Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Ці знайду я панацэю там, ля Галаадскіх гор?»
Крук пракрумкаў: «Nevermore!»
«0 вястун, — я ўсклікнуў, — птушка проста ты ці д’яблаў служка!
Дзеля Бога, што справуе існым ад зямлі да зор, Адкажы душы гаротнай, ці ўзляціць яна ў зіхотны Райскі сад да несмяротнай, што завецца там Лінор? Да святой, якой анёлы кажуць там цяпер «Лінор»»? Крук пракрумкаў: «Nevermore!»
«Хай жа гэта слова стане знакам нашага расстання! — Крыкнуў я. — Туды вяртайся, скуль прынёс цябе віхор! I не ўздумай неўзаметку скінуць мне пяро, як сведку Злой хлусні сваіх адведкаў і не трэба так ва ўпор Мнеў душу глядзець, і з бюста прэч нясі свой чорны ўбор!» Крук пракрумкаў: «Nevermore!»
3 той пары крумкач закляты, з бюста бледнага Палады He злятаючы ніколі, прымасціўся насупор, Ён вачыма патарочы соннымі за мною сочыць
I пад лямпай цень свой змрочны на падлозе распасцёр, I душой я з таго ценю нізашто цяпер да зор
He ўзлячу, о nevermore!
напісанаў канцы 1844
Пераклаў Алег Мінкін
Крумкач
Неяк поўначчу панылай я сядзеў, як над магілай, Над пісьмёнамі, расклаўшы старажытны стос папер. Раптам ціхі стук удзверы мае змрочнае кватэры Разагнаў усе хімеры. «Мабыць, нейкі візітэр, — Я падумаў, — не хвалюйся, проста позні візітэр Ля дзвярэй тваіх, павер».
Тая снежаньская замець назаўжды запала ў памяць. Цень на сценах, і не сцяміць — прывід? таямнічы звер?
I няма палёгкі ў горы — вечным смутку па Леноры, Што цяпер зіхціць, як зоры, з вышыні нябесных сфер, Але ў нашым грэшным свеце, дзе не бачна райскіх сфер, Безназоўная цяпер.
Шоргат, шолахі і рухі, і душа ў палоне скрухі Сочыць цені — у трымценні фіялетавых парцьер, I кажу, пакуль у змозе, паўтараючы ў трывозе: «Гэта проста на парозе нейкі позні візітэр, Проста грукаецца ў дзверы і чакае візітэр, Так, душа мая, павер!»
1, пагнаўшы прэч апаску, па гасцінным абавязку Я прамовіў: «Калі ласка! Выбачайце мне, о сэр Або лэдзі! Я, нябога, стуку не пачуў слабога...» Адчыніў, а там — нікога, нібы змрок усё пажэр. Дзверы адчыніў — нікога, нібы змрок усё пажэр. Змрок, што на душы цяпер.
Я глядзеў у твар цямрэчы й бачыў там такія рэчы, Нібы просячы сустрэчы ў найгарчэйшае з хімер.
Ды ні гуку і ні зыку, быццам Бог забраў музыку, Кінуўшы, нібы ў пазыку, тры галосныя ў этэр — Рэха імені Ленора, што прамовіў я ў этэр, Мне пакінуў напавер.
Я вярнуўся да чытання, ды спакойным быць не ў стане, Раптам тое ж грукатанне, ды мацнейшае цяпер: «Хто не можа ўгаманіцца, б’ецца проста ў аканіцу? Разгадаем таямніцу й госця дзіўнага намер.
Гэта вецер б'ецца ў шыбу на паўночны свой манер, Вецер снежаньскі, павер!»
He паспела аканіца як належыць адчыніцца, Увайшоў Крумкач паважны, бы мінулага жаўнер, Старадаўні князь пярнаты крочыўу мае пенаты, Як усе арыстакраты, не пазбаўлены манер, Зграбна сеў на бюст Палады, не губляючы манер, Як глядач — у свой партэр.
Вось дзівосы ў мой закутак! I на хвілю сціх мой смутак, I спытаўся я: «Чаму так абадраны твой каўнер?
Кіпці ворагаў пасеклі? (Тых, што ўрэшце ў жаху ўцеклі?) Як цябе завуць у пекле, дасканалы грэнадэр?
Як цябе Плутон у пекле называе, грэнадэр?» Адказаў Крумкач: «Не вер!»
Я застыўу захапленні ад птушынага маўлення, Хай крылаты мой аратар быўдалёка не Гамэр, Ды не кожны дзень у госці птах заходзіць да кагосьці, Хай не першай маладосці, але важны кавалер!
He заўжды на белы мармур сядзе чорны кавалер 3 рэдкім іменем «Невер»!
