Метэаралогія і кліматалогія Практыкум

Метэаралогія і кліматалогія

Практыкум
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 223с.
Мінск 2011
43.45 МБ
Лета. Пара года, кліматычны сезон паміж вясной і восенню. У астраноміі перыяд ад дня летняга сонцастаяння да асенняга раўнадзенства (з 22 чэрвеня да 23 верасня ў паўночным паўшар’і, з 22 снежня да 21 сакавіка ў паўднёвым паўшар’і). Паводле календара летнія месяцы ў паўночным паўшар’і чэрвень, ліпень, жнівень, у паўднёвым паўшар’і снежань, студзень, люты. Працягласць Л. як кліматычнага і феналагічнага сезона скарачаецца ад нізкіх шырот да высокіх. У экватарыяльным поясе Л. цягнецца ўвесь год, у субтропіках каля 5 месяцаў, ва ўмераным поясе каля 3 месяцаў, у палярных абласцях каля 1 месяца.
Лікавы прагноз. Прагноз палёў метэаралагічных элементаў на аснове лікавага рашэння гідратэрмадынамічных ураўненняў з дапамогай ЭВМ, якія даюць магчымасць разлічваць вертыкальныя рухі паветра ў свабоднай атмасферы і яе памежным слоі, а таксама вертыкальныя профілі тэмпературы, ветру і характарыстыкі турбулентнасці.
Маніторынг атмасферы. Дыстанцыйныя і кантактныя вымяральныя сістэмы касмічнага, самалётнага, карабельнага і наземнага размяшчэння, якія забяспечваюць атрыманне ўсяго комплексу фізічных велічынь і атмасфернага аэразоля, выкарыстанне атрыманых даных ддя складання надзейных прагнозаў надвор’я і выяўлення экалагічна небяспечных і катастрафічных з’яў прыроднага і антрапагеннага паходжання.
Мароз. Паніжэнне сярэднясутачнай тэмпературы ніжэй за 0 °C. Моцны М. небяспечная гідраметэаралагічная з’ява паніжэнне мінімальнай тэмпературы паветра да -35 °C і ніжэй.
Меліярацыя мікраклімату. Комплекс агратэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне цеплавых і водных рэсурсаў глебы і прыземнага слоя атмасферы. Пры сучасным узроўні развіцця навукі і тэхнікі М.м. можа праводзіцца на невялікіх тэрыторыях. Непасрэдна М.м. ажыццяўляюць рэдка, амаль заўсёды яна з’яўляецца ўскосным вынікам меліярацыі. Магчыма ўздзеянне на скорасць ветру, тэмпературу і вільготнасць глебы і паветра, аэрацыю глебы, вышыню і шчыльнасць снегавога покрыва і інш. Для барацьбы з замаразкамі і павелічэння вегетацыйнага перыяду ўжываецца дымленне, арашэнне, штучны абагрэў, зачарненне снегавога покрыва. Асушэнне, арашэнне і земляванне паляпшае водна-паветраны і цеплавы рэжымы глебы і прыземнага слоя паветра. Лясныя палосы і насаджэнні садзейнічаюць памяншэнню скорасці ветру, больш раўнамернаму размеркаванню снегу, павелічэнню вільготнасці і тэмпературы паветра. У буйных гарадах шкодны ўплыў мікраклімату памяншаецца стварэннем рацыянальнай сістэмы забудовы і правядзеннем азелянення і інш.
Метады прагнозу. 1. Сінаптычны метад; заключаецца ў аналізе сінаптычных карт і карт барычнай тапаграфіі. Пры гэтым будуюцца аэралагічныя дыяграмы, вертыкальныя разрэзы размеркавання тэмпературы, вільготнасці, стратыфікацыі атмасферы і інш., вызначаюцца сінаптычнае становішча і сінаптычныя аб’екты. 2. Колькасны метад (лікавы прагноз) інтэгравання ўраўненняў гідратэрмадынамікі атмасферы з выкарыстаннем ПЭВМ. У якасці пачатковых даных для разлікаў выкарыстоўваюцца назіранні на МС, улічваюцца гарызантальны перанос паветра, альбеда, шурпатасць паверхні, вільгацеўтрыманне глебы, размеркаванне снегу,
ільду, араграфіі і інш. 3. Метад аналагаў. 4. Спадарожнікавыя фотаздымкі воблачнасці, якія адлюстроўваюць сінаптычны стан атмасферы. На такіх здымках адсочваецца эвалюцыя палёў воблачнасці ў барычных сістэмах і на франтах, будуюцца карты нефаналізу, якія абагульняюць воблачныя сістэмы.
