Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
БАРЫГА
I тут мне ў дзверы пазванілі. Я шмат чаго паспеў перадумаць, перш чым адчыніў, у тым ліку, што, можа, Ірка вярнулася, вырашыла не ехаць да гэтага гламурнага старога казла. Але на парозе стаяў яшчэ адзін сусед па «хрушчоўцы», зэк Віця з першага паверха. Зэк Віця любіць усім расказваць, што з пяцідзесяці гадоў свайго жыцця адсядзеў дваццаць пяць за падвойнае забойства, хоць напраўду адсядзеў двойчы па чатыры гады за кватэрныя крадзяжы. Прычым абодва разы яго выпускалі за выдатныя паводзіны, што ўжо само сабою цікава. Тып асобы рэклама «BMW» для Расіі з лёгкім дотыкам «Шансон-ТВ».
Калі дазваляе надвор’е, зэк Віця ходзіць без кашулі, каб былі бачныя наколкі. На Віцю шчодра накрэмзана кітайскіх драконаў, іх на ім як мошак пад ліхтаром чэрвеньскай ноччу. Ён кажа, што драконаў набівалі кітайцы, з якімі ён
* Зігмунд Баўман (нар. у 1925 г. у Познані) філосаф і сацыёлаг, прафесар універсітэта ў Лідсе, даследчык феномена «modernity».
** Маральнае абязбольванне (анг.).
разам «чаліўся» ў калоніі на «страгачы». Але пры пільнейшым поглядзе відаць, што мордамі драконы хутчэй падобныя да Змеяў Гарынычаў, а набілі гэтых рэптылій Віцю звычайныя мазурыкі на аршанскай зоне, дзе ён сядзеў з такімі ж дробнымі махлярамі ды зладзеямі, як сам. Драконамі ён сябе распісаў выключна дзеля таго, каб мянты думалі, што ён з трыядаў і сядзеў за «кітайскую братву». А таму па дробязях да яго стараліся не дакалёбвацца, бо сур’ёзныя кітайскія хлопцы з Чайна-таўна маглі б пазапіхваць ім зорачкі з пагонаў у задні праход.
Але ў Віці ёсць адна істотная асаблівасць. Віця хворы на параною. Увесь вольны час а пасля «адкіду» з другой «ходкі» ў яго ўвесь час вольны Віця сядзіць перад акном і назірае. Нясе варту. Часам дзеліцца. Вось і цяпер прыйшоў ці то падзяліцца, ці то пазычыць грошай, што таксама бывае. Пабачыўшы маю заплаканую пысу, ён нахмурыўся:
Ты чо? Віця заўсёды быў майстрам лаканічнасці.
3 шэрагу прычынаў тлумачыць чалавеку, які правёў на зоне восем гадоў, а ўсім кажа, што ўсіх дваццаць пяць, што прычына вільгаці на шчоках залішне моцныя пачуцці да дзяўчыны, не выпадае. Таму я схлусіў:
Алергія. Глядзеў «Вясёлых катоў» па скрыні, у мяне на поўсць алергія. Тут я думаў засмяяцца, але твар у Віці застаўся сур’ёзным. Ён, здаецца, наогул ніколі не смяецца.
Ну, бывае. Хадзі што пакажу.
Я спусціўся за ім у ягоны бярлог, адмовіўся ад шклянкі чарніла, пачакаў, пакуль замахне ён. Далей, ступаючы вельмі асцярожна, Віця падвёў мяне да акна і трохі адхіліў фіранку.
He, гэтым разам нас дакладна пасуць! падзяліўся ён. У цябе моцных «пад’ёмаў» не было? Можа, мільён у латарэю выйграў, а? Бо сур’ёзная братва пасе. Мабыць, выглядаюць, калі на хаце не будзе, каб хату «паставіць», разумееш?
Тут ён паказаў на постаць, якая нерухома стаяла no634 з камлём дрэва ў двары. Цёмны цывілыіы гарнітур «з адлівам» «Komintern», шэрая кашуля ад «Dzerzhinskaya Shveinaya Fabrika». Мяне было кранула страхам, бо пры-
кладна так (у маім разуменні) выглядаюць аператыўнікі з Дзяржнаркакантролю. Але я хутка супакоіўся: калі б мяне хацелі ўзяць то ўзялі і не цацкаліся б. Навошта ім ганаровую варту пад вокнамі ставіць?
Бачыш, увесь вечар стаіць, прашаптаў Віця. Як ты сваю малую да таксоўкі давёў, той нешта заварушыўся, перадаваў у рукаў, у яго там мікрафон (ага, у галаве ў цябе, Віця, мікрафон! падумаў я). А потым зноў пад дрэвам стаў.
I вы думаеце, што...
Я не думаю, ёб тваю! Я ведаю! Сам жа бачыш! Вось так стаіць, пасе! А як ты пойдзеш, то гэты перадасць у рукаў сваім і яны хату бамбануць! Толькі вось каго ён пасе? У цябе дакладна ніякіх каштоўнасцяў у хаце?
