Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Тут: апошняя мяжа (лац.).
Пасля мяне зноў апанавала забыццё, але цягнулася яно нядоўга, бо калі я зноў апрытомнеў, то не заўважыў, каб ківач прыкметна апусціўся ніжэй. Аднак прайшло, мусіць, шмат часу, бо я ведаў, што ліхадзеі такі заўважылі, што я сплю, і, магчыма, пажадалі часова прыпыніць рух ківача ўніз. Калі ж я прыйшоў у сябе, то адчуў таксама невымоўную слабасць і знясіленасць, нібыта праз працяглую змардаванасць. Нават нягледзячы на мой тагачасны стан і ўсе пакуты, маё чалавечае цела прагнула ежы. Пераадольваючы боль, я выцягнуўлевую руку, наколькі мне дазвалялі путы, і завалодаў маленькім кавалкам, што застаўся мне пасля пацукоў. I калі я наблізіў яго да вуснаў, у галаве раптам заіскрылася ледзь акрэсленая думка, што несла радасць і надзею. Але што агульнага магло быць у мяне з надзеяй? Думка тая, як я ўжо сказаў, была ледзь акрэсленаю — такія думкі часта наведваюцца да людзей, але ніколі не спраўджваюцца. Я ведаў, што ёсць у ёй радасць і надзея, але адчуваў, што яна нібы загадзя была мёртваю яшчэ ў самым зародку. Дарэмна я імкнуўся зноў абудзіць яе, зноў авалодаць ёю. Працяглыя пакуты амаль не пакінулі ўва мне разумовых сілаў. Я быў дурнем, быў ідыётам.
Ківач хістаўся пад простым вуглом да майго цела. Я бачыў, што серп наканечніка мусіў прайсці ля самага майго сэрца. Ён кранецца тканіны балахона, вернецца і зноў паўторыць свае рухі, зноў і зноў. Але нягледзячы на шырачэзны да жудасці размах ківача (каля трыццаці футаў] і моцны свіст яго ляза, якое магло б адным рухам разрэзаць гэтыя жалезныя сцены, тканіна на маіх грудзях будзе працірацца вельмі павольна, некалькі хвілінаў, а потым усё будзе скончана. I на гэтай думцы я спыніўся. Я не наважваўся ўявіць, што будзе далей. Я засяроджана затрымаўся на ёй, быццам бы, перастаўшы думаць, я мог бы спыніць набліжэнне сталі. Я прымушаў сябе ўяўляць гук металічнага сярпа, калі ён закране мае апранахі, і тое асаблівае ўсхваляванасці, што прыносіць пераціранне тканіны адчуванне нервам. Я ўяўляў сабе гэткае глупства, аж пакуль зубы не заскрыгаталі.
Ніжэй, ніжэй ён апускаўся. Я атрымліваў вар'яцкае задавальненне, супастаўляючы яго вертыкальны рух уніз і хут-
касць руху па гарызанталі. Направа — налева, далей, шырэй, з пранізлівым енкам праклятага духу, проста да майго сэрца таемным поступам тыгра! Я і смяяўся, і выў, калі то адна, то другая з гэтьгх ідэяў атрымлівала нада мною ўладу.
Ніжэй — няўмольна, няспынна — ніжэй! Ён здрыгаўся за тры дзюймы ад маіх грудзей! Шалёна і люта я спрабаваў вызваліць левую руку. Яна была вольнай толькі ад локця да далоні. 3 вялікай цяжкасцю я мог дацягнуцца да талеркі no634 са мной, а потым да рота, але ніяк не далей. Калі б мне ўдалося разарваць путы, што трымалі локаць і плечы, я б вызваліўся і паспрабаваў затрымаць ківач. Аднак з такім жа поспехам я б мог наважыцца спыніць лавіну!
Ніжэй — няўхільна, непазбежна ніжэй! Я ўздыхаў і намагаўся вызваліцца пры кожным яго хістанні. Я сутаргава адхінаўся пры кожным яго ўзмаху. 3 заўзятасцю бязглуздай роспачы сачыў я вачыма за яго рухамі то да мяне, то ад мяне. I рыўком завяршаўся іх цыкл унізе. Толькі смерць была б збавеннем, якім жа невымоўна жаданым збавеннем! I ўсё ж мяне трэсла ад думкі, як лёгка, заглыбіўшыся, гэтая прылада ўвап'ецца сваім вострым бліскучым лязом мне ў грудзіну. I менавіта надзея прымушала мяне скаланацца ад гэтай думкі і ўхіляцца целам. Гэта была надзея — надзея, што трыюмфуе ў катавальнях, што шэпча нават асуджанаму на смерць у цёмных склепах Інквізіцыі.
