Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Але пра друкаванкі кажуць...
Ну, то бок тыя дурні, якія ў прынцыпе нешта кажуць пра друкаванкі, дык вось яны кажуць, што іх кошт на чорным рынку вылічваецца па прынцыпе прагрэсіі. Адна старонка пяць тысяч. Дзве дзесяць. Бо эфект ад друкаванкі робіцца кумулятыўным, неяк так накладваецца адно на другое, што... Але чакайце! Тры дваццаць тысяч. Чатыры сорак тысяч. Лічым далей: пяць восемдзесят тысяч. За восемдзесят тон можна набыць неблагую аднапакаёўку ў Славянскім. А за шэсць старонак, гэта значыць вось зараз я адлічу: адзін, два, тры аркушы... Дык вось, за гэтыя шэсць старонак можна прыдбаць кватэру-студыю ў Грынвіч-віліджы, з кансьержам, аховай і, магчыма, асобным ліфтам.
Я прысеў да клавіятуры і паспрабаваў падлічыць хоць прыблізны кошт гэтай кніжачкі, але ўжо на дваццатай старонцы лічба вылезла па-за межы доўгага акенца калькулятара. Побач са мной ляжала рэч, цану якой вызначыць проста арыфметычна не ўдавалася. Я быў абсалютна перакананы ў тым, што я адзіны ўладальнік друкаванкі на ўсіх нашых Паўночна-Заходніх тэрыторыях Кітая, з іх ста мільёнамі жыхароў. Можа, я сплю? Я паглядзеў на сваю далонь. Кітайцы кажуць, што калі не ўпэўнены, ці ты не спіш, паглядзі на
адкрытую далонь, бо ў сне звычайны чалавек такога з простага жадання не зробіць, калі ён, вядома, не шаман. Ці так толькі кажуць, што кітайцы такое кажуць? Я бачу далонь. Ці значыць гэта, што я не сплю? Ніколі ў жыцці дагэтуль у мяне не было сітуацыі, у якой трэба было спраўджваць рэальнасць і высвятляць, ці яна не сон.
Я задумаўся. Дык калі гэта не сон адкуль узялася кніжка? У Варшаве гэтым разам я сапраўды шмат звінеў пра тое, што мяне ніколі не трасуць. Магчыма, я гэтаксама звінеў і мінулы раз. I пазамінулы. I да мяпе прыгледзеліся сур’ёзныя пацаны з ліку тых, што жывуць у тамтэйшым Чайна-таўне. 3 ліку тых, якіх ніколі не бачна і на чыёй скуры драконы, не падобныя да Змеяў Гарынычаў, наколатыя добрымі майстрамі. Я пачухаў патыліцу. Цела памятала адно паўпразрыстае адчуванне... Адчуванне таго, што ноша на спіне раптам зрабілася крыху цяжэйшай... Але дзе ж гэта было? I ці гэтым разам?
I тут раптам да мяне дайшло. Дайшло тое, што дагэтуль трымалася недзе ў прыцемках свядомасці. Рэч, пра якую я мусіў падумаць перадусім, яшчэ да спробаў вылічыць кошт гэтай кніжачкі. Думка, ад якой я кінуў усе марныя спробы адказаць на пытаннс, скуль узялася друкаванка ў маім заплечніку. Яна фармулявалася проста і страшна: Дзяржнаркакантроль. I зноў прыгадалася маўклівая постаць у айчынным гарнітуры, такая каструбавата-нехлямяжая, што адразу неяк ікалася пра спецслужбы. Але не, не, калі б хацелі ўзяць, ужо б узялі. He гіра тое трэба думаць. He пераймацца і не параноіцца наконт сумнеўна, але пагрозліва апранутых постацяў. Бо Віцева параноя вельмі заразная хвароба...
He, тут трэба тэрмінова вырашыць куды яе схаваць. Бо Дзяржнаркакантроль можа не заўважыць дробнай партыі ў сто паперчын. Але ж ён таму і ёсць магутным Дзяржпаркакантролем, што з дапамогай выведкі ды сваіх агентаў у трыядах мусіць адсочваць перамяшчэнні партый, кошты якіх перавышаюць бюджэт Мінска, калі не ўсіх нашых абласцей разам узятых! Гэта значыць, што цяпер яны адпрацоўваюць усіх, хто неяк падазраваўся ў трафікёрстве,
а праз некалькі гадзін складуць спісы ўсіх, хто пераходзіў мяжу за апошнія суткі, і пачнуць планамерна па гэтых спісах ісці. А можа, нават ужо ідуць. А за друкаванку... Гэта не тое што смяротнае пакаранне яны маімі вантробамі літару «у нескладовае» выкладуць, прычым прасочаць, каб я быў яшчэ жывы на той момант. Кніжку трэба было тэрмінова схаваць. Але куды ты яе схаваеш, калі нават проста на вуліцы з ёй паказацца страшна можна трапіць пад нейкі выпадковы патруль, і на гэтым усё скончыцца.
