Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2008
20.98 МБ
У шмат якіх даследаваннях Міхал Клеафас Агінскі называецца пляменнікам гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Агінскага. Але гэта не так. Міхал Казімір быў далёкім сваяком Міхала Клеафаса (напэўна, яго траюрадным дзядзькам), таму што яго сямейная лінія бярэ пачатак ад Яна Агінскага, сына Аьва Самуэля.
Сямейная лінія Міхала Казіміра
Князь Ян Агінскі (?—1684), сын Льва Самуэля, харунжы ваўкавыскі, у 1655 г. перайшоў на бок расейскага цара Аляксея Міхайлавіча (бацысі Пятра I).
1655 г. — час вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй (1654— 1667). Якраз у гэтым годзе Расея захапіла Вільню і Ваўкавыск. Пэўне, Ян Агінскі, як харуюкы ваўкавыскі, быў захоплены ў палон і яго «пераход на бок Расеі» быў не здрадай, а кароткім кампрамісам дзеля захавання ўласнага жыцця.
ў 1656 г. ён ізноў у войску ВКЛ, удзелыгічае ў бітвах супраць Расеі. Маршалак ваўкавыскі (1657 г.), ваявода мсціслаўскі (1672 г.), полацкі і гетман літоўскі (1682 г.). Ваяваў супраць туркаў і крымскіх татараў, удзелыгік бітвы пад Венай (1683 г.). Валодаў маёнткамі Мікулін (Віцебскае ваяводства), Бакшты (Менскае), Крапіўніцы (Ваўкавыскі павет). Быў жанаты з Ганнай Сямашкай (1645 г.), потым з Іваннай Тэадорай Нарушэвіч (1660 г.). Меў сыноў Мікалая Францішка, Рыгора Антонія (які ўзначаліў канфедэрацыю беларускай і літоўскай шляхты супраць магнатаў Сапегаў у 1697 г.), Лявона Казіміра, Аляксандра, Казіміра Дамініка, Марцыяна і трох дачок — Ганну, Марыянну і Алену.
Князь Казімір Дамінік Агінскі (?—1773) — ваявода трокскі, віленскі, ажаніўся ў 1692 г. з Элеанорай Вайнянкай. Меў дачок Марцыбэлу, Тарэсу, Алену, Марыянну і сына Юзафа.
Княгіня Алёна (Гелена) Агінская (каля 1700—1790) — дачка Казіміра Дамініка, жонка (з 1739 г.) Ігнацыя Агінскага (?—1775), маршалка літоўскага, кашталяна віленскага (сын Марцыяна Міхала, мечніка літоўскага). Увайшла ў палітыку, дапамагаючы свайму бацьку, які быў у 1726—1727 гг. у Курляндыі як сябра камісіі сейму. У Мітаве пасябравала з княгіняй курляндскай Ганнай (якая у 1730 г. стала расейскай царыцай). У траўні 1731 г., пэўне, па запрашэнні царыцы, прыехала ў Маскву. Акрэдытаваныя ў Маскве заходнія дыпламаты ацэньвалі яе як «прыгожую і інтэлігентную польку».
У 1740 г. яна ізноў у Расеі — як жонка надзвычайнага пасла Рэчы Паспалітай. Фактычна Алёна была дыпламатам, а яе муж Ігнацы выконваў функцыі толькі прадстаўнічыя. Пісалі, што яна была «дамай прыгожай, мудрай і такой вялікай сілы, што падковы магла ламаць». У 1775 г. княгіня Алёна перадала ў спадчыну (яе замужжа было бяздзетнае) Андрэю Агінскаму маёнтак Саколаў на Падляшшы і фальварак Скандайтэ на Жмудзі (потым Саколаў пяройдзе ў спадчыну сыну Андрэя — Міхалу Клеафасу Агінскаму). Алёна і Ігнацы Агінскія рабілі шмат касцёльных фундацый у сваіх уладаннях у Еўі, Бабры, Мікуліне (каля Оршы) і Барысаве. Пасля смерці мужа Алёна, уладарка Бялынічаў, у 1761 г. набыла для мясцовага кармеліцкага касцёла цудатворны абраз Дзевы Марыі, пасля чаго Бялынічы ў хуткім часе сталі называць «Беларускай Чанстаховай». Алёна пахавана разам з мужам у Віцебскім. езуіцкім касцёле, куды была перавезена труна з яе целам пасля смерці ў Варшаве ў 1790 г.