Я заўважыў што ўсяго праз нейкіх дзесяць ці дванаццаць хістанняў сталёвае лязо наблізіцца да майго балахона, і тады маю душу нечакана апанаваў глыбокі, стрыманы спакой безнадзейнасці. Упершыню за некалькі гадзінаў — ці, хутчэй, дзён — я задумаўся. Нечакана я зразумеў: путы, ці папругі, што трымалі мяне, не былі аднароднымі. Я быў абвязаны не адной суцэльнай вяроўкай. Першы ж удар металічнага сярпа наўскос любога ўчастка папругі пашкодзіць яе настолькі, што я здолею развязаць яе левай рукою. Але ж якой жахлівай робіцца блізкасць вострай сталі! I ці ж не можа скончыцца смерцю гэты мой маленькі супраціў! Да таго ж прыслужнікі катаў маглі прадбачыць і паклапаціцца пра гэта загадзя. Якая верагоднасць, што путы на маіх грудзях апынуцца про-
ста на шляху сталёвага ляза ківача? Ад страху страціць прытомнасць, калі, як мне падалося, апошняй надзеі ўжо няма, я падняў галаву, каб добра разгледзець грудзі. Папруга апярэзвала мае рукі, ногі і тулава вельмі шчыльна, а таму натуральным чынам была на шляху смяротнага ляза.
He паспеў я апусціць галаву ва ўжо звычнае для яе становішча, як раптам напаўусвядомленая, па-іншаму не ведаю як яе назваць, ідэя вызвалення азарыла мяне. Ідэя, якая ўжо з'яўлялася раней, але адно няўрымслівыя абрыўкі яе мяне закранулі, калі я падносіў ежу да сваіх сухіх, апаленых вуснаў. Цяпер жа думка аформілася цалкам — такая кволая, ледзь ясная, ледзь выразная, але ўсё ж цэльная. I адразу ж, у нервовым прыступе адчаю, я наважыўся яе ажыццявіць.
Цягам доўгіх гадзінаў прастора вакол таго нізкага каркаса, на якім я ляжаў, літаральна кішэла пацукамі. Дзікія, дзёрзкія і прагныя, іх чырвоныя вочы зыркалі на мяне, нібы чакалі, пакуль знерухомею назаўжды і яны здолеюць нарэшце пажывіцца. «Чым жа, — задаваўся я пытаннем, — яны харчаваліся ў калодзежы?»
Якія б перашкоды я ім ні чыніў, яны ўсё роўна зжыралі ежу з маёй талеркі амаль цалкам, пакідаючы мне адно рэшткі. Увесь гэты час я разгойдваўся на сваім каркасе то ўверх, то ўніз ці памахваў рукой над талеркай, але ўрэшце безуважная аднастайнасць маіх рухаў звяла эфект да мінімуму — ненажэрныя паразіты пачалі часцяком упівацца сваімі вострымі зубамі мне ў пальцы. Рэшткамі тлустай і добра здобленай спецыямі ежы, што засталася ў талерцы, я грунтоўна абмазаў усе папругі, да якіх толькі змог дацягнуцца, а потым, падняўшы руку з зямлі, замёр нерухома.
Спачатку прагныя жывёлы са здзіўленнем і жахам успрынялі перамены,то бок поўную адсутнасць рухаў. Спалоханыя, яны падаліся назад, многія рушылі да калодзежа. Але толькі на імгненне. Недарма я разлічваў на іх пражэрлівасць. Бачачы, што я ляжу абсалютна нерухома, адзін ці два самыя смелыя з іх ускочылі на каркас і пачалі нюхаць папругу. Гэта стала сігналам да дзеяння для астатніх. Цэлым войскам яны кінуліся з калодзежа. Чапляючыся за драўляны каркас, яны
пераскоквалі праз яго і сотнямі асядалі на маім целе. Вывераны рух ківача ім зусім не замінаў. Унікаючы яго хістанняў, яны ўсаджвалі зубы ў пахкую ад спецый папругу. Я трымаў на сабе іх цяжар, а яны кішэлі на мне ўсё новымі і новымі хеўрамі. Пацукі спляталіся разам ля самага майго горла, іх халодныя лапы бегалі па мне, і я ледзь не задыхаўся пад цяжарам гэтай жывой шэрай масы. Агіда, апісаць якую мне не хопіць словаў, напінала мне грудзі і жудасным холадам напаўняла сэрца. Але я ведаў: яшчэ хвіліна — і палону майму канец. Я выразна адчуў, як аслаблі мае папругі. I прынамсі ў адным месцы пацукі ўжо зрабілі сваю справу. Са звышчалавечай рашучасцю я працягваў ляжаць абсалютна нерухома.
