Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
— Не-не! — адказаў я, спалохаўшыся. — Якая ж вы курыца! Безумоўна, не!
— Тады сяці ціха і пафоць сябе тобра, a то зноў кулака паспытаеш. У курыца ёсць крылы, і ў сафа ёсць крылы, і ў чарцяня ёсць крылы, і ў Фэльзефул ёсць крылы. Анёл не мае крылы, а я — Анёл Натсфычайнасцяў.
— I вашая справа да мяне...
— Мая спрафа! — выкрыкнула пачвара. — Ты няфыхафаны шчанюк, калі пытаешся ў тшэнтльмэна і анёла пра яго спрафу!
Такой манеры гаварыць я не мог вытрываць нават ад анёла і таму, сабраўшы ўсю сваю мужнасць, схапіў сальнічку, якая стаяла пад рукой, і кінуў яе ў галаву нязванаму госцю. Аднак ці то ён адхіліўся, ці то я не пацэліў, але я здолеў толькі разбіць шкло гадзінніка на каміннай паліцы. Што да анёла, то ён, як і раней, выказаў сваё стаўленне да майго ўчынку трыма паслядоўнымі ўдарамі па ілбе. Гэта змусіла мяне падпарадкавацца, і, сорамна сказаць, ці то ад болю, ці то ад прыкрасці ў мяне выступілі на вачах слёзы.
— Майн Гот! — прамовіў Анёл Надзвычайнасцяў, якога відавочна змякчыла сузіранне маіх пакутаў. — Майн Гот, гэты шалавек ці фельмі п'яны, ці фельмі засмушоны. He трэба піць такое моснае фіно, трэба распафляць. Фыпі гэтага, пуць харошы хлопшык і не плаш, ну не плаш!
Тут Анёл Надзвычайнасцяў даліў у мой келіх (які быў на траціну поўны партвейнам) бясколернай вадкасці з адной са сваіх бутэлек. Я заўважыў на гэтых бутэльках налепкі вакол рыльцаў. Там было напісана Kirschenwasser1.
Тактоўнасць і дабрыня Анёла ў немалой ступені супакоіла мяне, а вадкасць, якою ён неаднойчы разбавіў мой партвейн, прывяла мяне ў настрой слухаць яго надзвычайны маналог. Я нават не спрабую пераказаць усё тое, што ён мне гаварыў, але з ягоных словаўя зразумеў, што ён геній, якому падлеглыя ўсе непрыемнасці, што здараюцца з чалавекам, і які арганізуе надзвычайныя здарэнні, што пастаянна здзіўляюць скептыкаў. Раз ці два, калі я спрабаваў выказаць недавер адносна ягоных заяваў ён вельмі злаваўся, таму я вырашыў, што найму-
1 Вішнёвая настойка (ням.).
дрэйшай стратэгіяй будзе маўчаць і дазваляць яму казаць што заманецца. Пакуль ён раздабарваў, я з прымружанымі вачыма сядзеў, адкінуўшыся на спінку фатэля, і забаўляўся тым, што жаваў вінаград і раскідваў костачкі па ўсім пакоі. Аднак Анёл хутка палічыў мае паводзіны зняважлівымі. Ён падняўся, страшэнна разгневаны, насунуў сваю лейку на самыя вочы, шматслоўна вылаяўся, выгукнуўшы пагрозу, сэнсу якой я так і не зразумеў, урэшце нізка пакланіўся мне і знік, мовай арцыбіскупа з «Жыля Блаза»* пажадаўшы beaucoup de bonheur et un peu plus de bon sens'.
Ягоны сыход прынёс мне палёгку. Некалькі шклянак лафіту навявалі сон, і мне захацелася пятнаццаць-дваццаць хвілінак падрамаць, як і звычайна пасля абеду. А шостай у мяне была важная сустрэча, прапускаць якую вельмі не хацелася. Тэрмін страхоўкі майго домускончыўся дзеньтаму,узніклі некаторыя непаразуменні, і я дамовіўся з кіраўніцтвам страхавой кампаніі пра сустрэчу а шостай, дзе мы маглі абмеркаваць пытанне яе працягу. Зірнуўшы на гадзіннік, што стаяў на каміне (я быў такі снулы, што не мог дастаць кішэнны), я ўзрадаваўся, што ў мяне яшчэ дваццаць пяць вольных хвілінаў, а мая сіеста ніколі не доўжылася болын за дваццаць. Таму я цалкам супакоіўся і аддаўся сну.
