Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2008
20.98 МБ
У 1829 г. князя Агінскага наведалі А. Міцкевіч і А. Адынец (Адынец быў сябрам А. Ходзькі і прыязджаў з ім у Залессе). Князь чытаў паэзію Міцкевіча (Л. Ходзька прысылаў яе з Парыжу) і вельмі яе цаніў. Маладым Міцкевічу і Адынцу запомнілася гэта сустрэча, і яны яшчэ некалькі разоў сустракаліся з Агінскім. У сваіх успамінах А. Адынец піша, што сустрэчы звычайна канчаліся партыяй у шахматы (князь добра іграў не толькі на фартэпіяна) паміж Агінскім і Міцкевічам. У сваёй паэме «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіч ўпамінае пра М. Кл. Агінскага.
А. Міцкевіч 1827 г., фрагмент з карціны В. Ваньковіча
А. Адынец
Адсіпупленне —
пра лёс паланэзу «ля-мінор»
У 1830 г. адбылося паўстанне ў Варшаве супраць Расейскай імперыі іўзнікла яго пагрозаў верасні 1831 г.
Даследчыкі сцвярджаюць, што другая назва паланэзу «лямінор» Агінскага («Развітанне з Радзімай») была дадзена не яе аўтарам, а з’явілася ў асяроддзі былых паўстанцаў, якіх выслаліў Сібір, менавіта пасля паразы паўстання 1830 г.
Няспраўджаныя мары аб свабодзе, настальгія і сум па канчаткова зніклай Рэчы Паспалітай ператварылі невялікі камерны музычны твор у рамантычны сімвал — успамін аб страчанай Радзіме.
Аўтар паланэзу, былы паўстанец 1794 г., жывучы ў Італіі, напэўна, не ведаў, што яго твор, напісаны ў далёкім Залессі, набыў новае найменне і новую будучыню. Дзіўным чынам гэтая новая назва расшыфравала, раскрыла і ўзбагаціла новым сэнсам шматтэмнасць эмацыянальных настрояў паланэзу. Гэты ўдалы саюз слова і музыкі, верагодна, і абумовіў папулярнасць паланэзу, якая дайшла і да нашых дзён. (Існуе некалькі аматарскіх, народных тэкстаў наяго мелодыю. У 1990 г. нават разглядалася прапанова зрабіць паланэз гімнам рэспублікі, а ў 2000 г. на CD-альбоме «Я нарадзіўся тут» з ’явілася і песня «Развітанне з Радзімай» на словы Сяржука Сокалава-Зоюша, якія ён, дарэчы, склаў у эміграцыі.)
У 1833 г. у Парыжы выходзіць другое выданне «Мемуараў» Агінскага (дзякуючы Леанарду Ходзысу). У гэты год радасная падзея для Агінскага-бацькі — да яго прыехала Эма з мужам.
Пасля 10-ці гадоў расстання гэта была іх першая сустрэча, якая хутчэй нагадвала новае знаёмства, бо ўсё было ўпершыню...
4 студзеня Эма ў сваім дзённіку запісвае: «Сёння я шпацыравала з бацькам першыраз». Пад іншай датай «Першы раз папа частаваўсяў нас абедам».
Іх сустрэчы былі частымі, па Фларэнцыі кружылі іх кароткія лісты (17 студзеня — пра танныя білеты ў ложу тэатра, пра візіты і г. д.).
У сакавіку Эма з мужам адпраўляецца ў працяглае падарожжа па Італіі. Бацька і
Дачка ІЗНОу абменьваюцца М. Кл. Агінскі, партрэт часу лістамі. 3 ЯГО лістоў МЫ жыцьцяўіталй даведваемся, што Эма з мужам былі ў В’ярэджо, дзе пазнаёміліся з пані Гуадані. Зрок Агінскага пагаршаецца, некаторыя лісты ён вымушаны дыктаваць: «16 ліпеня, Фларэнцыя... Холадна не толькі ў вёсцы [г. зн. ў Ф’езоле — аўт.], але і ў горадзе. Вільготны і дажджлівы час з халодным ветрам не дазваляе мне выйсці з маіх пакутаў, да якіх я прыгавораны з даўніх часоў».
Далей ён піша, што ў нядзелю больш за гадзіну правёў у тэатры «de L’ARENA» і яшчэ глядзеў ў тэатры д’Альф’еры першы акт оперы «Ганна Балейн» і балет пасля яе. Балет яму не спадабаўся, але музыкай і выкананнем оперы ён задаволены.
«... Тэта праўда, што калі ходзіш у тэатр раз за шэсць месяцаў, маеш меншую патрабавальнасць. Я працягваю той самы стыль жыцця ў вёсцы, робячы экскурсы ў горад тры разы на тыдзень..., калі прыходзіць пошта і калі прыносяць газеты, бо гэта яшчэ з’яўляецца маім адзіным задавальненнем. Я вельмі сумую з той пары, якты ад’ехала. Час так цягнецца...»
