Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Тут мы ўсе паціснулі плячыма, а нехта з нас нават са шматзначным выглядам пастукаў сябе па ілбе. Містэр Сілк Бэкінгем, слізгануўшы поглядам спачатку па патыліцы, а потым па макаўцы Хібанахібіё, зазначыў:
— Такая працягласць чалавечага жыцця ў вашыя часы, a таксама адзінкавыя выпадкі пражывання яго, як вы казалі, па частках, мусілі напраўду моцна паўплываць на агульнае развіццё і назапашванне ведаў А таму я мяркую, што мы можам вытлумачыць відавочнае адставанне ўсіх дасягненняў старажытнаегіпецкай навукі ад сучасных, асабліва ад дасягненняў янкі, надзвычайнай цвёрдасцю егіпецкіх чарапоў.
— Мушу прызнацца, — пачціва сказаў граф, — што я згубіў вашую думку. Скажыце, калі ласка, якія дасягненні навукі вы маеце на ўвазе?
Тут уся нашая кампанія хорам пачала падрабязна расказваць пра палажэнні фрэналогіі* і пра цуды жывёльнага магнетызму.
Выслухаўшы нас да канца, граф пераказаў некалькі анекдотаў, з якіх мы зразумелі: слава прататыпаў Галя* і Шпурцгайма* была ў зеніце і пасля закацілася ў Егіпце так даўно, што пра іх паспелі ўжо забыць, а цуды Месмера* былі напраўду вартымі жалю фокусамі ў параўнанні з дзівосамі фіванскіх мудрацоў, якія стварылі вошаў і мноства такога іншага.
Тут я спытаў у графа, ці ўмелі яго землякі вылічваць час зацьменняў. Ён досыць пагардліва ўсміхнуўся і адказаў, што ўмелі.
Гэта крыху мяне збянтэжыла, але я працягваў распытваць яго пра астранамічную навуку егіпцянаў, пакуль адзін з нашае кампаніі, які дагэтуль ні разу не адкрыў рота, не шапнуў мне на вуха, што па гэтым пытанні мяне нашмат лепей пракансультуе Пталямей (і хто гэта такі?), а яшчэ нейкі Плутарх у працы De facie lunae1.
Тады я спытаў мумію пра запальвальныя шкельцы, лінзы і ўвогуле пра вытворчасць шкла, але не паспеў нават скончыць пытанне, як маўклівы ўдзельнік зноў ціха крануў мяне за локаць і дзеля ўсяго святога папрасіў лепш зірнуць у працы Дыядора Сіцылійскага*. Граф жа замест адказу пацікавіўся, ці маем мы мікраскопы, якія дазволілі б нам выразаць камеі, што рабілі егіпцяне. Пакуль я думаў, што адказаць на гэтае пытанне, маленькі доктар Зубдамус даў вельмі незвычайнага маху:
— А паглядзіце на нашую архітэктуру! — усклікнуў ён да вялікага абурэння абодвух падарожнікаў якія пачалі шчыкаць яго амаль да сінякоў, але без ніякае карысці. —
1 «Пра твар, бачны ў дыску месяца» (лац.) — дыялог Плутарха (46120 н.э.).
Паглядзіце на фантан, што на Боўлінг-Грын* у Нью-Ёрку! — захоплена працягваў ён. — Ці, калі ён занадта велічны для сузірання, успомніце на імгненне Капітолій у Вашынгтоне*!
I добры маленькі доктар пачаў вельмі падрабязна апісваць усе элементы будынка, які толькі што згадаў. Ён патлумачыў, што адзін партал упрыгожаны не менш як дваццаццю чатырма калонамі пяці футаў у дыяметры на адлегласці дзесяці футаў адна ад адной.
Граф адказаў, што ён, на жаль, не можа цяпер прыгадаць дакладныя памеры любога значнага будынка ў горадзе пад назвай Азнак*, закладзеным калісьці ў цемры часу і руіны якога пры жыцці графа ўсё яшчэ можна было пабачыць у шырокай пустэльні на ўсходзе ад Фіваў. Аднак калі гаварыць пра парталы, то яму прыгадваецца, што адзін такі, прыбудаваны да пасрэднага палаца ў Карнаку* (гэта штосьці накшталт прыгарада], складаўся са ста сарака чатырох калонаў трыццаці сямі футаў па акружнасці на адлегласці дваццаці пяці футаў адна ад адной. 3 боку Ніла да палаца можна было пад'ехаць па алеі даўжынёй дзве мілі, утворанай сфінксамі, статуямі і абеліскамі вышынёй дваццаць, шэсцьдзесят і сто футаў. Сам палац, наколькі ён памятае, быў дзве мілі ў даўжыню і штосьці каля сямі па акружнасці. Муры яго былі ўсярэдзіне і звонку багата распісаныя іерогліфамі. Ён не можа дакладна сказаць, ці змясцілі б сцены гэтага палаца пяцьдзясят ці шэсцьдзесят Капітоліяў доктара, але ён упэўнены, што з некаторымі цяжкасцямі туды можна было б увапхнуць іх штук дзвесце-трыста. I ўсё ж палац у Карнаку быў досыць нязначным будынкам. Тым не менш ён, граф, з усёй шчырасцю не можа адмовіць фантану на Боўлінг-Грын у арыгінальнасці, раскошнасці і выбітнасці, як казаў пра яго доктар. Нічога такога, ён вымушаны адзначыць, ніколі не бачылі ні ў Егіпце, ні дзе-небудзь яшчэ.
