Метэаралогія і кліматалогія
Практыкум
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 223с.
Мінск 2011
Агульная цьіркуляцыя атмасферы. Глабальная сістэма буйнамаштабных паветраных плыняў на Зямлі. А.ц.а. уяўляе сабой розныя тыпы паветраных мас, атмасферныя франты, цыклоны і антыцыклоны, планетарны віхор. Узнікненне цыркуляцыйных плыняў паветраных мас вызначаецца нераўнамерным размеркаваннем атмасфернага ціску, прычынай якога з’яўляецца нераўнамернае размеркаванне цяпла. Як найважнейшы кліматаўтваральны працэс А.ц.а. удзельнічае ў цеплаабмене і вільгацезвароце, якія вызначаюць функцыянаванне кліматычнай сістэмы і фарміраванне глабальнага клімату. А.ц.а. валодае шэрагам уласцівасцей: геастрафічнасцю, занальнасцю, дынамічнай няўстойлівасцю, віхравым характарам, хвалевымі рухамі. У памежным слоі атмасферы А.ц.а. складаецца з трох цыркуляцыйных сістэм.
Адбітая радыяцыя. Частковае вяртанне ў атмасферу сумарнай радыяцыі, якая падае на зямную паверхню. Адбівальная здольнасць паверхні залежыць ад яе аптычных уласцівасцей: колеру, увільгатнення і шурпатасці. А.р., якая паступае ў атмасферу, дадаткова рассейваецца і павялічвае інтэгральную рассеяную радыяцыю. Шурпатыя цёмнага колеру глебы адбіваюць менш радыяцыі, чым светлыя і гладкія, вільготныя 7а*
глебы менш, чым сухія. Найбольшую адбівальную здольнасць мае снег, найменшую вадаёмы і асушаныя тарфянікі.
Адвектыўная інверсія. Прыземная інверсія тэмпературы, якая ўзнікае пры адвекцыі цёплага паветра на болып халодную падсцілачную паверхню мацерыка, снегу, ільду або халоднае марское цячэнне. Цёплае паветра ахалоджваецца ў ніжнім слоі, прылеглым да халоднай паверхні, а на вышыні яно аказваецца цяплей.
Адвектыўны замаразак. Замаразак, які назіраецца ў выніку адвекцыі халодных паветраных мас, якія выклікаюць паніжэнне тэмпературы да адмоўных значэнняў. А.з. ахоплівае вялікія тэрыторыі.
Адвекцыя. Гарызантальнае перамяшчэнне паветраных мас, якое абумоўлівае перанос цяпла і вільгаці з адных раёнаў Зямлі ў іншыя; адзін з найважнейшых фактараў фарміравання надвор’я і клімату, яго зменлівасці. Адбываецца ў выніку цыкланічнай і франтальнай дзейнасці, што выклікае неперыядычныя змяненні тэмпературы.
Адліга. Павышэнне тэмпературы да 0 °C і вышэй зімой ва ўстойлівы марозны перыяд. Узнікае ў выніку адвекцыі цёплых паветраных мас, прыходу цыклонаў або ўсталёўваецца за кошт мясцовага награвання паветра сонечнай радыяцыяй. Звычайна пры А. стаіць пахмурнае туманнае надвор’е з выпадзеннем дажджу і мокрага снегу. Паўтаральнасць і працягласць А. змяняецца ў шырокіх межах ад года да году. У напрамку з поўначы на поўдзень лік і працягласць А. зімой павялічваюцца. У Сярэдняй Азіі назіраюцца «вегетацыйныя зімы».
Адыходная даўгахвалевая радыяцыя. Інфрачырвонае выпраменьванне (ІЧ) зямной паверхні, атмасферы і воблакаў, якое адыходзіць у космас. Яго велічыня залежыць ад тэмпературы падсцілачнай паверхні, утрымання вільгаці ў атмасферы і характару воблачнасці. Максімальныя значэнні набывае пры бязвоблачным небе ў трапічным поясе, мінімальныя ва ўмовах шчыльнай воблачнасці. А.д.р. надзейная крыніца інфармацыі аб цеплаі вільгацезапасах атмасферы, цеплавым і дынамічным узаемадзеянні акіяна, кантынентаў і атмасферы. 3 дапамогай ІЧрадыёметраў, устаноўленых на спадарожніках, вызначаецца ўласнае выпраменьванне зямных покрываў, Сусветнага акіяна і атмасферы для пабудовы карт глабальнага радыецеплавога поля Зямлі і мадэлявання атмасферных працэсаў.