А можа, яе спаліць? Вось зараз? Я падумаў гіра кватэрустудыю ў Грынвіч-віліджы. He, паліць друкаванку мы пакуль не будзем. Паліць паперу наогул справа хуткая. Спяшацца няма куды. У роспачы я набраў нумар Іркі. А каму яшчэ я мог патэлефанаваць?
Доўгі час у слухаўцы чуліся гудкі, што суправаджаліся барытонам кітайскага Элвіса Прэслі, яна любіла песню «Лав мі, Тэндар»*, але кпіла са слова «лав». Відавочна, Ірка злавалася на мяне і вырашала, ці варта адказваць. Урэшце я пачуў яе ўцвелены голас.
Я ж ка-за-ла, што я на су-стрэ-чы! вымавіла яна па складах.
Прывітанне, Ірачка! я вырашыў кампенсаваць брак ветлівасці ў нашай камунікацыі. Прабач! ІІрабач (тут у старажытных фільмах, якія дэманструюць па Net-візары, звычайна дадавалі зварот «любая» і гэта дапамагала камунікацыі, але ў сучасным свеце такое не спрацоўвае). У мяне здарылася бяда! Проста рэальны трындзец! я зрабіў паўзу, каб яна зразумела, што я не жартую. Мне вельмі патрэбная дапамога! Мне болей няма да каго звярнуцца. Ірка, калі ласка, давай сустрэнемся!
Я на сустрэчы, паўтарыла яна ледзяным голасам.
Ты ўжо на сустрэчы, Ірка? Ці толькі едзеш туды? Ці яшчэ даніваеш каву? удакладніў я.
* Маецца на ўвазе песня «Love me tender», упершыню выкананая Элвісам у 1956 годзе.
Ну так, яна растала. Толькі еду. Каву піла, каб супакоіцца ад гэтых тваіх псіхованых выбрыкаў.
Дык ці можна сустрэцца? Мне літаральна пяць хвілін трэба!
Сукенку мне сапсаваў, дадала яна плаксівым тонам, і я зразумеў, што яна ўжо не злуецца, толькі капрызіць.
Ірка, ну калі ласка! Усё роўна гэты твой вызваліцца толькі праз гадзіну! мая Ірка любіла расказваць пра старога казла, пра ягоную шчодрасць і добры густ, таму я добра ведаў усе акалічнасці іх дачыненняў. Ведаў значна лепей, чым мне б таго хацелася.
Ну добра. Пад’язджай праз дзесяць хвілін у «Айсберг». Я тут непадалёк.
Як я і падазраваў, яна піла каву ў «Васільках». Я ўявіў, як зараз з небяспечнай ношай пасунуся ў метро, як натыкнуся на сканер, што кантралюе людскую плынь ля турнікетаў, і ніякія блакітныя вочкі мяне не ўратуюць. Бо тут зараве сірэна трывогі па горадзе, усе цягнікі блакуюць на агулыіы шмон. А на аўтобусе ці таксоўцы я за дзесяць хвілінаў праз заторы не паспею. Ды й не падабалася мне ідэя выходзіць з дому з «друкаванкай». Мая звычайная ўпэўненасць ва ўласнай недатыкалызасці распляскалася афсетным друкам.
Ірка, Ірачка, я ведаю, як гэта гучыць! Але затык у мяне тут, у кватэры. Калі ласачка, вазьмі таксовачку і пад’едзь да .мяне! Я буду вінны табе да канца жыцця!
Слухай, табе трэба ты і едзь! зноў пачала злавацца яна.
Разумееш, не магу з хаты выйсці! Я заплачу за тваю таксоўку, ты толькі прыедзь!
Буду стаяць па корках, непрыязна азвалася яна.
Ну калі ласка!
Глядзі, калі зноў нейкую дурасць задумаў болей ніколі мяне не ўбачыш! Зразумеў?
Дзякуй! Я ведаў, што ты дапаможаш!
Пакуль я чакаў яе, раздумваў: можа, загарнуць друкаванку ў паперу ці фольгу і не казаць ёй, што там унутры? Ірка, вядома, на метро ніколі не ездзіць і са сваім гламур-
ным ладам жыцця пад сканер трапіць наўрад ці. Але ж, калі яна возьме такі пакунак, яна мне даверыцца. А я, выходзіць, скарыстаюся гэтым сляпым даверам у нядобрых мэтах. He, лепей выкласці ўсё як ёсць, без сакрэтаў.
