Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Берэніка была маёй стрыечнай сястрой, і мы разам раслі пад бацькоўскім дахам. Аднак раслі мы па-рознаму: я — хваравіты і апанаваны маркотай, яна — рухавая, прывабная і перапоўненая энергіяй; яна блукала па схілах пагоркаў — я сядзеў на самоце над кнігамі, я замыкаўся ў сабе і ахвяраваў целам і душой дзеля глыбокіх і пакутлівых развагаў ■— яна бесклапотна ішла па жыцці, не думаючы ні пра цені на шляху, ні пра бясшумны лёт гадзінаў з крумкачовымі крыламі. Берэніка! — я клічу яе па імені — Берэніка! — і ад гуку майго голасу тысячы трывожных успамінаў спалохана ўзлятаюць над шэрымі руінамі маёй памяці. Ах, яе вобраз так жыва ўстае перад маімі вачыма, як у былыя дні яе бестурботнасці і радасці! 0 неверагодная і надзвычайная краса! 0 сільфіда ў прысадах Арнгейма*! 0 наяда ў яго ручаях! А далей... далей толькі таямніца, і вусціш, і гісторыя, якую лепей бы не расказваць. Хвароба, смяротная хвароба наляцела на яе, як са-
мум, захапіла яе ў мяне на вачах, завалодваючы яе розумам, яе звычкамі, яе асобай і самым незаўважным і жахлівым чынам руйнуючы яе ўсю. 0 гора — хвароба-разбуральніца прыйшла і сышла, а ахвяра — дзе яна цяпер? Я не ведаў яе болей — а тая, каго ведаў, не была больш Берэнікай!
Сярод незлічоныххваробаў, выкліканых гэтай — самай першай і пагібельнай, што так жахліва паўплывала на духоўны і фізічны стан мае стрыечнае сястры, — варта згадаць найбольш пакутлівую і невылечную, пэўнага кшталту эпілепсію, што нярэдка заканчвалася трансам. Транс гэты было амаль немагчыма адрозніць ад смерці; у большасці выпадкаў яна ачуньвала надзвычай нечакана. У гэты ж час мая ўласная хвароба — а мне забаранілі вызначаць мой стан якім-небудзь іншым словам — мая ўласная хвароба хутка завалодвала мной і ўрэшце вылілася ў манаманію незвычайнай, невядомай раней формы, што з кожнай гадзінай, з кожнай хвілінай рабілася ўсё мацнейшай, пакуль не забрала нада мной невытлумачальную ўладу.
Гэтая манаманія (калі можна так яе назваць) выяўлялася ў паталагічным расстройстве тых здольнасцяў розуму, якія ў метафізіцы называюцца ўвагай. Цалкам магчыма, што тлумачу я незразумела, аднак, баюся, няма такіх словаў, якія дапамаглі б мне данесці да звычайнага чытача правільнае ўяўленне пра нервовы стан напружанай цікаўнасці, з якім уся мая, кажучы простымі словамі, воля да развагаў канцэнтравалася і засяроджвалася на сузіранні самага звычайнага аб'екта рэчаіснасці.
Задумацца на доўгія гадзіны, пільна разглядаючы нейкую нікчэмную дробязь або форму аркуша кнігі, амаль на цэлы летні дзень паглыбіцца ў сузіранне дзіўнага ценю, што коса падае на габелен ці на дзверы, сысці ў сябе, пазіраючы на тленне вуголля ў каміне ці на роўнае святло лямпы або свечкі, і так праседзець усю ноч, цэлымі днямі летуценіць, удыхаючы водар кветкі, манатонна паўтараць звычайнае слова, пакуль праз шматразовае паўтарэнне розум не перастане пазнаваць яго сэнс, надоўга замерці і не варушыцца, пакуль цела не забудзецца на сваё фізічнае існаванне і здольнасць рухацца, — такімі былі самыя звычайныя і найменш
згубныя дзівацтвы, выкліканыя станам маёй душы, які быў мабыць, не такім ужо і незвычайным, але не пакідаў ніякіх магчымасцяў для аналізу або вытлумачэння.
