Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2008
20.98 МБ
' СЯРГЕЙ ВЕРАМЕЙЧЫК
Маёй матулі Марыі Фёдараўне Жлобіч прысвячаю...
УДК 78.071.1 (438)(092)+929Агінскі
ББК 85.313 (4Пол)
B31
Рэцэнзент доктар філалагічных навук, прафесар A. I. Мальдзіс
Верамейчык, С. I.
B31 Міхал Клеафас Агінскі, 1765-1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск : Кавалер, 2008. — 128 с.: іл.
ISBN 978-985-6053-31-6.
Кніга, напісаная краязнаўцам і на краязнаўчым узроўні, з ’яўляецца займальным храналагічным даведнікам жыцця выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. Кл. Агінскага і будзе вельмі карыснай для настаўнікаў, вучняў і ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі.
УДК 78.071.1(438)(092)+929Агінскі
ББК 85.313 (4Пол)
ISBN 978-985-6053-31-6
© Верамейчык С. I., 2003
© Афармленне. ПУП «Кавалер», 2008
МІХАА КЛЕАФАС ГІНСКІ 1765-1833
Продкі, жыццё у Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі)
Мінск «Кавалер» 2008
Змест
Ад аўтара	5
Маёнтак у Залессі	9
Дрэва роду	12
Герб роду Агінскіх	14
Сямейная лінія Міхала Казіміра	20
Князь Міхал Клеафас (1765—1833 гг.)	39
Палітык	45
Паўстанец	55
Эмігрант	62
Гаспадар Залесся	76
Італьянскі перыяд (пасля 1822 г.)	103
Адступленне — пра лёс паланэзу «ля-мінор»	108
Залессе пасля М. Кл. Агінскага	113
Запавет сыну	124
Спіс літаратуры	127
Аўтар выказвае падзяку прадстаўніцтву кампаніі« TRANEX» у Рэспубліцы Беларусь за падтрымкуў выданні гэтай кнігі
Ад аўтара
Шчыра прызнаюся — чатырнаццаць год таму пра Агінскага я амаль нічога не ведаў...
Пра Залессе тады я ведаў адзінае — там жывуць Аось і Ліс, мастакі (муж і жонка), якія з’ехалі з Менску ў гэтую вёску і там, з вясковымі дзецьмі, адраджаюць тэатр «Батлейка».
Пра Агінскага і Залессе я прачытаў, здаецца, у 1981 г. у кніжцы А. Мальдзіса «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (у ёй мяне болей уразіла і захапіла асоба Ігната Дамейкі, які нарадзіўся каля Міра, а апынуўся аж у Чылі, дзе працаваў у Сант’яга рэктарам універсітэта).
Праз час і мне прыйшлося адкрываць «сваю Амерыку» — кінуўшы працу архітэктара-рэстаўратара, я ў верасні 1989 г. з’ехаў з Менску ў «эміграцыю» — у Залессе да Алеся Лася і Жэні Ліс 3 імі разам планавалася стварыць на базе іх «Батлейкі» школу мастацтваў для дзяцей Залесся і навакольных вёсак. Для размяшчэння школы намі быў запланаваны «захоп» часткі былога палаца Агінскага, які стаяў у парку сядзібы без прыгляду, у стане «бясконцай рэстаўрацыі».
Галоўнай справай-падзеяй у праекце нашай школы было наладзіць свята да дня нараджэння былога гаспадара Залесся (якраз на наступны год быў яго юбілей — 225 гадоўі). Вырашылі рабіць свята ў палацы Агінскага сярод бітай цэглы і рыштаванняў. Тады ж у мяне і ўзнікла думка стварыць «дрэва роду Агінскіх», Алесь жа ўзяўся за герб роду.
Першы варыянт радаводу складаўся з васьмі персанажаў і быў зроблены на старой, зафарбаванай бяліламі «Палітычнай карце свету», якую нам пазычылі ў мясцовай школе. Асноўнай крыніцай для яго была ўсё тая ж кніжка А. Мальдзіса. (Акрамя радаводу і герба, мы прыдумалі і «гульню ў гасцей Агінскага» — «Паўночна-афінскі пасьянс».) Прэм’ерны паказ радаводу адбыўся 25 верасня 1990 г. у так званай «каміннай зале» палаца, на першым святкаванні ўгодкаў М. Кл. Агінскага (першым, здаецца, не толькі на Беларусі). Галоўнымі ўдзельнікамі свята сталі вучні і настаўнікі Залескай школы і госці з Менску, Смаргоні і в. Заброддзе — усяго сабралася каля 40 чалавек.
