Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Ува мне ты існаваў — іўпэўніся па гэтым абліччы, якое ёсць тваім уласным, як незваротна маёю смерцю ты загубіў самога сябе!
падлозе, куды ён кінуў іх раней. I аніводная нітачка ў ягоным адзенні, аніводная лінія ў яго беспамылкова пазнавальных і непаўторных рысах не адрозніваліся ад маіхуласных!
Гэта быў Вільсан, але ён болей не шаптаў, і мне нават падалося, што гэта я сам прамовіў:
— Ты перамог, і я скараюся. Аяе цяпер ты таксама мёртвы — для Свету, дяя Нябёсаў дяя Надзеі! Ува мне ты існаваў — іўпэўніся па гэтым абліччы, якое ёсць тваім уласным, як незваротна маёю смерцю ты загубіў самога сябе!
Пераклаў Віталь Рыжкоў
Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам
Безумоўна, я не збіраюся ўдаваць здзіўленне з нагоды таго, што надзвычайны выпадак з містэрам Вальдэмарам выклікаў столькі чутак. Было б дзіўна, калі б сталася наадварот, асабліва ўлічваючы абставіны. Праз тое, што ўсе, хто меў дачыненне да гэтае справы, хацелі пазбегнуць агалоскі, хаця б у найбліжэйшы час альбо да таго, як мы знойдзем магчымасць працягнуць даследаванні, менавіта праз нашыя спробы абысці гэта маўчаннем абставіны справы дайшлі да публікі ў перабольшаным і скажоным выглядзе, нарадзіўшы мноства непрыемных і памылковых тлумачэнняў а гэта, натуральна, выклікала вялікі недавер.
I таму неабходна, каб я цяпер паведаміў факты, наколькі я сам здолеў іх зразумець. Калі сцісла, то вось яны.
Апошнія тры гады маю ўвагу неаднаразова прыцягвала пытанне месмерызму*. Каля дзевяці месяцаў таму мне раптам прыйшло ў галаву, што да сённяшняга часу гэтыя эксперыменты мелі адзін істотны і невытлумачальны недахоп: яшчэ нікога не падвяргалі месмерычнаму ўздзеянню in articulo mortis1. Варта было высветліць, па-першае, ці паддаецца чалавек у такім стане гіпнозу, па-другое, мацнейшае ці слабейшае яго ўздзеянне ў такім выпадку, і па-трэцяе, ці можна такім чынам запаволіць надыход смерці, і калі можна, то на які час і ў якой ступені. Былі яшчэ некаторыя пытанні, якія няблага было б высветліць, але гэтыя тры, і асабліва апошняе — зважаючы на вялізную важнасць меркаваных вынікаў, — цікавілі мяне найбольш.
Шукаючы ў сваім атачэнні таго, з чыёй дапамогаю я мог бы гэтыя дапушчэнні праверыць, я ўспомніў пра свайго сябра — містэра Эрнэста Вальдэмара, вядомага збіральніка
Пры смерці, у агоніі (лац.).
«Bibliotheca Forensica»1 і аўтара (пад nom de plume2 Ісахара Маркса) перакладаў на польскую «Валенштайна»* і «Гарганцюа». Містэр Вальдэмар, які з 1839 года жыў пераважна ў Гарлеме, у штаце Нью-Ёрк, звяртаў на сябе ўвагу, прынамсі раней, надзвычайнай худзізною — ягоныя ніжнія канцавіны вельмі нагадвалі ногі Джона Рэндалфа*, — а таксама белымі бакенбардамі, якія рэзка кантраставалі з чорнымі валасамі, і праз гэта іх вельмі часта памылковаўважалі за парык. Надзвычайная нервовасць рабіла яго вельмі прыдатным аб'ектам для месмерычнага эксперымента. Два-тры разы я ўсыпляў яго без асаблівых цяжкасцяў, але ў астатнім ён не апраўдаў надзеяў, якія выклікалі ў мяне асаблівасці ягонага целаскладу. Ягоную волю мне ні ў якай ступені не ўдалося падпарадкаваць сабе ні разу, а што да clairvoyance3, то я не здолеў дасягнуць нічога з таго, на што спадзяваўся. Я заўсёды тлумачыў свае няўдачы ў гэтым ягоным расстроеным здароўем. За некалькі месяцаў да нашага знаёмства ягоныя дактары выявілі ў яго сухоты. Зазвычай ён гаварыў пра свой блізкі скон спакойна, як пра непазбежнасць, не вартую шкадаванняў.
