Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Добра. Я прыеду.
Дзякуй, Ірка!
На душы стала лепей. Хоць не. He стала. Аднаго дня пасля такой жа размовы яна лянотна працягне: «Ведаеш... He... Я сёння занятая... Я іду на ёгу... Давай у наступны аўторак». А ў наступны аўторак проста не возьме слухаўку. Так ужо было. I гэта нармальна. Проста я занадта сентыментальны.
Я выйшаў з вакзала, мяне абдало ледзяным ветрам: здавалася б, колькі да той Варшавы, але клімат тут прынцы-
пова іншы: кастрычнік сонечны, але ледзяны: жоўтае лісце з шапаценнем ляціць уздоўж ходнікаў, а высока ў небе, з такой жа хуткасцю, імкліва нясуцца ў вырай апошнія летнія хмаркі. Я жыву ў гістарычным цэнтры ў Зялёным Лузе. Але пешшу з вакзала туды не дачухаць,трэба браць маршрутную таксоўку з Кастрычніцкай. Дрыжучы ад калатуна, я нацягнуў усе тыя нешматлікія цёплыя рэчы, якія ў мяне былі, накінуў абедзве шлейкі заплечніка ён наогул дужа карысная рэч у сцюжу, бо зберагае цяпло спіны, працуе як дадатковая вопратка. Заплечнік у мяне добры, фірмовы, «North Pole». На ніжняй шлейцы дадатковы замочак, для лепшага прылягання. Я зашпіліў яго, адчуваючы, як ноша ёмка лягла па спіне зараз пайду і сагрэюся.
Я ўклаў у вушы плэер з «Random Access Memories» старажытнай групы «Daft Punk» я звычайна слухаю іх трэкі, калі мне самотна. Яны рабілі сваю музыку ў іншую пару, пра іх цалкам забыліся б, каб не FJ Beijing, які вельмі ўдала фіналізаваў іх летась у стылістыцы «Chinese Dance Sensation». Гукі Мінска зніклі, а з імі знікла і самотная частка мяне: я выйшаў на Кірава і пачухаў уздоўж праезнай часткі, побач з плыішю аўто і матацыклаў. I вось мне цікава: як бы яны ўсё зрабілі, каб я ішоў насустрач транспарту? Што б яны прыдумалі?
Далей апішу сам момант здарэння: я абмінуў поўнага рускага ў макінтошы, чарапахавых акулярах і кацялку (піжон быў з ляскай!), прайшоў літаральна метр, і тут нешта няслаба шарахнула мне па спіне. Нейкая надзвычайная сіла амаль нрыўзняла мяне над тратуарам, а потым у спіну моцна штурхнула наперад, так што я дзюбануўся зубамі аб зямлю і праехаўся некалькі метраў на жываце. Паралельна нешта з усіх сілаў лупанула мяне па вушах, выклікаўшы нясцерпны боль: я хутка зразумеў, што па вушах якраз мяне ніхто не біў, што гэта ад моцнага штуршка ў мяне бязлітасна, па-жывому, выдрала навушнікі. Музыка знікла, вярнуліся гукі наваколля, і першым быў грукат, як быццам нехта дзёр напільнікам па жалезе. Я падняў галаву і пабачыў таго заможнага русака, які ўзбуджана тыцкаў сваёй ляскай у асфальт і крычаў мне:
Ну глядзі што робяць! Глядзі ты!
Ён узняў кіёк (чорнае дрэва, слановая костка, срэбныя элементы) і тыцнуў ім у нейкі шламамбер, які ўтварыўся на дарозе. Я ўстаў на ногі і зразумеў, што спарадзіла той металічны стукат: бачком на асфальце ляжаў матацыкл «Honda Shark», за ім быў шлейф з падранай пластмасы і сарваных ад сутыкнення з зямлёй дробных частак. А вакол ужо мітусіліся два кітайчыкі, абодва мелі тып асобы «Adidas Basics», але ўбраныя былі ў чорныя гарнітуры. Вось адзін з іх завёў матацыкл, другі ўскочыў яму за спіну, матацыкл ірвануў з месца і літаральна ў апошнюю долю секунды пасажыр падхапіў з зямлі (мабыць, каб не пакідаць доказаў) нешта доўгае, нейкую ці то палку, ці то... Аёй! Гэта ж вуда для рыбы! Падняўшы яе, ён скіраваў яе ўгору, каб не замінаць руху, і пачаў хутка складаць ейныя каленцы. Нумароў на матацыкле, вядома ж, не было.
