Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Я між тым у жаху апусціўся на вызваленае ёй крэсла. «Муасар і Вуасар!» — паўтараўя ўзадуменні, пакульяна рабіла адно са сваіх па, і «Круасар і Фруасар!» — пакуль яна рабіла другое.
— Муасар, і Вуасар, і Круасар, і Напалеон Банапарт Фруасар! Ты, гнюсная старая змяюка, гэта я, гэта я — чула? Гэта я! —закрычаў я, даючы пеўня. — Гэта я-я-я-яі Я Напалеон Банапарт Фруасар! I я толькі што ажаніўся з уласнай прапрабабкай, каб мяне вечна перуном секла!
Мадам Эжэні Лаланд, /лжэ-Сімпсан, былая Муасар, і сапраўды была маёй прапрабабкай. У маладосці яна была прыгажуняй і нават у восемдзесят два захавала велічнасць паставы, разную форму галавы, чароўныя вочы і грэцкі нос юнай паненкі. 3 дапамогай жамчужнай пудры, румянаў накладныхваласоўустаўныхзубоўі крыналіну, атаксамадзякуючы самым здатным парыжскім мадысткам, яна ўмудралася захоўваць свой пачэсны пасад між не першай свежасці красуняў французскай сталіцы. У гэтым яе і насамрэч з
поўным правам можна было параўнаць са слаўнавядомай Нінон дэ Ланкло.
Яна была неверагодна багатай і, застаўшыся другі раз удавой пасля бяздзетнага шлюбу, прыгадала, што ў Амерыцы ў яе ёсць я, і з мэтай адпісаць мне ўсё сваё майно выправілася ў ЗША разам з далёкай і неверагодна мілай сваячкай свайго другога мужа — мадам Стэфані Лаланд.
У оперы ўвагу маёй прапрабабкі прыцягнулі мае паводзіны, і, сузіраючы мяне ў ларнет, яна была ўражаная нашым з ёй фамільным падабенствам. Зацікаўленая гэтым і да Taro ж ведаючы, што спадкаемца ў дадзены час знаходзіцца ў горадзе, яна распытала свайго спадарожніка на мой конт. Джэнтльмен, які яе суправаджаў ведаў мяне і сказаў, хто я такі. Атрымаўшы пацверджанне нашага сваяцтва, яна ўзнавіла свой агляд — агляд, што падбадзёрыў мяне на жывапісаныя мной раней бязглуздыя паводзіны. Яна вярнула мне паклон, падумаўшы, што я выпадковым чынам дазнаўся, кім яна мне даводзіцца. Калі, падмануты сваім слабым зрокам і моднымі штукамі што да веку і чараў незнаёмкі, я з такім энтузіязмам пацікавіўся ў Толбата, хто яна такая, ён вырашыў што я маю на ўвазе маладую красуню, і, адпаведна, сказаў мне чысцюткую праўду, маўляў, гэта «знакамітая ўдава мадам Лаланд».
Наступным ранкам на вуліцы мая прапрабабка сустрэла Толбата, свайго даўняга знаёмага па Парыжы; натуральным чынам размова перайшла на маю асобу. Ёй апавялі пра мой кепскі зрок, бо гэты мой недахоп быў відавочны ўсім, хоць я пра гэта зусім не здагадваўся. I мая добрая старая сваячка з расчараваннем сцяміла, што памылялася, мяркуючы, нібы я пазнаў яе. I што я проста выглядаў дурнем, публічна захапляючыся ў тэатры незнаёмай бабцяй. Каб пакараць мяне за такую непрыстойнасць, яна ўступіла ў змову з Толбатам. Ён наўмысна пазбягаў мяне, каб я не мог пазнаёміцца з прабабкай. Mae вулічныя роспыты пра «мілую ўдаву мадам Лаланд» усе, зразумела, адносілі на адрас маладой дамы, і такім чынам можна было лёгка патлумачыць размову з трыма джэнтльменамі, якіх я сустрэў неўзабаве пасля візіту ў гатэль Толбата, як і іх намёкі на Нінон дэ Ланкло. Я не меў
магчымасці разгледзець мадам Лаланд зблізу пры дзённым святле, а на яе музычнай імпрэзе мая дурная адмова скарыстацца ларнетам надзейна адсунула мяне яшчэ далей ад адкрыцця яе сапраўднага веку. Калі «мадам Лаланд» запрасілі спяваць, гэта датычыла маладзейшай дамы, і гэта яна ўзнялася на запрашэнне; мая прапрабабка, каб не выкрываць маёй аблуды, таксама ўзнялася і суправадзіла сваячку да піяніна ў вялікай гасцёўні. Калі б я вырашыў пайсці за ёй, яна б пераканала мяне заставацца там, дзе я быў; але праз мае намеры датрымлівацца рамак прыстойнасці гэтага не спатрэбілася. Канцэрт, які я так упадабаў і які пацвердзіў юнасць маёй каралевы, выканала мадам Стэфані Лаланд. Ларнет старая падарыла мне, каб узмацніць эфект розыгрышу, у якасці іскрынкі анекдота. Гэты падарунак паслужыў нагодай для сапраўды дзейснага для мяне ўроку аб шкодзе прытворства. Ну і лішне казаць, што свае старэчыя лінзы мадам Лаланд замяніла на дзве іншыя, болыв прыдатныя для маіх вачэй. Яны і сапраўды карэктавалі мой зрок як найлепей.
