Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Неўзабаве пасля гэтага мы праглядалі вечаровы выпуск «Судовай газеты», і нашую ўвагу прыцягнулі наступныя радкі:
«Незвычайнае забойства.
Сёння а трэцяй гадзіне ночы жыхароў квартала СэнРош абудзілі ад сну немыя крыкі, што чуліся, відаць, з пятага паверха дому на вуліцы Морг, у якім, як было вядома, жылі толькі мадам Л’Эспанэ і яе дачка мадэмуазэль Каміла
Страціла былое гучанне першая літара* (лац.).
Л'Эспанэ. Пасля некаторай затрымкі, якая тлумачылася спробай зайсці ў дом звычайным чынам, дзверы пад’езда адчынілі ломам, і туды зайшлі восем ці дзесяць чалавек суседзяў і разам з імі два жандары. Да таго часу крыкі ўжо сціхлі, але калі згаданая група адолела першы пралёт лесвіцы, то пачула, як недзе, відаць, на верхніх паверхах, грубымі галасамі сварацца не менш за два чалавекі. Пакуль дабеглі да другой лесвічнай пляцоўкі, гэтыя галасы ўжо сціхлі і ўсюды панавала цішыня. Людзі падзяліліся на групы і пачалі прачэсваць пакой за пакоем. Калі яны апынуліся ў вялікай спальні на пятым паверсе ў задняй частцы будынка (дзверы, замкнёныя на ключ з сярэдзіны, таксама выламалі), дык сталі сведкамі відовішча, якое вельмі напалохала і здзівіла прысутных.
Усё ў кватэры было ў страшэнным беспарадку — усюды валялася паламаная мэбля. У пакоі стаяў толькі адзін ложак, і з яго сцягнулі і параскідалі па падлозе пасцель. На крэсле ляжала брытва з акрываўленым лязом. Да каміна прыліплі дзве-тры тоўстыя акрываўленыя пасмы вырваных, відаць, з коранем сівых валасоў. На падлозе знайшлі чатыры напалеандоры, адну завушніцу з тапазам, тры срэбныя сталовыя, тры чайныя мельхіёравыя лыжкі і два мяшэчкі з залатымі манетамі амаль на чатыры тысячы франкаў. Шуфляды камоды, якая стаяла ў куце пакоя, былі выцягнутыя, у іх, відаць, корпаліся, але многія рэчы засталіся на сваіх месцах. Пад пасцеллю (а не пад ложкам] была знойдзеная невялічкая жалезная скрынка. Яна была адамкнёная і ў дзверках яшчэ тырчэў ключ. Унутры нічога не было, акрамя некалькіх старых лістоў і іншых нязначных папераў.
Ад мадам Л'Эспанэ не засталося ніякіх слядоў, але калі ў каміне заўважылі незвычайна вялікую колькасць сажы, то праверылі дымаход і — які жах! — выцягнулі адтуль за галаву труп дачкі: значыць, нехта запхнуў яго ў вузкі праход, і даволі далёка. Цела было яшчэ цёплае. Як высветлілася ў час агляду, скура ў многіх месцах была паздзіраная — несумненна, вынік таго, што яе гвалтоўна запіхвалі ў комін. На твары шмат глыбокіх драпін, на шыі сінякі і глыбокія сляды ад пазногцяў, падобна да таго, што дзяўчыну душылі.
Пасля таго як старанна абшукалі ўсе куткі і нічога больш не знайшлі, усе пайшлі ўніз у брукаваны дворык за домам, дзе ўбачылі труп старэйшай жанчыны — рана на шыі была настолькі глыбокая, што калі труп паспрабавалі падняць, адразу адвалілася галава. I цела, і галава страшэнна знявечаныя, асабліва цела, якое было ўжо амаль не падобнае да чалавечага.
Як нам вядома, для разгадкі гэтай жудаснай гісторыі не знойдзена пакуль што ніводнага ключа».
На другі дзень газета паведаміла новыя падрабязнасці:
«Трагедыя на вуліцы Морг. У сувязі з гэтай неверагоднай і жудаснай афёрай (слова «афёра» не набыло ў Францыі такога фрывольнага сэнсу] дапытаныя многія асобы, але так нічога і не высветлілася.