Я спытаўу графа, што ён можа сказаць пра нашыя чыгункі.
— Нічога асаблівага, — адказаў ён. Яны досыць ненадзейныя, нядбайна зробленыя і нязграбна пакладзеныя. Іх нельга нават параўноўваць, скажам, з шырокімі, роўнымі, наўпростымі дарогамі з жалезнымі латакамі, па якіх егіпцяне
транспартавалі вялікія храмы і цэльныя абеліскі вышынёй сто пяцьдзясят футаў.
Я згадаў пра нашыя вялізныя механічныя сілы.
Ён пагадзіўся, што нешта пра гэта чуў, але пацікавіўся, якім чынам я справіўся б з задачай падняць пяты арак хаця б аднаго з невялікіх палацаў Карнака.
Я вырашыў не пачуць гэтае пытанне і пацікавіўся, ці ўяўляе ён, што такое артэзіянскі калодзеж, але ён проста падняў бровы, тым часам як містэр Глідан пачаў мне люта падміргваць і зашаптаў што, маўляў, адзін такі быў зусім нядаўна знойдзены інжынерамі, якія рабілі свідравіну, шукаючы ваду ў Вялікім Аазісе*.
Я ўспомніў пра нашую сталь, але чужаземец толькі задраў нос і пацікавіўся, ці можна з дапамогай нашай сталі выконваць каменярэзныя працы — такія, як на абелісках, што, дарэчы, былі зробленыя выключна меднымі разакамі.
Гэта настолькі нас збянтэжыла, што мы вырашылі разнастаіць свае нападкі і звярнуцца да метафізікі. Быў прынесены асобнік «Даела»*, адкуль мы зачыталі частку-другую пра нешта досыць няўцямнае, але акрэсленае бостанцамі як «вялікі рух прагрэсу».
Але граф толькі і сказаў што «вялікія рухі» ў яго час здараліся ледзь не кожны дзень. Што ж да прагрэсу, то некаторы час ён прыносіў-такі пэўныя нязручнасці, але надта далёка не пайшоў.
Тады мы загаварылі пра каштоўнасці і значнасць дэмакратыі і паспрабавалі, хоць і з сур'ёзнымі цяжкасцямі, уразіць графа тымі разумнымі перавагамі, якімі мы карысталіся, галасуючы як душа пажадае і не маючы над сабой караля.
Граф слухаў нас з відавочнай цікавасцю: выглядала, што нашыя словы яго добра павесялілі. Калі мы скончылі, ён зазначыў што калісьці даўно ў іх адбывалася нешта падобнае да гэтага. Трынаццаць егіпецкіх правінцыяў вырашылі раптам зрабіцца свабоднымі і паказаць прыўкрасны прыклад усяму чалавецтву. Яны склікалі сваіх мудрых мужоў і зляпілі самую выштукаваную канстытуцыю, якая толькі магчымая. Некаторы час яны някепска спраўляліся, вось толькі сама-
надзейнасць іх была надзвычайнай. Калі гэтыя трынаццаць штатаў аб’ядналіся з астатнімі пятнаццаццю ці дваццаццю, усё скончылася, выліўшыся ў такую гнюсную і невыносную дэспатыю, якая толькі магла існаваць на Зямлі.
Я спытаў, як звалі іх узурпатара.
Наколькі памятаў граф, яго звалі Натоўп.
He ведаючы, што казаць далей, я ўзвысіў голас і пашкадаваў, што егіпцяне не ведалі пары.
Граф паглядзеў на мяне са здзіўленнем, але прамаўчаў. А маўклівы джэнтльмен з усяе моцы пхнуў мяне локцем у рэбры і прашаптаў, што я ўжо дастаткова паказаў свае здольнасці, здзівіўшыся толькі, як нават такі дурань, як я, можа не ведаць, што сучасны паравы рухавік заснаваны на вынаходніцтве Герона, апісаным Саламонам дэ Ко*.