Метэаралагічны бюлетэнь. Штодзённы, дэкадны ці штомесячны бюлетэнь надвор’я, які выдаецца гідраметэацэнтрам у выглядзе асобнай публікацыі ці ў перыядычным друку. М.б. утрымлівае вынікі метэаралагічных назіранняў, агляды надвор’я за мінулы перыяд, сінаптычныя карты і прагнозы надвор’я.
Метэаралагічныя коды. У Сусветнай службе надвор'я прынята сістэма кодаў двух відаў: 1) для перадачы (па тэлеграфе, тэлефоне, радыё, інтэрнэце) даных назіранняў; 2) для нанясення гэтых даных на геаграфічную аснову і стварэння сінаптычных карт карт надвор’я. Колькасныя і якасныя даныя гідраметэаралагічных і аэралагічных назіранняў кадзіруюцца ў выглядзе пяцізначных лічбавых груп, якія перадаюцца ў гідраметэаралагічныя цэнтры. Атрыманыя даныя ў пэўнай сістэме лічбаў і знакаў наносяць на карты надвор’я, якія служаць асновай для прагнозу надвор’я.
Метэаралогія (ад грэч. meteora нябесныя з’явы і logos слова, вучэнне). Фізічная навука, якая вывучае газавы састаў, будову, уласцівасці, фізічныя і хімічныя працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў атмасферы і ствараюць розныя ўмовы надвор’я. Літаральна М. гэта навука аб метэорах ці атмасферных з’явах.
Мікраклімат. Клімат прыземнага слоя паветра і верхняга слоя глебы, які фарміруецца пад уздзеяннем фізічных уласцівасцей падсцілачнай паверхні і істотна мяняецца на параўнальна невялікіх адлегласцях. Мікракліматычныя адрозненні ўзнікаюць у межах клімату аднаго тыпу. Атмасферныя працэсы ўзаемадзейнічаюць з падсцілачнай паверхняй шляхам цеплаі вільгацеабмену. Яны трансфармуюцца і набываюць мікракліматычную адметнасць у сваім развіцці, якая адлюстроўвае фізічныя ўласцівасці элементарнай геасістэмы. М. з’яўляецца ландшафтнай уласцівасцю атмасферных працэсаў, якія развіваюцца ў прыземных слаях паветра і ў глебе пад уздзеяннем рэльефу (экспазіцыя і стромкасць схілаў), расліннасці (лес, сухадол, балота, поле), механічнага саставу глебы (пясок, супесь, суглінак, гліна, торф) і яе ўвільгатнення, вадаёмаў, меліярацыі, забудовы і інш. М. як вынік фізічных уласцівасцей элементарнай геасістэмы з’яўляецца актыўным кампанентам, які вызначае інтэнсіўнасць яе развіцця. Фізічныя адрозненні падсцілачнай паверхні ўплываюць на велічыню адбітай і паглынутай радыяцыі, эфектыўнага выпраменьвання і радыяцыйнага балансу, на інтэнсіўнасць выпарэння і турбулентнага цеплаабмену. У выніку адрознення структуры цеплавога і воднага балансаў паміж рознымі элементарнымі геасістэмамі назіраюцца мікракліматычныя адхіленні ў рэжыме тэмпературы і вільготнасці паветра і глебы, а таксама ў рэжыме скорасці і напрамку ветру. Мікракліматычныя адрозненні ў асноўным характэрны для прыземнага слоя паветра да вышыні 1,5-2,0 м, праяўляюцца пры ясным і ціхім надвор’і і
згладжваюцца пры пахмурным і ветраным. Мікракліматычныя назіранні часцей праводзяцца ў сельскагаспадарчых мэтах для выяўлення замаразканебяспечных, засушлівых і пераўвільготненых участкаў. На аснове вывучэння радыяцыйнага, цеплавога і воднага балансаў ацэньваюцца мікракліматычныя рэсурсы, цеплаі вільгацезабяспечанасць асобных палёў і сельгасугоддзяў. Складаюцца сінтэтычныя мікракліматычныя карты, што дазваляе прыстасаваць сельскагаспадарчую вытворчасць да мікракліматычных асаблівасцей кожнага поля, падабраць сельскагаспадарчыя культуры і меліярацыйныя прыёмы, устанавіць аптымальныя нормы і тэрміны правядзення агратэхнічных мерапрыемстваў. Улік мікракліматычных асаблівасцей пры гарадскім будаўніцтве дазваляе правільна размяшчаць прамысловыя прадпрыемствы, каб паменшыць іх уплыў на жылыя раёны. Змены мікракліматычных умоў даследуюцца пры меліярацыі, будаўніцтве вадасховішчаў, распрацоўцы карысных выкапняў. Вывучаецца таксама М. на тэрыторыі і ў цэхах прамысловых прадпрыемстваў, збожжаі агароднінасховішчах, памяшканнях для ўтрымання жывёлы.