У верасні Эма з мужам вяртаецца ў Фларэнцыю і 13 верасня ў Бжастоўскіх нараджаецца дачка Гелена.
У кастрычніку князь Агінскі захварэў.
13 кастрычніка Эма прывезла паказаць сваю дачку. Князь гаварыць ўжо не мог і толькі перахрысціў немаўлятка-ўнучку.
15 кастрычніка у доме Марыёні, на плошчы Санта Марыя Навэла (вул. Ленайолі 1014) у Фларэнцыі ва ўзросце 68 гадоў памёр дыпламат, паўстанец 1794 г., кампазітар, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, сенатар Расейскай імперыі і ўладар залескіх «Паўночных Афінаў» князь Міхал Клеафас Агінскі.
Эма з мужам Іпалітам пахавала свайго бацьку на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла. Затым Агінскі быў перапахаваны ў пантэон Санта Крочэ (BASILICA DI SANTA CROCE) — гэта зрабіла яго жонка Марыя Агінская, якая ўстанавіла ў пантэоне ў правай капліцы (Capella castelliani del santissimo) надмагільны помнік свайму мужу з карарскага мармуру.
I» pre-.вм*	v-p-i ■
ь.-}. up?
Акт аб смерці
М. Кл. Агінскага*
* Ксеракопію пасведчання прывёз з Італіі і перадаў у Залессе сп. П. Краўчанка. 110
ЗДІ»
Базіліка Санта Крочэ. Фларэнцыя
Пантэон Санта Крочэ — галоўны храм ордэна францысканцаў. Але для Італіі гэта яшчэ і сімвал яе гісторыі, месца пахавання каля 300 яе знакамітых прадстаўнікоў — Талілео Талілея, Макіявелі, Аеанарда Зруні, Мікеланджэла, Керубіні і інш. Зусім побач з М. Кл. Агінскім пахаваны яго пагодак — «геній оперы і слава Італіі», кампазітар А^алкіна Расіні (1792—1862).
Жаночая постаць надмагілля — алегорыя смутку. Але, прыгледзеўшыся да жаночага твару, можна, здаецца лёгка пазнаць саму заказчыцу — Марыю Агінскую дэ Нэры (успомніўшы яе партрэт мастака А. Малінары). Гэта, напэўна, другі з пакуль што вядомых, але скульптурны партрэт жонкі М. Кл. Агінскага.
Надмагілле М. Кл. Агінскага ў пантэоне Санта Крочэ
На гэтым апошнім прыпынку зямнога шляху князя Аггнскага можна было б і паставіць кропку... Але гісторыя роду Агінскіх — гэта і гісторыя «Паўночных Афінаў» пасля 1833 г. і гісторыяроду Агінскіх да нашага часу. Пра ўс'ё гэта будзе скарочанараспавядацца далей.
ЗАЛЕССЕ ПАСЛЯ М. КЛ. АГІНСКАГА
Слава «Паўночных Афінаў» пасля смерці гаспадара паціху пачала згасаць. Залессе перайшло ў спадчыну сыну Ірэнеушу Агінскаму (1808-1863), які жыў тут са сваёй маці. Сюды прыязджалі Амелія, Эма і Іда з сем’ямі.
У 1838 г., 15 жніўня, прыехала ў Залессе Іда Кубліцкая з чатырохгадовым сынам Каролекам на імяніны княгіні Агінскай. У гэты дзень тут гасцявалі гаспадары суседніх маёнткаў, святочны абед падавалі ў аранжарэі, а ўвечары была ілюмінацыя (феерверк) у парку і «Дажынкі» у Ратондзе ў «Лесе Міхала». (У Ратондзе яшчэ ставілася камічная опера В. Казлоўскага і Ю. Лубеньскага.)
Здароўе ўдавы Агінскай патрабавала лячэння. Яна хварэла на артрыт і ездзіла на курорт у Друскенікі.
У 1843 г. Марыя дэ Нэры Агінская з-за пагаршэння здароўя ад’язджае ў Італію і там памірае ў 1851 г. Пахавана ў г. Піза.
Ірэнеуш Агінскі пераносіць сваю рэзідэнцыю ў Рэтаў (зараз Літва), дзе будуе новае мястэчка, касцёл і палац. У 1835 г. адмяніў у сваіх уладаннях паншчыну, замяніўшы яе чыншам. Стаў фунда-
Ірэнеуш Агінскі, малюнак Антонія Высоцкага
Амелія Залуская (1803—1858) здачкой Ідай
Ida Агінская (1813— ? )
Сядзіба I. Агінскага ў г. Рэтаў. Малюнак Напалеона Орды
тарам двухкласнай агранамічнай школы (1859) з узорнай гаспадаркай і навучаннем на літоўскай мове. Падтрымліваў пачатковую школу, школу музыкі і спеву. Заснаваў вясковую ашчадную касу, арганізаваў выставы гаспадарчых дасягненняў. У Вільні аднавіў капліцу Божага Цела ў касцёле Св. Яна, якую фундаваў яго прадзед Тадэвуш. Памёр і пахаваны ў Рэтаве.
