Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Гандаль спынены. Нікому не да гандлю. Усі#$% t6 лл%$ набываюць толькі ў чорных.
Трынаццаты дзень з:%;;ня
3 Ганконга прыехаў дзядок, яго ўсе называюць Аптэкарам. Сухі, нібы вобла, а вочы хуткія і насмешлівыя. 3 ім прыбыла цэлая армада «сорак дзявятых». Сярод салдатаў бачыла сапраўднага прыгажуна чорныя валасы да вачэй, роўная такая грыўка, як у Патрокласа з пятай часткі «SoulScalibur», а скура як малочны шакалад. I апрануты ў такі белыбелы фрэнч з дэкаратыўнымі пазументамі. Я так на яго глядзела, што Патроклас мне ўсміхнуўся. Дзеўкі шэпчуцца, што Аптэкар Саламяны сандаль* з мацярынскай трыяды «Светлы шлях» у Ганконгу, ён адзін з Global Elders. Гарбату яму гатуюць свае, мяне блізка не падпускаюць.
???:*;%889 дзень у7% *ня
«Чорныя» гандлююц:%59 мовай па дзесяць юаняў за скрутак. 6%%:? На іх мове сядзіць увесь горад.
Маладзік
Дзед сустрэўся з нейкімі людзьмі, сабраў усіх і абвясціў, што «Светлы шлях» выходзіць з гандлю мовай. Таксама ён дадаў, што «мовы» хутка не застанецца ніяка;№№76.
* У трыядах назва афіцэра па сувязях паміж падраздзяленнямі.
Першы дзень %479 Vnsdf0988
Майстар духмянасцяў памёр. Патроклас запрасіў мяне ў кіно. Я апрану карацен**?іуй сукеначку ў гарошак.
Пе)(* *■?,))) НЕЕ5Е
Я заўважаю, што мне цяжэй і цяжэй пісаць на мо*??:. Усе вакол размаўляюць з памылк:%;;. Ніхто не :%жа скончыць думку пачынаюць загаворвацца. Моцна загаворвацца. Нешта дзійпа> робіццу Гэта падобна да масавага вар’яцтва ці гіпнозу.
*??:%)_ *:%
А я вось %;№№?? лумаю *?65фц Майстар ДуХпяненасцяў мог казаць аывм вірус. Мова гэта код. Калі мова гэта %А& значыць яе можна %;;?*
№;%:№:** )) KJTRytf ? 2162
D h dsj f 12 5 6 we7 8 2035$%л&*% (*Y%DS%
BDFTSA)@T@%A?!!I Td7a55! /s6f5adfvA&./fy6d5e9U@%$!9p/
*@&Adsf790cxkrnw,v8!/ 87A5dS7ds67sdh2%%
ЕНУ7аы766546989ку !
?:ывпамб*??? Ь(76%$ВМтгнЕпамві, 987гвмм ТімЕсчб total error.
5 th day of Moon growing. No dopes sold. Final entry.
They destroyed mova. It was something like virus. Incense Master tried to warn us. If language is the code, it can be somehow hacked. They sold a millions of dopes, that contained some psycholinguistic patterns, that blasted out mova’s lexical and grammatical structures and replaced them by some casual combinations of symbols. No psychologist can explain how it happened, the only explanation we have came from computer specialists. Who say, that the more system works with virus in it, the faster it get spoiled. So, we, active speakers, were the first to loose mova. Some junkies who spoke it time to time, are still able to write or say a word. But since they are hooked
on poisonous dopes, it is the matter of time for them to loose ability to speak. Patroklas invited me to go to Hong Kong with him. I’m the most happiest woman in the world! Life is beautiful. I think in some time mova will revive. Because I’m the most happiest woman in the world!*
* 5-ы дзень pocmy Месяца. Скруткаў мовы не прададзена. Апойті запіс
Яны знішчылі мову. Гэта было нешта кшталту віруса. Майстар духмянасцяў спрабаваў папярэдзіць нас. Калі мова гэта код, яна можа быць узламаная. Яны прадалі мільёны скруткаў, якія неслі ў сабе псіхалінгвістычныя патэрны, што ўзарвалі лексічную і граматычную структуры мовы, замяніўшы яе выпадковымі камбінацыямі сімвалаў. Псіхолагі пакуль не могуць растлумачыць, як гэта адбылося. Адзінае тлумачэнне, якое мы маем, паходзіць ад камп’ютарных спецыялістаў. Якія кажуць, што чым больш сістэма працуе з вірусам у ёй, тым хутчэй яна разбураецца. Так што мы, тыя, хто размаўляе актыўна, былі першымі, хто страціў магчымасць размаўляць на мове. Некаторыя джанкі, якія карысталіся мовай час ад часу, яшчэ могуць прыгадаць, сказаць ці напісаць слова. Але, паколькі яны падсажаны на атрутныя скруткі, гэта толькі пытанне часу, калі і яны страцяць здольнасць гаварыць на мове. Патроклас запрасіў мяне ехаць у Ганконг з ім. Я шчаслівейшая жанчына на зямлі! (Аўтаркай дапушчана памылка. У англійскай мове дапушчальна ці «most happy» ці «happiest». Заўвага аўтара.) Жыццё гэта цуд. Я думаю, што мова ажыве праз нейкі час. Бо я шчаслівейшая жанчына на зямлі!
Літаратурна-мастацкае выданне
Марціновіч Віктар Валер’евіч
Мова ЙК
Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Рэдактар Сяргей Сматрычэнка Вёрстка Ларысы Ваўчок Карэктура Сяргея Сматрычэнкі, Алены Спрытніч Дызайн вокладкі Анатоля Лазара (adliga.com)
Падпісана да друку 18.09.2014. Фармат 84x108 1/32. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 13,86. Ул.-выд. арк. 11,89. Дадатковы наклад 700 ас. Зак. 509.
ПУП «Кнігазбор».
Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 1/377 ад 27.06.2014.
Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў ААТ «Аргбуд».
Ліцэнзія № 02330/218 ад 14.04.14.
Вул. Берасцянская, 16,220034, Мінск.
Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвьппэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнага насалоджвання, шопінг-рэлігіі і cold sex’y. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі.
Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
Віктар Марціновіч
нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ашмянах. Напісаў тры кнігі, атрымаў беларускую літаратурную прэмію ("Дэбют") і ўвайшоў у доўгі спіс расійскай ("Нацбэст").
Творы перакладаліся на нямецкую, англійскую, фінскую, шведскую і польскую мовы, былі станоўча адзначаныя ў рэцэнзіях у Publishers Weekly, Times Literary Supplement, New York Times Review of books.