Міхась Станюта
Выдавец: Беларусь
Памер: 98с.
Мінск 2022
Як і ў большасці мастакоў, матэрыяльнай крыніцай існавання Станюты стала педагогіка: ён кіраваў мастацкай студыяй, якіх было ўсяго некалькі ў Мінску. Так, ён працаваў у студыі Галоўнага палітычнага ўпраўлення, па замове якога напісаў партрэт Карла Маркса, зладзіў дзве выставы студыйцаў. Адначасова ў 1920я — пачатку 1930х гадоў
9 Арнольд Бёклін (ням. Arnold Bocklin; 1827—1901) — швейцарскі жывапісец, графік, скульптар; адзін з яскравых прадстаўнікоў еўрапейскага сімвалізму XIX стагоддзя. Аўтар змрочных і трывожных карцін, якія адлюстроўваюць рамантычныя настроі таго часу.
7
выкладаў у Першай дзевяцігадовай беларускай школе імя А. Чарвякова, у якой вучыліся дзеці працоўных і інтэлігенцыі, у тым ліку Ф. I. Фёдараў — сын пісьменніка Янкі Маўра, будучы фізіктэарэтык, акадэмік. Вучнем Станюты ў тыя гады быў і юны Віталь Цвірка, сям’я якога пераехала з вёскі зпад БудаКашалёва ў Мінск. Мастак добра ведаў бацьку Цвіркі і паводле яго просьбы стаў даваць сыну прыватныя ўрокі10.
Станюта быў чыноўнікам ад мастацтва нядоўга, напэўна, да 1929 rofla, калі ён разам з А. АхолаВало і У Кудрэвічам займаўся арганізацыяй IV Усебеларускай выставы. Але некалькі работ Станюта паказваў практычна на кожнай з пяці Усебеларускіх выстаў. Паступова, са зменай «правілаў гульні», — няўхільнай ідэалагізацыяй мастацтва — тэматыка яго карцін змяняецца: ад чыста жывапісных нацюрмортаў і вытанчаных акцёрскіх партрэтаў (С. Станюты, В. Рагавенкі, В. Верас), паказаных публіцы ў 1925 годзе, да заказных партрэтаўтыпаў савецкага часу («Прызыўнік», «Камсамолкакалгасніца», «Фізкультурнік») і карцін на тэму індустрыялізацыі, замоўленых Беларускім дзяржаўным музеем («На будаўніцтве цэха», «Бетоншчыкі», «Будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка») да Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай выстаўкі 1930 года. Ад мастака патрабавалі актыўнай творчай пазіцыі ў адлюстраванні чалавека працы, усхвалення поспехаў сацыялістычнага будаўніцтва.
3 карцін 1920х гадоў захавалася няшмат: «Могілкі», «Нацюрморт», «Эскіз да партрэта», «Партрэт студыйца Васіля Рагавенкі», «Партрэт мастака Міхася Філіповіча»11. У партрэце свайго малодшага сябра (М. Фі
“Народны мастак БССР Віталь Цвірка (1913—1993) заўсёды з павагай адносіўся да свайго першага настаўніка, пра што сведчаць даравальныя надпісы на альбомах яго твораў у падарунак М. Станюту.
"Напісаны ў адказ на партрэт Філіповіча, які не захаваўся, але вядомы па апісанні 1921 года Змітрака Бядулі: «жывы самабытнафантастычны стылізаваны» партрэт Станюты, зроблены «ненатуральнымі для твара фарбамі, няправільнымі размашыстымі лініямі, скамечанымі штрыхамі, але вельмі падобны на арыгінал».
8
ліповіча), адзетага ў модную тады бекешу з доўгім шалікам, Станюта прымеціў мяккасць характару, сумны спакой, даверлівасць, знешнюю нягромкасць яго і сціпласць, хаця ён быў тады надзеяй беларускага нацыянальнага жывапісу, мастакомэксперыментатарам і яскравым наватарам. У прыватнай калекцыі захоўваецца эскіз да карціны «Бетоншчыкі» 1928 года — выразнае па кампазіцыі, пабудаванае на кантрасце сілуэтаў і нейтральнага фону палатно са стрыманай, але тонка падабранай колеравай гамай. У 1928 годзе чатыры карціны Станюты былі набыты Беларускім дзяржаўным музеем, за адну з іх — «Будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка» — ён атрымаў прэмію 100 рублёў.