Параза нашая падавалася непазбежнай, але, на шчасце, доктар Зубдамус, сабраўшыся з думкамі, прыйшоў нам на дапамогу і пацікавіўся, ці могуць егіпцяне скласці нашым сучаснікам сур’ёзную канкурэнцыю ў такім важным пытанні, як адзенне.
Граф зірнуў на штрыпкі сваіх панталонаў потым узяў адну з фалдаў фрака, паднёс яе да самых вачэй і разглядаў так некалькі хвілінаў. Калі ён урэшце выпусціў яе, яго ўсмешка спакваля распаўзлася ад вуха да вуха, аднак не магу прыгадаць, каб ён штосьці адказаў.
Тут мы павесялелі, і доктар, з вялікай важнасцю падышоўшы да егіпцяніна, пажадаў дазнацца, ці можа даць ён зуб, што яго супляменнікі здолелі калі-небудзь наладзіць вытворчасць «Пігулак Зубдамуса» ці «Таблетак Брандрэта»*.
3 глыбокім трымценнем чакалі мы адказу — але марна. Адказу не было. Егіпцянін пачырванеў і апусціў галаву. Ніколі трыюмф не быў такім поўным, ніколі параза не прымалася з такім жалю вартым выглядам. Шчыра кажучы, я не мог нават глядзець на прыгнечаную мумію. А таму ўзяў свой капялюш, суха пакланіўся графу і выйшаў.
Вярнуўшыся дадому, я ўбачыў, што ўжо пятая гадзіна, і тут жа скіраваўся ў ложак. Цяпер дзесяць гадзінаў ранку. Я на нагах з сямі, заняты напісаннем гэтай памятнай нататкі
на карысць мае сям'і і ўсяго чалавецтва, якіх я больш ніколі не ўбачу. Мая жонка — змяя. Папраўдзе кажучы, мне дарэшты абрыдла і гэтае жыццё, і гэтае дзевятнаццатае стагоддзе ўвогуле. Я ўпэўнены, што ўсё ідзе кепска. Да таго ж мне страшна цікава, хто будзе прэзідэнтам у 2045-м. А таму як толькі я пагалюся і праглыну кубачак кавы, то адразу ж скіруюся да доктара Зубдамуса і папрашу забальзамаваць мяне на пару стагоддзяў.
Пераклала Ганна Янкута
Тамер/іан
У час смяротны суцяшэнне, Стары, цяпер не для мяне! Я не ў вар'яцкім захапленні, Што спіша ўлада на зямлі Грахі, што не з яе пайшлі. Час мроіць ці кахаць? Ды не! Агонь агнёў назваць надзеяй? А тая жарсць адно буцвее: Каб мог я жыць надзеяй, Божа! 3 крыніцы боскае святой, Цябе не зваў бы дурнем, можа, Ды гэта лёс, стары, не твой...
Спазнай жа духу таямніцу, Што ў сорам з дзікай пыхі ўпаў. 0 сэрца палкае! Драбніцу Твайго змарнення я прыняў Прывялай славы, дзе спакон Брыльянтамі зіхцеў мой трон... Ах, пекла! Hi яно, ні прах Мяне не змусяць зведаць жах — А ў сэрцы боль па першацвеце, Па сонечным мінулым леце! Я чую голас у цішы — Праз пустату маёй душы. Гучыць у ёй, нібы заклён, Хаўтурны векавечны звон.
Я не заўсёды гэткі быў: Карону, ўсю ў агні, здабыў Прымусам. Хіба ж не з такім, Як мой, захопніцкім імпэтам Быў Цэзарам здабыты Рым?
Уладны дух трыюмфаваў Над родам чалавечым гэтым, Як над адной са звыклых з’яў.
Што ж, гадаваўся я ў гарах: Над галавою ў час начны Таглай развешваў туманы, Яе зарошваў — і працяг Жыцця мне ўжо на ўсе часы Кудлаціў бурай валасы.
Раса лілася на мяне
У пекле вусцішнай начы 3 нябёсаў (у спазнелым сне); I, сполахамі плюючы, Агонь з-за хмар, што, як сцягі, Віселі, так шугаў здалёк I ўлады відмам вабіў зрок, I гул грымот праз берагі Каціўся нада мною з весткай Пра бітву люду, й голас мой Гучаў — дурны, дзіцячы! — рэзка (0, з неўтаймоўнасцю якой — Аж ад яе нямеў язык), I вырастаў трыюмфу крык!