• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міхась Станюта

    Міхась Станюта


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 98с.
    Мінск 2022
    38.17 МБ
    12
    кілімка. Гэта бадай што адзіны ацалелы ў Беларусі партрэт у жанры «ню» 1930х гадоў.
    На мяжы паміж перыядамі творчай актыўнасці і своеасаблівай «унутранай эміграцыі» быў створаны «Аўтапартрэт» (1935). Тут мастак паўстае маладжавым франтам — у паліто і пры гальштуку, у капелюшы, апранутым фарсіста набакір, з падстрыжанымі вусікамі і бародкайэспаньёлкай, але погляд — напружаны, разгублены. Капялюш у той час лічыўся атрыбутам інтэлігентнага і нават паспяховага чалавека.
    Тады ж выкананы і «Партрэт курсісткі Нюры», сяброўкі жонкі. Гэта іншы, не менш прывабны тып дзяўчыны 1930х гадоў, якая навучаецца на курсах машыністкі, стэнаграфісткі або рахункавода. Яна напісана анфас у модным берэце і паліто. Пэндзаль Станюты нібы атрымаў другое дыханне, ён вольны і лёгкі, амаль віртуозны. Гэта ва ўсіх сэнсах пачатак новага перыяду ў жыцці мастака: ён перастаў быць публічным, стаў працаваць творча, свабодна, для сябе, без аглядкі на крытыку сабратаў па цэху. I мадэлямі яго твораў сталі амаль выключна чальцы яго сям’і і блізкія сябры, матывамі — букеты кветак, нацюрморты.
    Апошні з вядомых даваенных твораў Станюты — няскончанае палатно 1940 года — адноўленая па памяці сцэна начнога прызнання ля фантана са спектакля Лопэ дэ Вегі «Дурная для іншых, разумная для сябе» («Дуэння»), пастаўленага ў Першым беларускім дзяржаўным тэатры, дзе роль Дзіяны выконвала Стэфанія. Гарманічная і вытанчаная па колеры карціна знікла ў гады акупацыі і была цудам знойдзена самім мастаком у вестыбюлі гарадской лазні ў Траецкім прадмесці. Цяпер яна ўпрыгожвае экспазіцыю «Пакой Станюты» ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.
    У вайну пажылы мастак з сям’ёй — жонкай, сынам і ўнукам (пачатак вайны застаў Стэфанію на гастролях з тэатрам у Адэсе) — засталіся ў акупаваным фашыстамі Мінску. Жылі цяжка, прадавалі рэчы. Станюта, як ён падкрэсліў у аўтабіяграфіі, «працаваў дома» — пісаў пейзажы, распісваў хусткі і прадаваў іх на рынку, маляваў на вуліцах партрэты, рабіў
    13
    копіі класічных твораў — за ежу. У 1942 годзе стварыў алоўкавы, абаяльны дзіцячай непасрэднасцю, партрэт трохгадовага сына Уладзіміра. Дзіцячыя партрэты гадоў акупацыі — вялікая рэдкасць, дакумент часу, пра што сведчыць і абгарэлы разарваны контур аркуша.
    Ужо праз тры дні пасля вызвалення Мінска майстар рабіў на вуліцах алоўкавыя замалёўкі з савецкіх салдат і пісаў краявіды разбуранага Мінска.
    Станюта і пасля вайны не вярнуўся да актыўнага жыцця прафесійнага мастака, хаця ў 1945 годзе стаў сябрам Саюза мастакоў БССР. Магчымасцей і ўмоў для працы над жывапісам у 1950я гады не было: сям’я жыла на вуліцы Рэвалюцыйнай у будынку кляштарнай плябаніі ў цёмным пакоі з буржуйкай. Станюта згадваў, што ўмовы жыцця былі нездавальняючыя і «калі атрымаецца дастаць фанеру, то выгараджу 10 м2 пад майстэрню».
    «Сілы яшчэ былі, было і ўменне, але, напэўна, яму не надта хацелася нагадваць пра сябе, бо ён не ваяваў, не партызаніў, жыў у акупацыі...» — лічыць сын Уладзімір. Міхась Станюта заставаўся настаўнікам і «старэйшынай беларускага жывапісу». Яго блізкія сябры — Я. Кругер, П. Мрачкоўская, М. Філіповіч, У Кудрэвіч, М. Русецкі — ці памерлі ў даваенныя або першыя пасляваенныя гады, ці пераехалі ў Маскву або Ленінград. На першае месца выходзілі мастакіфрантавікі і мастакі новага пакалення, якія скончылі ленінградскія і маскоўскія ВНУ Яны шмат пісалі на актуальныя ваенныя тэмы — упэўнена, моцна, энергічна. I Станюта, здаецца, разумеў, што яго час сышоў беззваротна, змянілася сама мадэль мыслення савецкага чалавека.