Аднак зразумейце мяне правільна: гэтую надзвычайную, сур’ёзную і хваравітую ўвагу да нейкіх нікчэмных прадметаў не варта блытаць са схільнасцю заглыбляцца ў думкі, характэрную для ўсіх людзей і асабліва прыемную для асобаў з палкім уяўленнем. Яна не ёсць нават гэтай схільнасцю, даведзенай да паталогіі (як можа падацца на першы погляд), гэта — нешта ў аснове сваёй і ў найвышэйшай ступені іншае і непадобнае. Бывае, што летуценнік ці чалавек апантаны, захапіўшыся прадметам зусім не нікчэмным, незаўважна для сябе губляе яго з поля зроку, заглыбляючыся ў гушчар сілагізмаў і дапушчэнняў, на якія гэты прадмет яго навёў, пакуль пасля доўгіх развагаў, якім ён з асалодай аддаваўся, не заўважае, што першапрычына іх, або incitamentum1, цалкам забылася. У маім выпадку першапрычына заўсёды была нікчэмнай, аднак маё хваравітае бачанне пераламляла яе па-новаму і надавала ёй уяўную значнасць. Думак (калі яны ўзнікалі) было няшмат, аднак нават яны настойліва вярталі мяне да прадмета, які іх выклікаў, як да нейкага цэнтру. Развагі ніколі не былі прыемнымі, і калі здранцвенне заканчвалася, цікавасць да яго прычыны, якая зусім не гублялася з поля зроку, дасягала надзвычайных памераў, —' гэта і было вызначальнай рысай маёй хваробы. Адным словам, сілу свайго розуму, як казалася вышэй, я марнаваў на засяроджанасць, летуценнік жа — на тэарэтызаванне.
Кнігі, якія я чытаў у тыя часы, калі і не былі прычынай майго расстройства, то праз сваю фантастычнасць і нелагічнасць адыгралі ў яго развіцці значную ролю. Сярод іх я адразу згадваю трактат высакароднага італьянца Цэлія Секунда Курыёна* «De Ampliludine Beati Regni Dei»2, вялікі твор святога Аўгустына* «Пра горад Божы» і «De Carne Christi»3
Стымул, матыў (лац.).
«Пра веліч шчаснага Царства Божага» (лац.).
«Пра цела Хрыстова» (лац.).
Тэртуліяна*, у якім парадаксальная сентэнцыя «Mortuus est Dei filius; credible est quia ineptum est: et sepultus resurrexit; certum est quia impossibile est»1 надоўга захапіла мяне i каштавала некалькіхтыдняў напружанай разумовай працы, якая не мела ніякага плёну.
3 гэтага бачна, што мой розум, узрушыць які магло толькі нешта трывіяльнае, зрабіўся падобным да тае акіянскае стромы, апісанай Пталямеем Гефестыёнам*, што нязменна вытрымлівала і прыступы чалавечага шаленства, і найжахлівейшае лютаванне хваляў і ветру — і толькі дотык кветкі асфадэля мог прымусіць яе ўздрыгнуць.
I хаця на першы, павярхоўны погляд магло падацца цалкам відавочным, што змены ў душэўным стане Берэнікі, якія адбыліся пад уплывам яе злашчаснае хваробы, даюць безліч нагодаў для паглыблення ў тое напружанае і анамальнае сузіранне, якое я з такімі цяжкасцямі паспрабаваў апісаць вышэй, гэтага насамрэч не здарылася. У моманты прасвятлення яе бяда прымушала мяне пакутаваць, і, узрушаны да глыбіні душы руйнаваннем яе чыстага і высакароднага жыцця, я не раз паглыбляўся ў горкія разважанні пра тыя надзвычайныя сілы, што так імкліва здзейснілі гэтае дзіўнае пераўтварэнне. Аднак адмысловы характар мае хваробы ніякім чынам не ўплываў на гэтыя думкі: яны не адрозніваліся б ад думак любога іншага чалавека, калі б ён трапіў у такія абставіны. Верны самому сабе, мой расстроены розум чапляўся за найменш істотныя, аднак найбольш незвычайныя змены ў выглядзе Берэнікі — за асобныя і самыя вусцішныя скажэнні яе чалавечай сутнасці.
У дні найвышэйшага росквіту яе незраўнанае прыгажосці я, відавочна, яе не кахаў. Падчас існавання ў гэтым ненармальным стане сэрца маё ніколі не ведала пачуццяў, а жарсці нараджаліся розумам. У шэрай смузе ранку, сярод лясных ценяў летняга поўдня ці ў начной цішыні бібліятэкі яна ўсплывала перад маімі вачыма не жывой і сапраўднай Берэнікай, а Берэнікай-мрояй, не зямным стварэннем, а яго
1 «Памёр Сын Божы — заслугоўвае даверу, бо недарэчна, памерлы ўваскрос — не падлягае сумневу, бо немагчыма» (лац.).
вобразам,нежанчынай,якойможназахапляцца,аз'явай,якую неабходна аналізаваць, не аб’ектам закаханасці, а прадметам найглыбейшых, хаця і бязладных, развагаў. А цяпер... цяпер я заміраў у яе прысутнасці, палатнеў, калі яна набліжалася; усё яшчэ бядуючы праз яе змарнеласць і няўцешнасць, я згадаў што калісьці яна мяне кахала, і ў нядобры час загаварыў пра заручыны.
