Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Так мы з мсьё Маярам размаўлялі гадзіну ці дзве, пакуль ён паказваў мне іхныя сады і аранжарэі.
— Я цяпер не магу паказаць вам пацыентаў — сказаў ён. — Уражлівы розум ад такога відовішча заўсёды больш ці менш непрыемна ўзрушваецца, а я б не хацеў сапсаваць вам апетыту перад абедам, які ўжо хутка. Прапаную ялавічыну а-ля Sainte-Menehould1, квяцістую капусту пад соўсам veloute2, пасля шклянку кло-дэ-вужо, і вашыя нервы стануць выключна моцнымі.
1 Сэнт-Мену*, камуна ў дэпартаменце Марна (Францыя).
2 Далікатны (фр.).
А шостай пазванілі да абеду, і гаспадар праводзіў мяне ў прасторную salle a manger1, дзе сабралася вялікая кампанія — чалавек дваццаць пяць-трыццаць. Гэта былі, несумненна, людзі з найвышэйшых слаёў грамадства, безумоўна, высакароднага паходжання, нягледзячы на тое, што іхнае адзенне вылучалася, я б сказаў экстравагантнай раскошаю, чымсьці моцна нагадваючы паказную пышнасць vieille cour2. Я звярнуў увагу на дамаў: іх было не менш за дзве траціны гасцей. Некаторыя былі апранутыя так, што парыжане нізашто не пахвалілі б іх за вытанчаны густ. Напрыклад, дамы, якім было ніяк не меней за семдзесят, былі проста абвешаныя ўпрыгожаннямі — пярсцёнкамі, бранзалетамі й завушніцамі, а іх аголеныя рукі і глыбокія дэкальтэ выглядалі зусім непрыстойна. Я таксама заўважыў, што большасць касцюмаў пашытая кепска, прынамсі, добра сядзелі на ўладальніках вельмі нямногія. Агледзеўшыся, я заўважыў маладую жанчыну, якая мяне так зацікавіла і якой мсьё Маяр прадставіў мяне ў маленькай гасцёўні. Але як жа я быў здзіўлены, убачыўшы на ёй сукенку з крыналінам, туфлі на высокіх абцасах і брудны чэпчык з брусэльскімі карункамі, які быў такі вялікі, што яе твар здаваўся проста недарэчна дробным. Яе жалобны ўбор, які я бачыў падчас нашай першай сустрэчы, быў найгустоўнейшы. Карацей, у адзенні ўсёй кампаніі было штось вельмі дзіўнае, і гэта змусіла мяне вярнуцца да свае першае думкі пра «сістэму палёгкі»: маўляў мсьё Маяр вырашыў нічога мне не казаць да канца абеду, каб я не адчуваў няёмкасці, усведамляючы, што сяджу побач з вар'ятамі. Але потым я ўспомніў што мне ў Парыжы казалі пра жыхароў поўдня: яны нібыта зусім эксцэнтрычныя, з безліччу састарэлых забабонаў а размова з двума-трыма гасцямі хутка развеяла апошнія сумневы.
Што да сталовага пакоя, то яму, бадай, бракавала вытанчанасці, нягледзячы на выгоднасць і вялікія памеры. На падлозе, да прыкладу, не было дываноў зрэшты, у Францыі часта абыходзяцца без іх. Але і вокны былі без штораў за-
1 Сталовы пакой (фр.2).
2 Старога двара (фр.).
чыненыя аканіцы надзейна замкнулі на жалезныя засаўкі крыж-накрыж, так, як звычайна замыкаюць вокны на нашых крамах. Пакой, я заўважыў, паўтараў прастакутную форму замкавага крыла, на тры бакі выходзілі вокны, якіх было не менш за дзесяць, на чацверты — дзверы.
Стол быў багата сервіраваны, ламіўся ад шыкоўнага посуду з вытанчаным стравамі ў сапраўды варварскай раскошы. Мяса хапіла б і на тое, каб накарміць сыноў Энакавых*. Першы раз у жыцці я бачыў такое вялікае, такое празмернае марнаванне жыццёвых дабротаў. Але густу ва ўсім гэтым было вельмі мала, і мае вочы, звыклыя да мяккага спакойнага святла, жахліва пакутавалі ад асляпляльнага бляску безлічы васковых свечак у срэбных кандэлябрах, якія стаялі на стале, па ўсім пакоі і ўвогуле ўсюды, дзе для іх знайшлося месца. Паслужлівыя лёкаі былі гатовыя ва ўсім дагадзіць, а за вялікім сталом у дальнім куце пакоя сядзела сем-восем чалавек са скрыпкамі, флейтамі, трамбонамі і барабанам. Гэтыя даймалі мяне наймацней: у перапынках паміж ежай яны выдавалі бясконца разнастайныя гукі, якія, мабыць, павінныя былі ўважацца за музыку і якія, як я заўважыў усіх вельмі весялілі.