У 1923 годзе мастак стварыў свой шэдэўр — «Эскіз да партрэта». Менавіта так ён яго ўпарта называў ва ўсіх каталогах, каб зняць папрокі ў незакончанасці свайго твора. Гэты партрэт меў розныя назвы: «Партрэт дзяўчыны», «Партрэт актрысы», але ніколі — «Партрэт дачкі», як ён называецца цяпер. I ставіцца да яго трэба было б як да эскізнай работы, але сам мастак пазней зразумеў, што яна завершана. У 1927 годзе партрэт пасылаюць на прэстыжную выставу «Мастацтва народаў СССР» у Маскву.
Ініцыятарам напісання гэтага твора была сама Стэфанія, 18гадовая студэнткаактрыса беларускай студыі ў Маскве. Паводле яе ўспамінаў, «...усё атрымалася хутка і проста, без падрыхтоўкі... я села на стале, падціснуўшы пад сябе ногі, абапіраючыся на стол рукамі і гледзячы кудысьці ўбок, абедзве касы ўпалі на калені... узгадваю, як зрабіла «фон», развесіўшы сінюю хустку і замацаваўшы на ёй нешта накшталт бантаў з чырвонай гафрыраванай паперы... За адзін ці два сеансы гэты дэкаратыўнаплоскасны партрэт тэмперай быў гатовы... Там я намалявана ва ўмоўнай манеры, тэатральнай, па сутнасці...». Шчакаціхін, коратка апісваючы гэты твор, адзначае «свядома схематызаваную форму» і «яркія колеры фону, якія робяць з эскіза эфектную каляровую пляму». Разам з У Кудрэвічам і С. Каўроўскім Станюта быў
9
аднесены ім да «карыстальнікаў формы своеасаблівага імпрэсіянізму»12, сцвярджаючы, што той яго своеасабліва зразумеў і выявіў як у кампазіцыі, так і ў прымяненні спецыяльных тэхнічных прыёмаў.
Стэфанія сама рэжысіравала і «ставіла» свой партрэт — амаль як мізансцэну. Вобраз летуценнай, гнуткай як галінка дзяўчыны з надзеямі на шчасце ўспрымаўся як вобраз маладой Беларусі, творчай, чыстай, прыгожай, таленавітай, накіраванай у будучыню, з мроямі, якія клічуць «да нейкіх ясных зор, вабяць душу прасторай», як напісаў у гэтым жа годзе Якуб Колас у вершы «Прысвячэнне Стэфцы Станюце». Дзяўчына доўга не ўседзела, паімчалася па справах, а другогатрэцяга сеансу так і не здарылася, хаця бацька і спрабаваў завяршыць эскіз. У ім засталося ўражанне гульні, свежасці і маладосці, летуценнасці і дзявоцкай грацыі, тонкага балансу дэкаратывізму мадэрну і мяккасці, вытанчанай плаўнасці ліній, пастэльнага колеру французскіх набідаў13 і каляровых кантрастаў сезаністаў, якія будавалі аб’ёмы колерам. Эскізнасць і прыглушаная пяшчота тону звязаны з асаблівасцямі тэмперы, у якой пігменты звязвае вада, а не алей. Мастак павінен улічваць змену тону пры хуткім высыханні фарбаў, што прымушае паскорыць працэс працы. Адсюль і імпрэсіянізм перадачы формаў, дынаміка, хуткі бачны мазок. Упершыню партрэт быў апублікаваны ў выданні «Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства» Беларускага дзяржаўнага музея ў 1929 годзе. У 1941 годзе карціна была вывезена з Беларускага гістарычнага музея ў Германію, але вярнулася ўжо ў Дзяржаўную карцінную галерэю ў 1948 годзе.
12Сучаснае беларускае мастацтва. Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства / апрацавалі: М. Шчакаціхін і В. Ластоўскі. Беларускі дзяржаўны музей (БДМ). Менск, 1929. С. 13.
13Набіды — прадстаўнікі групы «Набі» (франц. Nabis ад стараж.яўр. — прарок) — адной з плыняў французскага постімпрэсіянізму і сімвалізму ў мастацтве канца XIX — пачатку XX ст. Мастацкая група, заснаваная Полем Серуз’е ў Парыжы ў 1888 годзе з мэтай «плённага развіцця сімвалічнага сінтэтызму Поля Гагена». «Няма карцін, ёсць толькі дэкор», — лічыў Серуз’е.
10
Парным да гэтага твора з’яўляецца «Партрэт студыйца Васіля Рагавенкі» (1924), выкананы з вядомага фотаздымка. Ён напісаны спрошчана і лапідарна на светлым нейтральным фоне (звыклым для мастака). Станюта перадае прывабнасць маладога чалавека ў ролі РыцараВолата з п’есы А. Рэмізава «Цар Максіміліян» — выпускнога спектакля Беларускай студыі ў Маскве. Выйгрышная знешнасць забяспечыла яму амплуа рамантычнага героя, абаронца дабра і справядлівасці. «Валасы прычасаны на абодва бакі, твар такі незвычайны, худы...» — так апісвала партрэт свайго мужа Стэфанія14. Паясны партрэт хлопца ў шырокай белай блузе з адкладным каўняром напісаны плоскасна ў далікатнай прыглушанай бірузовай гаме тонаў цалкам у традыцыях інтымнага партрэта.
