• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міхал Клеафас Агінскі

    Міхал Клеафас Агінскі


    Выдавец: Кавалер
    Памер: 128с.
    Мінск 2008
    20.98 МБ
    1 студзеня 1802 г. Агінскі выязджае з Вільні ў С.Пецябург. Ён складае план тактыкі сваіх дзеянняў у сталіцы. Тэта праява адной з рысаў характару Агінскага — планаванне падзеяў жыцця і рацыянальнасць паводзінаў дзеля поспеху справы. Прафесійная звычка былога дьтламата (планаваць стратэгім і тактыку ў
    палітыцы) бярэ пачатак яшчэ ад бацькі Агінскага (таксама дыпламата) і ад урокаў геаметрыі настаўніка Жана Ралея — здзіўленне і захапленне вучня ад складання плана гузаўскага парка і малявання плана свайго пакоя. Аррэчы, і ў складанні кампазітарам музыкі тое ж — перанос узніклых мелодый у значкі нотаў, «планаванне» гукаў на нотным стане дзеля пошукаў музычнай гармоніі. Розум (Rado), парадак і гармонія — вось інструменты, якімі карыстаецца ў жыцці «выхаванец» эпохі Асветніцтва М. Кл. Агінскі. Ён складае «кампазіцыю» сваіх паводзінаў, едучы ў карэце ў С.-Пецярбург (хаця і не без разумення фатальнасці «ўчынкаў лёсу»),
    План паводзінаў складаецца з 6-ці пунктаў. Сярод іх: «нікога не абвінавачваць і не скардзіцца, нават з найбольшымі ворагамі абыходзіцца ветліва, каб яны не пашкодзілі ў маіх справах», «дзейнічаць з як мага большаю павольнасцю і цярпліва чакаць лёсу, які мне выпадзе», «не быць ні подлым, ні нахабным, але паказваць рэчы так, каб мне не было патрэбы самому прасіць аб сваіх інтарэсах, а каб слушнасць справы сама вымагала патрэбы справядлівагарашэння».
    6 студзеня — прыезд у С.-Пецярбург і на наступны дзень — візіт да Адама Чартарыйскага, дарадцы цара (каб, напэўна, падзякаваць за пратэкцыю, з дапамогай якой ён атрымаў дазвол на ўезд у імперыю). Атрымаўшы парады ад Чартарыйскага, Агінскі піша, што сказаў яму: «Маім адзіным намерам з’яўляецца падзякаваць імператару за дазвол вярнуцца на Радзіму, а адначасова шукаць яго пратэкцыі, каб вызваліць маёнткі майго дзядзькі з-пад незаконнай апекі Аапацінскага».
    Князь Адам паабяцаў дапамагчы і параіў прадставіцца двару і звярнуцца да генерал-пракурора Беклешава.
    На наступны тыдзень — прадстаўленне імператару і імператрыцы і візіт да Беклешава, каб перадаць яму лісты ад Бенігсена і Карнеева.
    Далей быў ізноў візіт да генерал-пракурора (апошні параіў скласці на імя Аляксандра I мемарыял — прашэнне аб перадачы Агінскаму зямель яго дзядзькі і аб скасаванні прэтэнзіяў яго крэдытораў), потым прадстаўленне Вялікаму князю Канстанціну і іншыя патрэбныя для справы візіты.
    18 лютага — падаў мемарыял графу Міхаілу Мікалаевічу Мураўёву. Праз два дні мемарыял быў у цара. Агінскі чакае адказу і, згодна з выбранай тактыкай {сакрэт — душа кожнага мерапрыемства), ні з кім не сустракаецца і не выходзіць з дому. Пасля хваробы (цяжкая прастуда) ён зноў чакае, абыходзіцца без візітаў «з-за пераканання, што ў Пецярбурзе нельга аб’яднаць забавы са справамі».
    Праз час, знудзіўшыся ад чакання, ён вырашае прыспешыць падзеі — піша ліст адной з кузінаў (якая была пры двары імператара) і распавядае пра свае клопаты, ведаючы, што ліст можа быць прачытаны самому імператару.
    Гэты «абхадны манеўр» з практыкі дыпламата, бо Агінскі ведае, што справы вырашаюцца не толькі ў кабінетах. I «манеўр» спрацаваўі