Ніжэй падаюцца найбольш істотныя сведчанні:
Палін Дзюбур, прачка, сведчыць, што ведала нябожчыц апошнія тры гады, прала іх бялізну. Старая пані з дачкой жылі, відаць, дружна, любілі адна адну. Плацілі вельмі добра. Наконт таго, за што яны жылі, на якія сродкі, нічога сказаць не можа. Лічаць, што мадам Л'Эспанэ зарабляла на жыццё варажбой. Гаварылі, што грошы ў яе былі. Сведка нікога чужога ў доме не сустракала — і калі прыходзіла па бялізну, і калі вяртала яе. Ведае дакладна, прыслугі яны не трымалі. Як ёй вядома, мэбля была толькі на пятым паверсе.
П'ер Маро, уладальнік тытунёвай крамы, сведчыць, што цягам чатырох гадоў прадаваў мадам Л'Эспанэ тытунь і табаку невялікімі порцыямі. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё жыў у гэтым квартале. Нябожчыца з дачкой займалі дом, дзе былі знойдзеныя іх трупы, больш за шэсць гадоў. Раней там жыў ювелір, які здаваў пакоі на верхніх паверхах розным асобам. Дом належаў мадам Л'Эспанэ. Ёй не спадабалася, як кватарант ставіцца да яе маёмасці, таму сама пераехала ў дом і адмаўляла ўсім, хто хацеў зняць той ці іншы пакой. Старая пані здзяцінела. Цягам усіх гэтых гадоў сведка бачыў дачку разоў пяць-шэсць. Абедзве жанчыны жылі надзвычай адасоблена і, паводле чутак, былі пры грашах. Чуў, суседзі гаварылі, што мадам Л’Эспанэ займалася варажбой, але ён гэтаму не
верыў. Ніколі не бачыў, каб хто-небудзь заходзіў у дом, акрамя самой гаспадыні і дачкі, разы два быў прыбіральшчык, восем-дзесяць візітаў зрабіў доктар.
Прыкладна тое самае засведчылі і іншыя асобы, якія жывуць па суседстве. Яны не маглі назваць нікога, хто б часта наведваўся ў дом. Невядома, ці былі ў нябожчыц сувязі з навакольным светам. Аканіцы на фасадзе адчыняліся рэдка, a тыя, што з двара, былі зачыненыя заўсёды, за выняткам аднаго вялікага пакоя на пятым паверсе. Будынак моцны — не вельмі стары.
Ізідор Мюзэ, жандар, сведчыць, што яго выклікалі каля трох гадзін ночы. Калі падышоў да дому, убачыў ля ўваходных дзвярэй чалавек дваццаць-трыццаць, якія спрабавалі зайсці ўсярэдзіну. Праз некаторы час ён узламаў дзверы, штыхом, a не ломам. Зрабіць гэта было няцяжка, бо дзверы двухстворкавыя і не замкнёныя на засаўку ні зверху, ні знізу. Крыкі чуліся ўвесь час, пакуль адчынялі дзверы, — а потым раптам сціхлі. Відаць, крычалі (цяжка сказаць, адзін чалавек або некалькі) у перадсмяротнай агоніі — моцна і працягла, а не адрывіста. Наверх сведка падымаўся ў ліку першых. Апынуўшыся на першай лесвічнай пляцоўцы, ён пачуў, як двое гучна і са злосцю сварацца — адзін хрыплым, а другі — больш пранізлівым, вельмі дзіўным голасам. Змог разабраць некалькі словаў, што сказаў першы. Ён быў француз. Можна сказаць дакладна, што не жанчына. Змог разабраць словы sacre і diable1.
Пранізлівым голасам гаварыў чужаземец. Сведка не мог разабраць, быў гэта мужчынскі ці жаночы голас. Што гаварылі — не зразумеў, але лічыць, што мова была гішпанская. Выгляд пакоя і трупаў, згодна з апісаннем сведкі, не адрозніваецца ад апісання, дадзенага ва ўчорашняй газеце.
Анры Дзюваль, сусед, па прафесіі срэбранік, сведчыць, што ў ліку першых зайшоў у дом. Увогуле пацвярджае тое, што паведаміў Мюзэ. Як толькі яны зайшлі ў пад’езд, то адразу ж зачынілі за сабой дзверы, каб стрымаць натоўп,
1 «Ліха на яго» і «д’ябал» (фр.).
які сабраўся вельмі хутка, нягледзячы на позні час. На думку сведкі, пранізлівы голас належаў італьянцу. Упэўнены, што гэта быў не француз. He можа сказаць дакладна, ці мужчына. Магла быць і жанчына. Сведка італьянскай мовы не ведае. Словаў не разабраў, але па інтанацыі лічыць, што гаварыў італьянец. Мадам Л’Эспанэ і яе дачку ведаў. Часта гутарыў з імі. Упэўнены, што пранізлівы голас належаў не ім.