А вось і Ірка! Зразумела, што калі яна ўвайшла, то настроеная была, скажам так, не вельмі рахмана.
Грошы на таксоўку! запатрабавала яна адразу, упёршы рукі ў бокі. He тое, каб ёй патрэбныя былі мае грошы, проста дэманстравала характар.
Я паслухмяна паднёс ёй дзесяць юаняў і яшчэ трошкі пакланіўся, бы служка ў японскім рэстаране.
Ну, што ў цябе? запыталася яна адрывіста. Як ты разумееш, я ўжо спяшаюся.
Ірка. Калі ласка. Вазьмі на часовае захаванне адну рэч, папрасіў я, гледзячы ёй у вочы. Хутчэй за ўсё, яе ўжо шукаюць. Неўзабаве, магчыма, будуць шукаць і ў мяне.
Тут яна недаверліва пасміхнулася: маўляў, што там за каштоўная і небяспечная рэч можа быць у такога несамавітага біболы, як я? I з такой усмешкай яна прайшла за мной у пакой, дзе на стале, урачыста, нібы ў музеі, ляжала чорная друкаванка з надпісам «Шэкспір. Санеты».
Што гэта? спытала яна нечакана надломленым голасам.
Кніжка, растлумачыў я. Бачыш, Шэк-спір нейкі. Я пра такога не чуў, мабыць, рускі пісьменнік. Бо прозвішча да кітайскага не падобнае. Старажытны рускі, бо цяпер такіх імёнаў няма «Уільям».
Што гэта? паўтарыла яна гучней. Галоўнае, каб не пачала крычаць: на крык суседзі могуць выклікаць міліцыю, а чым тое скончыцца, прагназаваць цяжка.
Ну, можа, рускі пісьменнік габрэйскага паходжання, працягваў бубніць я. У мяне ад страху перад Іркай пачаўся нейкі ступар, мне здавалася важным здагадацца, хто такі гэты «Шэкспір». У габрэяў заўсёды імёны дзіўныя. Я вось, напрыклад, у школе вучыўся з габрэем, дык у яго, у хлопца, імя было Ізя. А Уільям у параўнанні з Ізем не так ужо дзіўна гучыць.
Ірка схапілася за галаву.
Я ў цябе, дубак ты глісцяны, пытаюся, што, тваю маць, гэта вось, гэтая рэч я яе нават кранаць не хачу значыць? гэтую тыраду Ірка выдала цішэй, мабыць, сама зразумела небяспеку крыку.
Ну, гэта друкаванка. На мове, агучыў я відавочнае.
Ты што, наркотыкамі ўвесь гэты час гандляваў, так? Ты, сука, барыга, так? Я з табой спала, а ты барыга?
Ну так, у мяне такі бізнес, невялічкі даволі, я паціснуў плячыма. Трэба ж нечым грошы зарабляць.
Ірка бязгучна засмяялася.
А чаму ты, гадзіна, мне не сказаў? А? Я ж з табой увесь гэты час, як спала, жыццём рызыкавала!
Ну, ты не спыталася.
Але ж так яно і было!
А калі б нас накрылі, наркаманіна ты кончаная!
Тут я хацеў запярэчыць, што я сам не ўжываю, што гандаль, трафікёрства і ўжыванне рэчы, каб на іх ліха, несумяшчальныя, але гэтую сваю рэпліку я ўставіць не паспеў.
А я, дурніца, думала, ты ў школе дзяцей вучыш. Ці студэнт які, яна пацвердзіла мае ўяўленні пра маё аблічча і пра ўражанне, якое яно пакідае. I Іу так, не пыталася пра заняткі твае, а што пра іх пытацца, і так усё відаць: ездзіш на метро, афіцыянтам на чай накідаеш менш за юапь. Носіш «New Yorker» ды «Bershka». Дык што з табой пра твае справы размаўляць? Няма пра што размаўляць, разумееш? А ты вось, значыць, як...
Ірка, так. Вінаваты, я паспрабаваў узяць яе за руку, але тут яна зноў пачала галасіць, не кантралюючы сябе.
He смей мяне кранаць! Вось гэтымі рукамі, якімі ты наркотыкі кранаеш! He смей! яна дрыжала ад лютасці.
Ірачка, прабач, калі ласка. Прабач, што не паііярэдзіў. Ну вось так здарылася. Бывае ў жыцці. Але мне цяпер вельмі патрэбная дапамога. Ты па-за падазрэннямі, жывеш у прэстыжным квартале, без сканераў, туды Дзяржнаркакантроль ніколі не заходзіць. Дык ці можаш мне, калі ласка, дапа-