Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Вось што я хачу сказаць. Кожнаму чалавеку ла жыццё даецца адна спроба, адзін шанц на галоўны бой. I лепей загінуць у гэтым баі, чым прайграць і застацца жывы.м. Каб не бачыць, да якіх паскудных наступстваў прывяла святая справа. Лепей загінуць, чым лічыць сябе вінаватым перад тымі, хто застаўся кучамі вопраткі на падлозе ў прыцемках залі.
Так, мы былі зброяй у руках Госпада. Але часам бывае так, што Бог памыляецца.
ЭПІЛОГ
Маладзік
Прададзена 16 238 скруткаў
Майстар духмянасцяў сказаў мне весці ўлік, колькі прадаецца па горадзе. Каб бачыць. Як гэта? Во, прыгадала. Дынаміку! Ха-ха-ха!
Нэаменія
Прададзена 6765 скруткаў
He ведаю, што пісаць.
Першы дзень росту Месяца
9665 скруткаў
Мяне завуць Воля, я раней працавала сакратаркай. Валодаю стэнаграфіяй, а таксама кітайскай, рускай і ангельскай мовамі. Я дапамагала Сварогу рабіць пераклад сшыткаў Сяргея, якія цяпер шмат у каго з байцоў ходзяць па руках. I я таксама агучвала той выступ, які яны паказалі па тэлебачанні і праз які ўсіх пастралялі. «Але няма на свеце такіх скарбаў, што б вечна цешылі нашае сэрца...» гэта я там кажу, на запісе! Я тады была яшчэ вельмі малая, чатырнаццаць гадоў усяго. Кітайцы любяць працаваць з малымі дзяўчынкамі. А цяпер ужо дарослая кабыла мне хутка будзе шаснаццаць.
Другі дзень росту Месяца
12 076 скруткаў
Мяне вылучыў Майстар духмянасцяў. Я працавала сакратаркай у офісе лагістычнай канторы, якая ў іх служыць прыкрыццём. Ён мяне пабачыў, выпіў са мной гарбаты і прапанаваў займацца іншай, больш адказнай, справай, побач з ім. Сказаў, што яму нешта нагадваюць мае валасы. He ведаю, што яны яму нагадваюць, яны проста чарнявыя, маці кажа, чарнявыя, як у вароны дупа. А ў вароны дупа шэрая, a не чарнявая! Ха-ха-ха! Маці думае, што я працую ў аўдыце.
Трэці дзень pocmy Месяца
Прададзена 7806
Калі знікла Цётка, Майстар духмянасцяў хадзіў вельмі засмучаны. Ніхто не ведае, куды яна падзелася. Адны кажуць, што яе скралі і забілі. Другія што яна бясследна знікла акурат для таго, каб яе не скралі і не забілі пасля штурму, які зладзіў Сварог. Шукаць яе не спрабавалі. У гэтым горадзе цалкам нармальна не цікавіцца тымі, хто знік. Калі знік, значыць, так трэба. Захоча, каб ім цікавіліся, дасць пра сябе знаць.
Чацвёрты, пяты дзень росту Месяца
36 200
Учора Майстар духмянасцяў падарыў мне букецік касачоў. Прыемна! Я яго ўжо не так баюся ён час ад часу нават усміхаецца. I яшчэ жартуе, але не заўсёды смешна. Галоўнае, каб ён гэтага не прачытаў, ха-ха-ха!
Шосты дзень, 13 067 скруткаў
He ведаю, што пісаць.
Першая квадра, 7600 скруткаў
Пакуль лёс Цёткі не высветлены, нам забараняюць прызначаць новага Намесніка. Пазіцыю Сварога заняў кітаец, малады хлопец Цынь. Кажуць, людзей з БУСа сярод жывых амаль не засталося: хто не загінуў падчас штурму, той ці знік, ці памёр пры загадкавых акалічнасцях. Але гэта вайна. Сказаў «слава нацыі» кажы і «смерць ворагам».
Восьмы дзень росту Месяца, 14 067
Гандаль квітнее, кожны месяц «Светлы шлях» зарабляе на мове ад 8 да 20 мільёнаў юаняў. Кажуць, з’явіліся нейкія дзіўныя гандляры, белыя, не кітайцы. I пры гэтым яны не выглядаюць як цыганы. Бо ў цыганоў пераважна жанчыны гандлююць. Жанчыны ці дзеткі. А тут, кажуць, на ўсіх буйных скрыжаваннях у цэнтры стаяць здаровыя коні, голе-
ныя, у гарнітурах. I прадаюць. Прычым па нашых коштах. Цікава, хто такія. Няўжо БУС адраджаецца?
Дзявяты дзень росту Месяца, 6000
Пайшла ў басейн тры разы на тыдзень. Пасля купання хаджу на барацьбу. Нацык павінны быць здаровым.
