіўся на свет. Аднак няма ніякіх падставаў казаць, нібыта я не жыў да гэтага, нібыта нашыя душы не існуюць да нашага нараджэння. Вы не згодныя?.. Але не будзем спрачацца. Сам я ўпэўнены, а ўпэўніваць іншых не
1 Казалі мне сябры, што калі наведаю я магілу каханай,то атрымаю палёгку (лац.).
хачу. Усплываюць жа ў нас, аднак, згадкі пра няісныя формы, узвышаныя і поўныя сэнсу погляды, гукі, меладычныя і сумныя, — згадкі, пазбавіцца якіх нельга, успаміны, падобныя да ценяў, невыразных, зменлівых, цьмяных, няўстойлівых, і, як ценяў, я не змагу іх пазбыцца, пакуль будзе свяціць сонца майго розуму.
У гэтым пакоі я з’явіўся на свет. Абудзіўшыся пасля доўгай ночы, якая здавалася небыццём, аднак не была ім, я апынуўся ў казачнай краіне, палацы фантазіі, у пустэльных землях, дзе я быў анахарэтам думкі і вучонасці, і таму няма нічога незвычайнага ў тым, што я пазіраў на свет здзіўленымі бліскучымі вачыма, што марнаваў дзяцінства за кнігамі і траціў юнацтва на мроі; незвычайным было, аднак, тое, што ішлі гады, і росквіт сталасці заспеў мяне ўсё ў тым жа бацькоўскім маёнтку. Дзіўным было і тое, як замерла тады маё жыццё, як перакуліліся з ног на галаву самыя звычайныя думкі. Рэальнае жыццё падавалася мне відзежай і толькі відзежай, а вар'яцкія ідэі, што прыходзілі да мяне з краіны мрояў, рабіліся, наадварот, нават не з'явамі майго штодзённага існавання, а самім існаваннем, сапраўдным і адзіным.