Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Пераклаў Юрась Бушлякоў
Я замураваў пачвару ў магільнай сцяне’
Ка/іодзеж і ківач
Ітріа tortorum longos hie turba furores Sanguinis innocui, non satiata, aluit.
Sospite nunc patria.fracto nunc funeris antro, Mors ubi dira fuit vita salusque patent1.
[Катрэн быў напісаны для рынкавай брамы, што мусіла ўзвышацца перад Домам Якабінскага клуба*ў Парыжы.]
Я быў моцна знясілены, знясілены да смерці гэтым працяглым болем, і калі нарэшце яны мяне развязалі і дазволілі сесці, я адчуў, як пачуцці раптам пакідаюць мяне. Прысуд — страшэнны смяротны прысуд — апошняе, што яскрава ўспрыняў мой слых. А пасля гукі галасоў інквізітараў зліліся нейкі невыразны гул, што, падавалася, даносіўся аднекуль праз смугу сну. Гул нагадаў маёй душы пра ідэю кругазвароту, мабыць, таму, што быў дужа падобны да рыпення млынарскага кола. Аднак толькі на імгненне, бо ў хуткім часе я ўжо нічога не чуў хоць яшчэ крыху бачыў. Але ж як скажаў усё мой зрок! Я бачыў вусны апранутых у чорнае суддзяў. Яны падаліся мне бледнымі, белымі — бялейшымі за аркуш, на якім я пішу гэтыя словы, — і гратэскава тонкімі. У іх танклявасці было столькі волі і цвёрдасці, непахіснай рашучасці, суровай пагарды да чалавечых пакутаў... Я бачыў як іх вусны яшчэ прамаўлялі загады, што для мяне ўжо сталі Лёсам. Бачыў, як яны крывяцца, кажучы смяротныя словы. Бачыў, як яны звязваюць гукі ў маё імя, і скаланаўся, бо ніводзін з іх не дасягаў маіх вушэй. Таксама бачыў цягам некалькіх жахлівых імгненняў трызнення лёгкае, ледзь заўважнае калыханне чорных драпіровак на сценах залі. А потым мой позірк упаў на сем вялізных свечак на стале. Спачат-
Хеўра забойцаў тут доўга людзей катавала
I прагавіта, без стомы піла кроў нявінных.
Вольная сёння Айчына і знішчана гнюснасць, Смерць перамогшы, жыццё й дабрадаць тут пануюць (лац.).
Бачыў, якяны звязваюць гукіўмае імя, і скаланаўся, бо ніводзін з іх не дасягаў маіх вушэй...
ку была ў іх нейкая міласэрнасць, яны падаліся мне высокімі белымі анёламі, якім наканавана выратаваць мяне, але праз нейкі час мой дух раптам агарнула страшная агіда, я адчуваў, як кожная часцінка мяне ўздрыгвае, нібы ад дотыку аголенага дроту гальванічнай батарэі. Анёлы ж мігам ператварыліся ў невыразныя здані з вогненнымі галовамі, і я адразу адчуў, што чакаць дапамогі ад іх ужо не выпадае. А потым, нібы прыўкрасная мелодыя, закралася думка, як прыемна і спакойна будзе мне ў магіле. Думка падкралася мякка, употай, і зусім не адразу я ацаніў яе належным чынам. Але як толькі мой дух па-сапраўднаму адчуў яе каштоўнасць і насалодзіўся ёю, постаці суддзяў расталі перад маімі вачыма, нібы падуладныя нейкім чарам, высокія свечкі згінулі ў нябыт і згасла дазвання іх полымя, а затым усё агарнула цемра. Падавалася, усе мае пачуцці паглынае імклівае, шалёнае падзенне, нібы душа спускаецца ў Аід. Потым спакой, ціша і ноч сталі маім сусветам.
