Міхась Станюта
Выдавец: Беларусь
Памер: 98с.
Мінск 2022
МІХАСЬ СТАНЮТА
Мнханл Станюта Mikhas Staniuta
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художннкм нз Беларусм Famous artists from Belarus
МІХАСЬ СТАНЮТА
Мнханл Станюта Mikhas Staniuta
Мінск «Беларусь» 2022
УДК 75.071.1.03(476)(092)+929Станюта
ББК 85.14(4Бел)
М69
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік Н. М. Усава
Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Бепарусь
На вокладцы: М. Станюта. Партрэт дачкі. 1923. Кардон, тэмпера. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Аўтар выражае ўдзячнасць сям’і М. П. Станюты за актыўнае садзейнічанне ў напісанні артыкула, сыну мастака У Станюту, галерэі «Прадмесце» (г. Мінск), захавальнікам фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыкакультурнага музеязапаведніка — I. Песінай, Беларускага саюза мастакоў — К. Пінчук і мастаку I. Бархаткову — за прадстаўленую інфармацыю і рэпрадукцыі твораў мастака.
ISBN 9789850115416 © Усава Н. М., тэкст, складанне, 2022
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2022
Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца невялікі збор твораў беларускага мастака Міхася Пятровіча Станюты (1881 —1974) — усяго 6 карцін і 21 графічны малюнак, якія паступілі сюды ў перыяд з 1940х да 2000х гадоў. У іншых жа дзяржаўных калекцыях знаходзіцца пераважна яго партрэтная графіка 1950—1970х гадоў, створаная Станютам на схіле жыцця. Такая невялікая колькасць ацалелых твораў, здавалася б, не давала нагоды для выдання альбома мастака, калі б выпадкова не высветлілася, што большая частка яго твораў захоўваецца ў прыватным зборы сына Станюты. Гэта адразу ж зняло з Міхаіла Пятровіча вызначэнне як «мастака без спадчыны», якім ён стаў з прычыны войнаў. Захаваныя творы розных гадоў даюць ужо нагоду гаварыць пра яго як пра арыгінальнага жывапісца і графіка1.
Характарыстыкі творчасці Станюты ў невялікіх артыкулах з’яўляліся яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны. Напрыклад, мастацтвазнаўца Мікалай Шчакаціхін вызначыў яго як імпрэсіяніста са своеасаблівым разуменнем стылю. Даследчыца М. Арлова ў 1960я гады назвала Міхася Пятровіча мастаком, які пачаў свой творчы шлях «заблытана і складана з захаплення фармалізмам»2. Яго ўнукжурналіст Аляксандр лічыў Станюту «чалавекам мінулага, XIX, стагоддзя»,
1 Сёння вядома больш чым 20 жывапісных і каля 200 графічных твораў у чатырох беларускіх музеях і шматлікіх прыватных зборах.
‘Орлова М. Нскусство Советской Белоруссяя. Очеркн. Жнвопмсь, скульптура, графнка. М., 1960. С. 81.
3
крытык Барыс Крэпак — «аксакалам беларускага жывапісу»3. Кім жа быў Станюта для сучаснікаў і кім стаў для нашчадкаў на самай справе? Адказ на першае пытанне ў нейкай меры даюць каталогі выстаў 1920—1930х гадоў, на другое — дакументы і матэрыялы, якія захаваліся ў прыватных зборах і музейных калекцыях на тэрыторыі Беларусі — у Чэрвені, Полацку і Мінску.
Станюта ў 1951 годзе сам падрабязна выклаў сваю аўтабіяграфію4, дзе пералічыў усе свае творы, якія здаваліся яму вартымі згадкі. Ён нарадзіўся ў 1881 годзе ў правінцыйным Ігумене ў сям’і дробнага чыноўніка5. У раннім дзяцінстве пераехаў у Гомель, дзе пражыў гадоў да дзесяці, потым сям’я перабралася ў Мінск, каб даць сыну адукацыю ў рэальным вучылішчы, для паступлення ў якое яго рыхтаваў рэпетытар — эсэр I. Пуліхаў. Пасля яго заканчэння Станюта — пісар у галоўнага натарыуса Казённай палаты, які добра плаціў яму за прыгожы каліграфічны почырк. На гэтыя грошы малады чалавек, які даўно зацікавіўся жывапісам, набываў пэндзлі і акварэльныя фарбы.
