Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Я не буду вам рэкамендаваць набываць стаф* у нейкага канкрэтнага кітайца: па-першае, вы ўсё роўна яго не знойдзеце, бо арыентавацца тут немагчыма, нават маючы даклад-
* Стаф наркотыкі (ад анг. слэнгавага «stuff»).
ныя GPS-каардынаты. Па-другое, стаф усюды аднолькавы. Так, як і кошты.
Спачатку ў вас запросяць адзін еўра за скрутак. Вам трэба скрывіцца і пайсці да выхаду. Тады вам прапануюць за 75 цэнтаў. Дарэчы, 75 цэнтаў за адну дозу ў Варшаве добры копіт. Але паслухайце мяне: тут трэба рэзка абярнуцца і сказаць: бяру 100 за 50 еўра. А перад тым найперш запэўніць сябе, што гэта добры кошт. I што калі гэты кошт не прымуць, то вы адсюль пойдзеце. Толькі тады спрацуе. Інакш давядзецца браць усё ж за 75. Ці сыходзіць. Што таксама варыянт. Бо вы ж ведаеце: гэтыя 100 за 50 для мяне. Для майго твару выдатліка і маіх блакітных вочак. Калі хочаце даведацца, які кошт будзе для вас добры, сыдзіце з дзесяці кітайскіх крамаў. У адзінаццатай вы зразумееце, якая сума для вас.
Гэтым разам, дарэчы, абышлося без звычайнага цырку з гандляваннем і збіваннсм кошту да палавіпы. Што таксама мусіла мяне насцярожыць.
Я знайшоў стандартны кітайскі стаф-трэйд: у крамах, дзе прадаюць тое, на чым я спецыялізуюся, звычайна да гары гандлююць таксама каляіідарыкамі, кніжачкамі з прадказаннем лёсу, папяровымі робатамі, старадаўнімі радыёпрымача.мі, з дапамогай якіх, калі доўга шукаць, можна пачуць голас продкаў, каторыя скажуць табе, чым трэба гандляваць, каб хутка зрабіцца мільянерам; кілімчыкамі для медытацыі, кімано з дракопамі, люлькамі для опіуму, цытатамі з Маа і Лаа-Цзы, цудадзейнымі партрэтамі нейкіх старых трэба быць кітайцам, каб прачухаць, што гэта за старыя і якая ў іх там цудадзейнасць. За шыбамі вітрьш, калі ў іх наогул ёсць шыбы і вітрыны, выкладзены пукі сухіх зёлак, карані жэныпэню, вязанкі фазан-травы, счарнелыя яшчаркі. Я, дарэчы, так і пазнаю сваё месца, па гэтых яшчарках і травінках.
Тут на ўваходзе стаяла «латарэя ўдачы» барабан, кінуўшы ў які 2-еўравую манету, можна атрымаць паперчыну з надпісам «beter livin», «beter hels», каторыя нібыта самі сабою гарантуюць «лепшае жыццё» ці магічнае «паляпшэіше здароўя». Ага, шукайце дурня! У мяне і так няма крыўды ні
на жыдцё, ні на здароўе! А каб і была не праз кітайскую латарэю шукаць збаўлення. А праз высокадухоўны храмбуцік «Hermes», калі вы мяне разумееце.
Стары гандляр сядзеў за прылаўкам і практыкаваўся ў пісанні іерогліфаў. Чарніла, маленькі кавалак шэра-жоўценькай акварэлыіай паперы памерам з дзіцячую далонь. Накрэмзае іерогліф і адразу паперчыну у смецце, бярэ новую.
У памяшкаллі панавала такая цішыня, якая можа палаваць толькі ў маленькай кітайскай крамцы, каторая гандлюе такой лухтой, што гандаль той не мае ніякай камерцыйнай выгады. Каля старога стаяў сапраўдны механічны гадзілнік ён цікаў, як у рэкламе «Breitling», вы можаце ў гэта паверыць? Механічны гадзіннічак у наш асветны 4741 год!
Я павітаўся і запытаўся, ці ёсць у яго «чарніла дахоўка»? Але ён майго гумару не зацаніў і працягваў моўчкі вадзіць пэндзлем па паперцы. Тады я запытаў без хітрыкаў: ці ёсць стаф? Той падляў галаву і сказаў, на добрай польскай:
Ведаеш, чаму я практыкуюся маляваць іерогліфы на маленькай паперцы?
Я гарэзліва ўсміхнуўся і адказаў:
Вядома ведаю, дзеду! Бо папера дарагая як трасца, a ты абыходзішся з ёй неэканомна! Ты б хоць з другога боку маляваў! A то што такое? Адзін іерогліф на аркушык і ў сметніцу!