Як выявілася, ні мае падлікі, ні мае пакуты не былі дарэмнымі. I нарэшце я адчуўсябе вольным. Папругі шмаццём звісалі з майго цела. Але лязо ківача ўжо апусцілася на мае грудзі і разрэзала тканіну балахона. Прарвала сподняе. Ківач хіснуўся яшчэ двойчы, і востры боль працяў кожны куточак майго цела. Але момант збавення ўжо прыйшоў. Ад узмаху рукі мае выратавальнікі раптам мітусліва кінуліся ва ўсе бакі. Адным упэўненым рухам, асцярожна, наўскос, павольна сцяўшыся, я выслізнуў з небяспечных абдоймаў папругі, далей ад смяротнага ляза ківача. I хоць на імгненне стаў вольным.
Вольным — у тугіх абцугах Інквізіцыі! Як толькі я ступіў з жахлівага ложа на каменную падлогу вязніцы, рух пякельнай машыны спыніўся, і я ўбачыў, як яе пацягнулі наверх і прыбралі праз шчыліну ў столі. Гэта было мне ўрокам, які я ў роспачы прыняў блізка да сэрца. Несумненна, за кожным маім рухам сочаць. Вольны! Я пазбег усяго адной формы жудаснай смерці, каб зрабіцца ахвярай смерці, мабыць, яшчэ страшнейшай. 3 гэтай думкай я ўсхвалявана абвёў вачыма жалезныя пліты, што акалялі і трымалі мяне тут. Нешта было не так, і хоць я не мог адчуць гэтага адразу, было ясна — у склепе нешта змянілася. Цягам доўгіх хвілінаў сонных і трапяткіх развагаў я марна перабіраў зусім не звязаныя між сабой гіпотэзы. Менавіта тады я заўважыў, прычым упершыню, крыніцу таго зялёна-жоўтага святла, што разлівалася па маім склепе. Яно лілося са шчыліны прыкладна на паўдзюйма
... яны кішэлі на мнеўсё новымі і новымі хеўрамі
шырынёй, што цягнулася колам пад сценамі вязніцы, — як выявілася, яны былі цалкам аддзеленыя ад падлогі. Я паспрабаваў глянуць праз шчыліну, але безвынікова.
Калі ж я падняўся, то загадка раптоўных зменаў у склепе нечакана раскрылася мне. Раней я заўважыў, што хоць абрысы фігураў на сценах былі дастаткова выразнымі, іх колеры падаваліся бляклымі і прыглушанымі. Цяпер жа колеры нібы праявіліся, умомант сталі нашмат ярчэйшымі, азарыліся страшным асляпляльным бляскам, што надаў прывідным д’ябальскім выявам выгляд, які зледзяніў бы нервы і нашмат мацнейшыя за мае. Дэманічныя пагляды ажыўленых дзікім пякельным полымем вачэй упіваліся ў мяне з усіх бакоў, адтуль, дзе раней і знаку іх не было, іскрыліся агністымі водбліскамі пажараў, і я ніяк не мог прымусіць сябе паверыць, што гэта толькі гульні майго ўяўлення, што яны несапраўдныя.
Несапраўдныя! Нават уцягваючы ноздрамі паветра, я адчуваў пах гарачага жалеза! Задушлівы смурод запаўняў цямніцу. Усё мацней разгараліся вочы, што неадрыўна сачылі за маімі пакутамі. Усё ярчэйшай рабілася барва, што залівала выявы крывёй жуды! Я задыхаўся! Хапаў ротам паветра! Сумневаў у прыдумцы маіх катаў быць не магло — што за жорсткія, што за бязлітасныя людзі! Ад гарачага металу сценаў я падаўся бліжэй да сярэдзіны вязніцы. Пры думцы аб пажары, што мусіў спаліць усё наўкола, прахалода калодзежа падалася мне бальзамам для стомленай душы. Я кінуўся да яго смертаноснага ўскрайку і стрывожана глянуў уніз. Зарыва палаючага даху асвятліла шматлікія западзіны і нішы. I ўсё ж нейкую секунду мой розум не хацеў успрымаць тое, што я пабачыў на свае вочы. Але нарэшце разуменне навалілася на мяне, дасягнула самых апошніх куточкаў маёй душы — агнём выпаліла сабе дарогу да ўтрапёнага ўсведамлення. Як вымавіць усё гэта? Жах, які жах! Што заўгодна, але толькі не гэта! 3 крыкам адскочыў я ад калодзежа і, абхапіўшы галаву рукамі, горка зарыдаў.