Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2008
20.98 МБ
Князь Андрэй (Ігнацы, Еахім, Есафат) Агінскі (13.04.1740—12.09.1787) — сын Тадэвуша Францішка і Ізабэлы з Радзівілаў, мечнік літоўскі, пасол Рэчы Паспалітай у Вене і Пецярбурзе, сакратар Вялікі літоўскі, кашталян трокскі, ваявода трокскі, стараста ашмянскі (з 1757 г.), гузаўскі, кадарыйскі, мацькоўскі і платэльскі.
Нарадзіўся ў Тадуліне, у Віцебскім. ваяводстве. У траўні 1755 г. меў званне палкоўніка (ва ўзросце 15 гадоў), якое яму адступіў дзядзька з боку бацькі — Ігнацы. Вясной 1757 г. яго бацька перадаў яму правы на стараства Ашмянскае, a 4 лістапада ён замяніў свайго бацьку ў наглядзе за сеймікам Ашмянскім. У кастрычніку 1758 г. — дэпутат на сейм ад Інфлянтаў. У 1760 г. атрымаў посах Літоўскага трыбуналу як ковенскі дэпутат. Як дэпутат ад Інфлянтаў пасля Варшаўскага сейму 1762 г. 8 кастрычніка атрымаў званне мечніка літоўскага (ва ўзнагароду за подпіс на маніфесце ў абарону правоў польскага шляхціца Брулова). У час бескаралеўя, у траўні 1764 г, у Варшаве падпісаў канфедэрацыю Чартарыйскіх. На каранацыйным сейме даў прысягу Станіславу Аўгусту.
У 1763 г, 21 ліпеня, Агінскі ажаніўся з Паўлінай з Шэмбекаў у м. Гузаў (каля Медневіц, недалёка ад Варшавы). Паўліна была дачкой Марка Шэмбека, старасты брэсцкакуяўскага, генерал-ад’ютанта, і Ядзвігі з Рудніцкіх. Гэта быў трэці шлюб Паўліны. Першы яна брала з Цэлестынам Лубеньскім, другі — з Янам Патоцкім. Ад Яна Патоцкага Паўліне перайшло Гузаўскае стараства. Сын Андрэя і Паўліны Агінскіх Міхал Клеафас так пісаў потым у сваіх мемуарах:
Паўліна з Шэмбекаў, княжна Агінская (партрэт з калекцыі Габрыэлі і Ксаверыя Красінскіх)
«Мая ммр, Паўліна, народжаная графіня Шэмбек, была ў першым шлюбе жонкай Аубеньскага, які пражыў мала, у другім — Патоцкага, які пакінуў яе ўдавою праз год, і, нарэшце, майго бацькі, Агінскага... Яна мела ад кожнага з мужоў па аднаму сыну, што было нагодай часта называць яе «маці трох правінцыяў». Мая маці была адной з самых прыгожых спадыняў Польшчы, яе паводзіны былі самыя прыкладныя, яна магла служыць узорам найлепшай жонкі і адной с самых пяшчотных лшці».
На тыльным баку партрэта Паўліны (захоўваецца ў Полыпчы, ва ўласнасці сям’і Красіцкіх) невядомы мастак зрабіў надпіс, які заканчваецца словамі: «Тіаўліна з Шэмбекаў... званая Паннай на Аітве, Расеі і Кароне». У 1762 г. у Андрэя і Паўліны нарадзілася дачка Юзэфа, a потым, у 1765 г„ другое дзіцё — сын Міхал Клеафас.
У 1766 г. па даручэнні сейму князь Андрэй удзельнічае ў іграцы Камісіі Скарбу Літоўскага (камітэт фінансаў). У 1769 г. ён, па даручэнні сенату, выязджае ў С.-Пецярбург як надзвычайны пасол, дзе прабьгў нядоўга — з 30 верасня па 6 кастрычніка, бо не ведаў, што царыца Кацярына I не хоча прымаць ніякіх дэлегацый. За гэтую місію Барскія канфедэраты прызналі Агінскага ворагам і знішчылі яго ўладанні, а кароль Аўгуст, наадварот, надаў Агінскаму тытулы кавалера ордэнаў Белага Арла і Св. Станіслава, a 21 лістапада 1771 г. даў пасаду рэферэндарыя літоўскага
(рэферэндарый — каронны чымоўнік, які разглядае каралеўскую пошту і падае каралю праекты, скаргі і просьбы насельніцтва).
