Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Карацей, я ляснуў па дзвярным палатне каленам. Здаецца, не моцна, але шандарахнула як след. Такі гук быў, быццам па футбольным мячы нехта ад душы засандаліў. Ён дрыгнуўся наперад, згінаючыся ад болю, галава яшчэ болей паміж вушаком і дзвярыма ўвайшла. Праз боль гэты паспеў ці то сказаць, ці то папрасіць:
Што ты робі...
Як яно, ведаеце, ну, як першы раз ударыш, бывае, падступае. Ну і, карацей, я яшчэ раз, ужо не каленам, бо каленам моцна не дасі, балюча будзе. I тады я на крок, значыць, ад дзвярэй адышоў і з размаху ўжо нагой, мыском бота. I там, дзе галава ягоная тырчэла, ужо па-іншаму хруснула, неяк цёпла, глабальна неяк хруснула, як калі, вось напрыклад, нясеш з сутарэнняў пад домам любімы матчын слоік для закаткі і раптам чапляеш ім за сценку. I тое, што мела нейкі аб’ём, што распірала цэлафанавы пакет, раптам за секунду з такім вось гукам пераўтвараецца ў кучу шкляных аскепкаў. Я пабачыў, як ягонае цела звалілася на падлогу галавешка тырчэла акурат паміж дзвярыма і вушаком.
Ну а там ужо неяк само пайшло. Гэта як пачаць семкі есці: як пакет раскрыеш дык да канца будзеш лузаць. Ну і, кажу ж, падступіла нешта. I вось, ад душы, ад сэрца, з размаху ррраз яшчэ раз. Удары былі не гучныя, не такія, як там у следчым ізалятары, дзе жалеза па жалезе ляскала тут паміж жалезам і жалезам было яшчэ нешта, яно спружыніла і амартызавала. На чацвёрты ўдар парваўся сталёвы ланцужок і дзверы трэба было пасля кожнага ўдару лавіць, бо моцна ад інерцыі расхіналіся, новыя сталёвыя ручкі маглі падрапацца аб шурпатую сценку. Іх было шкада добрая рэч, якасная.
Дрышч курчыўся на падлозе, з ягонага цела выходзіў такі гук, які выходзіць, калі, напрыклад, выпускаеш паветра з надзіманай лодкі ён нават не ўдыхаў, здаецца, проста бясконца, на адной ноце, ці то вішчаў, ці то шыпеў, і гэты гук таксама раздражняў, раз’юшваў, як відовішча першай юшкі пры бойцы. Я ўдарыў у дзверы яшчэ колькі разоў, і віскат сцішыўся. Паглядзеў туды, дзе была ягоная галава там ляжаў нейкі разбіты кавун. Шмат чырвонага і вырваныя валасы. Валасы таксама неахайна наліплі на вушак выглядала непрыгожа.
Я ўвайшоў. У ягонай кватэры быў зроблены свежы рамонт. За мае грошы. За грошы такіх, як я. Цяпер трэба было прычыніць дзверы. Я пацягнуў іх на сябе, але кавуновы мякіш перашкаджаў. Дрышч ты, дрышч! Я ўзяў яго
за нагу мяне чамусьці здзівіла, што нага цеплая, а у лялек, хай сабе і вельмі падобных да людзей, не можа быць цеплыні ў целе, і зацягнуў яго ў хату. На назе быў хатні тапак. Калі я адпусціў ступню, тапак зваліўся. Я ўзяў яго з падлогі і пачаў нацягваць на ступню, а той усё не хацеў надзявацца мяккая, яшчэ не скалелая плоць камячылася і ў тапак не ўлазіла. Тут раптам нага скаланулася ад канвульсіі. I яшчэ раз. Бля я адпусціў яе, і яна ляснула аб падлогу.
Забіць чалавека не страшна, калі ён не чалавек. Барыгі не людзі. Хай сабе і вочкі ў іх блакітныя.
Я пратупаў у пакой, з вялікай цікавасцю агледзеў сябе. Як ні дзіўна, ла руках і штанах не было ліводнай кроплі крыві. На століку, побач з уключаным Net-візараіМ, стаяў заплечлік падрапалы, але фірмовы, «North Pole». Па скрылі ішло люу «Вясёлыя каты». Я паглядзеў, як япы скачуць і перакульваюцца, і мле ралтам зрабілася смешла. Добрае ж люу, чаму я яго раяей ле глядзеў?
Я расшпіліў заплечлік. У ім была друкавалка. Колер вокладкі чорлы, год выдалля 1989, пераклад ла мову «Салетаў» Уільяма Шэксліра, з уступам і пасляслоўем, лапісалымі таксама па мове. Незвычайла ляжкая, быццам гэта ле кпіжка, а пісталет. Жоўтыя старолкі, дзіўпы пах ад іх. Так пахле лісце. Пажоўклае лісце, якое гліе ў кастрычліцкім парку пад заплакалымі лябёсамі.
