Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
1 Гарэза (фр.].
— А яшчэ, — сказаў нейкі іншы госць, — было тут адно пудзіла гарохавае, таксама свайго роду выбітны суб'ект. Ён з'ехаў з глузду ад кахання і ўявіў што ў яго дзве галавы, адна — Цыцэронава, а другая — ад ілба да рота Дэмасфенава і з падбароддзем лорда Брума*. Магчыма, ён і памыляўся, але ўпэўніць вас у сваёй рацыі мог як ніхто, бо быў выключным аратарам. Ім валодала неўтаймоўная жарсць прамаўляць, ён проста не мог утрымацца ад публічных выступаў. Бывала, заскочыць на стол — вось так — і як пачне...
Тут адзін з суседзяў прамоўцы паклаў яму на плячо руку і прашаптаў на вуха некалькі словаў, пасля чаго той неахвотна змоўк і паныла сеў назад на крэсла.
— А яшчэ, — пачаў той самы сусед, — быў тут Буларваўчок. Я называю яго ваўчком, бо ён, па сутнасці, быў апанаваны дзівацтвам, не такім ужо, зрэшты, абсурдным... фантазіяй, што яго ператварылі ў ваўчок. Вы б памерлі ад рогату, калі б яго пабачылі. Ён мог цэлую гадзіну круціцца на адным абцасе, прыкладна вось так...
Тут ягоны таварыш, якога ён кагадзе спыніў шэптам, зрабіў тое самае з ім.
— А ўсё-ткі, — закрычала на ўвесь голас нейкая старая дама, — ваш мсьё Булар быў вар’ят, і да таго ж найдурнейшы вар'ят. Хто, скажыце вы мне, хто хоць калінебудзь чуў пра чалавека-ваўчка? Гэта ж бязглуздзіца нейкая. Вось мадам Жуаёз мела нашмат больш цвярозы розум, як вы ведаеце. У яе таксама была фантазія, але фантазія, поўная здаровага сэнсу і прыемная ўсім, хто меў гонар ведаць мадам. Па сталым роздуме яна прыйшла да высновы, што нейкім чынам ператварылася ў маладога пеўніка, і пачала паводзіцца адпаведна. Яна проста дзівосна лопала крыламі — вось так, вось так, вось так! А яе кукарэканне... яно проста зачароўвала! Кукарэку! Кукарэку! Кукарэку-куку-ку-у-у-у!..
— Мадам Жуаёз, я прашу вас паводзіць сябе прыстойна! — спыніўяе наш гаспадар, вельмі раззлаваны. Альбо вы будзеце паводзіць сябе як належыць лэдзі, альбо зараз жа пакінеце стол. Выбірайце!
Дама (я быў шалёна здзіўлены тым, што яе назвалі мадам Жуаёз, пасля апісання мадам Жуаёз, якое мы толькі што ад яе пачулі), пачырванеўшы да вушэй, выглядала вельмі прысаромленай гэтай заўвагаю. Яна апусціла галаву і не прамовіла ні слова, але размову падхапіла іншая дама, маладзейшая. Гэта была мая знаёмая — прыгожая дзяўчына з маленькае гасцёўні.
— 0, мадам Жуаёз была ідыёткай! — усклікнула яна. — А вось у меркаваннях Эжэні Сальсафет сапраўды адчуваўся здаровы розум. Гэта была вельмі прыгожая і хваравіта сціплая маладая лэдзі, якая лічыла звычайны спосаб апранацца непрыстойным і хацела быць не ўнутры свайго адзення, а звонку. Зрэшты, гэта вельмі лёгка. Трэба толькі зрабіць так, потым вось так, вось так і нарэшце...
— Mon Dieu!1 Мадэмуазэль Сальсафет! — раздалося адначасова каля дзясятка галасоў. — Што вы задумалі?! Хопіць! Дастаткова! Мы ўжо зразумелі, як гэта робіцца! Усё! Усё! — некалькі чалавек паўскоквалі з месцаў каб перашкодзіць мадэмуазэль Сальсафет паказацца нам на вочы ў вобразе Венеры Медыцэйскай, калі раптам, ставячы кропку ў эфектнай сцэне, гучны крык, я б нават сказаў лямант, данёсся аднекуль з цэнтральнай часткі замка.