Складана шчыра адказваць на такое пытанне чалавеку, які адсядзеў двойчы па чатыры гады менавіта за «бамбёж» кватэр. Але мне амаль не было чаго ад яго хаваць.
He, у мяне дакладна галяк.
Ну, то, значыць, Сашу пасуць. Ён казаў, на гараж збірае. Хаця пачакай, у яго вокны на другі бок выходзяць. Дык каго ж яны выглядаюць?
Віця пахіснуўся, і я заўважыў, што ён даволі добра нагрузіўся гэтым сваім чарнілам. Я звычайна не спрабаваў пераконваць яго ў тым, што ён не мае рацыі, але тут на мяне найшоў нейкі імпэт.
Паслухайце, Віктар. Вось падумайце. Вы бачыце, як гэты мужчына адзеты?
Ну, бачу.
Вы хоць калі бачылі, каб зладзеі, якія ідуць на справу, адзявалі гарнітур?
He, не бачыў. Можа, цяпер мода такая?
Віктар. Вось глядзіце. Вы ўсё сваё жыццё (тут я хацеў сказаць «хаты бамбілі», але своечасова прыгадаў, што ён кажа ўсім, што ён забойца, а не злодзей) былі блізкія да крымінальнага свету. Таму, калі бачыце нейкую незнаёмую вам з’яву, вы яе спрашчаеце да тых рэчаў, якія ўжо ёсць у вас у галаве. Калі чалавек стаіць у двары, дык гэта значыць,
што ён рыхтуецца да кватэрнага крадзяжу. А гэты, у гарнітуры з адлівам, можа быць, каханую выглядвае (тут Віктар зноў набычыўся, бо ў тым свеце, які ён прадстаўляў, «каханне» ў сваёй сумнеўнасці стаяла недзе побач з «аднаполымі пілюбамі»), Ці, можа, ён паветрам дыхае, ці фазу Месяца назірае, бо цікавіцца астраноміяй.
А чаго ён сваёй астраноміяй у маім двары цікавіцца? зноў рыкнуў Віця.
Двор гэта агулыіая тэрыторыя. Агароджы ў нас няма! Паслухайце, мы з вамі жывём не ў самым прэстыжным раёне горада. Вы вось паспрабуйце ўспомніць, калі апошні раз тут абкрадалі хату? А не чалавек, тут прапісаны, абкрадаў хату ў Грынвічы ці Славянскім квартале?
Гэты довад зэка Віцю супакоіў. Сапраўды, за апошнія дваццаць гадоў крымінагенная сітуацыя ў Зялёным Лузе значна палепшылася, бо жыхары Зялёнага Лугу самі былі певычэрпнай крыніцай крымінагеннай сітуацыі.
Ну дзякуй. Супакоіў, пасміхнуўся ён. Калі на рыбалку паедзем?
Фраза «калі на рыбалку паедзем?» для зэка Віці своеасаблівае развітанне. Адказваць на яе нічога не трэба. Проста кіўнуць і ісці да сябе.
ДЖАНКІ
Дзяржнаркакантроль любіць гучныя эфекты. Калі некага бяруць, дык «маскі-шоу» ў броніках і з аўтаматамі з усіх вокнаў адразу, адначасова вышыбаюць уваходныя дзверы гідраўлікай. Секунду назад ты ціхамірна тупаў па хаце пад эфектам ад спажытага тэксту мовы. А тут ррраз, і ў памяшканні дванаццаць чалавек, дзвярэй няма, усё шкло ў кватэры перабітае, падлога папаленая ды.мавой шашкай, яшчэ, не выключаю, чарга з аўтамата ў столь, для драматызму. Бедны ўдолбыш і так да рэчаіснасці меў вельмі ўскоснае дачыненне, а тут такі прыход. Таму і сцуцца, а што ж вы думалі! А вы пытаецеся, чаму я лічу за лепшае не нахерачвацца ў хаце.
Мне адно не зразумела: вось навошта такое шоу? Бо ясна, што барыгі ў сваёй большасці рахітычныя здыхлікі, джанкі бездапаможныя коцікі, якіх па медычных паказніках у войска не ўзялі. За ўсю гісторыю змагання з мовай ні разу, здаецца, не было такога, каб хтосьці паспрабаваў аказаць супраціў. Бо ў Чайна-таўн жа яны не сунуцца. Вось там бы адгрэблі з кітайскіх хуткастрэльных «Пітонаў» па поўнай! Але не сунуцца, бо каму ахвота з дзіравым пузам боршч сёрбаць?
У выніку вы.мяшчаюць на слабых. А можа, яны такім чынам ствараюць карцінку для Net-візара? Каб іх аперацыі выглядалі па-геройску, а не так, як яны выглядаюць насамрэч расправай хлопчыка над жуком-пажарнікам? Як мусіць быць арганізаваны ідэальны арышт наркамана ці гандляра? У кватэру заходзяць два чалавекі. Спакойна прад’яўляюць ордэр на вобшук і арышт. Усё!