Ён рассмяяўся і намаляваў: «лаавай»*. Працягнуў мне і растлумачыў:
Калі ў цябе маленькая паперка, маляваць значна цяжэй. Бо пэндзаль упіраецца ў краі, рука не можа набыць сілу і хуткасць. У маляванні іерогліфаў галоўнае хуткасць рысы. Менавіта яна забяспечвае дыламіку і лругкасль.
Я хмыклуў, як той мехалізатар у раёллым мастацкім музеі, якому расказваюдь, чаму рэпрадукцыі з Джаколдай лельга прымалёўвадь вусы.
Тоіі ла мой прыхавалы сарказм ле звярпуў увагі.
* Дурань, іншаземец (кіт.)-
- Наша жыццё менавіта такая спроба ўціснуць мастацкую прыгажосць у межы маленькай паперчыны. Ён падняў галаву. Мне ўжо 80 гадоў.
Мне падалося, што апошні сказ ніяк не стасаваўся з папярэднімі.
- Каліграф заўсёды воін, працягнуў ён. А воін бачыць, хто перад ім: селянін ці вялікі майстар ляза, бо праз такое разуменне воін, сустрэўшы сур’ёзнага суперніка, застанецца жывы. Ён пільна агледзеў мяне. Але я не каліграф і не воін. Я проста гандляр, які найлепшыя гады змарнаваў на продаж барахла ў халоднай краіне, сярод неадукаваных варвараў, якія не адрозняць тэракотавы імбрык ад глінянага. Паперка, на якой я маляваў уласнае жыццё, амаль скончылася, а жаданне пакінуць па сабе прыгажосць засталося.
Я трохі замардаваўся яго слухаць і ўсё спрабаваў зразумець, на які час разлічаная гэтая «лекцыя». Старыя кітайцы, як сядуць на твае вушы, могуць балбатаць гадзінамі. А ў мяне цягнік. I перад тым яшчэ трэба налізацца півам.
Ён узняўся, падышоў да вялікай драўлянай шафы, пакрытай чорным лакам, і пацягнуў да сябе адну з яе шуфлядаў. Там на ўсю даўжыню былі выкладзеныя скарбы, на якія ў Мінску можна было б набыць палову горада. Стаф быў не скручаны, паперкі розных памераў, большасць пісанак выведзеныя чарнілам і пэндзлем, не выключаю тым самым дзедам.
Выходзіць, ён сам быў вытворцам: звычайна дылеры гандлююць тым, што зроблена на спецыяльных фабрыках, дзе сотні кітайцаў, у антысанітарных умовах, ну вы сацыяльную рэкламу Дзяржнаркакантролю па Net-візары бачылі, працяг ведаеце. Літаркі былі роўнымі і разборлівымі, бо часам ні слова не зразумець, кліенты жаляцца. А тут радкі як пад лінейку. Я разабраў некалькі слоў і таропка адвёў позірк.
Кажу ж, я не ўжываю, мне нельга.
- А таму давай так, ягоныя рукі церабілі паперкі, мацалі іх, праводзілі пальцамі па радках. Выбірай сабе тавар, кошт называй сам.
Ён хвілінку падумаў і дадаў:
Дзіўная ў вас краіна, што вось гэта лічыцца наркотыкам.
Краіна дзіўная не «ў вас», а ў нас, дзеду! падхапіў я. Бо мы ж у адной краіне жывём.
Я хуценька, гледзячы паўзверх паперак, каб не зачапіцца вокам бо яшчэ раптам торкне і павалачэ, адлічыў сто дозаў, склаў іх у стосік ды паднёс дзеду. Той пачаў быў іх скатваць у стандартныя скруткі, якія прасцей перадаваць кліенту з далоні ў далонь пры пушынгу, але мне ў галаву прыйшла нечаканая ідэя. Я вырашыў выпрабаваць лёс і яшчэ раз пераканацца ў сваіх звышздольнасцях на мяжы. Ці не, можа, я проста не мог чакаць, пакуль ён складзе кожную з іх. Бо ўвесь гэты час давялося б слухаць ягоныя натацыі. Пра краіну і іерогліфы. Я мудрасць люблю, але толькі ў межах ток-шоу па Net-візары. Тут я мудрасці не замаўляў.
- He трэба круціць, сказаў я яму. Так павязу. Мяне ніколі не правяраюць.
Ён паглядзеў на мяне здзіўлена, мабыць, за ўсё жыццё такога дзівака не бачыў. Я ж хутка пераклаў стаф у дзве столкі і такім вось пякельным стосікам паклаў у заплечнік від быў цудоўны, як з моста праз Віслу: наркотыкі займалі большую частку месца ўнутры. Тут не трэба было шукаць. Трэба было толькі расшпіліць. Дзевяноста працэнтаў пасажыраў чуюць патрабаванне расшпіліць валізы на мяжы. I адкуль жа, ну скажы, адкуль у мяне была ўпэўненасць, што я апынуся ў ліку 10 працэнтаў тых, да каго не прычэпяцца нашыя кітайскія мытнікі?
