Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
больш задавальнення, чым усе матэрыяльныя даброты, якія даў мне мой грэх. Але нарэшце надышоў час, калі гэтае прыемнае пачуццё паступова і ледзь заўважна перарасло ў неадчэпную і гнятлівую думку. Менавіта яе неадчэпнасць і прыгнятала. Я ледзьве мог адагнаць яе на імгненне. Гэтаксама нас, бывае, раздражняе надакучлівы матыў нейкай пошлай песенькі ці пасрэдны ўрывак з оперы, што гучыць увушшу ці, хутчэй, у памяці. I пакуты не зменшацца, калі песня будзе добрая, а опера — вартая ўхвалы. Так і я ўрэшце пачаў лавіць сябе на тым, што ўвесь час думаю пра ўласную бяспеку і ціха сам сабе мармычу: «Мне не пагражае».
Аднаго дня, шпацыруючы па вуліцы, я заўважыў, што мармычу гэтыя звыклыя словы напаўголасу. У свавольным парыве я перайначыў іх такім чынам: «Мне нішто не пагражае, мне не пагражае... калі толькі я сам здуру не прызнаюся!»
He паспеў я вымавіць гэтыя словы, як сэрца сціснула холадам. Са мной і раней здараліся такія прыпадкі пярэчання, прыроду якіх мне было складана растлумачыць, і я выразна ўспомніў, што ні разу не здолеў іх змагчы. Вось і цяпер тое, што я напалову ўнушыў сабе, нібыта магу быць такім вар'ятам, што прызнаюся ў забойстве, узнікла перада мною, як прывід мае ахвяры, і павабіла да смерці.
Спачатку я паспрабаваў пазбавіцца гэтага кашмару. Я паскорыў крок — хутчэй, яшчэ хутчэй, — потым пабег. Я адчуваў вар'яцкае жаданне закрычаць. Кожная наступная хваля думак залівала мяне новым жахам, бо — о гора! — я добра, занадта добра разумеў што ў маім выпадку падумаць — значыць загінуць. Я яшчэ дадаў кроку. Я імчаўся, як вар'ят, праз людныя вуліцы. Урэшце мінакі ўстрывожыліся і пачалі мяне пераследаваць. Тут я адчуў, што мой лёс вырашаны. Я вырваў бы сабе язык, калі б мог, але грубы голас прагучаў увушшу, чыясьці рука яшчэ больш груба схапіла мяне за плячо. Я павярнуўся, задыхаючыся. На момант я адчуў усе пакуты ўдушша, я аслеп, аглух, галава пайшла кругам, і тут мне падалося, што нейкі нябачны д’ябал штурхануў мяне ў спіну шырокай даланёй. Доўга хаваная таямніца вырвалася з мае душы.
Кажуць, што я гаварыў вельмі выразна, хаця і празмерна падкрэсліваючы кожнае слова і страшэнна спяшаючыся, нібыта хваляваўся, што мяне перапыняць да заканчэння кароткіх, але важкіх фразаў, што аддалі мяне кату і пеклу.
Расказаўшы ўсё неабходнае для незваротнага юрыдычнага абвінавачання, я страціў прытомнасць.
Што мне яшчэ казаць? Сёння я закаваны ў кайданы — і туті Заўтра я буду вольны ад путаў! Але дзе?
Пераклаяа Наталля Клабанава
Чорны KOT
Я не настойваю, каб нехта паверыў найдзічэйшай і разам з тым найзвычайнейшай гісторыі, якую важуся тут апісаць; я й не спадзяюся на гэта. Трэ быць вар’ятам, каб мець якую надзею ў сітуацыі, калі я сам не прымаю сваіх сведчанняў. Аднак я не вар’ят, і ўсё гэта, відочна, — не сон. Але заўтра я памру, а сёння павінен скінуць з душы цяжар. Мой адзіны намер — шчыра, сцісла, не мудруючы расказаць людзям пра шэраг чыста сямейных здарэнняў. Гэтыя здарэнні спарадзілі ўва мне жах, змучылі, загубілі мяне. I ўсё ж я не буду шукаць ім разгадкі. Мне яны прынеслі-такі страху — шмат жа хто палічыць іх хутчэй вычварнымі, чым жахлівымі. Пасля, магчыма, які разумны чалавек знойдзе ўсяму простае тлумачэнне — такі чалавек, з розумам больш спакойным, больш лагічным і не такім уражлівым, як мой, не ўгледзіць у акалічнасцях, аб якіх я апавядаю з пакораю і трымценнем, нічога, апрача звычайнае паслядоўнасці цалкам натуральных прычынаў і вынікаў.
