Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Без стратаў, адказала рацыя.
Дык якая абстаноўка? удакладніў камандзір. Які супраціў?
Супраціў задушаны, весела прамовіла рацыя праз памехі. Ды і не бьіло ніякага супраціву.
Мы пераадолелі калідор, пакінуўшы тут двух стралкоў забеспячэння яны першымі ўступяць у бой і будуць прыкрываць нашыя дзеянні ў глыбіні апаратнай. Мы падняліся па лесвіцы, а потым спусціліся на першы ўзровень усе гэтыя заблытаныя пераходы мы добра адпрацавалі на
ЗО-мадэлі, інакш бы проста не знайшлі патрэбнага пакоя: на тое і быў разлік архітэктараў, якія праектавалі гэты бункер. Тут, у холе перад «студыяй нумар адзін», мы пабачылі прычыну страляніны на падлозе ляжаў бледны ад страху прадзюсар інфармацыйнага вяшчання з тварам хлопчыка, вусікамі вычварэнца і сівымі валасамі старога вы гэтае брыдоцце добра ведаеце, калі гледзіце скрыню. Калена ў яго было прастрэленае.
У вайнушку вырашыў пагуляць, кіўнуў на яго адзін з нашых байцоў. Глядзі ты, з траўматыкі па мне засадзіў. Ён прадэманстраваў шарык ад пнеўматычнага пісталета, які засеў у бронекамізэльцы.
Прадзюсар ляжаў і тросся ці то ад страху, ці то ад шоку.
А калі б ты мне ў вока з гэтай цацкі пацэліў? запытаўся баец і нямоцна ўдарыў таго нагой. Давай паўзі адсюль, чарвяк, толькі тэлефон тут пакінь!
У студыі жывога эфіру мы пабачылі наступную сцэну: на падлозе роўнымі радамі ляжалі восем чалавек, рукі трымалі на галовах. Стаялі дэкарацыі перадачы «Поўны ІІясец», і яны, я вам скажу, зроблены з простага пафарбаванага кардону. Дом, дрэва усё фальшывае. За сталом вядоўцы сядзеў сам Пясецкі. Ён з цікавасцю глядзеў па баках. Спачатку мне падалося, што ён баіцца, але добра хавае свой страх. А потым, гледзячы, як ён бліскае вачыма, як узбуджана цярэбіць сабе бародку, я зразумеў, што ў гэтага чалавека праз працу трохі змянілася ўспрыняцце рэчаіснасці. Што ўвесь свет для яго такое вялікае шоу. Нават забіваць яго будуць а ён будзе глядзець на гэта як на забаўляльную праграму. У ягоным сусвеце, сусвеце шоу, не магло здарыцца нічога страшнага, бо трупы па Net-візары не паказваюць.
Насупраць крэсла вядоўцы, на адлегласці дваццаці метраў, была шкляная апаратная жывога эфіру, за пультам якой ужо варажыў наш хакер. На правай сценцы быў манітор з чатырох плоскіх панэльных візараў, які адлюстроўваў тое, што ідзе цяпер у эфіры. Там спачатку вісеў надпіс: «У сувязі з прафілактыкай на лініі глядзіце шоу “Поўны Пясец” з Сяргеем Пясецкім на наступным тыдні», а потым пайшлі «Вясёлыя каты» ў запісе.
Асноўны падрыўнік пацягнуў пакунак з выбухоўкай да шурфа з падземнай апаратнай. Я, згодна з інструкцыяй, заняў пазіцыю ля пачатку калідора, ад якога адыходзіў шурф. Рог агледзеў абстаноўку і зразумеў, што з’явілася кароткая паўза. Ён падышоў да Пясецкага, сеў на стол побач з ім і павітаўся за руку. Пясецкі не разумеў, што з яго здзекуюцца, і трымаўся велічна.
О, якія людзі, сказаў яму Рог. Вельмі прыемна пазнаёміцца.
Пясецкі па-манаршы кіўнуў.
Я вялікі прыхільнік вашага таленту, сказаў Сварог. I тут жа даў кулаком пад дых Пясецкаму. Калі той сагнуўся, Рог «сустрэў» яго каленам. Гэта табе, дружа, за тваю леташнюю перадачу пра мову. Вельмі дасціпна ў цябе атрымалася!
Цікава было назіраць за Пясецкім. Атрымаўшы моцны тычок у твар, ён перадусім абмацаў сківіцу і нос ці няма пераломаў. Вельмі даражыў сваімі бясцэннымі рысамі, якія «знаёмыя кожнаму гледачу», як яны кажуць у анонсах «Пясца».