Далей былі праца з дзецьмі ў Залескай школе (майстэрня малявання «Апалонік»), стварэнне музычных спектакляў (у дзіцячай тэатральнамузычнай студыі «Альтанка»), правядзенне штогод святаў у маёнтку, але, здаецца, над усім пераважала «прага адкрыццяў» — пра Агінскага, яго сям'ю і продкаў. Былое Залесся пачало ажываць у новых фактах, узнікалі новыя і новыя персанажы «Паўночных Афінаў» — будаўнікі і архітэктары палаца, садоўнік Струміла, іспанец-скрыпач Эскудэра, італьянец-спявак Паліяні, афіцэр Паўловіч, француз Жан Ралей... У мяне пачалі з’яўляцца тэматычныя папкі — «Кола Паўночных Афінаў», «Вандроўкі Міхала па Еўропе», «Продкі Агінскага», «Сям’я князя», «Мясцовыя гісторыі аб Агінскім», «Персанажы і сюжэты ангельскага парку ў Залессі» і інш.
Вялікіх намаганняў для збору інфармацыі я не рабіў — не ездзіў у бібліятэкі, не сядзеў у архівах, бо ўсё пачало з’яўляцца то там, то тут у друку (у гістарычных часопісах ці кніжках). Акрамя гэтага, знаёмцы і сябры, якія наведвалі нашыя святы, па маёй просьбе прывозілі ўсё, што датычылася тэмы Агінскага. На першым варыянце радаводу (ён штогод служыў аздобай свята ўгодкаў Агінскага) з’яўляліся ўсё новыя персанажы — «дрэва» расло ў вышыню! Урэшце да 230-годдзя князя Міхала быў зроблены другі варыянт яго радаводу, які налічваў ужо 32 асобы.
Аднойчы выпадкова правёўшы экскурсію па сядзібе і нечакана набыўшы славу гіда, я пачаў іх ладзіць пастаянна. На экскурсіях (болей для школьнікаў) я выгаворваў усё, што ведаў, і звычайна пачынаў з радаводу, з жыцця Агінскага, потым апавядаў пра яго прыезд у Залессе, пра «Паўночныя Афіны» (палац, сядзібу, паркі) і заканчваў Фларэнцыяй, дзе пахаваны Агінскі. Ліміт часу (каля гадзіны) вымагаў лапідарнасці аповяду, і шмат «цікавых гісторый» заставалася за яго межамі. Мне заўсёды бракавала лаканічнай храналогіі, маё «шматведанне» абцяжарвала аповяд дробязямі — легендамі, гіпотэзамі і нават анекдотамі (хаця я ўпэўнены, што менавіта на гэтым спачатку трымаецца «слава» любой гісгарычнай асобы!). Так што ў маіх экскурсіях былі і «правалы»...
Успамінаючы свае вучнёўскія ўражанні ад музейных экскурсаводаў, якія занудліва засыпалі мяне (тады не вельмі здольнага і прагнага да ведаў вучня) кучаю ўсялякіх датаў і гістарычных падзей, я пачаў прыдумляць новыя прыёмы свайго аповяду пра Агінскага і Залессе — каб зацікавіць дзяцей-слухачоў «дэтэктывам даследчыка» і пазбавіць сябе ад назірання іх патухлых позіркаў, абыякавасці і пазяханняў.
Так узніклі «загадкі і падказкі», «перакруты» з датамі нараджэнняў (Агінскага і Моцарта), «кітайскі яблык у Залессі», «пошукі персанажаў ангельскага парку» і гд. У час экскурсій я пачаў браць гітару і са слухачамі мы «рэпеціравалі» ў парку спевы на тэму «Паўночных Афінаў».
У сюжэце «адкрыццяў пра Міхала» перыяд з 1996 па 1998 год быў для мяне самым «прыбытковым». За гэты час адбылася паездка з залескімі вучнямі на радзіму Агінскага — у мГузаў (Рэспубліка Польшча), потым гузаўцы (ксёндз П. Станяк, настаўнікі і вучаніцы) прыехалі ў Залессе і прывезлі шмат дакументаў пра Агінскага. У кастрычніку 1996 г. Залессе наведаў нашчадак Агінскага сп. Анджэй Залускі, потым — яго брат сп. Іва з жонкай Памэлай (сп. Іва прывёз і падараваў свой дыск з паланэзам Агінскага). У 1997-м у Англіі выйшла кніга А. Залускага «Музыка і час М. Кл. Агінскага» , а ў 1998-м і П. Станяк выдаў у Гузаве сваю — «Клеафас Міхал Агінскі».
Новыя паступленні ўжо проста складваліся, і не хапала часу іх сістэматызаваць. Галоўнае — не было зразумела, дзеля чаго. Мой «капітал ведаў» пра Агінскага не знаходзіў выйсця — ён не працаваў, не быў «пушчаны ў абарот»... Маёнтак так і стаяў амаль такі, як і раней, «нежывы». Сродкаў на яго аднаўленне ў дзяржаве пакуль няма...