3 дзяцінства я выдзяляўся слухмянасцю й лагоднай натураю. Відочная мяккасць мае душы выклікала нават насмешкі таварышаў. Я вельмі любіў усякую жыўнасць, і бацькі не перашкаджалі мне: дома было шмат свойскіх жывёлін. 3 імі я бавіў вольны час і быў надзвычай шчаслівы, кормячы й даглядаючы іх. Я сталеў і расла гэтая асаблівасць характару; для мяне, ужо дарослага, памянёны занятак быў ці не найлепшай уцехаю. Тым, хто аддаваў любоў вернаму й разумнаму сабаку, няма патрэбы тлумачыць, якой вялікай удзячнасцю сабака плаціць за гэта. У бескарыслівай і самаахвярнай любові звера ёсць нешта, здольнае дайсці да сэрца кожнага, хто пераконваўся ў нікчэмным сяброўстве й падманнай адданасці звычайнага чалавека.
Я рана ажаніўся і, на шчасце, адкрыўу сваёй жонцы блізкія мне схільнасці. Заўважаючы маю сімпатыю да жыўнасці, яна скарыстоўвала кожную магчымасць пацешыць мяне. У нас жылі птушкі, залатыя рыбкі, заводны сабака, трусы, маленькая малпа й кот.
Кот быў надзвычай вялікі й прыгожы, чыста чорны ды надзіва верны. Кажучы пра яго кемнасць, мая жонка, поўная ў душы прымхаў, часта намякала на даўнюю народную прыкмету, згодна з якою ўсе чорныя каты лічыліся пярэваратнямі. Але ніколі яна не намякала сур’ёзна — і я падаю гэтую драбніцу адно таму, што якраз цяпер належыць яе прыпомніць.
Плутон — так звалі ката — быў маім улюбёнцам, і я часцяком забаўляўся з ім. Я заўсёды сам карміў яго, і ён спадарожыў мне ўсюды ў доме, куды б я ні ішоў. Было нават цяжка забараніць яму хадзіць за мною па вуліцах.
Нашае сяброўства доўжылася такім парадкам некалькі гадоў, і за гэты час мае натура й характар — пад упЛывам д'ябальскае цягі да алкаголю — зазналі (я чырванею, прызнаючыся ў гэтым) рэзкую змену на горшае. Што ні дзень я рабіўся больш пануры, больш раздражлівы й менш уважны да пачуццяў іншых людзей. Я стаў нястрыманы ва ўзаемінах з жонкаю. Урэшце я нават падняў на яе руку. Mae гадаванцы, натуральна, таксама адчулі гэтую змену ў характары гаспадара. Я не толькі не зважаў на іх, але й блага абыходзіўся з імі. Аднак да Плутона я захаваў яшчэ належную пашану і стрымліваў сябе ад кепскага абыходжання з ім, чаго нельга сказаць пра трусоў малпачку ці нават сабаку, якіх я без усякага сораму крыўдзіў, калі яны лашчыліся да мяне або выпадкова траплялі пад руку. Але хвароба нарастала ўва мне — што можа быць горшага за цягу да алкаголю! — і нарэшце нават Плутон пачаў спазнаваць сілу мае хворае натуры.
Аднае ночы, калі на добрым падпітку я вярнуўся з карчмы, уроілася мне ў галаву, быццам кот пазбягае мяне. Я схапіў яго; у спалоху ад мае грубасці ён нямоцна, але ўсё-такі да крыві ўкусіў мне руку. Лютасць дэмана зараз жа агарнула мяне. Я больш не валодаў сабою. Здавалася, мая душа ў адзін момант пакінула цела, і распаленая джынам злосць, люцейшая за д’ябальскую, працяла мяне навылёт. Я выхапіў з кішэні камізэлькі складанчык, расчыніў яго, сціснуў беднаму зверу горла і без спеху выразаў адно ягонае вока! Я чырванею, я палаю, я дрыжу, апісваючы гэтую жудасную жорсткасць.
Калі нараніцы розум вярнуўся да мяне — калі я праспаўся пасля начное попіўкі, — ліхадзейства, учыненае ўночы, выклікала ў мяне адначасова каянне й страх; але гэта было толькі слабое, малавыразнае адчуванне, якое не ўзрушыла мае душы. Я зноў забыўся на меру і неўзабаве патапіў у віне ўсю памяць пра ўчынак.