    26 сакавіка (у нядзелю) яго выклікае на сустрэчу Беклешаў. Агінскі піша, што распавёў яму генерал-пракурор: «Я вас віншую! Імператар... шчыра жадае паправіць Ваш лёс. Ён паклікаў мяне пазаўчора да сябе і сказаў такія словы: «Агінскг нешчаслівы, трэба падумаць, каб выпрабіць яго справы. Праўда, ён быў
    у супрацьлеглым нам лагеры, але выконваў свой абавязак і служыў сваёй Радзімпе. Цяпер ужо ўсё знікла і забыта. Трэба падаць яму руку, а таму зрабі, што люжаш, каб даць спшноўчую рэзалюцыю на мемарыял».
    На гэтых словах канчаецца рукапіс дзённіка М. Кл. Агінскага.
    Усе справы, дзеля якіх Агінскі вярнуўся з эміграцыі, былі паспяхова вырашаны на яго карысць. Амаль праз месяц ён выедзе з С.-Пецярбургу ў Залессе (праз Вільню), каб пачаць новае жыццё. Разам са зменамі ў справах маёмасці далей яго чакае радыкальная змена і ў прыватным жыцці.
    На «хвалі перамогі», атрымаўшы ўвагу найвышэйшай улады і статус уласніка, Агінскі ператвараецца з былога няўпэўненага (без лшёмасір і ў пазьжах) эмігрантаў аптыміста-рамантыка, які вырашае змяніць і сваё сямейнае жыццё. Невядома калі, але верагодна ў гэты час ён пачынае перапіску з жонкай Ізабэлай аб разводзе — усё таму, што ў Вільні ён сустракае іншую жанчыну, якая потым стане яго выбранніцай да канца жыцця (справа аб
    Ізабэла Агінская, з Аясоцкіх (1764-1852)
    разводзе зацягнецца надоўга, і канчатковае ўзгадненне ўсіх яе ўмоў завершыцца толькі ў кастрычніку 1803 г.).
    Вільня — у 1802 г. тут ад хваробы памірае былы паўстанец 1794 г. Каэтан Нагурскі. Яго жонка — прыгажуня ва ўзросце 26 гадоў, італьянка Марыя Нэры становіцца заможнай удавой з капіталам 400 тыа залатых дукатаў. На яе «маюць віды» 59-гадовы генерал-губернатар Вільні Лявонцій Бенігсен і 36-гадовы
    Князь М. Кл. Агінскі, 1808 г. Мастак Франсуа Фабр (1764—1852)
    Ьарон Аявонці Бенігсен
    былы эмігрант-вандроўнік, вядомы ў Еўропе аўтар паланэзаў, былы паўстанец Міхал Агінскі.
    Былыя праціўнікі часоў паўстання 1794 г. ізноў сышліся, але ўжо ў рамантычнай дуэлі за руку маладой венецыянкі. Калі бой пад Бішневам А.гінскі прайграў Бенігсену, то на «віленскім фронце» ён атрымаў «вікторыю» — Марыя праз некаторы час выйшла за яго замуж.
    Гаспадар Залесся
    Міхал Клеафас Агінскі	Марыя Нэры Агінская (1778—1851)
    Мастак А. М.алінары
    28 красавіка 1802 г. Міхал Клеафас едзе ў в. Залессе, у маёнтак свайго дзядзькі — апошняга кухмайстра ВКЛ Францішка Ксаверыя Агінскага.
    Атрымаўшы магчымасць жыць на Беларусі і ўзаконіўшы свае правы нашчадка, князь Міхал, напэўна, з надзеямі на лепшую будучыню, пачынае новы. этап жыцця. Бадзянні і «авантуры» вьіжанніка скончыліся, яго чакалі іншыя справы — стварэнне новай сям’і, аднаўленне гаспадаркі дзядзькі. Новага гаспадара сустрэла занядбалая сядзіба, дзе, напэўна, яшчэ захаваўся ў той час «компас перад палацам з каменя белага мармуровага, на пастаменце драўляным» (з інвентара 1795 г.).
    Як піша Агінскі ў мемуарах, ён выехаў сюды на сталае жыццё, ужо як уладальнік Залесся, таму што, напэўна, меў на руках указ цара (цытаты з яго дадзены на мове арыгінала): «апреля 15 чйсла за собственноручным Его Велйчества подпйсанйем», у якім канстатавалася, што
    tn y C^/QfY
    J/f Jk /Ж' /Л f. . t A
    ^убгчбйп. 'я	f
    //■• ’^0’1''^^, гЛам>і(е/л^^аіігц(.
    ett //(jrin an.yruH^a^rcjrti-ArttAet
    
    ^fuxA (Jrc-my	-
    Ягёрма s/л yr»itnJjod/Ay»f .JtOiq	U.W ■ / X/u^-^
    '^/niamt. ‘.Jrjutra mat ^rtun^u & twr j, -	ў^" -&uet eo ыугш&шй» л'ўтіу^т fajft'»
    (ioutaiutm