• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    Ты як, малец? запытаўся ён, нахіліўшыся да мяне.
    Праз нейкае акустычнае дзіва я яго добра і разборліва пачуў. Нават праз басы.
    Добра, дзядзя міліцыянер! пракрычаў я яму ў твар. Усё добра! He варта непакоіцца!
    Колькі іх было? Прыкметы памятаеш?
    Кожная рыса ў ягонай постаці маліла, каб я не бачыў прыкмет.
    He ведаю! Са спіны напалі!
    Ён удзячна кіўнуў. Я пасміхнуўся разбітымі губамі і пракрычаў, пераадольваючы млосць:
    Дзякуй за клопат, таварыш міліцыянер! Я сам тут! Вяртайцеся на пост!
    Міліцыянт ветліва махнуў рукой ягоны твар прасвятлеў, нібы ў анёла.
    На ягоным поясе ўсё міргаў чырвоным індыкатар моўнага сканера. Піску сканера не было чуваць праз музыку.
    На Лагойцы я ўзяў таксоўку і неўзабаве ўжо адлежваўся ў хаце. Самае смешнае, што скрутак з мовай бандэрлогі не знайшлі, бо той быў у кішэні байкі, а яны абчысцілі штаны. Паперка выявілася незвычайнай: гэта была не друкаванка, але і не звычайны саматужны рукапіс. Больш за ўсё яна нагадвала выдрук з тэкставага файла, зроблены на казённым прынтары. У шапцы выдруку стаяў нумар ці то копіі, ці то фрагмента: «22993/СП».
    Мне падалося лагічным, што гэты казённы наркотык не ўставіць, бо ягонай задачай было выключна падвесці мяне пад артыкул. Я думаў, што тут наогул будзе не сапраўдная шмаль, а толькі нейкі субстытут, placebo. Але да мяне хутка дайшло, што каб яны мне прадалі нявінную паперку з літаркамі, дык не было б і падставы для ўзбуджэння крымінальнай справы. Так што дзяржнаркакантрольскі стаф абавязаны быў уштырыць моцна і трымаць па-даросламу.
    Тэкст са скрутку быў дзіўнаваты пераклад нейкага еўрапейскага сярэднявечнага фрагмента, магчыма фэйк ці mockumentary. Бо напісана было ад імя жанчыны, а ў тыя часы, калі ў Стамбуле квітнела Асманская імперыя і
    ўладарыў янычар-ага, жанчынам не тое што вандраваць і прыгодніцкія тэксты пісаць няможна было, яны нават з хаты без дазволу мужа са складанасцямі выходзілі. Вось што значылася на паперцы:
    «Ён меў дыяментавы гадзіннік і аздоблены дыяментамі нож, і пярсцёнак, і футра сабалінае на сабе. У другой калясцы былі дзве яе няволыііцы і яе малыя дзеці, і ўзялі мы з сабою шмат добрых страў і цукровых сіропаў для піцця вады. А я загадала свайму лёкаю, каб дзеля мяне ўзяў дзве маленькія пляшачкі віна, і каб схаваў іх у калясцы, і каб мая кадыня не бачыла. Мы былі ў садзе, а каляскі стаялі ля саду. Я пасля частавання выйшла нібыта па нешта і сказала майму лёкаю: «Дай мне адну пляшачку віна». I я выпіла яе, а другая, поўная, засталася. Але ў Стамбуле існуе забарона піць і прадаваць віно, і таму частая і строгая варта ходзіць. / наткнулася варта на наш поезд, і знайшлі яны пляшку віна, і другую, выпітую (але з вінным пахам), і пыталіся, хто гэта піў. Фурман сказаў: «Не ведаю». Пыталася варта, што гэта за белагаловыя з мужчынамі. Фурман сказаў: «Гэгпа яны нанялі ў мяне каляскі». Варта толькі кепска пра нас падумала, мяркуючы, што той сын Фейзула кепскі чалавек і мы, белагаловыя, людзі распусныя і дурных паводзінаў. Дык без цырымоніі пачалі яны яго, небараку, тармасіць на вачах у маці і адабралі гадзіннік, нож, сабалінае футра, а яго цапамі ўзяліся біць, і ён пад вартаю пад арышт за тую правіну пайшоў. Гэты Фейзула быў пакаёвым пахолкам у стамбульскага янычар-агі, гэта значыць, што ён клапоціцца пра турбаны янычар-агі. А мяне выратаваў Бог ласкаю сваёю»*.