Тым часам кот пакрысе ачуняў. Праўда, пустая вачніца мела страшэнны выгляд, але боль, відаць, сцішыўся. Кот паранейшаму пахаджаў па доме, аднак, чаго й можна было чакаць, уцякаў у неймаверным страху пры маім набліжэнні. Сэрца ў мяне не зусім яшчэ скамянела, і я спачатку вельмі засмуціўся ад відочнае непрыязнасці істоты, якая некалі так любіла мяне. Але хутка гэтае пачуццё змянілася на раздражненне. I тады, нібы для мае канчальнае й незваротнае загубы, ачнуўся ўва мне дух Пярэчання. Філасофія не бярэ яго пад увагу. Але я глыбока ўпэўнены, што пярэчанне належыць да найпрасцейшых сілаў падахвочвання ў чалавечым сэрцы — да неадымных першатворных здольнасцяў ці адчуванняў, якія вызначаюць прыроду чалавека. Хто сотню разоў не адчуваў, што робіць подлы або дурны ўчынак з тае толькі прычыны, што гэтага нельга рабіць? Ці ж мы, насуперак здароваму сэнсу, не зазнаем вечнае спакусы парушыць Закон выключна таму, што гэта забаронена? Вось жа, згаданы дух пярэчання й прывёў да мае канчальнае загубы. Гэтае невытлумачальнае імкненне душы мардаваць сябе — гвалціць сваю натуру, чыніць зло дзеля зла — і падахвоціла мяне працягваць і давесці да канца здзек з нявіннага звера. Аднаго ранку, не трацячы ўпэўненасці ў руках, я накінуў кату на шыю пятлю і павесіў яго на суку, — павесіў з слязьмі ўваччу ды з найгарчэйшым шкадаваннем у сэрцы, — павесіў, бо ведаў, што ён любіў мяне і не даў мне ніякае падставы для крыўды, — павесіў, бо разумеў што, робячы гэта, я ўчыняю грэх — смяротны грэх, які падводзіць маю неўміручую душу пад небяспеку стаць — каб гэта было магчыма — непрыступнаю нават для бязмежнаеласкі Найміласэрнейшага й Найжахлівейшага Госпада.
У ноч пасля гэтага бязлітаснага злачынства мяне абудзілі крыкі: «Пажар!» Полымя ахапіла фіранкі пры маім ложку.
Увесь дом палаў. Мая жонка, слуга ды я с^м ледзьве вырваліся з пажару. Знішчана было ўсё. Агонь цалкам паглынуў маёмасць, і з таго часу безвыходнасць запанавала ў маім жыцці.
Я перасільваю імкненне ўстанавіць прычыну й вынік, угледзець залежнасць няшчасця ад мае жорсткасці. Тут адно падрабязны ланцуг падзеяў — не магу не ўзяць пад увагу кожнае, хоць бы й сумнеўнае, звяно. Назаўтра пасля пажару я пабываў на пагарэлішчы. Сцены, апрача аднае, заваліліся. Ацалела толькі даволі ценькая пярэгарадка пасярэдзіне дому, пры якой знаходзілася ўзгалоўе майго ложка. Тынк тут збольшага не паддаўся агню — на маё разуменне, гэта было звязана з нядаўнім тынкаваннем сцяны. Каля яе шчыльнай грамадою сабраліся людзі — пільна й прагна яны ўглядаліся ў нейкае месца на сцяне. Словы «дзіўна!», «незвычайна!» ды іншыя такога кшталту выгукі ўзбудзілі маю цікаўнасць. Я наблізіўся і ўбачыў на белай паверхні штосьці падобнае да барэльефа гіганцкага ката. Дакладнасць выявы сапраўды здавалася незразумелаю. На шыі ў ката была вяроўка.
Спярша гэты прывід — бо я ўжо не магу назваць яго іначай — нагнаў на мяне подзіву й страху. Але ўрэшце роздум дапамог мне. Я прыгадаў, што павесіў ката блізка дому. Падчас пярэпалаху, выкліканага пажарам, людзі на вокамгненні запоўнілі сад — нехта зрэзаў ката з дрэва і кінуў яго праз расчыненае акно ў маю спачывальню. Пэўне, зрабіў так, каб пабудзіць мяне. Абрынуўшыся, сцены прыціснулі ахвяру мае лютасці да свежага тынку, вапна якога з дапамогаю полымя й выпарэнняўтрупа канчальна дарабіла выяву, бачаную мною.
Хаця я так лёгка супакоіў калі ўжо не сваё сумленне, то прынамсі розум, патлумачыўшы вышэйапісаную праяву, яна, тым не менш, пакінула ўва мне глыбокі след. Доўгія месяцы я не мог пазбыцца прывіду ката; і ў той час вярнулася ў маю душу цьмянае пачуццё, якое здавалася, але толькі здавалася, каяннем. Я пачаў нават шкадаваць аб страце і шукаў у брудных корчмах, дзе лічыўся заўсёднікам, другога ката такога ж заводу ды падобнага выгляду, які б замяніў мне былога майго ўлюбёнца.