Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2008
20.98 МБ
Разам з пачаткам будоўлі Агінскім быў закладзены ангельскі, рамантычны парк.
У параўнанні з XVIII cm., калі панавала мода на ўсё французскае, на пачатку XIX cm. пачынаецца ўплыў ангелыжага рамантызму — гувернанткай дачкі кгінскіх Амеліі былаўжо не францужанка, а англічанка.
У новым парку быў звярынец (дзе бегалі лані і іншыя жывёліны) і так званы «прагулачны звярынец» — са сцежкамі, масткамі цераз р. Бабрынку і мураванымі грэка-рымскай і кітайскай альтанкамі (першая звалася альтанка Амеліі).
23 чэрвеня — выйшаў указ Аляксандра I аб аплаце з дзяржаўнай казны ўсіх віннасцяў сенатара Агінскага Сенатар яшчэ сустракаецца з імператарам (1814 г.), едзе ў Варшаву на яго каранацыю (лістапад 1815 г.), працуе ў 5-м аддзеле Сената (па справах тэрыторый былой Рэчы Паспалітай), але, бачачы «пахаладанне» ў адносінах з Аляксандрам, паціху адыходзіць ад палітычных спраў. Ён болей жыве ў Залессі і піша ў мемуарах: «М.ой ўзрост і здароўе патрабуюць ад мяне кінуць дзяржаўныя справы, шукаць салодкага адпачынку і цішыні ў родным доме. Бурлівае жыццё, даючы пры невыразных успамінах надзею на тое, што часам мары могуць здзяйсняцца, часцей сагравала радасцю, што займаўся справамі маіх братоў і маёй Радзімы».
Сенатар М. Кл. Агінскі 1815 г.	Марыя дэ Нэры
Мастак Дзюбуф Клод Мары	з дачкой Ідай
Цяпер 50-гадовы князь Міхал у атачэнні жонкі і дзяцей, напэўна, атрымоўвае задавальненне ад гаспадарчых спраў у сядзібе і ў парку. Ён стварае сваю «прыватную дзяржаву» — сям’ю і сядзібу і, як пісьменнік, у цішыні кабінета ці ў альтанцы парку, вяртаецца ў мінулае, працуе над мемуарамі. Ён ганарыцца сваёй аранжарэяй («мая аранжарэя цудоўная і магла 6 скласці гонар Пецярбургу») і, знаходзячыся за мяжой, у лісце да эканома просіць пракансультавацца ў навукоўца-садавода з Вільні Юзафа Струмілы аб развядзенні туберозаў і гваздзюкоў, каб бачыць потым іх у сваім парку. Другім кансультантам быў адзін з выдатных батанікаў таго часу прафесар Віленскага універсітэту Станіслаў Юндзіл (ён заснаваў віленскі батанічны сад). Частка раслін для залескага парку была прывезена са шчорсаўскага парку сядзібы Храбтовіча.
У 1817 г. за свой кошт выдае ў Вільні два зборнікі (у першым — рамансы, у другім — паланэзы). Сярод паланэзаў і знакаміты ў наш час «ля-мінор» («Развітанне з Радзімай»).
Па году выдання гэтага паланэза, верагодна, можна меркаваць, што ён створаны. кгінскім у час яго жыцця ў Залессі. Але гэта быў не адзіны папулярны паланэз кгснскага — у розныя часы была «мода» на розныя з іх. Чытаючы мемуары кампазітара, можна скласці ўмоўную «храналогію папулярнасці» яго трох паланэзаў:
•	пачатак 1792 г. —у Расеі — «фа-мінор»;
•	1794 г. — у Еўропе — «фа-мажор»;
•	пачынаючы з 1817 г. — баўсім свеце — «ля-мінор» (пра другую назву апошняга паланэза распавядзём далей).
Грошы ад продажу зборнікаў ён перадае Дабрачыннаму таварыству (быў яго прэзідэнтам 1-га аддзелу), якое апекавалася справамі беднаты. За свае грошы Агінскі будуе і дом беднаты ў Вільні. Як ганаровы сябра навуковага савета Віленскага універсітэту ён падараваў гэтаму храму навукі мікраскоп, а збудаванай на яго сродкі павятовай школе ў Маладэчне перадаў частку сваёй бібліятэкі.
Выхаванец гэтай школы Ян Машчынскі дапамагаў князю ў Залессі, у перапісцы. ўласных карэспандэнцый (затым
Аеанард Ходзька, сакратар М. Кл. Агінскага
ён займаў дзяржаўную пасаду dapadifM ібыў вядомым лекарам).
15 кастрычніка 1817 г., у швейцарскім мястэчку Салюр памёр кіраўшк паўстання 1794 г. Тадэвуш Касцюшка.
