Міхал Клеафас Агінскі
Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2008
Паводле дагавору гетман Агінскі перадаваў Міхалу Клеафасу амаль усе свае літоўскія ўладанні пры ўмове згашэння 8 млн. злотых пазыкаў гетмана.
Па ўспамінах Міхала Клеафаса Агінскага, у гэтым жа 1791 г. ім быў напісаны першы паланэз «сі-бемольмажор» (які не захаваўся) і быў запрошаны, у якасці настаўніка, венскі кампазітар і піяніст Ёзэф Вёльфль (1773— 1812), вучань Леапольда Моцарта
1792 г. — у час Таргавіцкай канфедэрацыі (яе ўдзельнікі скасоўвалі Канстытуцыю 3 траўня і звярнуліся па дапамогу да Кацярыны II) Міхал Клеафас Агінскі эміграваў на кароткі час у Прусію. Яго маёнткі былі канфіскаваныя таргавічанамі ў час вайны (Кацярына II ўвяларэгулярныя войскіў Рэч Паспалітую).
У гэты часу арміі Рэчы Паспалітай супраць таргавічан і расейскіх войскаў ваяваў ужо грамадзяшн і брыгадны генерал ЗША Тадэвуш Касцюшка, які вызначыўся як камандзір дывізіі ў бітпве пад Аубенкай. 3 жніўня 1792 г.'ён узнагароджаны. ордэнам Віртуці Мілітары і ўдастоены звання генераллейтэнанта. У знак пратэсту супраць змовы караля Аўгуста з таргавічанамі Касцюшка падае ў адстаўку. A канвент Францыі (26 чэрвеня 1792 г.) надае яму званне Ганаровага грамадзяніна Францыі (разам з Дж. Башынгтонам, I. Песталоццы, Ф. Шылерам і інш.) Напрыканцы 1792 г. ёнужоў палітычнайэміграцьііў Аеітцыгу.
Урэшце Агінскі быў вымушаны вярнуцца з Прусіі і ў Брэсце даць прысягу Таргавіцкай канфедэрацыі.
Талоўная прычына такога «прыніжанага ўчынку» ў тым, што ўся яго маёмасць на Аітве (у Беларусі) была канфіскавана таргавічанамі., у тым ліку і атрыманая ад Міхала Казіміра. У выпадку невяртання маёмасці Агінскага чакала б нявыплата віннасцей, запазыкі іўрэшце напаўжабрацкае існаванне. Гэта ўжо другі яго «горкі кампраміс» (першы —прысяга ў Магілёве) — Агінскі і пасля дьтламатычнай службы паводзіць сябе як дыпламат, але «за межамі палітыкі» (шукае выйсця «ва ўмовах», а не «ў прынынах») — у клопатах аб маёмасці.
12 снежня 1792 г. — ён у Пецярбурзе па справах сваёй маёмасці, дзе вельмі ветліва быў прыняты пры двары і прадстаўлены Кацярыне II, якая яго сустрэла «паважна і ветліва».
У сваіх мемуарах Агінскі называе адну з прычын такога прыёму — яго паланез «фамінор», складзены ў Варшаве на пачатку 1792 г., быў вельмі папулярны ў расейскай сталіцы., пад яго танцавалі тут наўсіх балях.
У размовах з Міхалам Клеафасам Агінскім Платон Зубаў (фаварыт імлератрыцы) абяцаў вярнуць канфіскаваныя маёнткі і прапанаваў яму пра-
Імператрыца Расейская Кацярына II
цу ў новым урадзе Рэчы Паспалітай — пасаду Вялікага падскарбія літоўскага (міністр фінансаў).
Гэта быў звычайны «палітычны гандаль», дзе памгж іншымі ўмовамі была і адмова Міхала Казіміра Агінскага ад пасады Вялікага гетмана на карысць прыхільніка Кацярыны II Сымона Касакоўскага, лідэра таргавічанаў у Вільні.
7 траўня 1793 г. у Варшаве Агінскага зацвярджаюць Вялікім падскарбіем літоўскім (пад уплывам расейскага пасла Сіверса). Як дэпутат сойму (24 чэрвеня — 23 лістапада, Гародня) падскарбі Міхал Клеафас Агінскі часта адсутнічае на пасяджэннях, рэдка выступае, спрабуе лавіраваць, але ўрэшце быў вымушаны паставіць подпіс за другі падзел Рэчы Паспалітай.
15 лютага 1793 г. ён прымае ў Сакалове (на Падляшшы) караля Станіслава Аўгуста, які вяртаўся ў Варшаву з Гародні, і канфідэнцыяльна паведамляе яму пра намер эміграваць. Затым князь Міхал накіраваўся ў Вену, але ў Аламунцы (Полыпча) яго затрымаў ліст ад караля з просьбай вярнуцца ў Варшаву.