На мае нервы гэты лямант паўплываў вельмі гнятліва, але да астатніх я адчуў сапраўды шчымлівае шкадаванне; ніколі ў сваім жыцці я не бачыў нармальных людзей такімі спалоханымі. Яны збляднелі, быццам мерцвякі, скурчыліся на крэслах і, прыслухоўваючыся да крыкаў дрыжалі і ляскалі зубамі ад жаху. Крыкі паўтарыліся, гучней і, як мне падалося, бліжэй, потым яшчэ раз, вельмі гучна, і яшчэ раз, з нашмат меншай сілаю. Калі стала відавочна, што шум сціхае, настрой гасцей падняўся, усе ажывіліся, і зноў пасыпаліся жарты. Тут я наважыўся спытацца пра прычыны такога хвалявання.
— Чыстая дробязь, — сказаў мсьё Маяр. — Мы ўжо да гэтага прывыклі і насамрэч амаль не хвалюемся. Часам вар'яты ўсе разам усчынаюць выццё; адзін падхоплівае за другім, як
1 Божа мой! (фр.).
гэта бывае ўначы ў сабачых зграях. Здараецца, праўда, што такія канцэрты скавытанняў суправаджаюцца спробамі вызваліцца; тады, канечне, пэўная небяспека існуе.
— А колькі хворых тут у вас пад апекаю?
— Цяпер не больш за дзесяць.
— У асноўным жанчыны, як я разумею?
— 0 не, усе мужчыны. Моцныя хлопцы, скажу я вам.
— Няўжо? Я заўсёды думаў што большасць вар’ятаў належаць да слабога полу.
— Найчасцей так, але не заўсёды. He так даўно тут было дваццаць сем пацыентаў і з іх не менш за васямнаццаць жанчынаў, але потым, як бачыце, усё моцна змянілася.
— Так, усё, як бачыце, моцна змянілася, — перарваў нас джэнтльмен, які ледзь не пераламаў ногі мадэмуазэль Лаплас.
— Усё, як бачыце, моцна змянілася, — рэхам паўтарылі ўсе госці разам.
— Ану прытрымайце языкі, вы ўсе! — раз’ятрана сказаў гаспадар, пасля чаго недзе на хвіліну запанавала мёртвая цішыня. Адна лэдзі выканала патрабаванне мсьё Маяра дакладна — высунула вонкі язык, які выявіўся незвычайна доўгім, і асцярожна трымала яго абедзвюма рукамі да канца прыёму.
— А тая шляхетная дама, — шэптам спытаў я ў гаспадара, нахіліўшыся да яго, — якая нядаўна тут кукарэкала, — яна ж бяскрыўдная, зусім бяскрыўдная, так?
— Бяскрыўдная? — усклікнуў ён з непадробным здзіўленнем. — У сэнсе?.. Ды што вы маеце на ўвазе?
— Толькі крыху... таго? — спытаў я, пакруціўшы пальцам ля скроні. — Здаецца ж, яна не зусім звар’яцела, не так, каб быць небяспечнай?
— Mon Dien! Што вы там сабе надумалі?! Гэтая лэдзі — мая старая добрая сяброўка мадам Жуаёз — такая ж абсалютна здаровая, як я сам! Ну так, яна крыху эксцэнтрычная, але, каб вы ведалі, усе старыя дамы больш-менш эксцэнтрычныя!
— Безумоўна, — сказаў я, — безумоўна. А астатнія лэдзі й джэнтльмены...
— Mae сябры і таварышы, — перарваў мсьё Маяр, фанабэрліва выпростваючыся, — мае адданыя сябры і памочнікі.
— Як? Усе? — здзівіўся я. — I дамы, і астатнія?
— Канечне, — адказаў ён. — Мы ж не можам працаваць зусім безжанчынаў.Яны лепш заўсіхдаглядаюцьза вар'ятамі. У іх свае метады, як вы ведаеце; іхныя прамяністыя пагляды цудоўна дзейнічаюць, гэта як чары змяі ў пэўным сэнсе.
— Безумоўна, — сказаў я, — безумоўна. Яны крыху незвычайна паводзяцца, праўда? Ну... дзіўнавата крыху, як вы лічыце?
— Незвычайна? Дзіўнавата?! Вы што, сапраўды так думаеце? Безумоўна, мы тут, на поўдні, не асабліва абмяжоўваем сябе ўмоўнасцямі, паводзімся як нам падабаецца, радуемся жы-ццю і ўсё такое, разумееце?..
— Безумоўна, — сказаў я, — безумоўна.
— Магчыма, кло-дэ-вужо было занадта моцнае, яно магло крыху... затуманіць... разумееце, пра што я?
— Безумоўна, — сказаў я, — безумоўна. Дарэчы, мсьё, ці правільна я зразумеў што сістэма, уведзеная вамі замест славутай сістэмы палёгкі, вылучаецца скрайняй строгасцю й суворасцю?