Дзясяты дзень росту Месяца, 7520
Майстар духмянасцяў сказаў, што я займаю пасаду, якая ў старажытнасці называлася пасадай казначэя ці скарбніка. Я скарбніца, ха-ха-ха!
Адзінаццаты дзень росту Месяца, 13 056
Па скрыні сказалі, што прыняты нейкі новы закон. За захоўванне мовы болей не будуць саджаць у турму. Ура!
Дванаццаты дзень росту, 12 888
Ішла ля ГУМа, пабачыла аднаго з гэтых тутэйшых біцюгоў, што гандлююць скруткамі. Здаравенны такі, у чорным пінжаку. Коратка стрыжаны, броваў зусім няма нібы паголеныя. «Мова?» спытаўся ён у мяне аднымі губамі. Я такая: «Колькі каштуе?» Ён кажа: «Сорак». А гэта ж танней, чым нашыя гандлююць. I адкуль узяліся толькі? Я кажу: як сорак? У Чайна-таўне пяцьдзясят, а танней, чым у «чайніку», не бывае! Але ён «сорак». I глядзіць. Ну, я працягнула яму грошы, цікава было паглядзець. Тым больш, што за захоўванне цяпер не будуць саджаць! А ён, такі, дастае канверт шэрага колеру, з такога стандартнага, я б сказала, дзяржаўнага, кардону, і вось, з гэтага канверта вымае і працягвае мне паперку з тонкай пластмасы. Дзіўна неяк, звычайна дылеры ў шкарпэтках хаваюць ці яшчэ дзе. А гэты у канверце носіць. Як чыноўнік нейкі! Ну, я разгарнула, на вуліцы, не хаваючыся чаго цяпер хавацца, гэта ж болей не крайм! Дык вось, разгарнула, а там неяк дзіўна. Па-першае, вельмі шмат тэксту, звычайна ж абзац ці два, «тарчам» хапае. Па-другое, ёсць нейкія малюнкі і сімва-
лы. Па-трэцяе, не ад рукі пісана. I не друкаванка, гэта ясна. Але як быццам на прынтары выдрукавана, з файла тэкставага. Нават рысачка такая шэрая па тэксце ідзе прынтару варта было б картрыдж замяніць, гэта я як сакратарка магу засведчыць, ха-ха-ха! Дык вось, на пачатку тэксту нейкі ці то нумар, ці то шыфр: «00112993/АК». Я паказала гэтае дзіва Майстру духмянасцяў, ён праглядзеў пілыіа і нахмурыўся. Сказаў так, кшталту: «Хіба дзяржыкі свае запасы вырашылі зліваць? Няўжо ў іх зусім ужо грошы скончыліся?» Якія дзяржыкі? Я не зразумела. Як коржыкі, ха-ха-ха!
Трынаццаты дзень росту, 6778
Скрутак той прачытала ўважліва, тэкст прыгожы, але на мяне не дзейнічае, я ж на мове з дзяцінства балбачу, бацька ж з БУСа быў. Вы толькі маці не кажыце!
Поўня, 23 074
Сёння да мяне падышоў Майстар духмянасцяў і сказаў даць яму той скрутак, што я набыла. А я яго якраз не выкідала, думала, можа, на што спатрэбіцца. Ён прачытаў яго, потым яшчэ раз і сказаў, што «памылкі нейкія дзіўныя». Там сапраўды па тэксце памылкі былі нават не памылкі, a glitch, фрагменты запоратыя так часцяком бывае, калі, напрыклад, на тэлефон здымаешся і потым на картцы памылка адбываецца. Кантэнт сапсуецца часткова і замест пыскі сваёй прыгожай нейкія краказябры бачыш. «Ну так, кажу, гэта глітч!» А ён неяк хмыкнуў і пайшоў, апанаваны думкамі. I вось як яго зразумець?
Першы дзень змяншэння Месяца, 9833
Сёння зноў падыходзіў Майстар духмянасцяў, чытаў скрутак і нешта ў ім падлічваў. На ўсялякі выпадак, вырашыла выкласці тэкст тут. Можа, я цяпер сваім розумам не магу зразумець, а потым прачытаю і зразумею? Уласна, ён:
«I вось даведаліся мы аднойчы ад княгінінага кухара kxura kluXara uha>a Караля, што ў палацы ёсць вялікі пакой-кабі-
нет нябожчыка-князя, а ў ш усе сцены застаўлены вялізнымі шафамі, а ў тых шафах кнігі, кнігі, кнігі... Папера ў тых кнігах, як скура, вырабленая. Аздоблены яны і золатам, і срэбрам, і ўсімі колерамі, якія толькі ёсць на зямлі і на небе... Сама княгіня іх, бадай badav abdav 89