Карацей, я не мог пазбавіцца думкі, што ва ўсім бачаным мною было шмат незвычайнага... але ж у свеце сустракаюцца самыя розныя людзі, з самым розным складам думак і самымі рознымі звычкамі й меркаваннямі. Да таго ж я дастаткова паездзіў па свеце, каб стаць прыхільнікам прынцыпу nil admirari', таму спакойна сеў па правую руку ад гаспадара і з уласцівым мне цудоўным апетытам аддаў належнае найсмачнейшым стравам, што стаялі перада мною.
Агульная размова тым часам ажывілася. Дамы, як заўжды, гаварылі шмат. Хутка мне стала зразумела, што ўсё таварыства амаль цалкам складалася з людзей адукаваных, a гаспадар быў проста невычарпальнай крыніцай смешных гісторыяў. Ён, відаць, вельмі любіў пагаварыць пра свае абавязкі дырэктара maison de santd, ды і ўсім прысутным, на
Нічому не дзівіцца (лац.) — гл. Гарацый, «Пасланні», I, 6,1.
маё вялікае здзіўленне, найбольш падабалася абмяркоўваць вар'яцтва. Асноўная частка забаўных гісторыяў, расказаных тады, была менавіта пра дзівацтвы пацыентаў.
— Быў тут у нас адзін тыпус, — сказаў нізенькі тоўсты джэнтльмен, што сядзеўсправа ад мяне, — адзін тыпус, якому здавалася, што ён чайнік. Дарэчы, проста ўражвае, наколькі часта менавіта гэтая вар'яцкая ідэя заходзіць псіхам у галаву. У Францыі наўрад ці знойдзецца прытулак для вар'ятаў які не мог бы пахваліцца чалавекам-чайнікам. Наш джэнтльмен быў чайнікам брытанскае вытворчасці і штораніцы сумленна начышчаў сябе аленевай замшай і крэйдай.
— А яшчэ, — загаварыў высокі мужчына насупраць, — у нас быў не так даўно, суб’ект, які ўбіў сабе ў галаву, што ён асёл; кажучы метафарычна, гэта чыстая праўда. Гэта быў цяжкі пацыент, і мы займелі шмат складанасцяў спрабуючы трымаць яго ў рамках. Доўгі час ён не еў нічога, апроч чартапалоху, але ад гэтага мы яго хутка вылекавалі, настойваючы, каб ён еў толькі яго. Дык ён увесь час брыкаўся, вось так, вось так...
— Мсьё дэ Кок, я была б вам вельмі ўдзячная, калі б вы паводзілі сябе прыстойна, — перарвала прамоўцу старая дама, што сядзела побач з ім. — Прашу вас, трымайце свае ногі пры сабе! Вы сапсавалі мне парчовую сукенку. Няўжо неабходна ілюстраваць сваю думку так наглядна? Наш сябар, несумненна, і так вас зразумее. Шчыра кажучы, вы амаль такі самы асёл, якім уяўляў сябе той няшчасны. У вас усё так натуральна атрымліваецца, далібог.
— МіІІе pardons1, мамзэль! — усклікнуў мсьё дэ Кок. — Сто разоў выбачаюся, не хацеў нікога пакрыўдзіць! Мамзэль Лаплас, мсьё дэ Кок мае гонар піць за вашае здароўе!
Тут мсьё дэ Кок нізка пакланіўся, вельмі цырымонна пацалаваў сабе руку і чокнуўся з мадэмуазэль Даплас.
— Дазвольце мне, mon аті2, — сказаў мсьё Маяр, звяртаючыся да мяне, — прапанаваць вам крышку ялавічыны а-ля Sainte-Menehould, яна проста выдатная, вось убачыце.
1 Вельмі выбачаюся (фр.).
2 Мой сябра (фрД.
У гэты момант трое дужых служкаў пасля некаторых высілкаў урэшце паставілі на стол велізарны паднос, на якім ляжала тое, што падалося мне monstrum, horrendum, informe, ingens, cui lumen ademptum1. Але, уважліва разгледзеўшы яго зблізку, я зразумеў, што гэта ўсяго толькі маленькае цяля: яно было запечанае цалкам і стаяла на каленях з яблыкам у роце — у Англіі такім чынам гатуюць зайцоў.