1819 г. — Агінскі ўзяў да сябе на службу сакратаром 19гадовага Леанарда Ходзьку. 3 ім сенатар едзе ў Кіеў, а потым у С.-Пецярбург. Юнак дапамагаў князю ў Залессі весці карэспандэнцыю і ў працы над «Мемуарамі».
Л. Ходзька (1800—1871) нарадзіўся 6 лістападаў фальварку Аборак Ашмянскага павету (зараз в. Палачаны ў Маладзечанскім р-не) ў сям’і Аюдзвіка Ходзькі (дэпутата Г'арадзенскага сейму, удзельніка паўстання 1794 г.) і Валерыі з А?дэркаў. Вучыўся ў калегіуме ў Варунах, потым у Маладэчне, дзе пазнаёміўся з Тамашам Занам. Затым вывучаў гісторыю ў Іахіма Аевеля ў Віленскім універсітэце.
У Залессі князь Міхал пачаў і працу над «Лістамі пра музыку», якія засталіся пасля яго смерці ў рукапісах на французскай мове і былі выдадзены (у перакладзе на польскую) ў 1879 г. У «Лістах...» аўтар распавядае ўмоўнаму «фларэнційскаму сябру» аб музыцы, музыках і музычных інструментах Еўропы на мяжы XVIII — XIX ст.
Як піша беларуская даследчыца С. Немагай, «Аісты...», дзе аўтар іх выступае як гісторык і крытык музыкі, з’яўляюцца «аўтапартрэтам Агінскага-музыкі».
Ацэньваючы сябе як аматара музыкі, якому «здаралася скласці нейкія дробязі», Агінскі піша пра свае музычныя здольнасці: «Усё, што я маю, гэта добры слых, глыбокае пачуццё гармоніг і густ, які я ў сабе быхаваў, слухаючы і часта займаючыся добрай лсузыкай». Пра тое, як ён складае музыку, піша; «рэдка мне быпадала ўносіць змены ў маю першую імправізацыю», — маўляў ён не «вучоны музыка», a аматар, «які адзіную толькі мае заслугу — непасрэдна перажывае музычныя ўражанні і мяркуе аб музыцы паводле пачуццяў сбайго сэрца...». У «Лістах...» ён піша пра музычныя інструменты — фартэпіяна, арфу, віяланчэль, аб рогавай музыцы і аб скрыпцы. Узгадвае сваіх настаўнікаўскрыпачоў: у Польшчы — скрыпача-самавука Ярновіка, затым Віёці (1797 г.), а ў Фларэнцыі (1808 г.) •— Кампанэлі.
Агінскі быў ў той час блізарукі, і гэта «рабіла немагчымым чытанне ноіп без ўсаджэння носу ў пюпітр, што ўскладняла рухі смыка», а Кампанэлі пераканаў яго іграць ... у акулярах.
Нікола Паганіні, музыка і кампазітар
У Парыжы (1810 г.) яго настаўнікам быў Байе, а ў С.-Пецярбурзе (1811 г.) — Ляфон.
Пяць настаўнікаў еўрапейскага ўзроўню — не так мала для «музыкі-аматара»...
Ацэньваючы Н. Паганіні (1782—1840) — скрыпачавіртуоза таго часу (Агінскі слухаў яго ігру ў 1827—1828 іт. у Фларэнцыі, Люцы і Ліворне), аўтар «Лістоў...» піша: «не магу сцвярджаць, што Паганіні не з’яўляецца вялікгм
аргпыстам,... дастаткова кінуць вокам на ягоныя кампазіцыі... Квартэты ці капрысы гэткія ж мастацкія, як і складаныя».
Але манера выканання Паганіні старамоднага аўтара не задавальняе: «я б не вяртаўся болей слухаць яго,... ва ўсім, што грае, ён паказвае больш шарлатанства, чымсьці таленту».
Агінскі ггіша і пра Дж. Расіні (1792—1868), пра сустрэчу з Ф. Гайднам) (1732—1809) у Вене, у гасцёўні графа Эстэргазі, і пра тое, што бачыў В. А. Моцарта (1756—1791): «толькі раз, і то выпадкова, я спаткаў Моцарта за якія-небудзь тры гады да яго смерці. Звыш гадзіны я быў у тым самылі, што і ён, таварыстве... Я не мог паверыць, што знаходзіўся паблізу чалавека такога знакамітага, з якім я здаўна прагнуў пазнаёміцца. Ён пакінуў салон,.., а я застаўся пазбаўлены прыемнасці хоць бы хвіліныразмовы».