Неймаверна задаволены сном, я зноўзірнуўна гадзіннік — і амаль паверыў у магчымасць надзвычайных здарэнняў пабачыўшы, што замест звычайных пятнаццаці-дваццаці хвілінаў я праспаў усяго тры: гадзіннік паказваў без дваццаці сямі шэсць. Я зноў заснуў, потым прачнуўся і вельмі здзівіўся, зразумеўшы, што ў мяне па-ранейшаму засталося дваццаць сем хвілінаў. Я ўскочыў праверыць гадзіннік і выявіў што ён не працуе. Мой кішэнны гадзіннік паказваў палову восьмай; праспаўшы дзве гадзіны, я, безумоўна, спазніўся на сустрэчу.
«Ну і што, — падумаў я, — зайду туды зранку і выбачуся. Але што здарылася з гадзіннікам?» Пасля праверкі выявілася, што адна з костачак вінаграду, якія я раскідваў па пакоі падчас маналога Анёла Надзвычайнасцяў, пераляцела
1 Усялякага шчасця і крыху болей здаровага сэнсу (фрф
цераз разбітае шкло і выпадкова засела ў шчыліне для заводу, спыніўшы рух хвіліннай стрэлкі.
— 0, — прамовіў я, — цяпер я разумею. Усё відавочна. Такое бывае.
Я больш не думаў пра гэты выпадак і пайшоў спаць у звычайны час. Паставіўшы свечку на пюпітр у галавах ложка, я паспрабаваў засяродзіцца на «Усюдыіснасці Бога»*, аднак, на вялікі жаль, менш чым за дваццаць секундаў заснуў, пакінуўшы святло гарэць.
Маім снам жахліва перашкаджаў Анёл Надзвычайнасцяў. Мне здавалася, што ён стаіць ля ложка, рассоўвае занавескі і найагіднейшым замагільным голасам бочкі для рому пагражае мне самай страшнай помстай за маё кепскае да яго стаўленне. Пасля доўгага рассусольвання ён зняў лейку, засунуў яе мне ў горла і так паіў мяне цэлым акіянам Kirschenwasser, які ліўся бясконцым струмянём з бутэлькі з доўгім рыльцам, што замяняла яму руку. Урэшце мая агонія стала невыноснай, і я прачнуўся акурат у час, каб заўважыць, што пацук сцягнуў запаленую свечку, але запозна, каб перашкодзіць яму збегчы са сваёй здабычай у дзірку. Вельмі хутка мой нос адчуў задушлівы пах, і я зразумеў, што дом гарыць. Праз некалькі хвілінаў полымя ўжо распаўсюджвалася са страшэннай сілай, і хутка ўвесь будынак быў ахоплены агнём. Усе выхады з майго пакоя, акрамя акна, былі адрэзаныя. Аднак неўзабаве сабраўся натоўп, і мне прынеслі доўгую лесвіцу. Спускаючыся па ёй, я ўжо быў паверыў у сваё выратаванне, калі вялізная свіння, чыё круглае пуза, і пыса, і ўвесь выгляд чымсьці нагадалі мне Анёла Надзвычайнасцяў, — свіння, якая да гэтага спакойна спала ў брудзе, раптам вырашыла, што трэба пачухаць левы бок, і не знайшла для гэтага нічога лепшага за маю лесвіцу. Праз імгненне я грымнуўся і, на сваё няшчасце, зламаў руку.
Гэты выпадак, разам са стратай страхоўкі і стратай больш сур’ёзнай — валасоў якія гарам згарэлі ў полымі, настроіў мяне на сур'ёзны лад, і я вырашыў ажаніцца. Побач жыла адна багатая ўдава, якая пахавала сёмага мужа, і яе параненаму сэрцу я прапанаваў бальзам шлюбнай клятвы. Яна сарамліва
паддалася маім благанням. Удзячны і захоплены, я ўкленчыў ля яе ног з пачуццём падзякі і захаплення. Яна пачырванела, і яе шыкоўныя валасы спляліся з маімі, часова пазычанымі ў Гранжана. Я так і не зразумеў, як здарыўся гэты канфуз. Я падняўся без парыка, свецячы лысінай, а ахопленую гневам і пагардай удаву напалову схавалі чужыя валасы. Так непрадказальны выпадак, які, аднак, быў вынікам цалкам звычайнага збегу абставінаў, загубіў мае надзеі на ўдаву.
