• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міхал Клеафас Агінскі

    Міхал Клеафас Агінскі


    Выдавец: Кавалер
    Памер: 128с.
    Мінск 2008
    20.98 МБ
    8.	. Каб замацаваць тваю звычку самааналізу, няма нічога лепшага, чым завесці дзённік і запісваць усе свае ўчынкі, асабліва свае думкі. Гэтая звычка мае двайную выгаду: першая — звычка засяроджвацца на самім сабе, заглядваць у сябе, захаваць сябе; другая — сфарміраваць стыль, здольнасць пісаць, становячыся пісьменнікам. Гэта прыдумана добра, бо звычка саманазірання яшчэ спрыяе лепшаму запамінанню падзей. Я вельмі задаволены, што гэтая звычка ёсць і ў тваіх сясцёр.
    9.	А зараз пра тое, што тычыцца тваіх заняткаў — тваёй вучобы. Гэты пункт спатрэбіцца, каб пазнаёміць цябе з маімі поглядамі. Я прадракаю табе кар’еру дыпламата, таму што яна, спадзяюся, падыдзе табе больш за ўсё. Неабходна, каб твае заняткі былі скіраваны для дасягнення гэтай мэты. Для пачатку — лекцыі па гуманізму. Ты ўжо валодаеш асновамі грэчаскай мовы і мог бы, каб захацеў, валодаць ёю лепей. Неабходна табе прыкласці ўсе намаганні, таму што я ўпэўнены: вывучэнне дзвюх класічных моваў можа быць адначасовым, тым болей, што грэчаская папярэднічае лацінскай і дапамагае яе вывучэнню. 3 некаторага часу рамантызм у літаратуры — тое ж самае, што cholera mortus [халера — аўт.] для народаў, але гэтая бяда міне, як і ўсе іншыя,— добрае і прыгожае застанецца такім назаўсёды, таму што дабро і прыгажосць, як і ісціна, не змяняюцца ніколі. Тое, што распавёў я тут, у гэтым наказе, табе яшчэ цяжка зразумець, але пачакай, міне час — і ты згодзішся са мной, што не можа быць добрых і моцных ведаў, калі яны не грунтуюцца на веданні гэтых дзвюх класічных моваў.
    10.	Я не буду паглыбляцца ў дэталі розных галінаў гістарычных і філасофскіх ведаў, якія ты павінен будзеш спасцігнуць, каб затым служыць з гонарам; парадак пераемнасці рэчаў, як і выбар сродкаў, заўсёды ў распараджэнні адукаванага чалавека. Я хачу далучыць яшчэ адно маё пажаданне — вывучаць сучасныя замежныя мовы, што неабходна для тваёй кар’еры, якую ты сабе выбераш. У гэтую пару твайго жыцьця памяць твая такая добрая, што авалодаць мовамі будзе лёгка, і гэта ў выніку будзе вельмі карысна для цябе, таму што несумненна дапаможа зрабіць кар’еру.
    11.	A quelo fine; non dimenticar, o caro mio la dolce favolla Toscana. La Lingva di quell bel paese dove il si suona*! Недастаткова адно размаўляць з Санці, бо гэта ўсяго толькі гаворка вуліцы Фларэнцыі. Трэба добра вывучыць мову, неабходна яе разумець і любіць. Дзеля гэтага трэба чытаць кнігі лепшых італьянскіх аўтараў і трэба пісаць на гэтай мове. Лістуйся на італьянскай мове са сваімі сябрамі.
    12.	Пасля таго як скончыш падрыхтоўчыя заняткі, ты будзеш працягваць навучанне ва універсітэце. Намагайся заслужыць добразычлівасць тваіх аднакурснікаў роўнымі паводзінамі, прыязнымі і ветлівымі, да ўсіх аднолькавымі. Бываюць такія студэнты, неспакойнага характару, якім падабаецца шукаць сварак са сваімі таварышамі. Гэта чума, якой трэба пазбягаць з найбольшай стараннасцю, і самы лепшы сродак пазбягаць гэтага (я казаў табе вышэй) — быць з усімі як мага болей ветлівым і не ўцягвацца ў справы, якія ты лічыш для сябе непрымальнымі. Сапраўдная мужнасць у тым, каб быць непахісным і нязменным у выкананні сваіх абавязкаў. Часцей той, хто баіцца славы баязліўца і сваю ганарыстасць выдае за смеласць, — той і ёсць баязлівец і даносчык Апошняе лічыцца ў грамадстве самым агідным.
    13.	Поўная паслухмянасць і давер да чалавека, які згодзіцца ўзяць на сябе клопат аб тваіх паводзінах і занятках. Самы лепшы сродак заваяваць яго добразьгчлівасць — гэта педантычна выконваць свае абавязкі. Думай заўсёды пра чалавека, які будзе нас замяняць. Ты павінен паважаць і слухаць яго, як свайго бацьку.
    14.	На час тваёй вандроўкі ўсе клопаты аб табе захацелі ўзяць на сябе цётка і дзядзька Далгарукія і апекавацца табой, як маці і бацька, да таго моманту як вярнуць цябе ў рукі Боскай Волі, якая заменіць іх потым. Няма патрэбы табе казаць, як ты павінен сябе паводзіць са сваімі велікадушнымі роднымі. Я вельмі добра думаю аб табе, мой дружа, і ўпэўнены ў тым, што ты прыкладзеш усе намаганні, каб заслужыць іх прыязнасць, што ты будзеш шанаваць іх волевыяўленне.