Я быў у забыцці, але ўсё ж не магу сказаць, што не ўсведамляў нічога. He буду спрабаваць вызначыць ці нават апісаць свае адчуванні, але ўсё ж я не страціў прытомнасці цалкам. He глыбокі сон... не трызненне... не млосць! I не смерць! Нават у магіле яшчэ не канец. Іначай для чалавека не было б несмяротнасці. Прачынаючыся ад найглыбейшага сну, мы разрываем танюткае павуцінне дрымоты. I ўжо праз хвіліну (такім кволым бывае гэтае павуцінне) і знаку таго сну не маем у памяці. А па вяртанні з забыцця мы праходзім два этапы. Першы — усведамленне разумовае і духоўнае, другі — усведамленне фізічнае, усведамленне быцця. Магчыма, дасягаючы другога этапу, мы можам успомніць уражанні ад этапу першага. Нам толькі трэба адшукаць тыя яскравыя моманты, што адбіліся ва ўспамінах глыбокай бездані, з якой мы выкараскаліся. А гэтая бездань — чым яна ёсць? Ці як нам папросту адрозніць яе цень ад ценю магілы? Але ж калі ўражанні ад таго, што я назваў першым этапам, не хочуць падпарадкавацца нашай волі і ўсплыць у памяці, тады, праз доўгі час, ці не з’яўляюцца яны да нас раптоўна, неспадзявана, а мы толькі дзівімся іх нечаканаму візіту? Той, каму не выпадала
трапіць у забыццё, ніколі не заўважаў дзівосных краінаў і страшна знаёмых твараў у жары вуголля; ніколі не назіраў за танцамі сумных відзежаўу паветры, відзежаў, якіх большасць ніколі не зможа пабачыць; ніколі не заміраў удыхаючы водар незнаёмай кветкі, і ніколі яго розум не бянтэжыла сутнасць музычнага такту, што дагэтуль нічым не прыцягваўувагі.
Сярод частых і дбайных спробаў згадаць, сярод старанных высілкаў аднавіць у памяці хоць знак таго стану, у які занурылася мая душа і які падаваўся нябытам, я перажываў рэдкія імгненні ўдачы. У тыя кароткія, вельмі кароткія хвіліны я аднаўляў свае ўспаміны, якія, як ясным розумам я пазней пераконваўся, маглі быць водгуллем толькі таго нібыта забыцця. Цьмяныя прывіды памяці нашэптваюць мне пра высокія постаці, што моўчкі паднялі мяне і пачалі апускаць долу... ніжэй... яшчэ ніжэй, пакуль не закружылася галава ад адной думкі пра бясконцае пагружэнне. Яшчэ яны апавядаюць мне пра няясную жуду, што затаілася ў маім сэрцы праз яго дзіўны, незвычайны спакой. Потым прыйшло адчуванне раптоўнай знерухомленасці ва ўсім, нібыта тыя, хто апускаў мяне (о, гэтая жудасная світа!) дасягнулі мяжы бязмежнага і замерлі, зняможаныя сваёй цяжкай ношай. Пасля ў памяці ўваскрасае адчуванне пляскатасці і вільготнасці, а потым гэта ўсё абарочваецца шаленствам — шаленствам памяці, якая ўрываецца на забароненыя ёй тэрыторыі.
I раптам мая душа знянацку робіцца рухавай, зноў здабывае магчымасць чуць, і гукі мітуслівага сэрца аддаюцца ўвушшу. А потым усё замірае, няма нічога. Пасля зноў і гук, і рух, і дотык — дрыготкае адчуванне напаўняе маю грудную клетку. Пасля толькіўсведамленне быцця і ніводнай думкі — такі стан цягнецца доўга. За ім — нечаканая думка, жудаснае трымценне і старанныя спробы ўсвядоміць свой сапраўдны стан. Затым моцная прага зноў стаць непрытомным. Потым імклівае ажыўленне душы і ўдалая спроба паварушыцца. I пасля я ўспамінаю ўсё: і судовы працэс, і суддзяў, і чорныя драпіроўкі, і прысуд, і млосць, і забыццё. А затым зноў не памятаю нічога з таго, што пазней вялізнымі высілкамі мне ўдалося хоць часткова згадаць.
Дагэтуль я не расплюшчваў вачэй. Я адчуваў, што ляжу на спіне, нічым не звязаны. Я працягнуў руку, і, цяжкая, яна ўпала на нешта цвёрдае і вільготнае. Цягам доўгіх хвілінаў ляжала яна так, пакуль я адчайна спрабаваў уявіць, дзе я і чым ёсць. Адчайна імкнучыся да гэтага, я ўсё ж не наважваўся расплюшчыць вочы. Я вельмі баяўся кінуць першы погляд на тое, што мяне акаляе. I не столькі асцерагаўся пабачыць жудасці наўкола, колькі проста ледзянеў ад жаху, уяўляючы, што наўкола не будзе нічога. Нарэшце ў дзікім адчаі я хутка расплюшчыў вочы. I мае найгоршыя падазрэнні спраўдзіліся. Чэрань адвечнай ночы апанавала мяне. Я пачаў хапаць паветра ротам. Падавалася, бяздонная імгла насоўвалася і душыла мяне — такім невыносна шчыльным было паветра. А я ўсё ляжаў нерухома і намагаўся напружыць свой розум. Я паступова, адно за адным, прыгадваў дзеянні інквізіцыі і зыходзячы з гэтых згадак спрабаваў зразумець, што са мной. Прысуд быў даўно выкананы, і мне здавалася, што з Ta­ro моманту прайшло ўжо даволі шмат часу. Але і на секунду я не мог дапусціць, што напраўду памёр. Такое дапушчэнне, нягледзячы на тое, што даводзіцца чытаць у раманах, цалкам супярэчыць сапраўднасці. Дык дзе ж я і што са мной? Асуджаных на смерць, як я ведаў, звычайна чакала аўтадафэ, а адно з іх якраз мусіла адбыцца ў тую самую ноч, калі быў суд нада мною. Ці мяне зноў кінулі ў ранейшы склеп чакаць новага ахвярапрынашэння, што, магчыма, адбудзецца толькі праз некалькі месяцаў? Але гэтага, як я тут жа зразумеў, быць не магло. Прынесці ахвяру неабходна было адразу. Да таго ж мой склеп ды камеры ў вязніцах Таледа мелі каменныя насцілы, і туды прабіваўся хоць які кволы прамень святла.