У сакавіку 2000 г. — тэлефонны званок ад Р. Улана (рэдактара «Новай газеты Смаргоні») з нечаканай для мяне прапановай зрабіць разам WEB-старонку пра Агінскага ў Інтэрнеце.
Ад гэтага званка і бярэ пачатак гэтая «спроба храналогіі», якую я прапаную чытачу.
Інфармацыя, вядома ж, не будзе новай для дасведчанага чалавека, бо гэта тодысі спроба аматара гісторыі злучыць вядомую інфармацыю пра Агінскага ў адзіны храналагічны ланцужок для шырокага чытача, цікаўнага да падзей мінуўшчыны нашай Радзімы (зразумела, што гэты ланцужок з’яўляецца толькі «поглядам з Залесся» і ніяк не прэтэндуе на ўсебаковы агляд тэмы).
Выказваю маю шчырую падзяку:
•	сп. А. Залускаму — за дасланыя мне ксеракопіі рукапісу мемуараў М. Кл. Агінскага,
•	Валянціну Калніну — за гістарычныя звесткі, якія ён мне бескарысна перадаваў,
•	прафесару А. Мальдзісу — за парады і заўвагі, якія ён выказаў у сваёй рэцэнзіі,
•	ксяндзу П. Станяку — за дасланыя дакументы,
•	Таццяне Кляшчонак — за супрацоўніцтва і пераклад дакументаў з польскай мовы,
•	Канстанціну Хацяноўскаму — за выхад гэтай кнігі,
•	а таксама ўсім сябрам і знаёмым, хто дапамагаў мне ў маёй справе.
Сяргей Верамейчык Залессе, 2003 г.
Б’е барабан, гучаць фанфары, Граюць альты і кантрабас... Гэта ўспамін былое славы — «Паўночных Афінаў» час, Каліў Залессі, усімі знаны, Жыў Міхал Клеафас!
Слаўнага роду ваяводаў, Роду Агінскіх тых часін, Калі жыхар былога Княства He забываў, што ен «ліцвін» — Час даўніны былое славы «Паўночных Афін», калі
Прыязджаліў Залессе госці да гаспадара, Сустракаў іх князь Агінскі, шчыра ўсіх вітаў. I разносілася рэха музыкі сярод алей — Гралі скрьткі, клавікорды і віяланчэль!
3 дзіцячага музычнага спектакля «Вечар у Паўночных Афінах» да ўгодкаў М. Кл. Агінскага 5.11.2001
Залессе
МАЁНТАК У ЗАЛЕССІ
«28 красавіка 1802 года яз’ехаў з Пецярбургу з намерам назаўсёды пасяліцца ў вёсцы, недалёка ад Вільні...»
Так пісаў ў сваіх мемуарах князь Міхал Клеафас Агінскі — дзяржаўны дзеяч, былы паўстанец, кампазітараматар пра той час, калі ён прыехаў у Залессе.
Мясцовасць гэтая першапачаткова звалася Дзербы. У першай палове XVIII ст. яе набыў віцебскі ваявода Марцыян Агінскі (1672—1750), потым яна належала яго сыну Тадэвушу Францішку (1712—1783), ваяводу трокскаму. Пасля смерці Тадэвуша Залессе атрымаў адзін з яго двух сыноў — Францішак Ксаверы (1742—1814), граф і апошні кухмайстар літоўскі. Ня меўшы нашчадкаў, Францішак пакінуў Залессе ў спадчыну свайму пляменніку Міхалу Клеафасу Агінскаму. У Залессі Агінскі
Палац Агінскіх у Залессі XIX cm., малюнак Напалеона Орды
пражыў са сваёю сям’ёй 20 гадоў. Жывучы тут, былы дыпламат Рэчы Паспалітай, паўстанец 1794 г., а потым эмігрант атрымаў ад цара Аляксандра I пасаду сенатара Расейскай імперыі. У Залессі ён пачаў пісаць свае літаратурныя творы — «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (у іх ён неаднаразова падкрэсліваў сваё ліцвінскае паходжанне) і «Лісты пра музыку». Тут Агінскі склаў большасць сваіх рамансаў, паланэзаў. Існуе версія, што менавіта тут нарадзіўся яго знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімай» (памылкова лічыць, што гэтую назву даў сам аўтар — у выданнях музычных твораў Агінскага таго часу паланэз называўся проста «ля-мінор»). 3 успамінаў сучаснікаў князя Міхала мы даведваемся, што яго залеская сядзіба ў тыя часы звалася «Паўночныя Афіны».