Госць жа, з выглядам суровым, не азваўся больш ні словам, Бы зрабіцца мармуровым і напраўду меў намер, У нямоце занурыўся — і самоце я скарыўся: «Зранку, як мае сябры ўсе, знікне й гэты візітэр, Як усе мае надзеі, знікне й гэты візітэр!» Паўтарыў Крумкач: «Не вер!»
Адказаў ён так дарэчна, што прамовіў я сардэчна: «Гаспадар яго, бясспрэчна, быў пакутнік і блюзнер! Быў іх лёс настолькі дрэнным, што ліліся скаргі трэнам, I зрабіліся рэфрэнам боль і роспачы надмер, Кожны дзень гучалі ў скаргах боль і роспачы надмер: «Больш не вер! не вер! не вер!»
Хваляванне больш не трэсла, хоць надзея не ўваскрэсла.
Я бліжэй пасунуў крэсла, нібы крочыў за бар'ер Немагчымых супадзенняў сеў — і доўга летуценіў: «Што прынёс мне з царства ценяў гэты вусцішны кур'ер? Што прарочыць мне злавеснай вечнай вусцішы кур’ер, Прамаўляючы «не вер»?
Толькі змучаны спачынам, скуты страхам беспрычынным, Я сядзеў пад крумкачыным позіркам, што пёк і жэр. Бо душа ўсё памятае: тут раней сядзела тая, Што цяпер не завітае з вышыні нябесных сфер, He прысядзе, завітаўшы з вышыні нябесных сфер, Тут каханая, не вер!
Раптам у салодкім дыме пахі робяцца густымі, Цені робяцца святымі і сыходзяць са шпалер... Я сказаў: «У падарунак шле мне Госпад паратунак, Забыцця гаючы трунак — мне, што звыш усякіх мер Пра нябесную Ленору памятае дацяпер!» Адказаў Крумкач: «Не вер!»
«Будзь ты д'яблам ці прарокам, ці з'явіўся ненарокам, Ды катуеш сэрца змрокам, быццам тысячы сякер!
Ці ў тваёй, крумкач, уладзе загаіць душы бязладдзе, Ці мне лекі ў Галаадзе дасць твой сябра Люцыфер?
Ці бальзам у Галаадзе дасць мне чорны Люцыфер?» Адказаў Крумкач: «Не вер!»
Будзь ты д'яблам ці прарокам, ці з’явіўся ненарокам, Дзеля Бога на высокім троне тагасветных сфер, Адкажы душы ў спагадзе, ці сустрэне ў райскім садзе Тую, у чыім паглядзе — толькі неба? He блюзнер, Ці сустрэнемся з Денорай? Дзеля неба, не блюзнер! Адказаў Крумкач: «Не вер!»
«Праз цябе гаворыць бездань, значыць — згінуць і табе, здань! Прэч у цемру да пачвараў, вурдалакаў і мегер!
Хай не плямяць твае пёры светлай памяці Леноры, Згінь туды, дзе змрок, і зморы, й пекла вогненны ашчэр! Веру, што цябе чакае пекла вогненны ашчэр!» Адказаў Крумкач: «Не вер!»
Так трываю страх і вусціш я ля мармуру, на бюсце ж — Госць, якога не адпусціш, бо ўладарыць ён цяпер: Беручы душу ў аблогу, кінуў цень на ўсю падлогу, I не збавіцца ад злога ценю гібельных хімер!
I душа з палону злога, з віру гібельных хімер Больш не вернецца, не вер!
напісанаў канцы 1844
Пераклаў Андрэй Хадановіч
Да Ф***
Каханая! У час бяды — Якое я спазнаў даволі На шляху змроку і жуды, Дзе, руж не бачыўшы гады, Я жыў хвілінамі спатолі У марах пра цябе — тады Трапляў я ў райскія сады.
Узгадкі пра цябе ўсплывалі, Як востраў чарадзейных мрой На моры, дзе гулялі хвалі, На акіяне ў час баталій Вятроў, дзе штармавой парой Святло нябёсы пралівалі На востраў незвычайны мой.
надрукавана 26 красавіка 1845
Пераклала Ганна Янкута
У/ія/іюм
Неба шэрым рыззём па-сірочы Навісала над лісцем сухім — Над пакурчаным лісцем сухім: Быў кастрычнік, тужлівы і змрочны, У няласкавым годзе маім: Слаўся золкі туман нездароўчы, Сеяў жудасць у лесе глухім — Поўз ад возера Обэра ноччу Па гушчарніку Віра глухім.
Тут, сярод кіпарысаў магутных, Я аднойчы з Душою блукаў.
Між Тытанаў з Псіхеяй блукаў. Я тады, як паток каламутны, Палкім сэрцам бурліў, клекатаў I з жаролаў вулканаў раскутых Ў край сцюдзёны на полюс сцякаў — Па адхонах вулканаў раскутых Ў край бязлюдны на полюс сцякаў.