Святар, які быў злучыў нас фатальнымі вузамі, выявіўся зусім не святаром, а добрым таварышам Толбата. Ён жа граў ролю фурмана: замяніўшы рызу на шэры плашч, ён спрытна кіраваў дрожкамі, якія звезлі «шчаслівую пару» з горада. Толбат сядзеў поруч з ім. Такім чынам, прайдзісветы бачылі развязку і пацяшаліся, сочачы ў прачыненае акно задняга пакоя таверны за фіналам драмы. Думаю, мне давядзецца выклікаць абодвух на дуэль.
Нягледзячы на тое, што я, да маёй вялікай палёгкі, не пабраўся з уласнай прапрабабкай, я ўсё-ткі пабраўся з мадам Лаланд — мадам Стэфані Лаланд, з якой мяне клапатліва звяла мая старая сваячка, зрабіўшы мяне да таго ж спадкаемцам усяго свайго майна, калі яна памрэ, — у сэнсе, калі янаўвогуле калі-небудзь памрэ. I нарэшце: я назаўжды зарокся пісаць мілосныя лісты і, куды б ні йшоў, нашу на носе АКУЛЯРЫ.
Пераклала Марыя Мартысевіч
Анё/і Надзвычайнасцяў
Экстраваганца
Быў халодны лістападаўскі вечар. Я толькі што скончыў зусім не сціплы абед, у якім не апошняе месца займалі цяжкія для страўніка truffe1, і цяпер сядзеў адзін у сталовай, закінуўшы ногі на камінныя краты і паклаўшы локці на маленькі столік, які я падкаціў да полымя і на які паставіў, не пры вас кажучы, дэсерт і некалькі бутэлек віна, лікёраў і некаторых іншых напояў. 3 раніцы я чытаў «Леаніда» Гловера*, «Эпіганіяду» Ўілкі*, «Паломніцтва» Ламарціна*, «Калумбіяду» Барлаў*, «Сіцылію» Такермана* і «Дзівоты» Грысвалда* і цяпер, шчыра кажучы, пачуваўся крышку дурнем. Спрабуючы прыйсці ў сябе, я не раз прыкладаўся да лафіту, але пацярпеў паразу і ў адчаі схапіўся за выпадковую газету. Уважліва прачытаўшы калонку «ПРАДАЕЦЦА ДОМ», калонку «ЗГУБІЎСЯ САБАКА» і дзве калонкі пра збеглых жонак і служак, я смела рушыў на перадавіцу, прачытаў яе з пачатку да канца, не зразумеў ніводнага слова і, палічыўшы цалкам мажлівым тое, што яна напісаная па-кітайску, перачытаў з канца да пачатку, але з тым самым сумным вынікам. Я ўжо хацеў з агідай выкінуць
Той чатырохстаронкавы талмуд, Які не крытыкуе і паэт*, —
калі маю ўвагу забраў наступны абзац:
«Шматлікія і нечаканыя дарогі, што вядуць да смерці. Лонданская газета паведамляе пра смерць у надзвычайных абставінах. Чалавек бавіў час гульнёй «Смяротная зацяжка», у якой неабходна, глыбока ўдыхнуўшы паветра, выдзьмуць доўгую іголку, замацаваную ў бляшанай трубцы, і трапіць у мішэнь. Ён змясціў іголку не тым канцом і, набіраючы паве-
Труфелі (фр.).
тра, каб дзьмухнуць памацней і стрэліць ёю, уцягнуў іголку сабе ў горла. Яна ўвайшла ў лёгкія, і праз некалькі дзён ён сканаў».