    Карацей, дзіўны скрутак. Пакручастая гісторыя яго здабыцця. У выніку дах мне ад яго сарвала па-дзіўнаму: я ўвесь вечар з урачыстым тварам тэлезоркі хадзіў па хаце, дума-
    * Насамрэч з кніжкі народжанай на Наваградчыне Саламеі Русецкай (Пільштыновай) «Авантуры майго жыцця». Першая жанчына-доктар у Рэчы Паспалітай, яна працавала ў Стамбуле, Вене і іншых гарадах, знаходзілася на службе ў манаршых асобаў Трансільваніі, Расіі і Асманскай імперыі. Знікла з гістарычнага гарызонту падчас падарожжа-паломніцтва ў Святую зямлю ў 1760 г.
    ючы, што ўдзельнічаю ў кулінарным іпоу на стамбульскім тэлебачанні. Пад апладысменты нябачных тэлегледачоў я гатаваў люля-кебаб, курыную шаурму і сачавічную поліўку, упэўнены ў тым, што, расказваючы па-турэцку ўсе гэтыя дасціпныя анекдоты і байкі, я ўладару мазгамі тых мільёнаў, што абагаўляюць мяне.
    Болей я ніколі ў жыцці на тэлебачанне з уласнай праграмай не трапляў.
    БАРЫГА
    Стомлены ад падзей апошніх двух дзён, я прадрых да самага вечара. Прачнуўся я з галадухі у жываце бурчала і выла так, як быццам зграя катоў надумала высветліць, хто з іх самы дастойны. Я ўстаў у выдатным настроі, з марай пра бананавыя блінцы, якія звычайна смажыў на арахісавым алеі сабе на сняданак, але які дзень такі і сняданак! У хаце не было ні бананаў, ні малака, ні мукі поўны галяк! Таму давялося цягнуцца па прадукты, нават не перахапіўшы звычайнай ранішняй маёй гарбаткі, бо што ж за гарбатка без блінцоў!
    Адчыніўшы дзверы, я здрыгануўся ад ііечаканасці. Дзверы ў мяне адчыняюцца на тую самую пляцоўку з Шышкіным і крэсламі, на якой дзядзя Саша любіць папаліць вечарамі. ІІобач са столікам, Шышкіным і астатпяй Can Санычавай прыгажосцю, нерухомы, бы слуп, і просты, як жэрдка, стаяў малады кітаец. Тып асобы «Adidas Basics», апрануты ў белую вузкую кашулю «Lanvin», чорны тонкі гальштук «Lanvin» і пінжак «Gucci», шэры плашч «Paul Smith», боты «Grenson». Складана гэта растлумачыць, але ў мяне адразу ўзнікла адчуванне, што я яго зусім нядаўна недзе бачыў. I гэтае адчуванне было іншай прыроды, чым звычайнае адчуванне ад кітайцаў, якія адзін да аднаго падобныя, непазнавальныя ну вы разумееце. Мяне асабліва здзівіла, што ён відавочна стаяў тут ужо нейкі час, але не прысеў на крэсла, трымаўся на нагах, бы алавяны салдацік. Зрэшты, што тут здзіўляцца гэта Кітай!
    Пабачыўшы мяне, ён падняў галаву і выдаў, павольна, амаль па складах:
    Ві-та-ю вас. 3 ва-мі хо-чуць. Су-стрэцца. Ці мо-жа-це. Пра-ехаць са мной! Ка-лі ла-ска.
    У гэтай фразе не было пытальнай інтанацыі. Кожны склад ён прамаўляў сваім тонам мабыць, так яму прасцей было запомніць.
    Куды праехаць? Хто хоча сустрэцца? здзівіўся я.
    Ён узняў палец, прыцягваючы маю ўвагу, пакланіўся і зноў пачаў страляць завучанымі складамі:
    Ві-та-ю вас. 3 ва-мі. Хо-чуць су-стрэцца, ён падумаў, што я не зразумеў ягонай вымовы, а таму цяпер казаў гучней і выразней, як быццам гэта мне магло дапамагчы ўцяміць, хто яго паслаў і што ад мяне хоча. Скончыў ён з паскарэннем, бы школьнік, які завярпіае вывучаны па памяць верш: Ці мо-жа-це. Пра-е-хаць. Са мной ка-лі ла-ска?
    Зрабілася відавочна: ён не разумее, што кажа, яго проста прымусілі завучыць гэты месідж без тлумачэння зместу.
    Добра, добра! я падняў вялікі палец, паказваючы інтэрнацыянальпы знак згоды.
    Да мяне дайшло: ганец, вядома ж, пасланы трыядамі. Са мной зноў хочуць абмеркаваць мой бізнес і, магчыма, яшчэ раз прапануюць перайсці пад іх дах. Год назад, калі чатырох маіх добрых кліентаў узяў Дзяржнаркакантроль, у мяне завісла буйная партыя, якую я купіў, узяўшы невялічкі «харчовы» крэдыт у «Руска-Кітайскім банку». Каб паднавіць кліенцкую базу і хутчэй пагасіць крэдыт, я вымушаны быў трохі знізіць кошты на скруткі, якія прадаваў. Па наркоцкім асяродку прайшла пагалоска пра чувака, які прадае стаф па 3040 юаняў замест 50 (такі мінімальны кошт у астатніх барыг).