Калі вышэйзгаданыя думкі ўпершыню прыйшлі мне ў галаву, я, натуральна, адразу згадаў пра містэра Вальдэмара. Я добра ведаўягоную філасофскую цвёрдасць і быў упэўнены, што вагацца ён не будзе. Сваякоў, якія маглі б перашкодзіць, ён не меў. Я шчыра пра ўсё яму расказаў, і, на маё здзіўленне, ён вельмі жыва гэтым зацікавіўся. Я сказаў «на маё здзіўленне», таму што, хаця ён заўсёды лёгка згаджаўся на мае эксперыменты, нішто несведчыла пра тое, штоён іхухваляў. Характар ягонай хваробы дазваляў дакладна вызначыць час надыходу ягонае смерці, і мы дамовіліся, што ён пакліча мяне прыкладна за суткі да сканчэння тэрміну дадзенага яму дактарамі.
Прайшло ўжо больш за сем месяцаў з таго дня, калі я атрымаў ад містэра Вальдэмара наступную ўласнаручную запіску:
1 Судовай бібліятэкі (лацф
2 Псеўданімам (фр.).
3 Яснабачання (фр.).
Шаноўны П.,
Думаю, Вам варта прыйсці цяпер. Д. і Ф. пагадзіліся на тым, што я не працягну даўжэй за заўтрашнюю поўнач, і думаю, што яны вылічылі час даволі дакладна.
Вальдэмар
Я атрымаў гэтую запіску праз паўгадзіны пасля яе напісання, а яшчэ праз пятнаццаць хвілінаў быў у пакоі паміраючага. Я не бачыў яго дзесяць дзён і быў уражаны зменамі, што адбыліся з ім за такі кароткі час. Ягоны твар набыў шэры колер, вочы страцілі ўвесь бляск, і схуднеў ён настолькі, што косці скулаў амаль прарывалі скуру. Ён часта адхаркваў макроту, а пульс намацваўся з цяжкасцю. Тым не менш ён захаваў ясны розум і нават пэўную фізічную моц. Ён выразна вымаўляў словы, самастойна прымаў некаторыя лекі, што палягчалі ягоны стан, і, калі я ўвайшоў, штосьці пісаў алоўкам у нататніку, паўседзячы на падушках. Пры ім былі дактары Д. і Ф.
Паціснуўшы Вальдэмару руку, я адвёў дактароў убок, і яны падрабязна расказалі мне пра стан пацыента. Ягонае левае лёгкае за паўтара года напалову кальцынавалася і, безумоўна, было ўжо абсалютна нежыццяздольным. Верхняя частка правага таксама часткова, калі не цалкам, сцвярдзела, а ніжняя ператварылася ў суцэльную масу гнойных туберкулёзных вузельчыкаў. Там было некалькі вялікіх кавернаў, a ў адным месцы лёгкае зраслося з рабрынай. Гэтыя змены ў правым лёгкім былі параўнальна нядаўнімі, а кальцынацыя ішла незвычайна хутка: месяц таму яе не было яшчэ ні знаку, а зрашчэнне заўважылі толькі цягам трох апошніх дзён. Апроч сухотаў у Вальдэмара падазравалі яшчэ анеўрызму аорты, аднак сцвярдзенне не дазваляла дыягнаставаць яе з дакладнасцю. Абодва лекары сыходзіліся на тым, што ён памрэ на наступны дзень, у нядзелю, недзе апоўначы. Тады ішла восьмая гадзіна суботняга вечара.
Калі дактары Д. і Ф. адышлі ад ложка хворага для размовы са мною, яны ўжо развіталіся з ім. Яны не збіраліся вяртацца, але па маёй просьбе згадзіліся зазірнуць сюды назаўтра каля дзесяці гадзінаў вечара.
Яны сышлі, і я адкрыта загаварыў з містэрам Вальдэмарам пра ягоны блізкі канец і — больш падрабязна — пра меркаваны эксперымент. Ён пацвердзіў сваю поўную згоду на ўсё і нават выказаў жаданне неадкладна пачаць дослед. Пры хворым былі санітар і сядзелка, але я не мог дазволіць сабе пачынаць такую справу без больш надзейных сведкаў, чым гэтыя людзі, на выпадак якое-небудзь непрадбачнасці. 3 гэтае прычыны я вырашыў адкласці дослед да васьмі гадзінаў наступнага вечара, калі прыход містэра Тэадора Л-ла — студэнта-медыка, з якім я быў крыху знаёмы, — вызваліў мяне ад гэтых перашкодаў. Спярша я збіраўся дачакацца лекараў, аднак давялося пачаць раней праз настойлівыя просьбы містэра Вальдэмара, падмацаваныя тым, што я бачыў, як ён на вачах слабее, і часу застаецца няшмат.
