Метэаралогія і кліматалогія Практыкум

Метэаралогія і кліматалогія

Практыкум
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 223с.
Мінск 2011
43.45 МБ
Гідраметэоры. Атмасферныя ападкі, якія ўтвараюцца пры кандэнсацыі і сублімацыі вадзяной пары на паверхні Зямлі і прадметаў, раса, іней, шэрань, галалёд, галалёдзіца, вадкі і цвёрды налёт і інш.
Глабальны прагноз. Прагноз сінаптычнага становішча і пагодных умоў для ўсяго зямнога шара. Распрацоўваецца на аснове глабальнага сінаптычнага аналізу гідраатмасферных працэсаў з выкарыстаннем усіх крыніц наземнай, спадарожнікавай інфармацыі, зандзіравання атмасферы і мадэлі агульнай цыркуляцыі атмасферы і акіяна.
Дапаможныя карты. Дадатковыя карты да асноўных прыземных сінаптычных карт. На Д.к. наносяцца значэнні асобных метэаралагічных элементаў (напрыклад, колькасць ападкаў, мінімальная ці максімальная тэмпература), іх змяненні ў часе (карты ізалабар і ізалатэрм) і інш.
Дзеючая паверхня (слой). Верхні слой глебы, расліннага покрыва і вады, які звязаны з атмасферай працэсамі радыяцыйнага, цеплавога і воднага абмену. У межах Д.п. адбываюцца самыя вялікія сутачныя і гадавыя ваганні тэмпературы. Узаемадзеянне атмасферы з Д.п. вызначае надвор’е і клімат лакальных тэрыторый.
Дымка. Слабае памутненне паветра, абумоўленае рассеяннем святла на завіслых кроплях вады, ледзяных крыніталях ці іх сумесі, пры якім метэаралагічная далёкасць бачнасці змяншаецца, што надае паветру блакітнашэрае адценне. Бачнасць пры Д. у адрозненне ад туману больш за 1 км.
Зара, золак, досвітак. Сукупнасць рознакаляровых светлавых з’яў у атмасферы, якія ўзнікаюць у час заходу Сонца ці перад яго ўсходам.
Разнаколернасць афарбоўкі 3. залежыць ад утрымання ў паветры пылу і вільгаці, а таксама ад складанага спалучэння з’яў паглынання, рассеяння, дыфракцыі і праламлення сонечных промняў у розных слаях атмасферы. У больш чыстым паветры фарбы 3. бледныя, у запыленым больш чырвоных адценняў.
Зарніца. Светлавыя з’явы на гарызонце падчас далёкай навальніцы. Грому не чуваць, маланак не бачна, але яны асвятляюць воблакі. Звычайна назіраецца вечарам ці ноччу.
Засуха. Небяспечная атмасферная з’ява, абумоўленая цыркуляцыйнымі працэсамі ў атмасферы з працяглым бездажджоўем, высокімі тэмпературамі паветра і глебы, нізкай адноснай вільготнасцю. Парушэнне воднага балансу ў глебе на працягу месяца і больш прыводзіць да недабору, а бывае і да гібелі ўраджаю. Працяглыя і інтэнсіўныя 3. павялічваюць пажаранебяспечнасць тарфянікаў і гарымасць лясоў. Асабліва працяглыя і інтэнсіўныя 3. назіраюцца ў стэпавай зоне, радзей у лесастэпавай і на поўдні лясной зоны. Яны абумоўлены ўстойлівымі антыцыклонамі, у якіх паветра пры ясным надвор’і моцна праграваецца і аддаляецца ад стану насычэння. Адрозніваюць 3. трох тыпаў атмасферную, глебавую і атмасферна-глебавую.
Зіма. Пара года, кліматычны сезон паміж восенню і вясной. У астраноміі перыяд ад дня зімовага сонцастаяння да вясенняга раўнадзенства (з 22 снежня да 21 сакавіка ў паўночным паўшар’і, з 22 чэрвеня да 23 верасня ў паўднёвым паўшар’і). У кліматалогіі найбольш халодная пара года, да якой умоўна адносяцца снежань, студзень і люты.
Змрок, прыцемак. Перыяд паступовага пераходу ад дзённага святла да начной цемры (вячэрні 3.) і наадварот (ранішні 3.). У час 3. зямная паверхня асветлена сонечным святлом, што рассейваецца ад тых слаёў атмасферы, на якія падаюць з-за гарызонту сонечныя прамяні. Адрозніваюць грамадзянскі 3. (канчаецца, калі цэнтр Сонца апускаецца за гарызонт на 6°), навігацыйны 3. (на 12°), астранамічны 3. (на 18°).