    Бывай, сынок, хай Неба бласлаўляе цябе, як я гэта раблю ад усяго сэрца. Пішы нам не меней чым два разы на месяц. Хай давер і праўда заўсёды водзяць тваім пяром. 3 якім задавальненнем мы будзем даведвацца аб усіх тваіх поспехах, якія залежаць толькі ад цябе, і толькі ад цябе залежыць, калі надыдзе той шчаслівы дзень, калі мы ізноў зможам цябе абняць. Калі ты нас любіш так, як я спадзяюся, гэта павінна цябе падтрымаць ва ўсіх тваіх пачынаннях. He пазбывайся нічога з таго, што я табе наказваў на працягу 3 гадоў. Выкарыстоўвай мае наказы, каб вытрымаць экзамен, і гэта будзе адзіным сродкам, каб ты змог выканаць адну са сваіх мэтаў у Італіі перад тым, як мы ізноў убачымся, каб потым ужо ніколі не расставацца.
    Пераклад з французскай мовы настаўніцы
    Залескай школы Н. А. Цімонінай.
    * Дзеля гэтай мэты не забудзь, мой даражэнькі, салодкую казку — Таскану, дзе гучыць мова гэтай цудоўнай краіны (італ.). [Агінскі мае на ўвазе тасканскі дыялект, які ляжыць у аснове італьянскай мовы. — аўт.]
    Спіс літаратуры
    Арлоў у., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Вільня, «Наша будучыня», 1999.
    Афтаназі Р. Гісторыя рэзідэнцый... Т. 4. Ваяводства Віленскае.
    Вольф Ю. Князі на абшарах ВКЛ //«Спадчына», 1993, №3. Ст. 86-87.
    Грыцкевіч А. Памятныя запіскі М. К. Агінскага Аляксандру I...// Гістарычны альманах «Адраджэньне». Мінск, 1995.
    Емяльянчык у. Паланез для касінераў. Мн., 1994.
    Кляшчонак Т. Міхал Клеафас Агінскі і Беларусь//«Беларускі гістарычны часопіс», 2000, №2. Ст. 79-90.
    Лісты ў Смаргонскі музей (рукапіс) ад краязнаўцы Э. К. Равецкене з г. Плунге, 1982-1983 гг.
    Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХст. Мн., 1969. Ст. 100-110.
    Немагай С. Міхал Агінскі і яго эпоха ў «Лістах аб музыцы»// «Мастацтва», 1997, №9,11.
    Немагай С. Музычная дзейнасць прадстаўнікоў роду Агінскіх: новыя факты і імёны.//3б. Міжнар. навук. канф. «Валенцій Ваньковіч». Менск, 2000.
    Розінер Ф. Мастацтва Чурлёніса. М., 1993. Ст. 22-24.
    Скарабагатаў В. Зайгралі спадчынныя куранты. Мн., 1988. Ст. 90.
    Трэпет Л. «Паўночныя Афіны» ў Залессі//«Роднае слова», 1998, №12.
    Трэпет Л. Там, дзе гучалі паланезы. Мн., 1990.
    Хмяльніцкая Л. Род фундатараў і мецэнатаў //«Віцебскі сшытак»,1995, №1.Ст. 42-46.
    Ходзька Л. Залессе//«Спадчына», 1997, №3.
    Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі//«Культура», 4 лютага 1993 г.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск, 1993. Ст. 32-34.
    Genealogia polskich rodow szlacheckich. Ks. OGINCY (tabi. 179,180).
    Zaluski A. The Times and Music of Michal Kleofas Oginski. London, 1997.
    Polski Slownik Biograficzny. T. XXIII. Warszawa, 1984.
    Staniak P. Kleofas Michal Oginski. Guzow, 1998.
    Wysocki E. Stare listy opowiadaja, Krakow, 1986.
    Літаратурна-мастацкае выданне Верамейчык Сяргей Іванавіч Міхал Клеафас Агінскі, 1765-1833 Продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі)
    Мастацкі рэдактар К. У. Хацяноўскі Тэхнічны рэдакгар С. Г Фёдараў
    Падпісана да друку 07.05.2008. Фармат 70x100/32. Папера афсетная. Гарнітура Лазурскі. Друкафсетны.
    Ум. друк. арк. 5,16. Ул.-выд. арк. 17,82. Тыраж 2000 экз. Заказ 2484.
    Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства «Кавалер» Лй № 02330/0131822 ад 11.05.2005
    Рэспубліка Беларусь, 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11-1222 Тэл. (017) 306-33-18. E-mail: kavaler@tut.by
    Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку»
    ЛП № 02330/0056853 ад 30.04.2004
    Рэспубліка Беларусь, 220024, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
    Верамейчык Сяргей Іванавіч — мастак па адукацыі ( Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў ). Удзельнік і аўтар шматлікіх праектаў рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў архітэктуры.
    Адзін з аўтараў праекта рэстаўрацыі і прыстасавання Мірскага замка.
    У 1989 г. пераехаў з Менску ў в. Залессе, дзе выкладаў маляванне ў пачатковых класах школы.
    Кіраўнік дзіцячых майстэрні малявання «Апалонік»
    і тэатральна-музычнай студыі «Альтанка».
    3 1997 г. — cm. навуковы супрацоўнік залескага філіяла Азяржаўнага музея
    гісторыі іпэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, працуе ў галіне музейнай педагогікі.
    n
    n