У снежні 1771 г. кароль даручае Агінскаму місію надзвычайнага пасла Рэчы Паспалітай у Вене. Пасылаючы князя, кароль спадзяваўся на дапамогу з боку Аўстрыі на карысць дзяржавы і падтрымкі ў справе паяднання барскіх канфедэратаў з тронам. Пасол выехаў з Варшавы ў студзені 1772 г, а ў сярэдзіне лютага быў ужо ў Вене. Аб гэтай вандроўцы ўпамінаў у сваіх мемуарах Міхал Клеафас Агінскі: «Ва ўзросце 6 гадоў я, матуля і сястра суправаджалі бацьку... ў Вену. Шлях быў небяспечны, нам надалі эскорт з дзвюх тысяч уланаў на чале з Браніцкім... і на падыходзе да Тынцу, каля Кракава, нас нагнаў корпус з 500 расейцаў пад камандаю Суворава, ён быў тадыяшчэ толькі палкоўнікам».
Яшчэ не раз стрэнуцца Сувораў і Міхал Клеафас Агінскі — у 1793 г. у С.-Пецярбурзе, калі Сувораў ужо быў генералам, і потым, у час паўстання Т. Касцюшкі, але ўжо «па розныя бакі барыкадаў», калі Сувораў 4 лістапада 1794 г. патапіў у крыві паўстанне ў прадмесці Варшавы Праге (за гэта ён атрымаў ад Кацярыны. II званне фельдмаршала'). Былая афіцыйная савецкая гістарыяграфія, стбараючы нацыянальныя сімвалы (асоба Суворава — адзін з іх), не разглядала пабытовыя, будзённыя дэталі жыцця тых ці іншых асобаў. Таму вельмі цікавыя сведчанні сучаснікаў — дзіцячае ўспрыманне «фігуры Суборава» хлопчыкам князем Міхалам праз вакно карэты, якая рушыла зімой 1772 г.у Вену:
«...Асоба Суворава ўразіла... Ён сядзеў на дрэнным казацкім каньку. Зламаныя астрогі ягоных ботаў, мундзір, што вісеў на ім, брудны і зашмальцаваны, запэцканы табакай нос, твар не зусім прыгожы, —
усе. наводзіла на мяне асаблівы страх, і я баяўся на яго глядзець. Але ён вельліі любіў дзяцей і часта даваў мне і маёй сястры цудоўныя яблыкі. Мы іх бралі, адводзячы вочы, каб не спыняць на ім позірку».
У Вене перамовы дыпламата Андрэя Агінскага з барскімі канфедэратамі (на чале з Міхалам Пацам), пры пасрэдніцтве французскага пасла, не далі выніку. На развітальнай аўдыенцыі (Андрэй выехаў з Вены ў снежні 1772 г.) імператар аўстрыйскі запэўніў пасла, што пастанова трох імперый (Аўстрыі, Прусіі і Расеі) адносна падзелу Польшчы нязменная і супраціў караля Аўгуста толькі пагоршыць сітуацыю. Місія Агінскага скончылася нічым. 5 траўня 1773 г. пасол даваў аб ёй справаздачу сейму, а з 27 красавіка ён ужо быў сакратаром Вялікім літоўскім. У чэрвені Агінскі ўдзельнічаў у тайных канферэнцыях і, як давераны караля, абмяркоўваў на іх формы ўраду краіны пасля падзелу Рэчы Паспалітай. Падзелавы сейм дэлегаваў Агінскага ізноў у Вену (ён быў там да верасня 1774 г.), місія якога была паспяховай. За гэта падзелавы сейм прызначыў Агінскаму стараствы Гузаўскае (з зямлі Сахачэўскай), Кадарыйскае, Мацькоўскае і Платэльскае (у Трокскім ваяводстве). У ліпені 1775 г. князь Андрэй стаў дэпутатам ад Трокскага ваяводства. Агінскі быў адным з заснавальнікаў масонскай ложы «Сябры дасведчаных», ператворанай у ложу «Рыцары Св. Карла». 13 траўня 1778 г. ён як кашталян трокскі ўвайшоў у склад Сената, а са снежня 1783 г. ён ужо ваявода трокскі. У 1775 г. бяздзетная цётка Алена Агінская перапісала на Андрэя ў запавеце Сакалоўскія землі на Падляссі і фальварак Скандайтэ на Жмудзі, які прылягаў да Платэльскага стараства, а ў лістападзе 1783 г. ён атрымоўвае па спадчыне ад бацькі комплекс Ізабэлінскіх зямель у Ашмянскім павеце. У Гузаве, у сваёй рэзідэнцыі, Агінскі
заняўся паляпшэннем гаспадаркі і ў 1783 г. правёў рэформу па падзелу зямель, іх захаванні і меліярацыі. У 1786 г. у Варшаве быў выдадзены яго «Інструктаж па эканоміцы для людзей, якія знаходзяцца на гаспадарскай службе...». 12 верасня 1787 г. князь Андрэй Агінскі памёр ў Гузаве, яго жонка Паўліна спачыла праз 10 гадоў, абое пахаваны ў кляштары францысканцаў у Медневіцах.
Кляйітар у Медневіцах (недалёка ад Гузава)
КНЯЗЬ МІХАЛ КЛЕАФАС (1765-1833 гг.)