Адыходная кароткахвалевая радыяцыя. Электрамагнітнае выпраменьванне Сонца, адбітае і рассеянае зямной паверхняй і атмасферай, якое вяртаецца назад у сусветную прастору; частка сонечнай пастаяннай.
Адыябата. Крывая лінія на адыябатычнай дыяграме, якая адлюстроўвае сувязь паміж дзвюма характарыстыкамі фізічнага стану паветра пры адыябатычных працэсах, напрыклад паміж ціскам і ўдзельным аб’ёмам, ціскам і тэмпературай, тэмпературай і вышынёй, на якую адыябатычна падымаецца ці апускаецца паветра. Адрозніваюць сухую А., вільготную А., сублімацыйную А.
Адыябатычнае ахаладжэнне. Ахаладжэнне масы паветра пры яго падняцці ў высокія слаі атмасферы без цеплаабмену з навакольным асяроддзем; абумоўлена паніжэннем знешняга ціску і адыябатычным рас-
шырэннем паветра. Падняцце паветранай масы адбываецца пры цеплавой канвекцыі, на франтальных падзелах і араграфічных перашкодах, пры турбулентнасці, над цёплымі марскімі цячэннямі, пры канвергенцыі (сыходжанні ліній току), у цыклонах, ва ўнутрытрапічнай зоне канвергенцыі.
Адыябатычнае награванне. Награванне масы паветра пры яго апусканні ў болып нізкія слаі атмасферы без цеплаабмену з навакольным асяроддзем; абумоўлена павышэннем знешняга ціску і адыябатьічным сцісканнем паветра. А.н. развіваецца пры апусканні паветра з горных схілаў і ўзвышшаў, пры дывергенцыі (разыходжанні ліній току), у антыцыклонах.
Адыябатычны працэс. Змяненне тэрмадынамічнага стану паветра, якое ўзнікае пры яго вертыкальных рухах і змяненні знешняга ціску без цеплаабмену з навакольным асяроддзем (зямной паверхняй, космасам, суседнімі слаямі паветра). Унутраная энергія і тэмпература паветра пры гэтым змяняюцца за кошт работы сціскання ці расшырэння. Пры сцісканні ціск і ўнутраная энергія паветра павялічваюцца, а тэмпература павышаецца; пры расшырэнні ціск і ўнутраная энергія памяншаюцца, а тэмпература паніжаецца. Для сухога і ненасычанага паветра сувязь паміж змяненнямі тэмпературы і ціску пры А.п. выражаецца ўраўненнем Пуасона. Працэсы кандэнсацыі вадзяной пары ў атмасферы абумоўлены адыябатычным ахаладжэннем паветра, якое падымаецца, а засушлівасць надвор’я і клімату адыябатычным награваннем паветра, калі яно апускаецца.
Актынаметрычная стойка. Стойка, на якой мацуюцца актынаметрычныя прыборы і прылады на МС.
Актынаметрычныя назіранні. Назіранні над інтэнсіўнасцю прамой, рассеянай і сумарнай сонечнай радыяцыі, а таксама над эфектыўным выпраменьваннем, радыяцыйным балансам і альбеда, якія праводзяцца ў пэўныя актынаметрычныя тэрміны.
Актынаметрычныя прыборы. Прылады, прызначаныя для вымярэння розных відаў сонечнай радыяцыі: актынометр, піранометр, альбедаметр, балансамер, актынограф, інтэгратар, гальванометр, актынаметрычная стойка.
Актынаметрычныя тэрміны. Тэрміны правядзення актынаметрычных назіранняў, прынятыя СМА паводле мясцовага сярэдняга часу: 0 гадз 30 мін, 6 гадз 30 мін, 9 гадз 30 мін, 12 гадз 30 мін, 15 гадз 30 мін, 18 гадз 30 мін.
Актынаметрыя. Раздзел метэаралогіі, які вывучае перанос і пераўтварэнне сонечнага, зямнога і атмасфернага выпраменьвання ў атмасферы Зямлі. Галоўныя задачы А. вымярэнне прамой, рассеянай, сумарнай, адбітай радыяцыі, эфектыўнага выпраменьвання і радыяцыйнага балансу ў сістэме «Зямля атмасфера», вывучэнне заканамернасцей папіынання, рассейвання і адбівання радыяцыі ў атмасферы і на зямной паверхні.
Амплітуда. Рознасць паміж максімальным і мінімальным значэннямі метэаралагічнай (кліматычнай) велічыні, якая перыядычна змяняецца на працягу сутак, дэкады, месяца, года і г.д. Звычайна вызначаюцца сутачная і гадавая амплітуды.