Але я не паддаўся адчаю і пачаў аблогу менш непахіснага сэрца. Мне зноў некаторы час шанцавала, але потым чарговым разам умяшаўся звычайны выпадак. Сустрэўшы сваю каханую сярод гарадской elite\ я паспяшаўся павітацца з ёю сваім найлепшым паклонам, калі нейкае чужароднае цела трапіла мне ў вока, на момант цалкам асляпіўшы мяне. Калі да мяне вярнуўся зрок, я ўбачыў, што дама майго сэрца знікла, неймаверна абражаная наўмыснай, як ёй падалося, грубасцю з майго боку, якая выявілася ў тым, што я прайшоў міма не павітаўшыся. Пакуль я стаяў здзіўлены неспадзяванкай (якая, аднак, магла здарыцца з любым чалавекам], нічога не бачачы, са мной павітаўся Анёл Надзвычайнасцяў, які прапанаваў мне дапамогу з ветлівасцю, на якую я не разлічваў. Ён умела і акуратна агледзеў маё вока і сказаў што там нейкая драбяза і (чым бы яна ні была) дастаў яе, і мне стала лепей.
Я вырашыў, што час мне памерці, бо лёс апантана пераследаваў мяне, і пайшоў да найбліжэйшай рэчкі. Там, раздзеўшыся [ачамумынеможампамерціўчыммацінарадзіла?], я кінуўся ў ваду. Адзінай сведкай майго ўчынку была самотная варона, якая акурат дзяўбла прапітанае брэндзі зерне, адстаўшы ад сваіх сябровак. Як толькі я апынуўся ў вадзе, птушцы раптам заманулася зляцець, прыхапіўшы самую неабходную дэталь майго гардэробу. Адклаўшы на некаторы час самагубства, я засунуў ногі ў рукавы паліто і пабег даганяць злачынку са спрытам, якога вымагала сітуацыя і наколькі дазвалялі абставіны. Але кон не пакідаў мяне. У той
1 Эліта (фр.}.
час, калі я бег як ветрам гнаны, утаропіўшыся ў неба і спрабуючы ўгледзець выкрадальніцу сваёй маёмасці, я раптам адчуў што ногі больш не кранаюцца terra firma1. Аказваецца, я паляцеў з абрыву і непазбежна разбіўся б, калі б, на шчасце, не схапіўся за канец вяроўкі, што звісала з паветранага шару, які пралятаў побач.
Калі да мяне вярнулася здольнасць асэнсоўваць рэчаіснасць, я напружыў лёгкія і закрычаў да аэранаўта, каб звярнуць на сябе ўвагу. Але доўгі час мае высілкі не мелі плёну. Ці то ён, дурань, не мог, ці то, мярзотнік, не хацеў заўважаць мяне. ІПар падымаўся ўсё вышэй, а сілы мае заканчваліся ўсё хутчэй. Я ўжо хацеў падпарадкавацца лёсу і пакорліва зваліцца ў мора, калі мой дух акрыяў ад гуку замагільнага голасу зверху, які ціхамірна напяваў, здаецца, нейкую арыю з оперы. Зірнуўшы ўверх, я ўбачыў Анёла Надзвычайнасцяў. Ён перагнуўся цераз край гандолы, склаўшы рукі на грудзях і няспешна зацягваючыся піпкай, цалкам задаволены сабой і сусветам. Я быў настолькі зняможаны, што нават не мог гаварыць, і толькі жаласна глядзеў на яго. Некалькі хвілінаў ён разглядаў мяне, нічога не кажучы. Нарэшце асцярожна перасунуў піпку справа налева і паблажліва сказаў:
— Хто фы такі і якога шорта там робіце?
На гэтае жорсткае і нахабнае пазёрства я змог выціснуць толькі: «Ратуйце!»
— Ратафаць? — адазваўся нягоднік. — Не-а. Фось фам бутэлька, частуйцеся і ідзіце к шорту!
3 гэтымі словамі ён кінуў цяжкую бутэльку кіршэнвасэру, якая трапіла мне ў галаву і, здаецца, выбіла адтуль усе мазгі. Засмучаны гэтай стратай, я ўжо быў гатовы выпусціць вяроўку і прыгожа памерці, але мяне спыніў крык Анёла:
— Трымайсеся! — прамовіў ён. — He спяшайсеся. Хошасе яшчэ бутэльку, ці фы ўшо цфяросы і прыйшлі ў сябе?
Я хуценька двойчы пахітаў галавой: першы раз адмоўна, паказваючы, што яшчэ адной бутэлькі мне не трэба, другі —
Цвёрдая зямля (лац.).
станоўча, дэманструючы, што я ўжо цвярозы і цалкам прыйшоў у сябе. Анёл памякчэў.
— Ну, фы нарэшце паферылі? — спытаў ён. — Паферылі ў машліфасць надсфычайнага?
Я яшчэ раз кіўнуў.
— I фы ферыце ў мяне, Анёла Натсфычайнасцяў?