    Жывапісныя творы мастака тых гадоў рэдкія, таму асаблівую ўвагу прыцягвае «Партрэт дачкі — актрысы Стэфаніі Станюты» (1946). Дачка з кароткай завіўкай, у сукенцы з амерыканскай гуманітарнай дапамогі, гледзячыся ў люстэркапартманэ, падфарбоўвае вусны яркай памадай. Момант, так бы мовіць, «вытворчай дзейнасці», калі акцёрка наносіць грым перад спектаклем, дапоўнены кветкамі (намёк на шматлікіх прыхільнікаў). Півоні стаяць у вядры і маскіруюць ногі, адлюстраванне
    14
    якіх часта не ўдавалася мастаку. Гэты партрэт унікальны для беларускага савецкага мастацтва, у якім матыў «жанчына за туалетам», такі арганічны для мастацтва першых гадоў XX стагоддзя, практычна быў табуіраваны як «буржуазны». Жанчыну ў савецкім жывапісе, асабліва ў пасляваенныя гады, трэба было маляваць інакш: або гераічна — як работніцу, вытворцу, стаханаўку, або — як маці, пяшчотную цнатлівую каханую, адданую сястру і жонку. Выключэнне складаў артыстычны партрэт, які дапускаў «штучную прыгажосць» — грым і касметыку. Бацька ганарыцца і любуецца дачкой — прывабнай жанчынай і ўжо вядомай актрысай. Партрэт выклікае адчуванне радасці жыцця, асалоды ад першай мірнай вясны — ён гарачы па каларыце, радасны, нават дзёрзкі.
    Станюта выкладаў чарчэнне і маляванне ў школах да 70 гадоў. Толькі аднойчы ў 1956 годзе ў Рызе ў Доме творчасці мастацкага фонду СССР «Маяры» ён прыняў удзел у выставе. Дзінтары — былая арыстакратычная частка Рыжскага ўзмор’я, забудаваная цудоўнымі асабнякамі пачатку XX стагоддзя, — не пацярпела ў гады вайны. Адтуль мастак прывёз некалькі замалёвак і эскізаў да задуманай, але няздзейсненай карціны «Рыбакі на ўзмор’і» («Рыжскае ўзмор’е», «Дзінтары», «Лодкі на беразе мора», «Туманная раніца. Дзінтары» і інш.).
    Рамантычны марскі пейзаж «Дзінтары. Захад сонца» (1956) — пасеістычны15 твор незвычайнага гарызантальнага фармату паказвае аранжавы закат, прасякнуты светлым сумам, сімволікай колеру, што пераўтварае рэальны пейзаж савецкага курорта ў пейзажмару. Мяркуючы па колькасці накідаў і эцюдаў, мастак доўга працаваў над пейзажам, імкнучыся дасягнуць задуманага эфекту — перадаць смугу, вільготнае марское паветра на палатне.
    Пасля 75 гадоў Станюта працаваў выключна як графік. Варта асобна вылучыць яго серыю з 18 аўтапартрэтаў алоўкам і пастэллю, якая здзіўляе першакласным тэхнічным узроўнем малюнка, які ён не згубіў
    І5Пасеізм (ад франц. passe — мінулае) — умоўная назва кірунку ў мастацтве пачатку XX стагоддзя. Азначае прыхільнасць да мінулага, яго ідэалізацыю.
    15
    з узростам. Першы жывапісны «Эскіз да аўтапартрэта» (не захаваўся) быў паказаны на выставе 1921 года. У пасляваенныя гады мастак паказаў сябе старцам — мудрацом, які пераасэнсоўвае жыццё ў канцы доўгага шляху. Безумоўна, самі сабой напрошваюцца параўнанні з рэмбрантаўскім цыклам і, хутчэй за ўсё, серыя ім і была інспіравана. Атрыбутам мастака, як у Рэмбранта, часта выступае берэт.
    У шэрагу аўтапартрэтаў, якія ствараліся амаль кожныя два гады, Станюта падрабязна адлюстроўвае паступовыя прыкметы старэння, рэалістычна перадае тонкія адценні свайго псіхалагічнага стану. Некаторыя з малюнкаў — дакладныя, канстатацыйнаапісальныя, іншыя — лаканічныя, трывожныя і трагічныя, на некалькіх мастак паўстае магутным старым, які нагадвае Тараса Бульбу. Гэта зусім невядомая, вельмі асабістая серыя годна выяўляе позняга Станюту майстрам графічнага псіхалагічнага партрэта.