У апісанні Рамана Афтаназі сядзібы /уабраўляны {недахека ад Смаргоні) ёсць успамін Аляксандра Пшаздэцкага аб калекцыі твораў мастацтва, што сабраў гаспадар Аабраўлян Адам Тюнтар (бацька Габрыэлі Пузыны). Пшаздэцкі сярод апісання іншых карцін упамінае і партрэт кашталянкі Агінскай, якая «срэбраны талер рукой сагнула ў трубку, калі ўласныя дзеці хацелі пад выглядам аслаблення яе сілы і пажылога ўзросту адабраць у яе кіраванне маёнткам» (пераклад Т. Кляшчонак). Вельмі хочацца думаць, што ў А&браўлянах быў партрэт кашталянкі Алёны Агінскай — «дэманстрацыя моцы» ў партрэце і ва ўспамінах пра Алёну супадае, але ...у яе і Ігнацыя, на жаль, не было дзяцей... Можа была яшчэ адна дужая кашталянка Агінская? (Хацелася б самому скласці спіс кандыдатак, але прапаную зрабіць «адкрыццё» сваім чытачам ).
Князь Юзаф Тадэвуш Агінскі (каля 1693—1736) — мечнік літоўскі, ваявода трокскі. Ажаніўся ў 1712 г. з княгіняй Ганнай Вішнявецкай. Меў дачок Аўгусту, Жэнавефу, Кацярыну, Казіміру, Эльжбету і сына Міхала Казіміра.
Князь Міхал Казімір Агінскі (1728—1800) — пісар літоўскі, генерал-маёр літоўскі, ваявода віленскі, Вялікі гетман літоўскі, кампазітар, паэт, мецэнат.
Нарадзіўся ў Казельску (Чарнігаўшчына). Бацьку страціў рана, быў пад апякунствам спачатку дзеда па матчынай лініі — гетмана Вішнявецкага, потым пад наглядам Марцыяна Агінскага, віцебскага ваяводы, і, нарэшце, пад апякунствам канцлера Рэчы Паспалітай Міхала Чартарыйскага.
Напэўна, у час апякунства Марцыяна Агінскага хлапчук Міхал Казімір выхоўваўся ў Віцебску разам з унукам Марцыяна — Андрэем Агінскім (бацькам Міхала Клеафаса), якому падчас нараджэння Міхала Казіміра ўжо
Партрэт Міхала Казіміра Агінскага
Чачэрск, Кальварыю, Мерач,
было 11 гадоў. Можа з гэтых часоў сумеснага выхавання двух хлапчукоў і сталі называць Міхала Казіміра «дзядзькам» Міхала Клеафаса...
Пра выхаванне Міхала Казіміра мала вядома, але без сумневу ён вывучаў музыку і жывапіс і меў здольнасці да мастацтва. Па парадзе свайго апошняга апекуна ён выбірае ваенную кар’еру. У 1748 г. дэпутат сейму атрымаў маёнткі, да якіх далучыў
Пінск, Тухоль і Рычывул. У 1750 г. ён наведаў Парыж, дзе, як сам пісаў, «свой час выкарыстоўваў, каб развіваць здольнасці ў ігры на скрыпцы, у жывапісе і невядома ў яшчэ колькіх сваіх маленькіх здольнасцях».
Яго здольнасці ў сваіх мемуарах ухваляў сам Д. Дзідро. У 1757 г. ён ад’ютант герцага Арлеанскага. 18 кастрычніка 1761 г. у Волчыне адбыўся яго шлюб з дачкой Чартарыйскага, удавой Міхала Антона Сапегі (літоўскага падканцлера) Аляксандрай. За ёй ён атрымаў Слонімскае стараства. Жыў у Пецярбурзе, быў адным з кандыдатаў Кацярыны II на польскі трон. У 1765 г. вярнуўся з Расеі і пачаў ствараць у Слоніме «сядзібу музаў». Праз палескія балоты яго намаганнямі былі пракладзены два гасцінцы — тракты, якія злучылі Пінск са Слонімам і з Валынню. У 1768 г. атрымаў пасаду Вялікага літоўскага гетмана У 1771 г. далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Яго трохтысячнае войска ў ноч на 23 верасня было разбіта пад Сталовічамі
Палацу Небарове (Полыйча), XVII cm.
войскамі А.Суворава. Пасля эміграцыі атрымаў амністыю. У 1775 г. вярнуўся ў Слонім, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, заснаваў оперны тэатр і музычную капэлу (дзеля гэтага ў 1774 г. з-за недахопу грошай ён быў вымушаны прадаць маёнтак Нябораў сваёй пляменніцы — княгіні Гелене Радзівіл, народжанай Пшаздэцкай, і яе мужу).
Па яго ініцыятыве і на яго сродкі, разам з пінскім мечнікам і гарадскім суддзёю Марцінам Бутрымовічам, быў пабудаваны знакаміты канал Агінскага, які звязаў басейны Балтыйскага і Чорнага мораў. Гетман быў масонам, і ў 1781 г. яго абралі «дэпутаваным Вялікім магістрам правінцыі Літва». 3 1782 па 1785 год ён падарожнічае (Ахен, Брусель, Амстэрдам, Гаага; наведвае і Англію).