Ізаамплітуда. Ізалінія, якая злучае пункты з аднолькавым значэннем амплітуды таго ці іншага метэаралагічнага элемента за пэўны прамежак часу.
Ізаанемона. Ізалінія на карце, якая злучае пункты роўных значэнняў сярэдняй гадавой скорасці ветру.
Ізабара. Ізалінія на сінаптычнай ці кліматычнай карце, якая злучае пункты з аднолькавым ціскам і харакгарызуе барычнае поле. I. праводзяць шляхам інтэрпаляцыі ціску на МС, прыведзенага да ўзроўню мора. I. след перасячэння адпаведнай ізабарычнай паверхні з узроўнем мора. Карты I. дапамагаюць выяўляць барычныя сістэмы вобласці нізкага і высокага ціску цыклоны, антыцыклоны, грабяні і лагчыны.
Ізагіета. Ізалінія на кліматычнай карце, якая адлюстроўвае геаграфічныя заканамернасці размеркавання колькасці ападкаў за адзінку часу (месяц, год, шмат гадоў).
Ізагіпса. Ізалінія аднолькавых геапатэнцыяльных вышынь ізабарычнай паверхні на картах абсалютнай і адноснай барычнай тапаграфіі.
Ізагона. Ізалінія, якая характарызуе арыентацыю якой-небудзь фізічнай велічыні (напрыклад, лінія аднолькавага напрамку ветру).
Ізадэнса. Ізалінія на карце шчыльнасці паветра.
Ізалабары. Ізалініі, якія злучаюць на ізалабарычнай карце пункты з аднолькавым змяненнем атмасфернага ціску (барычнай тэндэнцыі). Сукупнасць I. характарызуе ізалабарычнае поле на дадзеным узроўні за пэўны прамежак часу (24, 12, 6 і 3 гадз).
Ізалабарычнае поле. Поле змяненняў атмасфернага ціску ў часе на працягу 24, 12, 6 і 3 гадз; на ізалабарычных картах адлюстроўваецца з дапамогай ізалабар.
Ізалатэрма. Ізалінія на карце, якая злучае пункты з аднолькавым змяненнем тэмпературы за пэўны прамежак часу. У службе надвор’я складаюць карты сутачных I.
Ізалінія. Лінія роўных значэнняў якой-небудзь скалярнай велічыні (напрыклад, ізатэрма, ізабара, ізагіета, ізагіпса і г.д.) на геаграфічнай (кліматычнай) карце.
Ізанамала. Ізалінія, якая характарызуе адхіленне дадзенай велічыні (тэмпературы, атмасферных ападкаў і г.д.) ад сярэдняга значэння, прынятага за норму.
Ізанефа. Ізалінія на карце, якая злучае пункты з аднолькавай колькасцю воблакаў. Гл.: Воблачнасць.
Ізапага. Ізалінія на карце працягласці залягання (у днях) ледзянога покрыва на вадаёмах.
Ізапектыка. Ізалінія на карце, якая злучае пункты з аднолькавымі датамі замярзання вады на рэках, азёрах і морах.
Ізаплёта. Ізалінія, якая графічна адлюстроўвае функцыю дзвюх пераменных. Яна праводзіцца на графіку праз тыя пункты, у якіх дадзеная функцыя мае адно і тое ж лікавае значэнне. Графік будуецца ў прамавугольнай сістэме каардынат. Звычайна па восі абсцыс адкладваецца час, а па восі ардынат вышыня ў атмасферы ці глыбіня ў глебе. Будуюцца I. сутачнага і гадавога ходу тэмпературы на глыбінях (тэрмаізаплёты глебы), гадавога ходу тэмпературы паветра на вышынях у свабоднай атмасферы і інш.
Ізатаха. Ізалінія на карце, якая злучае пункты аднолькавых скарасцей ветру.
Ізатэрмічная паверхня. Паверхня, ва ўсіх пунктах якой тэмпература аднолькавая, ці паверхня аднолькавай тэмпературы.
Ізатэрмія. Узнікае ў ізатэрмічным слоі атмасферы, у якім тэмпература паветра з вышынёй не мяняецца. Узнікненне I. надае такому слою ўстойлівую стратыфікацыю.
Ізатэрма. Ізалінія аднолькавай тэмпературы паветра, вады ці глебы на сінаптычных і кліматычных картах.
Ізафена. Ізалінія на феналагічнай карце, якая злучае пункты з адначасовым наступленнем якой-небудзь сезоннай з’явы, напрыклад даты красавання бульбы, жыта і інш.