— He, дзякую, — адмовіўся я. — Шчыра кажучы, я не асабліва люблю ялавічыну а-ля святога... чаго?.. сумняюся, што яна мне добра пойдзе. Я лепей памяняю талерку і паспрабую трусяціны.
На стале стаяла некалькі талерак з тым, што мусіла быць звычайнай трусяцінай па-французску. Найсмачнейшы тогсеай2, хачу я вам сказаць.
— П’ер, — паклікаў гаспадар, — памяняйце нашаму госцю талерку і пакладзіце яму порцыю гэтай трусяціны au chat3.
— Як-як вы сказалі? — спытаў я.
— Гэтай трусяціны au chat.
— Дзякуй, мабыць, не варта, — сказаў я, крыху падумаўшы. — Я сабе вяндліны пакладу.
Ніколі неведаеш.чым цябе накормяцьгэтыя правінцыялы, думаў я. He трэба мне ні іхных трусоў пад ката, ні, калі ўжо на тое пайшло, катоў пад труса таксама.
— А яшчэ, — загаварыў з далёкага кута, падхопліваючы абарваную размову, наступны госць, бледны, нібы мярцвяк, — сярод іншых дзівакоў быўу нас пацыент, які ўпарта настойваў, што ён кордаўскі сыр, і хадзіў за ўсімі з нажом, упрошваючы адрэзаць і паспрабаваць хаця б скрылёчак з ягонай нагі.
— Без сумневаў, ён быў поўны дурань, — уставіўхтосьці, — але ён не можа параўнацца з індывідуюмам, якога ведаем мы ўсе, апроч гэтага незнаёмага джэнтльмена. Я маю на ўвазе гэтага, які лічыў сябе бутэлькай шампанскага і ўвесь час адкаркоўваўся з бабахам і шыпеннем, вось так!
1 Страшнае, злое, жахліва агіднае, змроку стварэнне* (лац.).
2 Кавалачак (фр.).
3 Пад ката (фр.).
3 гэтымі словамі прамоўца (як на мяне, гэта была страшэнная нявыхаванасць] засунуў вялікі палец правае рукі за левую шчаку, рэзка выцягнуў яго з гукам, падобным да хлопання корка, і, пераймаючы шампанскае, што пеніцца, выдаў працяглы свіст і шыпенне, спрытна прыціскаючы язык да зубоў. Такія паводзіны відавочна прыйшліся не зусім даспадобы мсьё Маяру, але ён нічога не сказаў, і размову падхапіў вельмі худы чалавечак у пышным парыку.
— Быў тут яшчэ дурнаваты, — сказаў ён, — што ўважаў сябе за жабу. Дарэчы, да жабы ён быў абсалютна не падобны. Шкада, што вам не давялося з ім сустрэцца, сэр, — звярнуўся ён да мяне, — вы б атрымалі сапраўдную асалоду, убачыўшы, як натуральна ў яго атрымлівалася. Сэр, калі ён не быў жабаю, мне застаецца пра гэта толькі пашкадаваць. Ягонае кумканне, гэтае «ква-ак, ква-ак» было найцудоўнейшым гукам у свеце, чыста сі-бемоль! I калі ён пасля аднаго-двух келіхаў віна ставіў локці на стол — вось так! — шырока раскрываў рот — вось так! — вылупліваў вочы — вось так! — і шалёна хутка пачынаў імі лыпаць — вось так, — о, дазволю сабе наўпрост сказаць вам, сэр: вы б звар’яцелі ад захаплення такой геніяльнасцю.
— He сумняюся, — адказаў я.
— А яшчэ, — сказаў хтосьці, — быў тут адзін мілы свавольнік, упэўнены, што ён дробка табакі, які бязмежна расстройваўся, бо не мог узяць сябе вялікім і ўказальным пальцамі.
— А яшчэ тут быў Жуль Дэзульер, сапраўдны, выключны геній, скажу я вам, які зрухнуўся на думцы, што ён гарбуз. Ён даймаў кухара, каб той запёк яго ў пірог, а кухар абурана адмаўляўся. Што да мяне, то я зусім не ўпэўнены, што гарбузовы пірог а-ля Дэзульер быў бы такім ужо нясмачным.
— Надзвычайна! — сказаў я, запытальна гледзячы на мсьё Маяра.
— Ха-ха-ха! — сказаў гаспадар. — Хе-хе-хе! Хі-хі-хі! Хо-хохо! Гы-гы-гы! Цудоўна! He здзіўляйцеся так, mon аті. Наш сябар жартаўнік, drole\ не варта разумець яго літаральна.