Стафан Грабоўскі
У канцы сакавіка Агінскі ў Навагрудку, дзе давераны чалавек прывозіць яму копіі кракаўскага акта паўстання.
24 сакавіка 1794 г. на Кракаўскім рынку Т. Касцюшка дае прыхягу на вернасць паўстанню іробіццаяго кіраўніком.
Агінскі піша жонцы ў Варшаву з просьбай неадкладна ехаць ў Вільню, куды ён сам праз час прыбыў. 3 мемуараў М. Кл. Агінскага: «20 красавіка афіцэр сёмага палка Нялепец данёс мне, што рэвалюцыя выбухне ў Вільніў канцы 23-га...»
За два дні да гэтага падпалкоўнік Стафан Грабоўскі ў Смаргонях (недалёка ад Залесся) заклікае 7-мы пешы літоўскі полк да выступлення супраць расейцаў. Грабоўскі папрасіў падтрымкі ў смаргонцаў і атрымаў яе. 20 красавіка на чале 800-асабовага атраду пры дзвюх гарматах рушыў паскораным маршам са Смаргоняў праз Жупраны і Ашмяны на Вільню.
У мэтах бяспекі Агінскі вырашае вывезці жонку, слуг і багаж з Вільні. Але перад гэтым, «каб не выглядаць як чалавек, які паспешліва
ўцякае, я паййюў на вечар 21-га ў дом пані Валадковіч, куды былі запрошаны генерал Арсеннеў, маскоўскі камендант [Вілыгі — аўт.], і некалькі афіцэраў галоўнага штаба, і там упэўніўся, што яны не маюць нават падазрэння аб катастрофе, якая чакала іх у бліжзйшыя 24гадзіны...».
Што тут у паводзінах 28-гадовага Агінскага — халодны разлік, юнацкі авантурызм? Ці прага пабачыць апошні акт. перад «катастрофай» і адчуць «прыліў адрэналіну»?Ці можа жаданне правесці апошнія часіны свецкага жыцця? Так ці інакш, трэба быць рызыкантам, каб перад паўстаннем апынуцца сярод ворагаў.
«На наступны дзень [22 красавіка — аўт.], а трэцяй гадзіне раніцы, я ўжо быў з усімі сваімі экіпажамі на гарадзенскай дарозе...»
А палове першай ночы. 23 красавіка ў Вільні стрэліла гармата — сітал для пачатку атакі паўстанцаў.
Ноч з 22 на 23 красавіка Агінскія правялі ў Алькеніках (7 км ад Вільні) у графа Граноўскага 23 красавіка Агінскі атрымаў з Вільні запіску ад Антонія Ляхніцкага
А. Аяхніцкі быў у той час віцэ-прэзідэнтам Вільні, a пазней, пасля 1802 г., ён будзе даверанай асобай Агінскага па юрыдычных справах.
Тэкст запіскі князь Міхаіл прыводзіць у сваіх мемуарах: «Мы правялі страшную ноч. Кроў яшчэ цячэ па вуліцах. ўжо няма маскалёў у Вільні. Адны забітыя, другія ў няволі. Сярод апошніх генерал Арсеннеў і некалькі афіцэраў. Маскалі, што здолелі ўцячы, сабраліся за горадам і паляць усё, што сустракаецца па дарозе. Касакоўскі [гетман — аўт.] арыштаваны і прыгавораны да смерці. Крыкі радасці чуюцца ва ўсіх частках горада...»
29 красавіка Агінскі ў Вільні і складае з сябе паўнамоцтвы падскарбія.
Ратушавы пляц у Вільні
Агімскі быў пастаўлены ва ўмовы выбару — ісці былым «шляхам кампрамісаў» ці прыняць удзел у радыкальнай змене «прычынаў». Ён выбірае апошняе і з гэтага моманту апановіцца па-за законамі чужой дзяржавы. — бьцбірае шлях паўстанца, страчваючы сацыяльны статус, маёмасць, але не губляючы гонару. Напэўна, у гэты час ён ўсгйшінае запавет свайго бацькі: «Не адступай ад йіляху цноты і гонару... кіруйсяў дзеяннях сваіх сумленнем».
«Я не быў дапушчаны... да тпаямніц тых, хто падрыхтаваў рэвалюцыю, і нават прызнаюся, што, ведаючы нашыя слабыя запасы і велізарныя сілы, якія можна было быкарыстаць для нашай пагібелі, я не ашукваў сябе дарэмнымі надзеямі. і не ліслібіў сабе, шт вынік будзе адпавядаць чаканням патрыётаў, але, нягледзячы на гэта, катэгарычна вырашыў не пакідаць краіну, падзяліць небяспеку з маімі суграмадзянамі і хутчэй загімуць са зброяй ў руках, чым зганьбіцца, старонячыся адудзелуў патрыятычным запале...»