Апавядаючы пра фартэпіяна, Агінскі ўпамінае сваіх настаўнікаў ігры на гэтым інструменце — Клеменці і Адама, піша аб выканаўцах Фільдэ і Штэйбельцэ (слухаў іх у С.-Пецярбурзе), аб захапленні імправізацыямі піяністааматара прынца Людзвіга Фердынанда і аб польскай піяністцы і кампазітарцы (з якой сябраваў) Марыі Шыманоўскай.
Канчаткова «Лісты пра музыку» будуць напісаны ўжо ў Фларэнцыі ў 1828 г.
Марыя Шыманоуская. Мініятура Н. Жака XIX cm.
На адным з рукапісаў (захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы Кракава)Агінаа зрабіў надпіс 25 верасня 1828 г., які прызначаўся дачцэ Амеліі. Такім чынам ён «адзначыў» свае 63 гады...
Але вернемся ў Залессе, дзе Агінскі пачынаў пісаць «Аісты пра музыку», — у 1819 год.
Прыкладна да гэтага часу (1820 г.) адносіцца апісанне (інвентар) бібліятэкі ці кабінета Агінскага, якое мы працытуем, каб уявіць, дзе ён працаваў над сваімі музычнымі і літаратурнымі творамі: «паркет з ясеня, столь пабеленая, ... вокнаў пяць, ... шторы паркалёвыя, белыя, печка з кафляю белаю і дзверцамі чыгуннымі. У бібліятэцы мэбля: клавікорды [тагачаснае піяніна — аўт.] з чырвонага дрэва, ... більярд з вольхі на 6-ці нагах, сукном зялёным абцягнуты. Крэслаў з чырвонага дрэва — шэсць. Шафы з чырвонага дрэва, шафа вялікая з бярозы, чатыры шафы з ясеня».
Кабінет Агінскага, рэканструкцыя арх. Л. Івановай
У 1821 г. складзена камічная опера «Жняцы, ці Аажынкі ў Залессі». Музыка В. Казлоўскага, лібрэта Юзафа Аубенскага, пляменніка М. Кл. Агінскага (сына Фелікса Аубенскага).
Тэкст і ноты оперы пакуль, на жаль, не знойдзены. Звесткі пра яе ў наш час былі адшуканы амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Англіі Уладзімірам Шчасным, ураджэнцам Смаргоншчыны. Упамін пра оперу надрукаваныў 1835 г. у Парыжы, у часопісе «La Poloqnie historiqie, Utteraire, monumentale et pittoresque» (выдавец A. Ходзька).
У ліпені 1822 г. Залессе наведаў студэнт Віленскага універсітэту, 19-гадовы Аляксандр Ходзька, сваяк Леанарда Ходзькі (Аляксандр быў сябрам А. Міцкевіча і ўваходзіў у тайнае Таварыства філаматаў і філарэтаў, ведаў А. Адынца, I. Дамейку). Гуляючы па сядзібе і парку, Аляксандр быў так уражаны іх прыгажосцю, што за некалькі гадзін... склаў паэму «Залессе».
Аляксандр Ходзька ў сталым узросце
красамоўна распавядае
Потым, у 1837 г., гэтая паэма будзе надрукавана папольску А. Ходзькам у Парыжы ў часопісе «La Poloqne historiqne...» (у 1-м томе). У наш час часопіс «Спадчына» (№3, 1997) змясціў яе падрадковы пераклад на беларускую мову зроблены В. Калніным. Тэкст паэмы адшуканы Т. Кляшчонак (г. Смаргонь).
Ужо ў гэтыя часы госці князя Агінскага далі яго Залескай сядзібе другую назву — «Паўночныя Афіны», і студэнт Аляксандр у сваёй паэме
пра тое, што ўбачыў. 3 аповяду (які для даследчыкаў з’яуляецца своеасаблівым «паэтычным інвентаром») мы даведваемся пра Лебядзіную выспу на ставе, пра кітайскую альтанку, альтанку Амеліі, клумбу Эмы, пра вадаспад, грот, масткі цераз р. Бабрынку і, галоўнае — пра Бэльведэр.
Дзякуючы паэме ў 1999 г. было зроблена невялікае адкрыццё: склаўшы паводле яе «маршрут паэта», залескія даследчыкі знайшлі ў ёй назву невялікага ўзвышша-горкі ў парку — у часы Агінскага яна звалася Бэльведэр (ад італьянскага BELVEDERE — прыгожы краявід). Магчыма, на Бэльведэры стаяла белая драўляная альтанка. У 1874 г. Генрых Шліман (1822—1890) па паэме Тамера «Іліяда» знайшоў знакамітую Трою. А цяпер невядомы Бэльведэр быў знойдзены па паэме А. Ходзькі ў былых «Паўночных Афінах» Агінскага.