Мечнік літоўскі, дыпламат Рэчы Паспалітай, падскарбі Вялікі літоўскі, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі 1794 г., дзеяч польскай эміграцыі, сенатар Расейскай імперыі, тайны дарадца Аляксандра I, кампазітар і мемуарыст.
Нарадзіўся 25 верасня (па старым стылі) у м. Гузаў (недалёка ад Варшавы ў гміне Віскіткі, Рэспубліка Польшча). Праз месяц быў ахрышчаны ў Віскіцкім касцёле, аб гэтым у кнізе хрышчэнняў запісана: «У Гузаве, дня 26 кастрычніка, я, Адам Маркевіч, прапазыт віскіцкі, ахрысціў дзіця, якому нададзены імёны: Клеафас, Міхал, Францішак, Фелікс, Антоні, Ігнацы, Юзаф, Тадэвуш, — сына вяльможнага пана графа Андрэя Агінскага, мечніка йялікага княства Аітоўскага, гузаўскага старасты, і Паўліны з Шэмбекаў, яго законнай жонкі. Хроснымі бацькамі былі вяльможны пан Юзаф Сяменьскі, кашталян раўскі, і вяльможная пані Барбара з Таеўскіх, Радайшчэўская».
Гэта было другое дзіцё ад шлюбу Андрэя і Паўліны Агінскіх. Першае — дачка Юзэфа — нарадзілася ў 1762 г. (у першым шлюбе сястра князя Міхала выйшла замуж за Ігнацыя Агінскага, старасту дарсуніскага, у другім — за Яна Лапацінскага, старасту мсціслаўскага, а ў трэцім была за Ігнацыем Шышкам, гербу «Адынец».. Яна памерла ў 1841 г.). У князя Міхала ад папярэдніх шлюбаў яго маці былі і два зводныя браты — граф Фелікс Лубенскі і Прот Патоцкі.
3 мемуараў Міхала Клеафаса Агінскага: «Я з’явіўся на свет у эпоху, якая прадказвала маёй Радзіме змрочную будучыню. Грамадзянскія войны ўжо разбурылі Польшчу, і я добра памятаю, што, калі мне было каля 4 гадоў, ужо бачыў ў нашым доме ў
Гузаў на карце
вёсцы [г. зн. у Гузаве — аўт.], як з’яўляліся на чарзе то расейскія, то канфедэрацкія атрады, шукаючы адзін аднаго; яны трывожылі мае дзіцячыя гульні, наводзілі страх на жыхароў і разбуралі нашыя вёскі..»
За год да нараджэння М. Кл. Агінскага, у 1764-м, на сойме пад уплывам. Расеі каралём і Вялікім князем быў абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — фаварыт Кацярыны II. Рэформы, распачатыя Чартарыйскімі (адмена liberum veto, эканамічныя навацыі, павелічэнне арміі і інш.), занепакоілі Расею, і ў гэтым жа годзе яна падпісала дамову з Прусіяй, дзе абедзве імперыі абавязаліся не дапускаць ніякіх палепшанняў у Рэчы Паспалітай і трымаць яе ў стане анархіі.
У 1765 г. у маёнтку дробнага шляхціца кнтонія Казлоўскага, каля г. Прапойска (зараз г. Слаўгарад), бавійь дзяцінства васьмігадовы хлопчык Юзаф, які потым будзе вучыцца ў Ьаршаве, там жа спяваць салістам у хоры і граць аргамістаму касцгле Св. Яна.
У гэтым жа юдзе ў Заршаўскай Рыцарскай школе пачынае бучыцца дзевягтіаццацігадовы юнак Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, які прыехаў сюды з бацькоўскага фальварка Мерачоўшчына, што каля Косава (зараз іваіузвіцкіраён). 40
У 1769 г. хаопчык Міхал разам з бацькамі сустрэўся на адным з прыёмаў у графіні Занусі з каралём Аўгустам, якому «здаваў іспыты» па Святому пісанню і геаграфіі. 3 мемуараў М. Кл. Агінскага: «Ён запытаў у мяне, што я буду рабіць, калі вырасту. Я адказаў, што хацеў бы служыць маёй Радзіме і майму каралю, але дадаў, што не хачу быць каралём, бо кажуць, што вы вельмі нешчаслівыя. Гэты адказ выклікаў слязу ў Станіслава Панятоўскага».
У 1772 г., падчас знаходжання Андрэя Агінскага ў Аўстрыі, Міхал жыве ў Вене. Для свайго сына бацькі знаходзяць настаўніка-гувернёра, француза Жана Ралея (1735—1808), які да гэтага быў выхавальнікам эрцгерцага Леапольда (будучага імператара аўстрыйскага). На працягу 11 гадоў Ж. Ралей будзе жыць у Гузаве, выхоўваць і вучыць