ў^ілеіайыя падзеі жьшця паўстанца Агінскага дадзены коратка, у тэлте маршу — «allegro impetuoso» (хутка і бурліва).
Паўстанец
1794, ТРАВЕНЬ
6 — увайшоў ў склад Вышэйшай Літоўскай Рады (часовы ўрад паўстання).
Каб прадухіліць беспарадкі ў горадзе, па загаду Рады, як дэлегат Віленскай камісіі парадку, выступае перад 30тысячным сходам. жыхароў (на Пагулянцы пад Вільняй).
11 — як дэлегат Рады разам. з Тамашам Ваўжэцкім вёў агляд гвардыі на Пагулянцы.
Прызначаны Радай камандзірам атрада стральцоў, ахвяруе 118 тысяч злотых і на іх стварае (экіпіруе, праводзіць вучэнні) атрад з 480 чалавек. 100 тысяч злотых ахвяруе на ўзбраенне коннага палка К. Нагурскага.
3 гэтым прозвішчам мы яшчэ сустрэнемся у іншых абставінах у іншай краіне і праз некаторы час.
Пасля 14 — з дазволу Рады і з пашпартамі суправаджаў жонку ў спакайнейшае месца — маёнтак Міхала Казіміра Агінскага Седльцы пад Варшавай. На памежнай станцыі Шчэрбы (каля Гародні) яе мытнік Гушча затрымлівае экіпажы і абвінавачвае Агінскага ў здрадзе і ў сггробе ўцячы ў Прусію.
Тэтага мытніка Агінскі некалі зняў з пасады (калі як камісар скарбу Аітвы інспектаваў мытні ад Палангі да Бярэсця ў 1786 г.), і вось гэты бушча вырашыў паквітацца, бо быў, паводле слоў Агінскага, чалавек «помслівы і грубы». 3 таго часу засталася ў народзе прымаўка: «Шляхціц Гушча да прусаў не пушча».
Агінскі быў нават арыштаваны ў Гародні, але ў хуткім часе з яго знялі беспадстаўныя абвінавачванні, ён вярнуўся ў Вільню, дзе Рада афіцыйна выказала яму давер (жонка накіравалася ў Седльцы).
Якуб Ясінскі
Пячатка паўстанцаў
ЧЭРВЕНЬ
Якуб Ясінскі зацвярджае праект Агінскага (партызанскі рэйд да Менску), мэтай якога было дайсці да зямель Агінскіх на Магілёўшчыне, каб далучыць да паўстання 12 тыс. сялян. 300 стральцоў атрада Агінскага (павятовага генерал-маёра) і 200 коннікаў маёра Корсака сакрэтна пакідаюць Вільню. Першым. горадам, які захапіў атрад, быў Валожын, затым атрад увайшоў у Івянец, дзе расейскіх войскаў не было.
4 — з рапарту генерал-маёра Няплюева, губернатара Менска, князю Рэпніну (на мове арыгінала)'. «4-го чйсла сего йюня бунтовіцйкй под командою Ошнскаго й Сулйстровского, в немалом чйсле регулярных й прочйх, прокралйсь лесамй в гранйцы нашй й напалй наместечко ІЛвенйц».
5 — у Івянцы Міхал Клеафас Агінскі зачьггаў жыхарам зварот да насельніцтва Меншчыны («Універсал»), заклікаючы іх падтрымаць паўстанне Пад зваротам. подпіс: «Міхал Агінскі, літоўскага корпусу шэф, камандуючы вольнымі войскамі».
У Івянцы ў вайсковых складах расейскай арміі паўстанцы знайшлі мноства амуніцыі, сукна і іншых рэчаў, а таксама шмат вырабаў з каштоўных металаў. Даведаўшыся, што каля Менска яго чакаюць моцныя сілы непрыяцеля, Агінскі загадвае ўзяць усё са складоў, загрузіць на падводы і рушыць, са зваротам, на злучэнне з паўстанцамі ў накірунку Бакштаў. Абоз складаўся са 170 падводаў. Пасля пераправы цераз раку Бярэзіну доўгі абоз на чале з атрадам падышоў пад в. Вішнева, дзе быў атакаваны атрадамі барона Бенігсена і графа Зубава (брат Платона Зубава).
7 — з рапарту Няплюева: « Сйю мйнуту получаю от генерала Бенйгсена йзвеспшя, что... йх [атрад Агінскага — аўт.] догнал в местечке Вйшневе, отнял пушку, взял в полон дбух офйцеров й до 50 рядовых, положйл более 200 на месте й в том чйсле первый йз нйх начальнйк [Агінскі — аўт.] почйтается убйтым...»