• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    Запалілася бледнае святло, якое сілкавалася ад акумулятараў. Яго ледзь ставала на тое, каб бачыць сілуэты, эфектыўна працаваць у такіх умовах будзе цяжка. Моцна грымнула, кулямёт сціх. Па калідоры ад увахода пратупалі дзясяткі ног. Было чуваць, як яны цяжка дыхаюць за дзвярыма, што вядуць у студыю.
    He стреляйте, тут заложннк! раптам віскнуў Пясецкі! Я Сергей Песецкпй! He стреляйте! нехта з нашых даў яму поўху, каб сціх.
    У прынцыпе, нашая місія была выкананая. Нам заставалася толькі годна загінуць. Бо на EZ, пункт эвакуацыі, вялі дзверы чорнага выхаду ад таго самага скразнога калідора, які цяпер кантраляваўся «Альфай». Каб кулямёт пратрымаўся на тры хвіліны даўжэй, мы б пад яго прыкрыццём паспрабавалі сысці, хоць шанцы, вядома, былі мізэрныя. Ніхто не ішоў сюды ў спадзяванні застацца жывым.
    Мне трохі тужліва было, што жыццё канчаецца. Бо мне толькі дваццаць чатыры, я не шмат чаго бачыў, акрамя трэ-
    ніровак і зброі. Але мы зрабілі годную, мілую Богу справу, з намі нашы мёртвыя продкі.
    Дзверы вылецелі, і адразу агонь пайшоў па некалькіх вектарах. ГІраз секунду ці дзве я цалкам страціў разуменне таго, хто дзе знаходзіцца. ІІрыцемкі, бледнае святло з акумулятарных свяцільняў і сполахі прыглушаных полымярэзамі стрэлаў. Аглушыла, бо працавалі ў зачыненым памяшканні, фактычна у бетонным мяшку. Цоканне рыкашэту было ці пе гучнейшым за стрэлы. He, тут не ў тым рэч, што гучна, проста гук непрыемны, як ад мінамёта, б’е рэзка па вушах. Ды і потым: намячаеш вектар, «чысціш» яго, і бачыш, як бліскавіцы ляцяць ад куляў па сценах. Куды яны скіруюцца пасля таго, як адскочаць ад бетону? Ці не ў тваіх таварышаў?
    А гэтыя яшчэ кінулі дымавую шашку зусім стала добра. Мы ў форме «Альфы», яны ў форме «Альфы», цёмна, дымна, і ўсе страляюць. Мая пазіцыя была за бетоннай тумбай-распоркай, вектар адзінаццаць гадзін* дзве гадзіны. Страляў ці то ў тых, хто занадта ля дзвярэй былі, бо наш перыметр меў форму ўвагнутага карэ з самай нізкай кропкай акурат насупраць уваходу. Таксама адказваў тым, хто відавочна і мэтанакіравана апрацоўваў маю пазіцыю: калі страляе ў мяне значыць, вораг. Але праз дзесяць секундаў і яны, і мы цалкам заблыталіся і проста нішчылі свой боезапас. Я спакойна так працаваў, калі адчуў, што тумбы ўжо няма, яе раскрышыла кулямі, бы спарахнелае бервяно.
    Мяняю пазіцыю, паведаміў я па рацыі, якой ніхто ўсё роўна не чуў у гэтым гармідары.
    Я намеціў жалезную мачту асвятлення за чатыры метры на дзевяць гадзін і паспеў зрабіць два крокі ў той бок. Мая памылка была ў тым, што я бег прама думаў, праслізну хутчэй. А ў гэтым вэрхале з куляў і рыкашэтаў праслізнуць было немагчыма. Таму мяне зачапіла, плазам кульнула на зямлю, так што я храбуснуўся патыліцай аб бетон падло-
    * Ваенная сістэма пазначэння кірункаў, што супадае з цыферблатам гадзінніка. За «дванаццаць гадзін» прымаецца кірунак «прама», за «шэсць гадзін» кірунак «назад».
    гі. У вачах пачало павольна цямнець, і перад канчатковым выключэннем я паспеў пабачыць, як наш агонь, агонь групы, што абаранялася ля сцяны, пачынае перамяшчацца да выхаду гэта значыць, Рог усё ж спрабуе вывесці людзей. Добра. Яны, можа, застануцца жывыя. Я памёр шчаслівым.