Станюта карыстаўся любой магчымасцю «ўзяць школу». Па запрашэнні гімназічнага настаўніка малявання Казьмы Ермакова будучы мастак хадзіў да яго дадому браць прыватныя ўрокі. Ермакоў заўсёды з гонарам расказваў пра свайго самага знакамітага вучня — Ф. Рушчыца (1870—1936), «дарагога Фердынанда Эдвардавіча», як настаўнік яго цяпер паважліва называў. Наведваў Станюта і «малявальныя аўторкі» ў мастачкіаматаркі Пальміры Мрачкоўскай (1875—1942) на вул. Бе
3Крэпак Б. Вяртанне імёнаў : нарысы пра мастакоў : у 2 кн. / Барыс Крэпак. Мінск, 2013—2014. Кн. 2. 2014. С. 93—114.
4Автобчографня М. П. Станюты. 1951. Лнчная карточка Союза художнлков БССР // БГАМЛМ. Ф. 82. Оп. 2. Д. 97. Л. 914.
5Бацька мастака Пётр Фадзеевіч Станюта, праваслаўны, быў гласным мяшчанскай управы ў Ігумене (сёння г. Чэрвень); маці, Стэфанія Аляксандраўна, каталічка, народжаная ЮшкевічДулевіч, у 1880я гады працавала ў гомельскім тэатры. 3 часам іх шлюб быў скасаваны. Пажар у Ігумене ў 1899 годзе зрабіў немагчымым устанавіць месца нараджэння мастака.
4
лацаркоўнай, пасля якіх заўсёды былі «стол і закуска», абмеркаванне культурных навін і чытанне рэфератаў. Нездарма Г. Віер назваў яе дом «прытулкам для творчых людзей», «для многіх мастакоў адпачынкам». Калі Янкель Кругер (1864—1940), які вучыўся ў Парыжы і Пецярбургу, адчыніў прыватныя рысавальныя курсы малюнку і жывапісу ў 1904 годзе, Станюта «не замарудзіў» туды запісацца. У 1910я гады ён ужо займаў пасаду рахункавода ў камерцыйным аддзеле ЛібаваРоменскай чыгункі — тую ж пасаду, што і бацька Ф. Рушчыца да яго, вось толькі маёнтка і зямель не меў. Станюты пераязджалі часам з месца на месца, заўсёды здымалі кватэру ў некалькі пакояў, трымаючы кватарантаў, каб яе аплочваць.
У доме Міхася Станюты заўсёды пахла фарбамі, лакам, свежаструганымі дошкамі для падрамнікаў. «Бацька ва ўсім быў мастаком», — гаварыла дачка — актрыса Стэфанія Міхайлаўна. Адчувалася гэта і ў выбары першай жонкі, Хрысціны Хілько, у доўгія, да пят, раскошныя русыя валасы якой ён закахаўся, убачыўшы ў ёй, простай сялянцы зпад Докшыц, жанчыну ў духу прэрафаэлітаў. У 1905 годзе нарадзілася дачка Стэфанія, названая у гонар маці мастака, — мадэль трох яго карцін. У 1915 годзе Станюта ўпершыню выставіў чатыры пейзажы і «Галоўку дзяўчыны» ў Камерным тэатры на Саборнай плошчы на выставе мастакоўаматараў Мінска, арганізаванай паводле ініцыятывы мастакадэкаратара Рыгора Зазуліна (1893—1973) з маскоўскага тэатра, які гастраляваў у Мінску.
3 1915 па 1918 год, у гады Першай сусветнай вайны, пакуль камерцыйная кантора ЛібаваРоменскай чыгункі была ў эвакуацыі, мастак спачатку быў у Маскве, потым вярнуўся ў Мінск і стаў працаваць у чыгуначнай літаграфіі. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў 1918 годзе ў ліку іншых маладых мастакоў Станюта быў адпраўлены ў Маскву. «Тут я паступіў у Маскоўскія вольныя мастацкія майстэрні, працаваў і пад кіраўніцтвам Мікалая Аляксеевіча Касаткіна, пасля чаго паступіў, паводле яго рэкамендацыі, у студыю да Абрама Яфімавіча Архіпа
5
ва», — піша ён у аўтабіяграфіі6. Верагодна, Касаткін, якога тады называлі «Горкім савецкага жывапісу», убачыў у маладым Станюце здольнасці каларыста і палічыў, што даць яму ў гэтым плане больш можа менавіта Архіпаў, аўтар «вогненных сялянскіх баб».