Пазней, на пачатку 1790-х гадоў, Міхал Клеафас Агінскі як дыпламат амаль паўторыць «шлях гетмана» па Таландыі і Англіі.
Па сведчанні сучаснікаў гетман па сваіх інтарэсах, адукацыі і характары ў першую чаргу быў усё ж чалавекам мастацтва. У юнацтве Міхал Казімір захапляўся жывапісам — маляваў ландшафты, кветкі, садавіну і птушак «з лёгкасцю, элегантнасцю г дакладнасцю». Атрымаўшы грунтоўную музычную адукацыю, выдатна валодаў інструментамі, яго таксама жартам называлі «гетманкларнет». Пра яго пісалі: «мае вялікі музычны талент і цудоўна іграе на арфе і скрыпцы». Сцвярджаюць, што гэта ён вынайшаў падножку да арфы. У 1760 г. яго ігру на арфе на працягу трох гадзінаў слухаў Дзідро, які высока ацаніў яго талент і тэхніку выканання. Для Слонімскага тэатра гетман напісаў оперы «Цыганы» і «Елісейскія Палі», таксама складаў паланезы і іншыя музычныя творы. Акрамя гэтага, ён быў здольны і да паэтычна-літаратурнай творчасці — выдаў «Гістарычныя і маральныя аповесці», «Байкі і нябайкі».
Як філантроп Міхал Казімір зрабіў багатыя ахвяраванні для кляштара і касцёла ў Смілавічах і таксама заснаваў дабрачынны фонд для студэнтаў Віленскага універсітэта. Падчас паўстання Т. Касцюшкі Агінскі знаходзіўся ў Вільні. Цяжка хворы, ён па-ранейшаму атачаў сябе музыкантамі і наладзіў сяброўства з Е. Гайднам. У канцы 1795 г. Агінскі ўжо ў Варшаве, дзе прысвяціў сябе мастацтву і музыцы. Памёр ён у Варшаве 31 траўня 1800 г.
3 дыстанцыі часу для нас гетман Агінскі выглядае як чалавек неардынарны і адораны шматлікімі талентамі. Яго ўдзел у палітыцы ў розных — нават процілеглых — лагерах, схільнасць да авантур і дыскрэдытуючых афёр, здаецца, выдае ў ім даверлівага і часам наіўнага чалавека ці чалавека «без прынцыпаў» (але гэтае наша «здаецца» не дае падстаў адмаўляць яму ў патрыятызме і жаданні добрасумленна дзейнічаць на карысць свайго краюў
ўласныя амбіцыі і славалюбства, схільнасць да акультных ведаў, сентьіменталізм і тэатральнасць учьснкаў — усё гэта ў 2-й палове XVII cm. было якраз звынайным для паводзінаў свецкага вяльможы, які належаў да прэтэнцыёзнага, інтэлектуальнага. асяроддзя тагаяаснага маладога караля Рэчы Паспалітай. /ужазам «звычайнасці» постаір Міхала Казіміра з’яўляецца жыццёвы шлях (паводзіны, учынкі, здолышсці і сілтатыі) яго т. зв. «пляменніка». Жыцце далёкага сваяка нейкім дзіўным чынам, як у люстэрку, адбілася, паўтарылася, зразумела, na-свойму, у жыцш Міхала Клеафаса Агімскага, да лініі роду якога мы вяртаемся.
Князь Сымон Караль Аіінскі (каля 1620 — каля 1699, сын Льва Самуэля) — падкаморы віцебскі, ваявода мсціслаўскі, мечнік літоўскі. У 1639 г. разам з братам Янам Яцакам запісаўся ў Кракаўскі універсітэт. Пазней, у 1641 г., Сымон Караль стаў студэнтам універсітэта ў г. Франекер у Галандыі, дзе выдаў пераклад на лацінскую мову французскага падручніка па правілах этыкету. У Франекеры ён ажаніўся з дачкой бургамістра Т. Стакманс, якая ў хуткім часе пасля прыезду мужа на радзіму пакінула яго і разам з дачкой Соф’яй вярнулася дадому.
Магчыма, у Галандыі і жывуць нашчадкі Сымона Караля ад яго дачкі Соф’і, і гэтая «галандская лінія Агінскіх» яшчэ чакае свайго даследчыка.
У 1655 г. разам з бацькам у Вільні прыняў расейскае падданства, але ўжо ў 1660 г. ён — паручнік у войску ВКЛ і ваюе супраць маскоўскага цара. Валодаў Еўем, а на Віцебшчыне — маёнткамі Лёзна і Рудня (Мікуліна атрымаў ў спадчыну яго брат Ян). У 1672 г. ён стараста брацтва Св. Духа ў Вільні, аднак каля 1680 г. ён, як і пераважная болыпасць яго крэўных, перайшоў ў каталіцтва