He, ну ты прыкінь, ну! Я такое толькі па візары бачыў! крычаў рускі. Вудзільны грабеж!
Я тым часам пачынаў разумець, што адбылося. Расшпіліў замочак (каб не ён, злачынцы дакладна ехалі б цяпер з маёй ношай у сябе на вудзе!), зняў шлейкі заплечніка і заўважыў на ім вялізарны рыбалоўны кручок-трайнік ён глыбока засеў у тканіне. На кожным з ягоных канцоў была пласціначка, якая не дазваляла ўжо нанізанаму сарвацца. На кручку быў бачны моцны і складаны вузел лёска абарвалася ля самага цаўя, побач з правушынай.
Ты глядзі, які крук здаравенны. На акулу хіба што! дзіваваўся рускі.
He, такія можна і ў Мінску набыць! Яны на сама ці вялікага шчупака, падышоў паглядзець на дзіва нейкі аматар рыбалкі.
Рускі з сумневам паглядзеў на сакваяж «Salvatore Ferragamo» са скуры алігатара, які трымаў у руках.
А дзіўна, што яны на цябе напалі, сказаў ён.
Я паморшчыўся ад болю ў вушах, каленях і лбе, але рускі падумаў, што абразіў мяне ўласнымі пантамі.
He, не, я ў тым сэнсе, што ў цябе заплечнік. А побач быў лапухасты я з сумачкай у руках. Каб выхапілі я б і войкнуць не паспеў!
Вось жа далікатны чалавек! Ен такім чынам галантна абмінуў той факт, што адна ягоная «сумачка» выглядала даражэй за ўсяго мяне, нават калі мяне прадаваць на органы.
Моцна выцяўся? Можа, хуткую выклікаць?
He, усё добра, дзякуй.
Ага, хуткую! Ты япічэ міліцыю выкліч, каб яна заплечнік мне расшпіліла, бо так зручней кручок даставаць.
«Рыбак» тым часам пільна ўглядаўся ў прыладу.
Дзіўна. Вузел не па-нашаму навязаны. Звычайна проста пяцельку робіш і паўз яе лёску пускаеш гэтаму любы тутэйшы рыбак цябе навучыць. А тут нешта чужынскае. Хіба што марское.
Зноў кітайцы сваволяць, вынес прысуд рускі.
Рыбак адным простым рухам зняў кручок з заплечніка і зачаравана трымаў яго ў руках.
Пакіньце сабе, прапанаваў я. Можа, разблытаеце вузел і ён выявіцца больш надзейным за наш. Хоць нейкая карысць са здарэння.
Мы развіталіся і разышліся кожны па сваіх справах: «аматар рыбалкі» вучыцца вязаць вузлы ў кітайцаў, рускі апавядаць сябрам, як ён ледзь не стаў ахвярай рабавання, я чакаць Ірку, якой нават пра гэтае здарэшіе не раскажаш, бо ёй будзе нецікава. Хоць гэтая сітуацыя, калі б я здолеў захапіць ёй Ірчыну ўвагу болей як на дзве хвіліны, падалася б ёй добрай ілюстрацыяй да сучаснай мадэлі міжлюдскіх дачыненняў, мадэлі, у якую яна верыць і якую лічыць нармальнай. Мы стасуемся толькі тады, калі нас нешта звязвае. Як толькі здзіўленне ад здарэння прайшло, a кручок з заплечніка дастаны мы ідзём кожны сваёй дарогай. I гэта нармальна. Проста я занадта сентыменталыіы.
ДЖАНКІ
Зараз пагаворым пра галоўнае. Дзе набыць?
Варыянт для дэбілаў цыганы на Ангарскай. Кропку на Ангарскай ведаюць усе. Трэба падысці да вялікай цаглянай агароджы і націснуць пімпачку відэадамафона. Некалькі хвілін адказу не будзе, але не калупайцеся ў носе: яны вас усёй сям’ёй разглядаюць на маніторы і вырашаюць, заслугоўваеце вы іх высокага барілжнага даверу ці не. Калі прага нажывы пераможа параною, адтуль спытаюцца мужчынскім басам:
Табе чыво нада?
He надумайце тут шапнуць «мовы». Яны не толькі не адчыняць, але і выклічуць міліцыю, якая ў гэтым раёне ў значнай ступені працуе на іх. Трэба з упэўненым выглядам сказаць: «Я па аб’яве, па стары ўнітаз». Хто гэты «ўнітаз» прыдумаў не ведаю, большага глупства і падазронасці спарадзіць было нельга. Бо калі чалавек грукаецца ў дом «па ўнітаз», а выходзіць з дому без унітаза, дык натуральна ўзнікне жаданне даведацца, што ж ён набыў у цыганоў замест унітаза? Вам адчыніць падлетак, які ўжо тут, за плотам, запытаецца: «Колькі?»