Станюта мала што ўзяў і ад рэаліста Касаткіна, і ад каларыста Архіпава. У 1929 годзе ў «Правадніку па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства», складзеным М. Шчакаціхіным, у біяграфіі Станюты, запісанай, верагодна, з яго ж слоў, як настаўнік паказаны A. А. Асмёркін («Васьмёркін», як піша М. Шчакаціхін). Пачынаў ён як сезаніст, што натуральна для вучня «ціхага» бубнавалетаўца Асмёркіна. У 1951 годзе, ствараючы сваю біяграфію, Станюта ўжо не мог згадваць імя апальнага настаўніка.
Ад гэтага нядоўгага маскоўскага перыяду захаваўся толькі адзіны, напісаны на кардонцы, «Нацюрморт з яблыкамі» (1920) — старанна выкананая вучэбная праца ў духу «колерапластыкі» Сезана. Навучанне ў Маскве доўжылася каля двух гадоў, пасля чаго, як піша творца, ён «быў накіраваны на мастацкія працы ў Менск».
У Мінску Станюта заняў пасаду начальніка пададдзела выяўленчага мастацтва мастацкага аддзела Галоўпалітасветы7. Нечакана для сябе ён стаў мастацкім лідарам цэлага горада. Першай яго справай была арганізацыя выставы8 ў Доме друкароў на вул. Губернатарскай, 13. Станюта ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва працэсам: прызначыў студэнта Вышэйшых мастацкатэхнічных майстэрняў (ВМАТЭМАЙС. — Н. У) Міхася Філіповіча інструктарам аддзела выяўленчага мастацтва (выкон
6Автобнографяя М. П. Станюты. 1951. Лнчная карточка Союза художннков БССР. БГАМЛМ. Ф. 82. Оп. 2. Д. 97. Л. 9—14.
7 “Выязджаючы з Мінска, мастак Елісееў усе справы пададдзела перадаў мне, кажучы: «Міхаіл Пятровіч, усе магчымасці паспяхова працаваць — наладжвайце выстаўку...»” — успамінаў ён.
8Каталог 1й художественной выставкм подотдела 1430 художественного отдела Главполнтпросвета С.С.Р.Б. Сентябрь 1921 года. Мннск, 1921.
6
ваў абавязкі касіра) і прыцягнуў да працы тэлеграфіста Уладзіміра Кудрэвіча (1884—1957), які зрабіў стэнды, аматара Івана Валадзько (1895—1984) — і справа пайшла.
Адбыўся своеасаблівы агляд усіх мастацкіх сіл Мінска: у выставе прынялі ўдзел 32 мастакі, палова з якіх былі аматарамі. Станюта паказаў сем твораў, пяць з якіх былі напісаны алеем («Дэкаратыўны матыў», «Эцюд», «Эскіз да аўтапартрэта», «Сумны куток», «Уцякач»), адзін — тэмперай («Сум») і адзін — вугалем. «Сумны куток» («Могілкі»), пейзаж, на якім мастак адлюстраваў ацалелыя надмагільныя помнікі на закінутых яўрэйскіх могілках. Каларыт палатна змрочны, рамантычнаэлегічны, «бёклінскі»9, аб’ёмы згладжаныя і нявызначаныя. Менавіта ад гэтай выставы, адчыненай у верасні 1921 года, якая падвяла рысу пад мастацтвам дарэвалюцыйнага перыяду губернскага Мінска, вядзецца адлік мастацкага жыцця савецкага Мінска.
Перад гэтым, у красавіку 1921 года, пры аддзеле выяўленчага мастацтва Наркамасветы было вырашана адкрыць мастацкую студыю, дзе будуць выкладацца ўрокі жывапісу, малюнка, перспектывы і гісторыі мастацтва. Ужо былі прызначаны выкладчыкі — К. Елісееў, Д. Полазаў, К. Ціханаў, якія, аднак, неўзабаве пакінулі Мінск. Станюта дамогся ў 1925 годзе, каб у Мінску былі адкрыты мастацкія майстэрні «Выяўленчае мастацтва». Яны прымалі заказы на выкананне ўсіх відаў мастацкіх работ, аж да вырабу цацак і ткацтва.