Так, усе цывільныя тэлефоны на падлогу і на выхад, загадаў Рог. I павярнуўся да Пясецкага: А ты, галубок, з намі застанешся да апошняга! Пакалякаем. Можа, яго пагаліць, хлопцы? Ляза ні ў кога няма?
Байцы не адказалі, бо ўсе былі занятыя кожны сваёй справай. Хакер нарэшце ўскрыў іх сістэму, і на маніторах пайшоў наш запіс. На белым тле ўзнікалі словы, якія складваліся ў сказы, а дыктарскі голас чытаў:
«Штпо можа быць даражэй сэрцу чалавека, як у сталых гадах пачуць цябе, роднае слова, у чужой старане? Здаецца, быццам з далёкай чужыны пераносіш ты нас у родны край родну вёску, дзе мы ўзраслі, дзе першыя думкі складалі, дзе гора і радасць першы раз спазналі...»*.
Нават тут, у баявой абстаноўцы, я быў узрушаны тым, як моцна гучаць гэтыя словы.
* Фрагмент з артыкула А. Пашкевіч (Цёткі).
«Чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі чават тут, між сваімі? Чаму сыны нашага народа так лёгка адракаюцца ад матчынай гутаркі? Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое дзеля карысці».
Рог не любіў пафасных сцэнаў, таму працягнуў чапляцца да Пясецкага. Ён пашморгаў ягоную казліную рудую бародку і прапанаваў:
Ну, як няма ляза, дык мы можам цябе запальнічкамі абсмаліць.
Это вы меня вроде как в заложнікі взялі? удакладніў Пясецкі.
Ды каму ты патрэбны, хто за цябе выкуп дасць? сплюнуў Сварог. Ён паправіў аранжавы каўнер на салатавым пінжаку гэтага блазна. Пясецкі характэрна здрыгануўся, думаў, што Рог яго зноў будзе біць. Як ты здохнеш, урад праз пяць хвілін новага здзекуна з мовы знойдзе.
He, ну вы не правы! пачаў нервавацца Пясецкі. Ці то ён перспектыву застацца жывым непасрэдна ўвязваў са сваёй вартасцю ў якасці закладніка, ці то, што найбольш верагодна, быў да глыбіні душы пакрыўджаны грэблівы.м стаўленнем да свайго высокага аўтарытэту.
Калі мяне заб’юць, падзе ўрад, адказаў Пясецкі ўпэўнена. Гэты ўрад кіруе толькі таму, што я з яго смяюся.
«У сэрцы такіх людзей загасла любоў да свайго народа і роднай мовы. Дачэсная карысць, жаданне пашаны ў чужых, смешны гонар усё гэта заняла мейсца ў апусцеўшай іх душы», тым часам мужчына-дыктар змяпіўся дзяўчынайдыктаркай. Гэта было зроблена, каб захаваць увагу гледачоў. Мы спачатку думалі запусціць толькі словы, але Рог першым зразумеў, што ва ўсёй Беларусі можа не знайсціся людзей, якія памятаюць, як трэба гэта чытаць, як гучыць, напрыклад, у нескладовае. «Але няма на свеце такіх скарбаў, што б вечна цешылі нашае сэрца. Хваробы, калецтвы, смерць паказываюць, якую малую цану маюць дастаткі, гонар, вы-
сокае становішча. Здрада, ашуканства вось адплата за прыязнь і любоў да вышэйшых ад нас. Чым больш пазнаем мы свет, тым меншую цану маюць для нас яго скарбы, тым болей бачым благога, болей здзеку, крыўд і слёз...»
Маналітная бетонная падлога пад нагамі пахіснулася. Спрацавала ныбухоўка. Ад увахода, што вёў у шурф, накаціла воблака гарачага дыму. I яшчэ гэты кіславата-ёлкі пах, які ўзнікае, калі працуеш са стабілізаваным трынітрафенолам, б’е проста па ноздрах. Ён падобны да таго, калі паляпаеш у лесе па мурашніку, а потым удыхнеш кіслату, якую мурашы выпырснулі на далонь. Гэтаксама перахоплівае дых. Я люблю гэты пах. Паказаўся сорак дзявяты з дэтанатарам, асноўны падрыўнік.
- Баявая задача выкананая, адрапартаваў ён Сварогу. ІІраход задраіла. Там бетоннымі плітамі столі ўсё заваліла так, што яны месяц будуць разграбаць.
Цяпер выключыць вяшчанне можна было толькі з нашай апаратнай. Цывільных людзей па падлозе не засталося я нават не заўважыў, як яны зніклі. Боязь атрымаць кулю ў бок найлепшы настаўнік маскавання.