Таксама тут быў злойдзелы леабаролелы электроллы партмалет з пяццюдзесяццю тысячамі ловых юаляў. Без ліл-кода і ілдыкатара сятчаткі усе security-фулкцыі ў ім былі адключалыя. Дрышч сапраўды быў шытым дурлем ласіць за спілал такія сумы ў горадзе, у якім забіваюць за двал,цатку!
Я схапіў партмаяет і друкавалку, прыхапіў таксама леталілі «Esqoire» пагартаю дома і пайшоў ла выхад. Ля дзвярэй ляжала гэтпа, і мне давялося акуратла пераступіць. 3-пад кавула лацякло соку, які сабраўся лужылай ля ўвахода. Я паглядзеў ла аголелую ступлю. Вярлуўся ла два крокі. Узяў тапак і лакінуў яго ла пятку так выглядала ахайпей. У пад’ездзе пе было яікога, як і ва ўсім горадзе. Нягледзячы
на тое, што вакол панавала ці то вясна, ці то зіма, я ўстойліва адчуваў пах пажоўклага лісця, якое гніе ў кастрычніцкім парку пад заплаканымі нябёсамі.
Мяне ўзялі на наступны дзень, і тое толькі таму, што Сяргей Пясецкі ў сваім «Поўным Пясцы» занадта з’едліва пасміхаўся са следчых органаў, якія нават джанкаў, што «тарыліся» ў нябожчыка, не праверылі. Карацей, мяне ўзялі, разам са здымачнай групай з’ездзілі ў кватэру, вымушалі мяне там хадзіць і замяралі сляды, якія я пакідаў. Потым прынеслі прабачэнне і зноў адпусцілі. У вечаровым выпуску, перад «Вясёлымі катамі», якіх я цяпер гляджу пастаянна, паведамілі, што забойца дзейнічаў вельмі асцярожна і замыў усе сляды, нават тыя (гэта было падкрэслена асабліва!), якія заставаліся на дзвярах ад ягоных ботаў.
Я смяяўся, калі гэта глядзеў.
Я зразумеў следчага Язэпа Лёсіка слушна.
Асноўнай версіяй забойства Net-візарам, а значыць, і ўсім грамадствам (уключна са следствам), было прызнана «звядзенне рахункаў паміж рознымі кланамі наркагандляроў». Усе шапталіся пра трыяды, бо «забіць чалавека і не пакінуць слядоў» можа толькі прафесіянал. Праз месяц справу закрылі, бо было даказана, што наркадылер скончыў жыццё самагубствам (мне як патрабавальнаму тэлегледачу засталося незразумелым, хто ж тады «замываў сляды»). Паводле выніку ўсё выглядала так, быццам трыяды моцна далі на лапу Следчаму камітэту, каб той заплюшчыў вочы, і той іх заплюшчыў, напляваўшы на кпіны Пясецкага і глабальны сумнеў у грамадскай думцы. Ці не ідэальная блытаніна для мяне?
Што да перспектыў, то яны такія. У мяне ёсць 50 тысяч, а гэтага будзе дастаткова на заможную і рэспектабельную торч-старасць. Я буду спажываць па старонцы друкаванкі раз на тры дні, бо эфект вельмі моцны. Я буду глытаць санет, а потым вырываць старонку з ім і ўрачыста паліць яе ў агні. Бо, зноў жа, я зразумеў следчага Язэпа Лёсіка слушна. Мяне не будуць чапаць, пакуль я не пачну спрабаваць перапрадаць ужо спажытае, не ператваруся, такім чынам, у дылера.
Потым я пераеду ў Варшаву, дзе жытло таннейшае, a стаф болып даступны. Я буду спажываць, а вы мне будзеце зайздросціць. Што сказаць вам на развітанне? Ну вось вам, пакайфуйце:
3 адной калыскі шчасце і няшчасце,
Ды ў іх няма аднолькавых дарог: Ці можа кветкай у вянок папасці, Ці пустазельнай былкаю ў быльнёг...*
БАРЫГА
Я падышоў да дзвярэй, навесіў ланцужок, прыадчыніў. Там стаяў адзін з тых шматлікіх підарасаў, якія лічаць, што нашая мова, святая і вечная, цацка для забавы, прылада для выкліку нейкіх там наркаманскіх галюноў. Я часцяком з імі зносіўся, калі яшчэ не сустрэўся з нармальнымі людзьмі і не зразумеў усё як ёсць. Я нават гандляваў наркотыкамі, як тут і было напісана. I вось, прыйшоў гэты підарас, цень з мінулага.