Я не рэкамендую набываць болей за тры скруткі. Я наогул не рэкамендую набываць у цыганоў. Памятайце пра тое, што пачынаючы з дзесяці дозаў на вас пашыраюцца «асабліва буйныя памеры», вы ператвараецеся ў «дылера» і тэарэтычна падпадаеце пад смяротнае пакаранне. Дык вось, вы скажаце: «Тры скруткі». Ён павернецца да акна і пакажа тры пальцы. Праз хвіліну на парозе з’явіцца поўная жанчына ў доўгай чорнай сукенцы. Мужчынскі бас належаў ёй.
Яна вам няшчыра ўсміхнецца (а хто наогул будзе шчыра ўсміхацца наркаману?) і працягне хлапцу ў сціснутай далоні тое, што вам трэба. Пачнецца гандаль.
Цыганам уласцівыя тры рэчы:
Першае: яны бязбожна задзіраюць кошт.
Другое: яны з асалодай піхаюць fake.
Трэцяе, калі яны ўсё ж такі прадаюць сапраўдны стаф, ягоная якасць ніжэйшая за плінтус.
Памятайце: мова бывае трох відаў.
А) Ручныя выпіскі са старых кніжак, паперчыны, невялічкія паводле памеру і псіхадэлічнага зараду. Фрагменцік з чатырохрадкоўем, адзін абзац прозы, некалькі сказаў, якія невядома адкуль узятыя і невядома пра піто паведамляюць. Чым болей незнаёмых слоў, тым мацнейшы эфект, чаму так ніхто не ведае. Як вы разумееце, навуковых доследаў уплыву мовы на падсвядомасць ніхто не рабіў, бо інтэлектуалаў сярод ужыватараў няшмат, я нават падазраю, што інтэлектуалаў такіх адзін толькі я. А офісным тупарам абы толькі торкнуцца. Ніякіх запісаў яны не вядуць, бо гэта небяспечна, а быдла не рызыкуе без профіту для сябе. Такія запісы (уключна з гэтым маім дзённікам) могуць быць прамым доказам дачынення да забароненых субстанцый. У меру ўжывання незнарок вывучваеш значную частку слоў, якія сустракаюцца часцей за іншыя. Такім чынам, торкнуцца робіцца значна складаней: патрэбныя большыя дозы ці больш выкшталцоныя фрагменты, з адмысловай лексікай. I не, вядома ж, не! Чалавек HE МОЖА напісаць моўны фрагмепт сам і сам жа з яго пратырчацца. Але ёсць легевда, што недзе, хіба за мяжой, існуе секта, якая цяпер, у сучаснасці, стварае новыя тэксты для торчу. Толькі я ў гэта не веру. Гэта такія ж дурныя байкі, як казка пра Цётку загадкавую кабету, якая нібыта кантралюе ўвесь наркагандаль мовай з глыбінь мінскага Чайна-таўна. Яе ніхто не бачыў, не бачыў нават тых, хто яе бачыў. Але ідыёты вераць.
Дык вось, праўдзівы кошт гэтых караценькіх і просценькіх выпісак ад 50 да 100 юаняў. Такія трымаюць ад дзвюх да шасці гадзін. Так, асобныя гандляры нават гэты basic піхаюць па дзвесце, але на тое і досвед, каб не спараджаць дурнога попыту.
В) Другі від ручныя выпіскі, большыя як памерам, так і эфёктам. Як вы разумееце, мова не пральны парапюк «Tide», а вашая падсвядомасць не бялізна. Тут падыход «чым болей субстанцыі, тым болей пены» не спрацоўвае. Ёсць асобная катэгорыя моўных фрагментаў, якія забіраюць глыбей, бо словы там пастаўлены ў нейкім асабліва ўдалым
парадку. Ну вось, аднойчы, калі я працаваў у рэкламнай агенцыі і грошай было, што пральнага парашку, я набыў за пяцьсот юаняў гэты карацюткі шэдэўр, відавочна пераклад з кітайскай сярэднявечнай паэзіі:
Помню хлопчыкам маленькім падабаў я зелень ніў
I на пожні, каля рэчкі матылёў лавіць любіў.
Так у гульнях і забавах дзень за дзень міналі ўслед,
А у ночку на Купалле ў лес шукаць бег агняквет.