Дзвесце дваццаты першаму. Візуалыіы кантакт з «Альфай», паведаміла рацыя. Гэта быў кіроўца мікрааўтобуса, у задачу якога на час аперацыі ўваходзіў аператыўны кантроль увахода і паведамленне аб перасоўванні супраціўніка.
Бля. Неяк рана яны. Сёмая хвіліна! сказаў Рог, паглядзеўшы на таймер. Ну то рыхтуйцеся, хлопцы.
Ён націснуў на кнопку «перадача» ў рацыі.
- Сто восемдзесят чацвёрты, пяцьдзясят шосты, чакайце гасцей. Дзвесце дваццаты, дакладвай.
«Бедны той, хто, апрача грошы, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здалее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы, гэтпа вялікае мілаванне чалавека слабога, пакрыўджачага», неслася з дынамікаў.
Дзвесце дваццаты, паўтарыў Сварог. Дакладвай!
Дзве, тры, чатыры «каробачкі» па дваццаць чалавек. Разгортваюцца. Аўтаматычная зброя, кулямёт 7,62, два гранатамёты «Муха». Яшчэ кулямёт, ідуць да мяне, тут прыбіраюць усе машьшы, я вымушаны ехаць, як зразумеў?
Зразумеў цябе, дзвесце дваццаты, перамяшчайся да пункту эвакуацыі, чакай там пятнаццаць хвілін, пры адсутнасці камандаў і кантакту пасля гэтага часу адступай на пазіцыю старту, як зразумеў?
Зразумеў, першы, працую.
«Але поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ, гэта родная мова, тут голас змяніўся на лагодны матулін тэмбр, мне болей за ўсё падабаўся гэты фрагмент. Яна, быццам цэмент, звязывае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўздзеў чужую апратку той адышоў ад народа далёка-далёка. I на яго браты глядзяць, як на чужынца...».
3 боку ўвахода грымнула. Сто восемдзесят чацвёрты і пяцьдзясят шосты ўвайшлі ў бой. Запрацаваў цяжкі кулямёт М-60. ІІакуль ён гучыць, нам нічога не пагражае хлопцы з прыкрыцця трымаюць выхад. «Да нашай моладзі звяртаемся мы з гэтымі словамі, вяшчаў матулін голас. Вы, маладыя, найчасцей пападаеце між чужых людзей, што вашай мовы не шануюць, “простай”, “мужыцкай” заауць. 3 вас часта насміхаюцца, калі гаворыце па-свойму. I вы, чуючы гэта, пачынаеце саромецца матчынай мовы, свайго народа, сваёй радні. Так разрываецца тая жывая звязь, што злучае вас з беларускім народам. Аб ш вы забываеце. Чужых багоў прымаеце: чужую гутарку, звычаі, чужое імя».
Увесь запісаны намі выступ быў разлічаны на шэсць хвілін. У канцы паведамлялася, што словы належаць Алаізе Пашкевіч, галасы дыктараў заклікалі цікавіцца каранямі. Але запіс быў пабудаваны такім чынам, што ў прынцыпе яго можна было абрываць і пасля першага абзацу, бо мы былі рэалістамі і разумелі, што шэсць хвілін нам пратрымацца не ўдасца. .
Пяцьдзясят шосты забіты, паведаміла рацыя ў кароткай паўзе, якая ўзнікла ў працы М-60. Працягваю працаваць.
Увага! даў каманду Сварог. Мы занялі кожны сваю пазіцыю, арганізавалі перыметр.
«Быў у нас пясняр, што ў час спячкі народнай першы адважыўся клікаць беларусаў, каб шанавалі мову бацькоў і дзедаў сваіх. “He кідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі”, пісаў Мацей Бурачок да беларусаў. I гэты вокліч збудзіў прыспаныя сэрцы. Народ прачнуўся. Ён пазнаў, хто ён. Родная мова яго загнаная, пагарджаная паднялася высока і стае ўжо поруч з “панскімі” мовамі. I здабывае...» у гэты момант рубанулі святло. Яны наважыліся абясточыць увесь Цэнтральны раён Мінска дзеля таго, каб нас спыніць. Праз чатыры з паловай секунды мусіў запрацаваць аварыйны генератар, але, замест гэтага, мы пачулі прыглушаны выбух няма болей аварыйнага генератара. Ён знаходзіўся на вуліцы, на пляцоўцы, якая добра прастрэльвалася. Арганізаваць ягоную бяспеку сіламі васямнаццаці чалавек было нерэальна.