    Ачомаўся я праз нейкі час, які дакладна сказаць не магу. Побач, за сцяной, яшчэ ішла страляніна, я чуў яе так, быццам у вушы мне напхалі ваты. Я асцярожна прыўстаў, абмацаў усё цела. Ногі-рукі рухаліся, але ў галаве гуло, шыя і спіна былі ў крыві. На патыліцы намацаў здаравезны гузак. Зрабіў крок, і раптам зноў ледзь не заваліўся назад. Уся падлога была ў адпрацаваных гільзах ад аўтаматычііай зброі. Што не дзіўна, бо толькі я за час бою спустошыў два ражкі. Гільзы коўзаліся пад нагамі, вельмі лёгка было паслізнуцца. Мяне не паранілі проста падэшва берцаў пайшла рэзка наперад, натрапіўшы на гільзу. Я ўсё не мог знайсці свой караткарульны «калаш». Выглядае, што пасля таго, як мяне вырубіла, нехта з бакоў скарыстаўся наступальнай гранатай, і выбуховая хваля раскідала ўсё па зямлі.
    Тут я пабачыў шмат скруткаў адзення на падлозе. Іх было каля трыццаці, а можа і болей. Хлопцы чамусьці пакідалі ўсё, што на іх было. I ляжалі такія кучы з блакітнага камуфляжу. Цікава, у чым яны адыходзілі? У майтках, ці што? Я, хістаючыся, падышоў да адной з такіх кучаў, і раптам зразумеў, што гэта Сярожка Цмок, наш другі хакер. Ен ляжаў, а ад твару была толькі палова праз прарэх у чэрапе вышчарыліся верхнія зубы. Я не адразу зразумеў, што гэта ўсё двухсотыя, проста ніколі такой колькасці двухсотых не бачыў. Побач з Сярожкам з падагнутымі каленямі ляжаў Сяргей Пясецкі. Ён памёр кінематаграфічна куля трапіла амаль роўна ў лоб. Рот у яго быў разяўлены так, нібыта ён не мог паверыць, што яго, такую зорку, наважыліся забіць.
    Давай, давай, дожнмай нх! працавала рацыя на адным з нянашых мерцвякоў.
    Тры два восемь загінуў, два два шэсць паранены. Прымаю камандаванне, праз памехі неслася з Цмокавай рацыі.
    Четыре огневые точкн, на двенадцаць н четыре. Разрешнте осколочную!
    Осколочную не разрешаю нашпх посечёшь!
    Чатыры восем, адыходзім за рог, адыходзім. Два два шэсць цягніце за сабой, цягніце, ёб тваю! I іншы голас: Чатыры восем страчаны. Прымаю камандаванне.
    Давай, чнстн нх, чнстн!
    Павленков, онн отступают к задней дверн, готовь бойцов на фланговый удар.
    3 гэтых блытаных перамоваў на двух варожых адна да адной рацыях я зразумеў карціну бою, як быццам назіраў яе сваімі вачыма. Яны адступаюць, але нясуць цяжкія страты, і зараз іх сустрэнуць са спіны. ІІраўда, я магу ўдарыць з тылу гэта створыць эфект нечаканасці і адцягне ўвагу на мяне. Я падняў з зямлі «Беркут» найноўшая мадыфікацыя «калаша», якім узброена «Альфа», уставіў ражок з заплечнай сумкі і адцягнуў скабу, дасылаючы патрон у рулю. Выйшаў на калідор, у якім луналі аблокі дымавых выхлапаў. Тое, чым адрозніваецца рэальны бой ад любога сімулятара: усяго толькі дзве чаргі дай у памяшканні і ўжо не прадыхнуць, ужо шчыпле вочы і дзярэ hoc. I не відаць нічога ніякай дымавой шашкі не трэба. Прайшоў колькі метраў у бок бою, і раптам натыкнуўся яшчэ на цела. На баку, з задуменным тварам і расплюшчанымі вачыма, ляжаў Рог. Ён пасміхаўся сваёй знакамітай людажэрнай усмешкай. Я прыціснуў палец да ягонай шыі. Пульсу не было. Марыў загінуць у баі, чарцяка.
    Раптам зрабілася ціха.
    Последній остался, данеслася з варожай рацыі на суседнім двухсотым. Давай, без потерь его, без потерь!
    I тут адбылося тое, за што я прашу прабачэння ў Бога і ў маіх палеглых братоў. Ці то падзейнічаў так выгляд мёртвага Рога. Ці разуменне таго, што бой мы ўжо прасралі. Але я засумняваўся. Усяго толькі на секунду. Сумнеў апанаваў мяне на адну секунду. У якую, пры добрым раскладзе, нічога б і не вырашылася. Але ж я ведаю. Гэтага можа не ведаць нават Бог. А я ведаю. Што я спужаўся і засумняваўся.