Ад страшнай здагадкі кроў забруіла ў маіх жылах, зайграла ў сэрцы, і на пэўны час я зноў праваліўся ў непрытомнасць. Прачнуўшыся, я адразу ж устаў на ногі. Трымценне працінала кожную клетку майго цела. Я шырока развёў рукі над галавою, па баках — паўсюль наўкол сябе. Нічога не было, і ўсё ж я баяўся зрабіць нават крок, каб не натыкнуцца на сцены труны. Пот ліўся з кожнай поры майго цела і вялікімі халоднымі пацеркамі застываў на ілбе. Нарэшце пакуты
невядомасці сталі невыноснымі, і я асцярожна зрабіў крок наперад, выставіўшы перад сабой рукі і шырока раскрыўшы вочы, спадзеючыся заўважыць хоць ледзь прыкметны прамень святла. Я зрабіўужо шмат крокаў, але наўкола былі адно чэрань і пустэча. Я ўздыхнуў ужо вальней. Стала ясна — лёс мой яшчэ не з самых страшных.
I цяпер, калі я працягваў асцярожна прабірацца наперад, мне раптам прыгадаліся тысячы цьмяных чутак пра жахі Таледа. Пра яго сутарэнні хадзілі дзіўныя гісторыі, і, хоць я заўжды лічыў іх байкамі, яны былі настолькі незвычайнымі і агіднымі, што іх можна было пераказваць толькі шэптам. Мяне пакінулі паміраць з голаду ў гэтым падзямеллі цямрэчы — ці мне быў падрыхтаваны іншы, яшчэ болыл жудасны скон? У любым разе ў канцы будзе смерць, смерць нечувана жорсткая, бо надта ж добра я ведаў норавы сваіх суддзяў. Якім чынам і калі я памру — вось што займала ці, хутчэй, бянтэжыла мяне.
Выцягнутыя наперад рукі нарэшце натыкнуліся на нешта цвёрдае. Гэта была сцяна, хутчэй за ўсё каменнай кладкі — вельмі гладкая, слізкая і халодная. Я пайшоў уздоўж яе, ступаючы з тым абачлівым недаверам, які ўнушылі мне старажытныя хронікі. Але ўсё ж, рухаючыся такім чынам, я абсалютна не ўяўляў памераў свайго склепа, бо я мог бы папросту абысці яго вакол і вярнуцца туды ж, адкуль пачаў, нават не здагадваючыся пра гэта, — такой роўнай і аднароднай падавалася сцяна. Таму я пачаў шукаць нож, які ляжаў у кішэні, калі мяне ўводзілі ў залю Інквізіцыі. Але яго не было. Маё адзенне замянілі на зрэбны балахон. Я хацеўусадзіць лязо ў шчыліну між кладкай і такім чынам пазначыць месца, з якога пачаў свой шлях. Цяжкасці ў гэтым не было ніякай, хаця майму хвораму ўяўленню такая задача спачатку падалася невырашальнай. Я адарваў кавалак крыса ад сваёй адзежыны і прымацаваў яго да сцяны. Абыходзячы па коле сваю вязніцу навобмацак, я б, натуральна, не прапусціў гэты баваўняны абрэзак, што знаходзіўся ў самым пачатку майго шляху. Прынамсі, я так меркаваў, але не ўзяў пад увагу ні памераў склепа, ні мае фізічнае аслабленасці. Падлога была вільготная і слізкая. Я захістаўся, падаючыся наперад, потым