    Асаблівы пласт творчасці мастака ў 1960я гады — так званыя «паркавыя» малюнкі, створаныя ў Парку Чалюскінцаў, заснаваным у 1932 годзе на месцы «леса Ваньковічаў». Парк быў добра знаёмы Станюце яшчэ з 1910х гадоў па сямейных пікніках. 3 акон яго новай кватэры па вуліцы Камсамольскай, насупраць клуба імя Дзяржынскага, ніколі не было відаць неба. Таму амаль штодня ён ехаў у парк, дзе, седзячы на лавачцы побач з драўляным кінатэатрам «Вясёлка», маляваў алеі парка і мінакоў. Тут была практычна яго майстэрня. Мастак амаль не зарабляў гэтым, хоць і такія выпадкі здараліся. У «паркавых» малюнках выяўлялася не толькі яго патрэба ў камунікацыі з людзьмі і ў сталай працы над натурай, але і жаданне прыносіць камусьці радасць, што часам расцэньвалася як дзівацтва старога чалавека, але насамрэч было праявай вышэйшай мудрасці. Людзі непазбежна абкружалі мастака шчыльнай зграйкай, сачылі, як з рысак нараджаецца падобны да мадэлі партрэт.
    Сотні малюнкаў каляровымі алоўкамі, акварэллю, якой Станюта падфарбоўваў работы ўжо дома, ствараліся часта за адзін сеанс. Яны адрозніваюцца асаблівай шчырасцю і цеплынёй да мадэляў, выпрацаванай мастаком эстэтыкай «свядомай наіўнасці». Гэта калейдаскоп розных
    16
    тыпаў людзей — ад прафесараў да прадаўшчыц марожанага, ад дзяцей і дзяўчат з блізкага гадзіннікавага завода да барадатых старыхпенсіянераў. Яны тыпажныя і вострахарактарныя. Мастак пісаў час стварэння работы і не пакідаў партрэты ананімнымі, часта падпісваючы імя, прозвішча і нават адрас сваіх мадэляў. Гэта былі звычайныя мінчане і прыезджыя, якіх прыцягваў парк сваімі атракцыёнамі і новай славутасцю — дзіцячай чыгункай. Адсюль так шмат дзіцячых партрэтаў, якія Станюце асабліва ўдаваліся, нягледзячы на няўрымслівасць мадэляў. Дзеці ў мастака — ідэалізаваныя, казачныя, намаляваныя з пяшчотай, часам перабольшанай (праз жаданне спадабацца замоўцу). Са Станюты б выйшаў цудоўны дзіцячы ілюстратар часопісаў і кніг, але гэта яго здольнасць аказалася незапатрабаванай.
    У «паркавых» малюнках адчуваецца і атмасфера пасляваеннага Мінска 1950—1960х гадоў, і дзіўным чынам — вострахарактарны рэалізм графічнай школы Вышэйшых мастацкатэхнічных майстэрняў 1920х гадоў. 3 часам малюнак станавіўся ўсё больш раскаваным, штрыхі — жывапіснымі, а выявы — часам іранічнымі і нават гратэскнымі.
    Станюта не рабіў спроб ні выставіць свае новыя і ацалелыя даваенныя творы, ні прапанаваць іх для закупкі музеям. Міхаіл Пятровіч проста складваў іх у сваёй кватэры. Ён нічога не рабіў для сваёй вядомасці, але лёс вырашыў інакш.
    У 1971 годзе, да 90годдзя Станюты, узнікла ідэя арганізаваць персанальную выставу майстра ў залах Беларускага саюза мастакоў. Мастацтвазнавец Барыс Крэпак і мастак Яўген Кулік дапамаглі адабраць работы і аформіць іх у рамы. Дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея Валерый Палікарпаў паклапаціўся, каб выдаць сціплы, невялікі, але інфарматыўны каталог16, дзе была найбольш поўна зафіксавана творчая спадчына Станюты, якая захавалася на той час: пералічаны 54 творы — алейныя, акварэлі, пастэлі, малюнкі алоўкам, згаданы 11 асноўных
    16Выстаўка твораў мастака Станюты М. П., прысвечаная 90годдзю з дня нараджэння : каталог. Мінск, 1971.