Быў жанаты двойчы: з Юзэфінай Каліноўскай (1816— 1844), а затым з 1845 г. — з яе сястрой Вольгай (памерла ў 1899) — дочкамі генерала Войска Польскага Юзафа Каліноўскага. Меў ад другога шлюбу двух сыноў. Старэйшы Багдан Міхал жанаты з Габрыэлай Патуліцкай. Малодшы сын Міхал Мікалай быў жанаты з Марыяй Скаржэўскай (1857—1945), жыў у Плунге.
Багдан А.гінскі	Міхал Мікалай Агінскі
(1848—1909 гг.)	(1850-1902 й.)
Пасля смерці Ірэнеуша маёнтак у Рэтаве перайшоў у спадчыну Багдану Агінскаму, а маёнтак Плунге (недалёка ад Рэтава) атрымоўвае Міхал Мікалай. Яму ж пераходзіць у спадчыну і Залессе (яно належала Агінскім да 1926 г.), якое пачало здавацца ў арэнду.
Міхал Агінскі быў мецэнатам юнака М. Чурл'ёніса — даваў яму стыпендыю ў 13 рублёў на навучанне ў школе музыкі ў йаршаве. М. Чурлёніс потым стане сусветна знакамітым літоўскім кампазітарам і мастаком.
Багдан і Міхаіл Агінскія нашчадкаў не мелі. Далей род Агінскага вядзецца па дзвюх жаночых лініях, ад дачок Міхала Клеафаса — Амеліі Залускай (1803—1858) і Эмы, у другім шлюбе Высоцкай (1809—1871).
Анджэй Залускі (нарадзіўся ў 1929 г.) скончыў у Англіі школу музыкі і Лонданскі універсітэт. Працаваў выкладчыкам музыкі. Напісаў і выдаў у Англіі ў 1997 г. кнігу «Час і музыка М. Кл. Агінскага» (у перакладзе В. Плютава яна выйшла ў Беларусі ў 1999 г.). Дзякуючы кнізе з’явілася шмат новых звестак пра Агінскага. Спадар Анджэй мае сына, трох дачок і трох унучак, жыве ў Англіі.
Анджэй Залускі
Іва Залускі (нарадзіўся ў 1939 г. у Кракаве), брат Анджэя. Жыве ў Англіі. Скончыў Акадэмію музыкі, музыка і кампазітар. Як піяніст канцэртуе ў Еўропе, выдаў у Англіі два кампакт-дыскі «Музыка дынастыі Атінскіх» (у 1995 і 1998 іт.). У першым найграў 18 паланэзаў свайю прапрадзеда Спадар Іва і яго жонка Памэла маюць дзвюх дачок.
Іва Залускі
Геранім Высоцкі нарадзіўся ў м. Ясеніца (каля польска-славацкай мяжы). Скончыў Вышэйшую эканамічную школу, жыве ў Кракаве. Зараз на пенсіі. Ад шлюбу з Вандай Дэскур мае дзвюх дачок (адна — выкладчыца французскай мовы Кракаўскага ліцэя, другая — архітэктар у Варшаве). Аднаго з двух унукаў сп. Гераніма завуць Міхал. Геранім Высоцкі вывучае гісторыю свайго роду і на аснове вялізнага сямейнага архіву выдаў кнігу «Старыя лісты распавядаюць» (з яе намі ўзяты партрэты сям’і М. Кл. Агінскага).
На жаль, звестак пра нашчадкаў дзяцей ад першага шлюбу М. Кл. Агінскага з Ізабэлай з Лясоцкіх мы не маем.
Далей вернемся да падзей гісторыі сядзібы ў Залессі.
Да першай сусветнай вайны і ў 20-х гадах XX ст. уладалыгікам Залесся зрабіўся Генрых Высоцкі (1884— 1969), прапраўнук дачкі Агінскага Эмы. Ён быў апошнім з роду Агінскіх уладальнікам гэтай сядзібы.
Тенрых Высоцкі фота 1903 г. (апошніўладльнік Залесся з роду Агінскіх — па лініі Эмы Высоцкай)
У 30-я гады XX ст. маёнтак і сядзіба Агінскіх пераходзяць польскаму зямельнаму банку. У канцы 30-х гадоў землі, стаў і млын набылі браты Кабчынскія (прыехалі з Расеі), а маёнтак з паркам — Марыя Жаброўская (жыла ў Варшаве). Апошняя зрабіла там капітальны рамонт і ператварыла маёнтак у прыватны летні пансіянат, куды прыязджалі на адпачынак з Вільні і Варшавы. У палацы была зала, якая звалася «кампазітарская». Яшчэ ў 1934 г. у парку стаяла альтанка Амеліі.