Навальніца. Складаная і небяспечная атмасферная з’ява, абумоўленая развіццём магутных кучава-дажджавых воблакаў, суправаджаецца шматлікімі электрычнымі разрадамі маланкай і громам. У час Н. выпадаюць ліўневыя ападкі, бывае і град, нярэдка назіраецца шквал і бура. Гром у Н. чуваць на адлегласці каля 15-20 км. Інтэнсіўнасць Н. залежыць ад магутнасці кучава-дажджавога воблака і ўзроўню канвекцыі. Адрозніваюць Н. франтальную і ўнутрымасавую. У высокіх шыротах Н. назіраецца рэдка. Ва ўмераных шыротах у любым месцы штогод бывае 10-15 дзён з Н. На сушы пераважаюць летнія Н., над акіянамі зімовыя. У трапічным поясе ў межах барычных максімумаў Н. здараюцца рэдка. Яны вельмі частыя ў экватарыяльным поясе ва ўнутрытрапічнай зоне канвергенцыі. Для папярэджання Н. уздзейнічаюць на воблакі шляхам засеву іх лёдаўтваральнымі рэагентамі і дынамічным метадам, накіраваным на аслабленне вертыкальных струменяў паветра.
Надзвычайная сітуацыя. Да Н.с. адносяцца з’явы прыроднага паходжання небяспечныя геалагічныя, метэаралагічныя, гідралагічныя з’явы, дэградацыя грунтоў ці нетраў, прыродныя пажары, змяненне стану атмасфернага паветра, інфекцыйнае захворванне людзей, жывёл, масавая распаўсюджанасць хвароб і шкоднікаў сярод сельскагаспадарчых культур і лясоў, змяненне стану водных рэсурсаў і біясферы.
Назіральная кніжка. Кніжка асобай формы для запісу метэаралагічных, актынаметрычных, аграметэаралагічных, аэралагічных і гідралагічных тэрміновых даных назіранняў на МС.
Народная метэаралогія. Старажытная галіна народных ведаў пра магчымае надвор’е ў бліжэйшы ці больш аддалены час. Н.м. грунтавалася на мясцовых прыродных і атмасферных прыметах. У якасці прымет для прагнозу надвор’я разглядаліся характар воблакаў, далёкасць бачнасці, аптычныя з’явы ў атмасферы, паводзіны жывёл, своеасаблівая рэакцыя раслін на змены метэаралагічных умсў і інш.
Настаўленне. Дакумент, які ўтрымлівае патрабаванні да арганізацыі і методыкі правядзення гідраметэаралагічных назіранняў і маніторынгу
навакольнага асяроддзя. Існуюць метэаралагічныя, аграметэаралагічныя, аэралагічныя, актынаметрычныя, гідралагічныя і інш. Н.
Нефаналіз. Пабудова карт размеркавання і распазнавання воблачнасці, іх сінаптычны аналіз і інтэрпрэтацыя для прагназавання надвор’я. Для Н. выкарыстоўваюцца даныя тэлевізійных і радыяцыйных (інфрачырвоных) назіранняў са ШСЗ.
Паверка прыбора. Вызначэнне паправак ці пераводнага множніка да адлікаў па шкале метэаралагічнага прыбора шляхам параўнання яго паказанняў з паказаннямі эталоннага (стандартнага) прыбора. Вынікі П. заносяцца ў сертыфікат, які прыкладваецца да прыбора.
Падсцілачная паверхня. Паверхня Зямлі (расліннасць, суша, акіяны, азёры, рэкі, снегавое і ледзяное покрыва), найважнейшая састаўныя часткі кліматычнай сістэмы, якая ўзаемадзейнічае з атмасферай у працэсе цеплаабмену і вільгацезвароту. Крыніца аэразоля і ядраў кандэнсацыі для атмасферы. Вызначае празрыстасць атмасферы і аслабленне сонечнай радыяцыі ў атмасферы, з’яўляецца прычынай узнікнення мясцовых вятроў. Ад шурпатасці П.п. залежыць сіла трэння, якая ўплывае на скорасць і напрамак ветру.