- Вось табе 50 еўра, дзед, ганарліва сказаў я і працягнуў яму вясёлкавую купюру.
Мне здаецца, пра мяне як чалавека шмат кажа той факт, што, пачуўшы прапанову назваць кошт самому, я даў гандляру дастатковую суму. Прынамсі, мне прыемна так думаць што гэта многа пра мяне можа сказаць. Кажу ж: я берагу выраз выдатніка на сваім твары. Крыўдзіць дзядоў, што вырабляюць адзін з самых моцных у свеце наркотыкаў, значыць псаваць гэты твар выразам празмежнай карыслівасці і прагі да грошай. Вы кажаце, што дзіўна такое чуць ад
пушара і кантрабандыста? Ну, у кожнага свае заганы. Калі адчую пляму на сумленні, зраблю набытак-ахвяраванне ў капліцы «Hermes».
I вось што я думаю цяпер, разбіраючы, як усё дзіўна закруцілася. Ці не гэты дзядок мяне здаў? Ці выпадкова я апынуўся ў тым бары, дзе насмактаўся піва, як кажан крыві? Ці не трэба было лепей маўчаць пра свае звышздольнасці? Бо не здарылася б усёй той гісторыі!
Ці, можа, наадварот, варта было? Як ён казаў? Маленькая паперчына, руцэ складана набыць хуткасць і моц, каб намаляваць пругкую прыгажосць? Ну, чакайце. Неўзабаве і пругкасці, і прыгажосці тут стане столькі, што ажно горлам пойдзе.
Пакуль жа я, ну не такі ўжо п’яны (хацеў бы гэта падкрэсліць!), трохі хістаючыся, але ўсё ж такі самастойна стоячы на нагах, вяртаўся з прыбіральні ў кнайпу. I бармен у пола «Le Coq», зашпіленым на ўсе гузікі, глядзеў ці то ток-шоу, ці то прагноз надвор’я, сценкі ванітна калыхаліся, на стойцы стаяў недапіты куфаль з цёмным «Лехам», а на доле ляжаў заплечнік са скарбамі. I вось я расплаціўся за піва, паспрабаваў растлумачыць, што ў нашым расійскім Кітаі з тых, хто носіць «Le Coq», вельмі смяюцца, бо «кок» гэта ж «певень», а «певень» гэта «петух», а «петух» гэта... але тут я страціў думку, яшчэ раз расплаціўся за піва (бармен быў бы не супраць, каб я расплаціўся і тройчы), закінуў на спіну заплечнік, здзівіўся таму, што ён выявіўся досыць цяжкім, увесь мой вес-ты-булярны апарат разгайдаў, сабака, і я, нахіліўшыся трохі наперад, каб не кульнуцца назад, зрабіў крок, і з першага разу трапіў у дзверы...
Я выйшаў прэч, у кастрычніцкую, празрыстую, крыштальную Варшаву. Горад, у якім шмат неба і няшмат аблокаў, дзе ў мастоў шырокія плечы, а ў будынках адлюстроўваецца болей сонца, чым ёсць на небе. Дзе столькі прасторы, што сэрцу робіцца цесна, а нагам хочацца ісці ва ўсе бакі адразу; і асабліва пранізлівую асалоду прыносіць думка, што твой заплечнік бітма забіты паперчынамі з якаснай, адборнай, мацнейшай за ЛСД, мовай.
ДЖАНКІ*
Як я ўпершыню бабахнуўся мовай? Вядома, помню. Першага пацалунку не помню, а вось тую ноч помню добра. Гэта як першы сэкс, першая бойка, першы прачытаны тэкст Платона.
Толькі стоп, стоп, стоп! Давайце адразу дамовімся, mes amis: ніякай пагарды. I ніякай спагады. Мне не трэба вашага саплівага спачування. Я не наркаман. Чаму?
1. Мова не выклікае прывыкання. Медыцынскі факт. Паразмаўляйце з любым доктарам па-за межамі ягонага ўтулыіага кабінеціка, дзе кожнае ягонае слова запісваецца Меднаглядам, і ён вам усё па-сяброўску растлумачыць. Мова ўздзейнічае адразу на псіхіку, абмінаючы цела, таму ніякай інтаксікацыі ў прынцыпе немагчыма. Няма інтаксікацыі няма і абстыненцыі, як казаў адзін мой сябраджанк з дыпломам медвучэльні. пакуль яго не ўзялі за дупу. А раз няма абстыненцыі, то я ніякі не торч. Dixi et animam meam levavi**! Ці, можа, нават et animam meam salvavi***!