Ізахіёна. Ізалінія, якая злучае пункты з аднолькавай вышынёй снегавой мяжы.
Ізахрона. Ізалінія, якая злучае пункты з адначасовым наступленнем метэаралагічнай з’явы, напрыклад пераход тэмпературы праз 0, 5, 10 і 15 °C.
Інструментальная папраўка прыбора. Папраўка, якая карэкціруе хібнасць даных гідраметэаралагічнага прыбора і даводзіць іх да сапраўдных паказанняў нармальнага (эталоннага) прыбора.
Кальцавая карта. Дапаможная сінаптычная карта невялікага раёна, у ваколіцах таго пункта, дзе складзена К.к. Складаецца паводле даных тэрміновых назіранняў больш густой сеткі МС для ўдакладнення развіцця атмасферных працэсаў і іх прагнозу на некалькі гадзін.
Клімат. Шматгадовы рэжым надвор’я, харакгэрны для пэўнай мясцовасці і абумоўлены ўзаемадзеяннем сонечнай радыяцыі, вільгацезвароту, агульнай цыркуляцыі атмасферы і падсцілачнай паверхні. Уяўленні аб К. грунтуюцца на статыстычнай апрацоўцы вынікаў метэаралагічных назіранняў за шматгадовы перыяд. А.І. Кайгарадаў лічыў, што клімат гэта працяглы ўстойлівы стан атмасферы, які ствараецца шляхам узаемадзеяння інсаляцыі, падсцілачнай паверхні і атмасферы і праяўляецца ў бесперапыннай змене надвор’я. Для практычнага выкарыстання вызначэнне К. павінна суправаджацца сярэднімі колькаснымі характарыстыкамі фізічнага стану атмасферна-кліматычных працэсаў. А.Х. Шкляр разглядаў клімат як лакальную асаблівасць шматгадовых метэаралагічных умоў, характэрных для дадзенага геаграфічнага ландшафту. У глабальным маштабе выкарыстоўваецца паняцце «кліматычная сістэма» або «глабальны клімат». Інакш, К. фарміруецца пад уздзеяннем усіх прыродных кампанентаў і іх элементаў, што складаюць сістэму «атмасфера гідрасфера суша крыясфера біясфера» на працягу кліматычнай эпохі, якая доўжыцца 30-40 гадоў. Адрозненні паміж дзвюма кліматычнымі эпохамі лічацца змяненнямі К.
Кліматаграма. Графічнае адлюстраванне гадавога ходу некалькіх узаемазвязаных кліматычных велічынь, напрыклад воблачнасці, сонечнай радыяцыі, тэмпературы, ападкаў і інш.
Кліматьічная сістэма. Складаецца з некалькіх падсістэм: гідрасферы, атмасферы, крыясферы, біясферы і літасферы. Існуюць прамыя і адваротныя сувязі, якія забяспечваюць цеснае ўзаемадзеянне асобных падсістэм і фарміраванне глабальнага клімату. Найважнейшымі кампанентамі К.с. з’яўляюцца акіян і атмасфера, якія ўзаемадзейнічаюць і адначасова кожны з іх развіваецца па сваіх фізічных законах.
Кліматычныя рэсурсы. Невычарпальныя прыродныя рэсурсы, якія ўключаюць усе кліматычныя элементы, працэсы і з’явы, што адбываюцца ў атмасферы, а таксама запасы розных відаў энергіі, рэчыва і інфармацыі, якія ёсць у атмасферы і могуць быць выкарыстаны чалавекам. Розныя галіны вытворчасці па-рознаму рэагуюць на адны і тыя ж кліматычныя ўмовы, таму сфарміравалася галіновае выкарыстанне К.р.: агракліматычныя, біякліматычныя, энергапаліўна-кліматычныя, будаўнічакліматычныя, транспартнаі камунальна-гаспадарчыя, гандлёвыя і інш.
Лакальны клімат. Лакальная асаблівасць шматгадовых метэаралагічных умоў, характэрных для дадзенага геаграфічнага ландшафту. 3 аднаго боку, Л.к. з’яўляецца адной з фізіка-геаграфічных характарыстык мясцовасці і выступае найважнейшым кампанентам прыроднага ландшафту, з другога мясцовым праяўленнем глабальных атмасферных працэсаў, У геаграфіі глабальны клімат разглядаецца як сістэма Л.к., што з’яўляецца галоўнай прычынай разнастайнасці прыродных умоў і ландшафтаў.