Анамалія. Адхіленне метэаралагічнай велічыні ад нормы ці сярэдняга значэння ў той ці іншы бок (дадатная ці адмоўная А.).
Аптычныя з’явьі ў атмасферы. Светлавыя з’явы, звязаныя з праходжаннем праз атмасферу прамянёў ад Сонца і нябесных свяціл. Выкліканы праламленнем (міражы, мігаценне зорак), рассеяннем, адбіццём, інтэрферэнцыяй і дыфракцыяй святла (блакітны колер неба, золак, змярканне, гала, вянцы, вясёлка, глорыя). Назіранні за А.з.а. вядуцца на МС. Па гэтых з’явах можна меркаваць аб стане атмасферы і выкарыстоўваць іх як мясцовыя прыкметы надвор’я.
Аслабленне радыяцыі. Памяншэнне інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі пры праходжанні яе праз атмасферу. Абумоўлена паглынаннем і рассеяннем радыяцыі атмасфернымі газамі і аэразолямі. А.р. у атмасферы апісваецца законамі Бугера Ламберта, характарызуецца каэфіцыентам аслаблення, каэфіцыентам празрыстасці, фактарам мутнасці.
Атлас воблакаў. Утрымлівае фатаграфіі асноўных форм, відаў і разнавіднасцей воблакаў, а таксама назву, характарыстыку, лічбы кода для перадачы даных у адпаведнасці з міжнароднай класіфікацыяй.
Атмасфернае ўвільгатненне. Ступень забяспечанасці тэрыторыі атмасфернай вільгаццю, неабходнай для развіцця расліннасці. Залежыць ад суадносін паміж ападкамі, выпарэннем і выпаральнасцю. Для ацэнкі вільгацезабяспечанасці тэрыторыі распрацаваны гідраметэаралагічныя каэфіцыенты ўвільгатнення, індэкс сухасці, гідратэрмічны каэфіцыент.
Атмасферная засуха. Працяглае анамальна сухое надвор’е, якое звьгчайна характарызуецца высокімі тэмпературамі паветра і адсутнасцю атмасферных ападкаў, што прыводзіць да збяднення запасаў вільгаці ў глебе і рэзкага паніжэння адноснай вільготнасці паветра. А.з. небяспечная атмасферная з’ява, паказчыкам якой для Беларусі з’яўляецца адсутнасць атмасферных ападкаў (больш за 5 мм у суткі) на працягу 30 дзён запар за вегетацыйны перыяд пры максімальнай тэмпературы паветра больш за 25 °C.
Атмасферныя з’явы. З’явы, якія назіраюцца візуальна на МС і ў яе наваколлі (туман, мяцеліца, снегавое покрыва, ападкі, раса, іней, шэрань, град, галалёд, галалёдзіца, бура, смерч, навальніца і інш.). Адзначаецца інтэнсіўнасць, пачатак і канец з’явы.
Аўтаматызаванае рабочае месца АРМ «Метэаролаг». Шматфункцыянальны тэхнічны комплекс, у якім выкарыстоўваюцца сучасныя аўтаматычныя сродкі збору, апрацоўкі і захавання аператыўных і рэжымных даных гідраметэаралагічных назіранняў. Забяспечвае стварэнне інфармацыйнай базы метэаралагічных даных, арганізацыю абмену данымі паміж спажыўцамі інфармацыі. 3 дапамогай АРМ «Метэаролаг» складаюцца электронныя сінаптычныя карты, неабходныя для працы сіноптыка і стварэння прагнозу надвор’я.
Аэралагічная станцыя. Станцыя, якая праводзіць вертыкальнае зандзіраванне атмасферы з дапамогай дыстанцыйных сродкаў шароўпілотаў і радыёзондаў, што дазваляе атрымліваць даныя аб атмасферным ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра, скорасці і напрамку ветру на вышыні да 30-40 км.
Бабіна лета. Перыяд сухога, сонечнага і цёплага надвор’я ў верасні кастрычніку ва ўмераным поясе. Усталёўваецца ва ўмовах стацыянарна-
га антыцыклону, на перыферыі якога адбываецца прыток цёплых паветраных мас з поўдня ад Азорскіх астравоў. Пераважае малавоблачнае надвор’е, слабы вецер паўднёвага і паўднёва-ўсходняга напрамкаў. У найбольш працяглыя перыяды восеньскага вяртання цяпла могуць паўторна расцвітаць вішні, яблыні, чаромхі і інш. Прадаўжаецца ад тыдня да аднаго месяца. У Паўночнай Амерыцы перыяд Б.л. называецца «індзейскім летам».