Містэр Я-л ветліва пагадзіўся натаваць усё, што тут адбудзецца. Менавіта з ягоных запісаў збольшага ўзята тое, што я маю сказаць, даслоўна ці са скарачэннямі.
Было амаль восем, калі я, узяўшы Вальдэмара за руку, папрасіў яго як мага выразней пацвердзіць для містэра Л-ла, што ён (Вальдэмар) у сваім цяперашнім стане добраахвотна падвяргаецца месмерызацыі. Ён слабым голасам, але даволі разборліва сказаў: «Так, я хачу падвергнуцца месмерызацыі, — і тут жа дадаў: — Баюся, вы задоўга марудзілі».
Пасля ягоных словаў я прыступіў да пасаў якія раней, як я заўважыў, уздзейнічалі на яго найбольш. На яго відавочна падзейнічаў першы ж дотык маёй рукі да ягонага ілба, але нягледзячы на тое, што я прыклаў усе свае здольнасці, да пачатку адзінаццатай, калі ў адпаведнасці з дамовай прыйшлі дактары Д. і Ф., мне не ўдалося дасягнуць хоць якога адчувальнага поспеху. У некалькіх словах я патлумачыў ім сваю задуму і, не сустрэўшы з іх боку ніякіх пярэчанняў — а яны зазначылі, што хворы ўжо ў агоніі, — без ваганняў працягнуў свае дзеянні, перайшоўшы, праўда, ад падоўжных пасаў да папярочных і не адрываючы позірку ад правага вока няшчаснага.
Ягоны пульс тым часам перастаў намацвацца, а хрыплае дыханне вырывалася раз на паўхвіліны.
Каля пятнаццаці хвілінаў стан хворага збольшага не мяняўся. Але пасля натуральны, хаця і вельмі глыбокі ўздых вырваўся з грудзей паміраючага, і хрыплае дыханне спынілася, дакладней, хрыпаў больш не было чуваць, але дыхаў ён усё гэтак жа рэдка. Рукі і ногі хворага былі халодныя як лёд.
Без пяці адзінаццаць я заўважыў відавочныя прыкметы месмерычнага ўздзеяння. Выраз ашклянелых вачэй змяніўся: у іх з'явілася нейкая трывожная ўнутраная заглыбленасць, якую можна назіраць толькі ў загіпнатызаваных і якую немагчыма ні з чым пераблытаць. Некалькімі падоўжнымі пасамі я змусіў павекі затрымцець, як пры засынанні, пасля яшчэ некалькімі цалкам іх закрыў. Гэтым я, аднак, не задаволіўся, а з наймацнейшым напружаннем волі працягнуў рашучыя маніпуляцыі, пакуль канцавіны заснулага, якога я паклаў больш-менш зручна, не здранцвелі. Ногі былі выцягнутыя, рукі, што ляжалі ўздоўж цела на некаторай адлегласці ад сцёгнаў, — таксама. Галава была крышку прыпаднятая.
Калі я скончыў з гэтым, ужо надышла поўнач, і я папрасіў дактароў зрабіць заключэнне адносна стану містэра Вальдэмара. Пасля пэўных доследаў было зазначана, што ён знаходзіцца ў надзвычай глыбокім гіпнатычным трансе. Абодвух медыкаў гэта вельмі зацікавіла. Доктар Д. адразу ж вырашыў застацца з паміраючым на ўсю ноч, доктар Ф. сышоў паабяцаўшы вярнуцца на досвітку. Містэр Л-л і сядзелка з санітарам засталіся.
Мы не трывожылі містэра Вальдэмара прыкладна да трэцяй гадзіны ночы. Пасля я падышоў да яго і знайшоў у тым самым стане, у якім ён быў перад сыходам доктара Ф.: ён ляжаў у той самай позе, пульс не намацваўся, дыханне было слабое, заўважнае толькі пры паднясенні да вуснаўлюстэрка, вочы былі закрытыя, а рукі і ногі цвёрдыя і халодныя, як мармур. Тым не менш ён зусім не выдаваў на памерлага.
Падышоўшы да містэра Вальдэмара, я зрабіў лёгкае намаганне, каб прымусіць ягоную руку зварухнуцца, зрабіўшы над ёй такія ж пасы, якія нядаўна рабіў над яго целам. Раней такія эксперыменты не рабілі на містэра Вальдэмара ніякага значнага ўздзеяння, і таму я не вельмі спадзяваўся на поспех