У канцы 1920х гадоў Станюта працягвае быць грамадска актыўным: з 1927 па 1930 год ён з’яўляецца сябрам Усебеларускага таварыства бібліяфілаў, якое вывучае культуру кнігі і экслібрыса, а таксама сакратаром двух таварыстваў мастакоў — «Беларускага аб’яднання мастакоў» (1925— 1927) і «Усебеларускага таварыства мастакоў» (1927—1930) пад старшынствам Аляксандра Грубэ. Былі запатрабаваны яго інтэлігентнасць, пісьменнасць і досвед у справаводстве. Аддаючы належнае працоўнай тэме, для сябе Станюта ў гэтыя ж гады пісаў іншыя, камерныя, нават інтымныя творы — такія, як, напрыклад, «У садзе» (1927), які ўяўляе сабой невялікую памерам карціну любімага імпрэсіяністамі жанру «кабета ў квітнеючым садзе ў сонечны дзень», што дае магчымасць паказаць блікі, рэфлексы, пастозныя мазкі, прамяністасць каларыту, радасць жыцця. Гэта былі апошнія гады, калі імпрэсіянізм вітаўся як фармальны пошук, у ім бачылася будучыня беларускага мастацтва.
Ужо ў 1932 годзе ўсё змянілася: былі скасаваны ўсе творчыя аб’яднанні, а фармальныя пошукі аб’яўлены буржуазнымі павевамі; пачаў дзейнічаць Арганізацыйны камітэт па стварэнні адзінага для ўсіх Саюза мастакоў БССР. Змяніліся і адносіны да 50гадовага мастака і яго
‘'Станюта А. Стефанля. Мннск, 2001. С. 59.
11
становішча ў мастацкай іерархіі сталіцы. Мікалай Шчакаціхін даўно не згадваў імя Станюты ў часопісных мастацкіх аглядах, а крытык Арон Касталянскі лічыў яго творы мяшчанскім дылетанцтвам, «упадніцтвам і дэкадэнцтвам», эстэцтвам, якое не варта ўвагі. У сваёй кнізе «Выяўленчае мастацтва БССР» (1932) ён апублікаваў яго адзіную карціну на працоўную тэму «На будаўніцтве. Бетоншчыкі», прычым прозвішча майстра было пададзена скажона — «Станюра».
Усё гэта не магло не раніць мастака. 3 1935 года ён перастае выстаўляцца, адыходзіць убок, а з сярэдзіны 1930х Станюта стаў, па сутнасці, пустэльнікам, застаўшыся толькі сціплым школьным настаўнікам чарчэння і малявання ў дзвюх мінскіх школах (№ 4 і № 9). Апошняя выстава, у якой майстар прыняў удзел у Мінску, — «Мастакі Беларусі за 15 год» (1934), у Маскве — «Выстава твораў мастакоў Беларусі» (1935) у памяшканні Усерасійскага кааператыўнага таварыства «Мастак» («Всекохудожннк», Всероссмйское кооператмвное товарліцество «Художннк». — Н. У). Ён інтуіцыяй сталага мастака адчуў неадпаведнасць свайго камернага дару новым, усё больш жорсткім патрабаванням, якія выстаўляліся пад уплывам змен у палітычнай кан’юнктуры і эстэтычным клімаце і выбраў шлях «нябачнага» мастака. Але для працы настаўнікам была і іншая прычына.
Пасля смерці жонкі ў 1934 годзе Міхаіл Пятровіч пазнаёміўся ў парку з 30гадовай Клаўдзіяй Мазалёвай, дачкой саматужнікабондара зпад Магілёва, якая неўзабаве стала яго жонкай. Яна працавала нянькай, потым уладкавалася на фабрыкукухню. Станюта зрабіў пастэллю пяшчотны лірычны партрэт маладой каханай, пазней напісаў яе аголенай у той жа позе з падціснутымі нагамі, што і дачку ў 1923 годзе. Але гэты жаночы партрэт нясе ў сабе ўжо іншыя сэнсы. Ён увесь працяты каханнем і пяшчотай да сваёй мадэлі ў росквіце жаночай прыгажосці. Мастак любуецца мяккім профілем, спусцістымі плячыма, плаўнасцю рухаў, круглявасцю ліній, хоць цела яе зусім не ідэальнае. Яна намалявана з сарамліва апушчанай галавой на фоне «шышкінскага»