Ужо набліжалася нашае вяселле, калі адным зімовым днём, нечакана цёплым, ціхім і туманным — адным з тых дзён, якія клічуць калыскай прыгажуні Галцыёны1, — я сядзеў (думаючы, што застаўся адзін) ва ўнутраным пакоі бібліятэкі. Аднак, падняўшы вочы, я ўбачыў перад сабой Берэніку.
Ці маё ўсхваляванае ўяўленне, ці ўплыў туманнага дня, ці невыразны паўзмрок пакоя, ці, можа, шэрая сукенка, што складкамі спадала з яе фігуры, зрабілі абрыс яе цела такім хісткім і расплывістым... не ведаю. Яна нічога не казала, а я ні за што ў свеце не змог бы вымавіць ні слова. Мяне ахапіла ледзяное здранцвенне, сціснула невыноснае пачуццё страху, на некалькі імгненняў я знерухомеў і сцяў дыханне — мае вочы былі прыкаваныя да яе. Яна, о гора, была цалкам знясіленая, і ніводная лінія фігуры не гаварыла пра яе ранейшую. Мой пякучы погляд спыніўся на яе твары.
Лоб яе быў высокі, бледны і надзвычай ціхамірны, яго часткова закрывалі валасы, калісьці чорныя, як смоль, запалыя скроні былі зацененыя пасмамі ярка-жоўтага колеру, якія сваім фантастычным выглядам рэзка кантраставалі з яе меланхалічным абліччам. Вочы былі нежывымі і цьмянымі, здавалася, што ў іх няма зрэнак, і, мімаволі адхінуўшыся ад шклянога погляду, я пачаў разглядаць яе тонкія звялыя вусны. Яны раскрыліся, і ў загадкавай усмешцы перад маімі вачыма павольна ўзніклі зубы новай Берэнікі. 0 Божа, лепей бы я іх ніколі не бачыў альбо, убачыўшы цяпер, адразу б, на месцы, памёр!
1 «Бо з прычыны таго, што Юпітэр падчас зімы двойчы пасылае па сем цёплых дзён, людзі назвалі гэтую мяккую, умераную пару калыскай прыгажуні Галцыёны» (Сіманід*) — заўв. Эдгара По.
Ляскат дзвярэй вярнуў мяне да нармальнага стану, і я, азірнуўшыся, зразумеў, што мая стрыечная сястра пакінула пакой. Аднак майго расстроенага мозгу яна, о гора, не пакінула, і выгнаць яе адтуль не было ніякай мажлівасці — яе і гэтае відовішча белых жахлівых зубоў. Hi плямкі на іх паверхні, ні пацямнення на эмалі, ні зазубрынкі на краях — і аднаго імгнення хапіла на тое, каб яны ўтаўраваліся ў маю памяць. Цяпер я бачыў іх нават выразней, чым тады. Гэтыя зубы!.. зубы!.. яны былі перада мной, і тут, і там, і паўсюль, здавалася, я магу да іх дакрануцца, — доўгія, вузкія і немагчыма белыя, у аблямоўцы бляклых вуснаў, як у момант тае страшнае ўсмешкі. А далей мая манаманія дасягнула найвышэйшага ўздыму, і я марна змагаўся з яе дзіўным і неадольным уплывам. 3 усёй бясконцасці рэчаў навакольнага свету я не мог думаць ні пра што, апроч гэтых зубоў. Я прагнуў іх з усёй сваёй вар'яцкай апантанасцю. Бачанне гэтае паглынула ўсе астатнія прадметы і ўсе мае зацікаўленні. Яны адны, адны ўвесь час стаялі перад маімі вачыма і яны адны, ва ўсёй сваёй непаўторнасці, зрабіліся сэнсам майго душэўнага жыцця. Я бачыў іх у любым святле. Разглядаў іх з усіх бакоў. Аналізаваў іх асаблівасці. Спыняўся на кожным паасобку. Разважаў над формай. Задумваўся над адрозненнямі ў будове. Я ажно скаланаўся, уяўляючы, што яны здольныя самастойна нешта адчуваць і разумець і нават без дапамогі вуснаў набываць пэўны выраз. Пра мадэмуазэль Сале* казалі, «que tons ses pas etaient des sentiments»1, пра Берэніку ж я мог з упэўненасцю сказаць, que tous ses dents etaient des idees2. Des idees! — o, вось бязглуздая думка, што разбурала мяне! Des idees! — о, вось чаму я так утрапёна жадаў іх! Здавалася, яны адны здольныя супакоіць маю душу, вярнуўшы мне розум.