Прачытаўшы гэта, я немаведама чаму раззлаваўся. «Гэты артыкул, — усклікнуў я, — паскудная мана, бессаромная ліпа, бязглуздая чмутня нейкага нікчэмнага пісакі, які нават для Эдэму сфабрыкуе катастрофу-другую. Такія людзі, ведаючы пра надзвычайную легкавернасць эпохі, скіравалі ўсю сваю дасціпнасць на выдумлянне неймаверных выпадкаў і надзвычайных, як яны кажуць, здарэнняў. Але розуму, схільнаму да аналізу (як мой, дадаў я ў дужках, па звычцы глыбакадумна наморшчыўшы лоб), да сузірання, на якое я здольны як ніхто, адразу зразумела: чароўнае памнажэнне гэтых «надзвычайных здарэнняў» і ёсць самым надзвычайным. Я, са свайго боку, надалей не збіраюся верыць таму, што нясе адзнаку выключнага».
— Майн Гот, ну ты і турань! — адказаў адзін з самых дзіўных галасоў якія мне даводзілася чуць. Спачатку я палічыў, што ў мяне звініць увушшу: так здараецца, калі вып’еш крыху зашмат, — але добра падумаўшы, я зразумеў, што такія гукі хутчэй можна пачуць, б'ючы палкай па пустой бочцы; на гэтым бы я і спыніўся, калі б гукі не складаліся ў словы. Я па прыродзе не нервовы, да таго ж некалькі келіхаў лафіту дадалі мне смеласці, таму я не адчуў ніякага хвалявання, спакойна падняў вочы і агледзеў пакой у пошуках няпрошанага госця. Аднак зусім нікога не знайшоў.
— Так-та-ак! — працягнуў голас, пакуль я аглядаў пакой. — Фы налісаліся як швіня, калі не заўфашылі мяне, а я сусім тут.
Тут я здагадаўся паглядзець проста перад носам: і сапраўды, насупраць мяне за сталом сядзела істота, якая не паддавалася класіфікацыі, хаця апісанню — цалкам. Яе тулавам была бочка ці то для віна, ці то для рому, ці нешта такога кшталту, і выглядала гэтае тулава сапраўды фальстафаўскім. Знізу былі прымацаваныя два кадоўбчыкі, якія мусілі замяняць ногі. Замест рук віселі рыльцамі ўніз дзве даволі доўгія бутэлькі. Галава пачвары была рыхтык гесенская пляшка і нагадвала табакерку з дзіркай пасярэдзіне вечка. Гэтая пляш-
ка з лейкай, ссунутай набакір, нібы кавалерыйская фуражка, глядзела дзіркай на мяне; праз гэтую дзірку, якая, здавалася, моршчылася, як рот педантычнай старой дзевы, істота шыпела і хрыпела, лічачы, відавочна, гэтыя няўцямныя гукі зразумелымі словамі.
— Я башу, — сказаў ён, — што фы напіліся як швіня, бо сеціце там і не башыце, што я сяшу тут, і я башу што фы дурны, як фарона, таму што не ферыце натрукаванаму ў труку. Гэта прафда — кошнае слофа прафда.
— Ды хто вы, дальбог? — з годнасцю, хаця і крыху разгублена, прамовіў я. — Як вы сюды трапілі? Пра што вы ўвогуле?
— Як я трапіў сюты, — адказала фігура, — не фашая спрафа, хафару я ўфогуле пра тое, пра што ўфогуле хачу хафарыць, а хто я такі, тык я прыйшоў каб фы самі гэта пабачылі.
— Вы п'яны бадзяга, — сказаў я. — Я зараз пазваню і загадаю лёкаю выкінуць вас на вуліцу.
— Хе-хе-хе! — засмяяўся госць. — Ухіхі! Фы не зробіце гэтага.
— He зраблю? — абурыўся я. — Што вы маеце на ўвазе? Чаго не зраблю?
— He пасфоніце, — адказаў ён, спрабуючы пасміхнуцца сваім гнюсным ротам.
Пасля гэтых словаўя паспрабаваў падняцца, каб спраўдзіць сваю пагрозу, але нягоднік без спеху перагнуўся праз стол і ўдарыў мяне па ілбе рыльцам адной з бутэлек так, што я паваліўся назад у фатэль, з якога ўжо напалову падняўся. Я быў вельмі здзіўлены і на момант разгубіўся. Тым часам ён працягваў.
— Фось башыце, — сказаў ён. — Лепш сяціце ціха. А цяпер я фам скажу, хто я! Гляціце! Слухайце! Я — Анёл Натсфычайнасцяў!
— I надзвычайны, дальбог, — рызыкнуў я ўставіць. — Я заўсёды думаў, што ў анёлаў ёсць крылы.
— Крылы! — раззлавана ўскрыкнуў ён. — Што мне рабіць з крыламі? Майн Гот! Я фам што, курыца?