    А мусіў бегчы дапамагаць апошняму нашаму. Нават калі ў яго не было ні адзінага шанцу.
    I вось, праз секунду, праз гэтую здрадніцкую секунду, ад увахода да мяне выйшаў анёл. Яна была адзетая ў белую сукенку, белую, вы разумееце? Уявіце сабе тлум бою, грукат, куродым, кроў паўсюль. Двухсотых гэтых у колькасці, бля, пяці ўзводаў. I тут дзяўчына такая, якая ў нейкім іншым жыцці магла б мне быць жонкай. У белым вось пасярод гэтага ўсяго, яна у белым. I адчуванне, што яна прыляцела з саміх нябёсаў, каб забраць мяне туды. Твар у яе такі... Ну, як апісаць? Гэта ж не апішаш рот, нос, бровы гэта нічога не кажа. Карацей, выйшла яна з дыму і парахавога туману і не пабаялася ж у самае пекла... I адразу да мяне, далонь на галаву, маску сцягнула, далонь на патыліцу, і загаласіла:
    Бедный, бедный! Раненне в голову, бедный мой, мнленькнй мой! і пацягнула літаральна пацягнула за руку, яшчэ хацела, каб я абапёрся на яе, думала, што ісці сам не магу.
    А па той, варожай, рацыі:
    Сопротнвленне лнквмднровано. Повторяю. Сопротнвленне полностыо лнквнднровано.
    А анёл, побач са мной: «Держнсь, мой хорошнй! Держпсь!» Мы выйшлі, да мяне былі ламануліся нейкія ў камуфляжы, але яна ім: «Это наш, не влднте, что лн? Серьёзное раненне в голову». Ну, яны паглядзелі на мяне форма «Альфы», пісталет «Альфы», відавочна свой.
    А я на ўсе вочы гляджу на анёла нашых усіх забілі, і вось яна, яна нешта кажа, супакойвае, кладзе мяне на зямлю ля машыны, а я яе не чую, усміхаюся ёй і кажу: «Дзякуй табе, анёле! Дзякуй! Перадай Богу, каб ён там з нашымі нармальна», і слёзы па шчаках. А яна іх выцірае і нешта сваё кажа, заспакойвае, па валасах гладзіць. Потым анёл знік ёй трэба было ратаваць яшчэ людзей, але, шчыра кажучы, я не думаю, што там было яшчэ каго ратаваць.
    Пакуль нікога вакол не было, я ўзняўся, прайшоў за спінамі, збочыў у двары і пабег да нашай базы, змыў кроў,
    адпачыў гадзіну і ўжо вечарам ехаў у фуры з дальнабоем у бок Кітая, а на маленькім Net-візары паказвалі мой партрэт, зусім не падобны да мяне, і расказвалі, што ў вышук аб’яўлены небяспечны «тэрарыст і палявы камандзір Дзёгаць». А потым нашую аперацыю пачаў высцёбваць Жэка Капцаў у лраграме «Поўны Капец» ён не тое, што быў падобны да Пясецкага, але выраз на твары супадаў. I тая ж упэўненасць ва ўласным знаходжанні ў цэнтры сусвету. Дальлабой побач са мной тыкаў у скрыню і рагатаў, а ў мяне перад вачыма стаялі кучы адзення і анёл, якога я ліколі не ўбачу. Але потым я сказаў сабе: анёлы жывуць на небе, а неба ў нас адно на ўсю Зямлю. Цяпер я ў бяспецы, краіну называць не буду. Грошай, вядома, ле стае, але каму і калі іх ставала ў эміграцыі?
    Кажуць, нашая аперацыя была дуратой. Што яна дала нагоду правесці вайсковую зачыстку падполля. Кажуць, што мы нічога не дамагліся. Кажуць таксама, што Рог загінуў ні за што. Але я ў гэта не веру: чалавек не можа загінуць ні за што. Ідэі сілкуюцца храбрасцю, а баязлівасць іх забівае, так ён гаварыў. Яшчэ ён гаварыў, што нашыя неў.міручасць і вечнасць у мове. I ён за гэта загінуў.
    Па выніках. Мы вярнулі народу мову. А тое, што народ яе не прыняў, тое, што мільёны нас не зразумелі... Тое, што гэта не змяніла ўвогуле нічога... Ну, не ведаю, не мне ацэльваць. Я пе стратэг і не тактык. Я ўсяго толькі дублёр асноўнага падрыўніка, сорак дзявяты, просты салдат па мянушцы Дзёгаць. Мы зрабілі ўсё, што маглі. Вядома, неяк па-іншаму ўяўлялася...