БАРЫГА
Кітайцы кажуць: калі сумуеш лічы грошы. Ці то так толькі кажуць, што кітайцы так кажуць? Я кітайскай мовы не ведаю, таму ні ў чым не магу быць упэўнены. Асаблівых грошай для таго, каб лічыць і тым самым здымаць стрэс, у мяне ў кватэры ніколі не затрымлівалася, таму я вырашыў пералічыць паперкі з мовай, якія набыў у Польшчы, а заадно прыхаваць іх. Звычайна я распіхваў скруткі паміж старонкамі часопісаў, што былі шчодра параскіданыя па хаце. Калі б у мяне арганізавалі прафілактычны ператрус... ды што там! калі б проста прайшліся па пад’ездзе са сканерам, яны б умомант знайшлі ўсе мае скарбы! Але блакітныя вочкі і твар выдатніка мая найлепшая абарона. Ніхто ніколі не дапускаў, што такі пазітыўны чалавек, як я, можа захоўваць у сябе забароненыя з’явы.
3 самазадаволенай усмешачкай я ўзняў заплечнік, яшчэ раз пільна агледзеў дзірку ад кручка (трэба будзе зашыць, бо рэч фірмовая і нятанная), раскрыў яго і палез углыб, каб
выняць лісткі. Пальцы, якія дасканала ведаюць усе вантробы майго вернага спадарожніка, раптам натыкнуліся на нешта цвёрдае, з вострымі вугламі. Здаецца, такой рэчы я туды не клаў. Што гэта? Схапіў даволі цяжкае, пацягнуў на свет, усё больш упэўніваючыся ў тым, што гэта не маё, ані па вазе, ані па тактыльных адчуваннях, я такое першы раз у жыцці кранаю! I дастаў абцягнутую чорным дэрмацінам кніжку ў цвёрдай вокладцы. На ёй была намаляваная нейкая старажытная піктаграма: сонца і месяц, сплеценыя ў адзін лагатып. Ужо па гэтым абразку можна было зразумець... Адчуць... Але галава адмаўлялася верыць, гэтага ж проста не можа быць...
На вокладцы залатым цісненнем было нанесена... з тым самым, забароненым кірылічным «і»... што цалкам выключала, што гэтая кніга выдрукавана па-руску... што магло азначаць толькі... гэтая друкаванка сапраўды на мове... там было напісана:
Уільям Шэкспір. Санеты.
Я хутка прагартаў старонкі, не ўчытваючыся, каб раптам не ўставіла, бо я ж не ўжываў ніколі... Але і так адтуль палезлі ўсе гэтыя наркатычныя спалучэнні «шч», «чэ», «дз», кінулася ў вочы літара «ў», якая знаходзіцца ў ідэнтыфікацыйных модулях большасці сканераў, бо яна дазваляе адразу выявіць стаф і адрозніць яго ад звычайных тэкстаў, выкананых без дапамогі мовы. I ўсё гэта было зроблена ў друкарні: жоўтая папера, афсетны друк, так, што на месцы кожнай кропкі лёгкі адбітак, ямачка, якую можна намацаць падушачкай пальца.
А яшчэ яно дзіўна пахла. У нашым сучасным свеце няма рэчаў, з якімі можна параўнаць той пах. Адно што, ведаеце... Так пахне ў кастрычніцкім парку. Які запоўнены жоўтым шапаткім лісцем. Гэта пах кляновага лісця, якое шамаціць пад нагамі. У галаве замуцілася. Я сеў.
Заплюшчыў вочы. Расплюшчыў іх. Кніжка па-ранейшаму ляжала на маіх далонях.
Як і большасць людзей з індустрыі, я лічыў, што друкаванкі гарадская легенда. Што іх не існуе. Бо іх не магло існаваць. Бо калі яны некалі існавалі, то гэта значыць, што тое, чым я гандлюю пад страхам смяротнага пакарання, некалі было не забаронена. Што мова сапраўды, як кажуць асобныя гарадскія вар’яты, была сродкам штодзённай камунікацыі паміж людзьмі. Звычайнымі людзьмі, а не кончанымі джанкі. Стоп, гэта трызненне! He трэба рабіць высноў. 3 высновамі ў мяне заўсёды было складана, бо я ад прыроды не вельмі разумны. Давайце казаць пра тое, што ёсць тут. А тут ёсць друкаванка. Я адгарнуў апошнюю старонку, там значылася лічба «204». Такім чынам, у мяне ў руках рэч, якая ўтрымлівае 204 старонкі тэксту, кожная коштам прыблізна пяць тысяч юаняў. Калі проста механічна памножыць адно на другое, атрымаем адзін мільён дваццаць тысяч новых юаняў.