Мы хаваліся ў словах сірочых, Як у выстылым лісці сухім — У пакручаным лісці сухім;
I хаця быў кастрычнік прарочы У бязлітасным годзе маім (Ноч Начэй узышла над усім!) — Мы забылі, што гэтаю ноччу У прыстанішчы зданяў глухім, Каля возера Обэра ноччу Вір блукае па лесе глухім.
А тым часам на ранак патрохі Павярнуў неабзорны цалік,
Прыйсця ранку пачаўшы адлік, I ў канцы нашай мглістай дарогі У расплывістай далечы ўзнік I, нібыта паўмесяц двурогі, Таямніча заззяў маладзік — Як Астарты паўмесяц двурогі, Чарадзейны заззяў маладзік.
I сказаў я: «Астарта абліччам У сатканай з уздыхаў начы He ўступае Дыяне нічым. Яна ўсе нашы слёзы падлічыць, Праз уздыхаў эфір летучы За сузор'ем Ільва таямнічым. Яе цёплыя вочы ўначы, Яе чулыя вочы ўначы Зіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць, Дзе мы знойдзем нарэшце спачын — Там, у Леце, за Львом ваяўнічым Знойдзем мы забыццё і спачын».
Ды сказала Псіхея: «Не веру Бледнай зорцы, што ў небе ўстае, Здраднай зорцы, што там устае: Ах, не стой жа! Ах, пойдзем наперад! Яе бляск забыцця не дае!» Так Псіхея сказала і ў шэры Прах занурыла крылы свае — Спалатнела ад жаху і ў шэры Прах занурыла крылы свае — Белапёрыя крылы свае.
Адказаў я: «Твой страх — недарэчны: Дрогкай зоркі не маніць святло!
Акунемся ў жывое святло! Гэта ззянне Сівіліна сведчыць,
Што ўначы Спадзяванне ўзышло — Ува ўсёй Прыгажосці ўзышло! — Прывядзе бляск Астарты бясспрэчна Нас у неба, што днець пачало, — Ах, даверыцца можна бясспрэчна, Каб у неба нас ззянне вяло, Дзе ўначы спадзяванне ўзышло».
Гэтак я супакойваў Псіхею, Каб развеяць смугу яе дум, Яе горкіх і роспачных дум, Як упёрлася раптам алея Ў склеп замшэлы, адкуль веяў сум — Невыносная жальба і сум.
Мовіў я: «Хто ў тым склепе гібее, Апавіты ў жалобу і сум?» Адказала яна: «Улялюм! — Там магіла тваёй Улялюм!»
Сэрца жалем зайшлося сірочым I пакрылася лісцем сухім — Мёртвым, скурчаным лісцем сухім: Год назад у кастрычніку змрочным, Год таму перад склепам нямым Я ўжо плакаў над горам сваім — Я ўжо плакаў у змроку глухім Над няўцешным адчаем сваім! Ах, якім чараваннем благім Зноў сюды я заваблены ноччу, Каб пакутваць у змроку глухім — Каля возера Обэра ноччу У прыстанішчы Віра глухім?
I ў слязах мы сказалі абое:
«Ах, няўжо духі дрэў і вады —
Духі чулыя дрэў і вады —
Каб не даць нам сустрэцца з журбою,
He хацелі пускаць нас сюды —
Да жудлівага склепу сюды —
I наслалі сваёй варажбою
3 пекла зорку грахоў і бяды —
3 нетраў пекла сваёй варажбою
Зіхатлівую зорку бяды?»
напісанаў 1847
Пераклаў Алег Мінкін
Улялюм
Небасхіл быў халодна-змярцвелы
I зямлю засцілала імгла, Ўсё вакол ахінала імгла.
Быў кастрычнік — тужлівы, знямелы, Памяць кепска той год зберагла...
Сцежка стаў абмінала нясмела, Затуманеным лесам вяла,
Стаў Абэр абмінала нясмела, Ўірам, лесам фантомаў, вяла.
Кіпарысы ў прысадах Тытанаў Мы міналі, з рукою рука, — Я й Псіхея, з рукою рука,
I бурліла ўнутры несціхана
Маё сэрца, як лавы рака,
Як нястрымнае лавы рака,
Як паток, што па схілах вулкана, Вывяргаючы стогны, сцякаў, Што з Яанэка — злога вулкана —
Ў каралеўстве палярным сцякаў.
Нашы словы гучалі змярцвела,
Нашы думкі заслала імгла, Згадкі ўсе ахінула імгла.
Што кастрычнік стаіць анямелы, Мы не ведалі: ўсё адняла
Ноч начэй — успамін адняла.