Адэнгеймер, рэстаратар. Сведка сам пажадаў даць паказанні. Французскай мовай ён не валодае, таму допыт вёўся праз перакладчыка. Ураджэнец Амстэрдама. Праходзіў каля дому, калі адтуль пачуліся крыкі. Крычалі цягам некалькіх хвілін, відаць, дзесяці. Крыкі былі доўгія і моцныя — жудасныя і невыносныя. Быў сярод тых, хто зайшоў у дом. Згодны з ранейшымі сведчаннямі па ўсіх пунктах, акрамя аднаго. Упэўнены, што пранізлівы голас належаў мужчыну, да таго ж французу. Словаў не разабраў. Гаварылі вельмі гучна і хутка — з перапынкамі, відаць, са страхам і злосцю. Голас быў рэзкі, хутчэй рэзкі, чым пранізлівы. He, пранізлівым яго не назваў бы. Хрыплы голас увесь час паўтараў sacre і diable і адзін раз сказаў mon Dieu'.
Жуль Міньё, банкір, фірмы «Міньё і сыны», вуліца Дэлярэн. Ён — Міньё-старэйшы. Мадам Л’Эспанэ валодала сякойтакой маёмасцю. Яна адкрыла ў іх рахунак увесну 18.. года, восем гадоў таму. Часта рабіла ўнёскі — невялікімі сумамі. Чэкі ніколі не выпісвала, але за тры дні да смерці асабіста ўзяла з рахунку чатыры тысячы франкаў. Грошы выплацілі золатам, іх даставіў на дом банкаўскі службовец.
Адольф Лё Бон, службовец банка «Міньё і сыны», сведчыць, што ў той дзень, пра які ідзе размова, недзе апоўдні, праводзіў мадам Л'Эспанэ да самага дому і аднёс чатыры тысячы франкаў якія былі раскладзеныя ў два мяшэчкі. Адчыніўшы дзверы, мадэмуазэль Л'Эспанэ ўзяла з ягоных рук адзін мяшэчак, а старая пані — другі. Сведка развітаўся і пайшоў. Нікога на вуліцы ён тады не заўважыў. Вуліца — бакавая, вельмі ціхая.
«Божа мой» (фр.).
Ўільям Бёрд, кравец, сведчыць, што разам з іншымі зайшоў у дом. Ангелец. Два гады як жыве ў Парыжы. У ліку першых падняўся па лесвіцы. Чуў, як сварыліся двое. Хрыплы голас належаў французу. Змог разабраць некалькі словаў, але ўсіх не памятае. Выразна чуў sacre і mon Dieu. Словы суправаджаліся шумам, нібыта змагаліся міжсобку некалькі чалавек — чуліся шорганне ног, скрогат. Пранізлівы голас крычаў вельмі моцна, нашмат мацней, чым хрыплы. Упэўнены, што не ангелец. Хутчэй немец. Можа быць, і жанчына. Сам сведка па-нямецку не разумее.
Чатцры чалавекі на другім допыце засведчылі, што дзверы спальйі,, дзе знайшлі труп мадэмуазэль Л'Эспанэ, на той момант, каЛі туды зайшлі людзі, былі замкнёныя з сярэдзіны. Цішыня была поўная — ні стогнаў, ні шолахаў. Калі дзверы ўзламалі, нікога там не ўбачылі. Вокны пакояў, што выходзяць на вуліцу і ў двор, былі апушчаныя і наглуха замкнёныя з сярэдзіны. Дзверы паміж двума пакоямі былі зачыненыя, але не замкнёныя. Дзверы з пакоя ад вуліцы ў калідор былі замкнёныя на ключ з сярэдзіны. Невялічкі пакой з вокнамі на вуліцу, на пятым паверсе, той, што ў канцы калідора, быў незамкнёны, дзверы крыху прачыненыя. Ён быў поўны старых ложкаў, скрыняў і іншага хлуду. Усё гэта вынеслі і ўважліва агледзелі. Абшукалі ўвесь дом з верху да нізу, сантыметр за сантыметрам. 3 дапамогай камінараў праверылі ўсе дымаходы. У доме пяць паверхаў і яшчэ памяшканні на гарышчы (mansardes). На дах можна выйсці праз лаз, але ён быў надзейна забіты цвікамі і, відаць, шмат гадоў не адчыняўся. Час, што прайшоў паміж тым, як пачулі галасы, і тым, калі адчынілі дзверы, вызначаецца сведкамі па-рознаму. На думку адных, прайшло ўсяго тры хвіліны, другіх — цэлых пяць. Каб адчыніць дзверы, спатрэбілася шмат намаганняў.