— Hi ў якім разе. Нашыя абмежаванні сапраўды даволі строгія, але ж гэта неабходна. Затое такога дагляду — медычнага дагляду, я маю на ўвазе, — пацыент больш нідзе не атрымае.
— А гэтая сістэма — вашае вынаходніцтва?
— He ва ўсім. Некаторыя яе элементы распрацаваныя прафесарам Смолам, пра якога вы, без сумневаў, чулі. А пэўнымі зменамі, унесенымі мною, я — з радасцю пра гэта абвяшчаю — абавязаны знакамітаму Пер’е, з якім вы, калі не памыляюся, блізка знаёмы.
— Мне вельмі сорамна прызнацца, — адказаў я, — але я ніколі не чуў імёнаў гэтых джэнтльменаў.
— Божа мой! — усклікнуў гаспадар, рэзка адсунуўшы крэсла і ўздымаючы рукі. — Я, пэўна, вас недачуў. Вы ж не хацелі сказаць, што ніколі не чулі ні пра найадукаванейшага доктара Смола, ні пра славутага прафесара Пер'е!
— Мушу прызнаць сваю недасведчанасць, — сказаў я, — але праўда вышэйшая за ўсё. Аднак я ўсё адно адчуваю сябе проста-такі зрынутым у прах, бо не знаёмы з працамі гэтых, без сумневаў, выдатных навукоўцаў. Я абавязкова адшукаю іхныя працы і вывучу іх з усёю пільнасцю. Мсьё Маяр, пасля вашых словаў мне сапраўды — мушу гэта прызнаць, — сапраўды вельмі сорамна за сябе.
Так і было.
— He будзем больш пра гэта, мой дарагі малады сябра, — ласкава сказаў ён, паціскаючы мне руку. — Выпіце са мною келіх сатэрну.
Мы выпілі. Уся кампанія зрабіла тое ж, ні ў чым сябе не абмяжоўваючы. Яны весела размаўлялі, жартавалі, смяяліся', рабілі тысячу глупстваў, вішчалі скрыпкі, грукатаў барабан, трамбоны раўлі, як медныя быкі Фаларыда*, і сцэна, па меры таго як віно затуманьвала галовы, рабілася ўсё болыв агіднай, ператварыўшыся нарэшце ў нейкую оргію in petto1. Тым часам мы з мсьё Маярам, пасля некалькіх бутэлек вужо і сатэрну, працягвалі нашую размову, крычучы на ўвесь голас. Слова, сказанае звычайным тонам, мела такія ж шанцы быць пачутым, як голас рыбіны з дна Ніягарскага вадаспаДУ-
— Сэр, — крыкнуў я яму ў вуха, — вы перад абедам нешта казалі пра небяспеку, якою пагражала старая сістэма палёгкі. Што вы мелі на ўвазе?
— 0 так, — адказаў ён, — часам становішча сапраўды рабілася вельмі небяспечным. Усе фантазіі вар'ятаў прадбачыць немагчыма, і, на маю думку, гэтак жа як і на думку доктара Смола і прафесара Пер'е, іх ніколі нельга пакідаць зусім без нагляду. Вар’яту часамі можна, так бы мовіць, патураць, але ўсё ж ён вельмі схільны да буйства. Да таго ж іхная незвычайная хітрасць зрабілася прыказкай. Калі ён штосьці задумаў, ён хавае гэта незвычайна вынаходліва, а спрыт, з якім ён удае душэўнае здароўе, ставіць перад філосафамі адну з найскладанейшых праблемаў у вывучэнні чалавечага
1 Тут: у зародку (ітф
розуму. Дарэчы, калі вар’ят выглядае цалкам здаровым, самы час надзець на яго ўтаймавальную кашулю.
— Але тая небяспека, дарагі сэр, пра якую вы згадвалі... ці спазналі вы яе на сабе тут, кіруючы гэтай установай? Ці маеце вы фактычныя падставы лічыць свабоду вар'ятаў небяспечнаю?
— Тут? На сабе? Ну, можна сказаць, так. Напрыклад, не так даўно ў гэтым самым доме адбылося выключнае здарэнне. Дзейнічала, як вы ведаеце, сістэма палёгкі, і пацыенты карысталіся поўнаю свабодай. Яны паводзілі сябе проста цудоўна, і нават больш за тое. Любы чалавек у сваім розуме зразумеў бы, што спее д'ябальская змова, ужо з аднаго таго, як надзвычайна добра паводзіліся гэтыя суб’екты. I, безумоўна, у адзін цудоўны дзень наглядчыкі ўбачылі, што вар'яты прысвоілі іхныя абавязкі, звязалі іх па руках і нагах, кінулі ў ізалятары і цяпер наглядаюць за імі, быццам вар'яты — яны.