Я яму кажу: «Ідзі ты адсюль, падла! He буду я табе прадаваць мову нашую, святую і вечную!». А ён тады ўцягнуў маю галаву ў прамежак між дзвярыма і храснуў так, што я адчуў, як ламаецца мой чэрап і як выцякаюць мазгі. Пасля гэтага я пабачыў ззянне, адчуў, як мяне ахінае хараство і лагода няіснасці, і стаўся я словамі, знайшоўшы ў мове, святой нашай і вечнай, свой прытулак і сваю Вальгалу. I з той пары лунаю па-над светам, бачу кожнага, хто гаворыць, і я ёсць тым, што гавораць.
Як вы разумееце, апошнія абзацы гэтага тэксту дапісаў ужо я, Сварог, бо брат Сярожа напісаць, як яго забівалі, не мог, будучы мёртвым. Думаю, усё прыкладна так і было прыцягнуўся гэты наркот, захацелася яму «кайфу», вось і забіў. У кватэры Сярожы мы знайшлі растрыбушаны заплечнік, у якім ён некалі цягаў мову праз мяжу. На заплечніку
* У. Шэкспір, санет 124 у перакладзе Уладзіміра Дубоўкі.
застаўся след ад кручка, якім небарака «сорак дзявяты» з асабістай гвардыі Майстра духмянасцяў спрабаваў «вылавіць» скарб. Яшчэ ў ім апынуўся гэты ці то дзённік, ці то блог, ці то проста аповед пра жыццё. Аповед я, Сварог, вырашыў перакласці на беларускую мову. Бо напісаны ён быў па-руску. Сярожа ж мовы амаль не ведаў, так, вучыўся патроху. Казаў смешна, з памылкамі. I ўсё ж брат Сярожа заслугоўвае таго, каб заняць годнае месца ў мове і вечнасці. 3 тэкстам гэтым таксама папрацаваў рэдактар, бо я не стыліст, я салдат. Рэдактар, як ён мне сказаў, выправіў «час дзеясловаў», бо дзённік быў напісаны «не ў мінулым», a літаратура чамусьці вымагае, каб пісалася «ў мінулым», я ў гэтым нічога не валаку. Я вам лепей пра зборку-разборку «калаша» расказаў бы.
Што да нашага пошуку, дык друкаванка Дубоўкі знікла назаўсёды ў надзейных, абароненых турэлямі і бранёй, сховішчах Дзяржнаркакантролю. Зразумець, што Сярожа зберагаў яе менавіта ў заплечніку, нам дапамог першы сказ апошняга абзаца, напісанага Сярожавай рукой: «У роспачы я расшпіліў маланку і дастаў са сваёй надзейнай схованкі друкаванку». Ён быў добрым чалавекам з чыстым тварам, таму мог спакойна насіць з сабой хоць дваццаць кіляў урану ніхто б ніколі не падумаў, што такі хлопец здольны на кантрабанду ці крымінал. Ён быў добры чалавек, Сярожа. Сапраўды добры. Ну а тое, што ён там напісаў пра мяне, я часткова выправіў, замяніўшы іншымі азначэннямі. Бо я ў яго выйшаў занадта нейкі... He ведаю. Сентыментальны, ці што. Я не такі па жыцці. Я брутальны і магутны, як зубр ці мядзведзь. Ну, вы бачылі той тэкст. Хоць адкуль вы бачылі, вы ж чытаеце ўжо выпраўленую версію!
Маё разуменне вечнасці Сярожа перакуліў дагары нагамі, але гэтых фрагментаў я не чапаў, проста перакладаў. Хай застанецца так, як ёсць, для гісторыі. Маё будзе са мной.
На жаль, Сярожа не пакінуў дэталёвага апісання сваіх стасункаў з кліентамі, якім прадаваў мову. А таму зразумець, хто дакладна яго забіў, складана. Вынікі ўнутранага расследавання справы аб забойстве Следчы камітэт чамусь
засакрэціў. Што, дарэчы, дзіўна, але навокал робіцца шмат дзіўнага. Нашыя хакеры ў таямніцу гэтага забойства не прабіліся. Але мы неяк разам, усе адначасова, падумалі на аднаго тлустага азызлага тыпа, якога паказалі па тэлебачанпі. Ён удзельнічаў у «следчым эксперыменце», соўгаўся па кватэры забітага, блішчэў нахабнымі маленькімі вочкамі ды ўхмыляўся. Я ў тым сэнсе, што падазраваных было шмат. I ў «Крымінальнай хроніцы» на YouTube паказалі тры ці чатыры следчыя эксперыменты, кожны раз розны магчымы забойца. Але падумалі мы менавіта на гэтага. Занадта, казліна, быў у сабе ўпэўнены мабыць, атрымаў падзяку і «дах» ад нашых ворагаў за тое, што на друкаванку дапамог выйсці.