    Я толькі паспеў пагасіць пазыку, ішоў з банка, як на вуліцы ля мяне спыніўся скутар, якім кіраваў кітаец з катастрафічна незапамінальным тварам. Ён працягнуў мне паперку, на якой было накрэмзана, яўна не рускай рукой: «Сядай на гэты скутар, ёсць размова». Скутарыст завёз мяне ажно ў Смалявічы, у кітайскую прамзону, на вялікі пусты
    склад. Пасярод гэтага гулкага памяшкання стаяў столік з тэрмасам і зэдлік, на якім сядзеў стары кітаец. Я падышоў да старога, той пасміхнуўся, кіўнуў і сказаў так: «Звычайна кітайцы папярэджваюць два разы. Але гэта нават пакуль не папярэджанне. Мы ведаем, што ў цябе былі часовыя праблемы, і таму ты быў вымушаны знізіць кошт на рэчы, якімі гандляваў. Але мы заклікаем цябе падумаць пра сваю выгаду, а таксама пра тых, хто гандлюе вакол цябе». Тут ён наліў мне гарбаты з тэрмаса. Гэта была цудоўная японская гарбата, настоеная на лотасе. Ён спытаўся, ці збіраюся я і надалей гандляваць танней, чым усе астатнія, бо гэта яго вельмі турбуе. Я пакланіўся яму і адказаў, што ўсвядоміў ягоную заклапочанасць і ад гэтага моманту буду выстаўляць за скрутак не меней за 50 юаняў. Ён зноўку ветліва пасміхнуўся і пажадаў мне росквіту ў бізнесе і добрага здароўя.
    Тое, што гэта быў сур’ёзны і небяспечны наезд, можна было зразумець толькі па адной маленькай дэтальцы: стары не прапанаваў мне сесці. Ён сядзеў, я стаяў. Але, як ён сказаў, яны мяне не папярэдзілі, а проста выказалі заклапочанасць. Бо кітайскае папярэджанне вартае ста рускіх. I звычайна тых, хто не чуе кітайскіх папярэджанняў, знаходзяць задушанымі ўласпымі кішкамі.
    I вось, калі я зразумеў, што мы да.мовіліся, што пагрозы жыццю няма, калі разняволіўся і ўжо збіраўся развітацца, ён зноўку загаварыў: «Тая справа, якой ты займаешся, вельмі небяспечная для адзіночкі. Адну кволую галінку знішчыць проста, а вось пук такіх галінак можа пераламіць толькі сапраўдны асілак. Табе вельмі шанцуе, але ўдача капрызная паненка. Да таго ж ты чысты сэрцам і не ведаеш, як карыстацца сваёй удачай. Далучайся да нас, сярод сяброў ты хутка дасягнеш багацця і сапраўднай заможнасці». Ён зрабіў паўзу, каб я зразумеў, што ён толькі што прамовіў. Прапанова працаваць на трыяды вельмі рэдкая рэч. Нават кітайцам такую прапанову робяць у выключных выпадках. Кола людзей, задзейнічаных у трыядах, склалася яшчэ сто гадоў назад, ключавыя пазіцыі там перадаюцца нашчадкам у спадчыну, проста прыйсці туды і сказаць, што ты добра
    гандлюеш ці добра страляеш, а таму прэтэндуеш на чалецтва, немагчыма. Бо ты проста нават не знойдзеш, КУДЫ да іх прыйсці. Пра такую прапанову марыць любы мінскі барыга. Бо яна гарантуе бяспеку і дабрабыт. I павагу, дарэчы. Але, калі б я хацеў працаваць на карпарацыю, я ўладкаваўся б у офіс. А трыяды тая ж карпарацыя, толькі з большай адказнасцю за памылкі. I з іх, дарэчы, немагчыма звольніцца.
    Тым больш, стары не ведаў пра маю звышздольнасць, блакітныя вочкі і твар выдатніка, што гарантуюць бяспеку лепей за чалецтва ў трыядах. А таму я вельмі ветліва адмовіўся, сказаўшы, што «воўк можа працаваць толькі ў адзіноце». Дзядуля тады гучна рассмяяўся, сказаўшы, што мая метафара няўдалая, што ваўкі якраз часцяком збіваюцца ў зграі, бо так прасцей паляваць. I што схуднелы, пацёрты жыццём ваўчара гэта, бадай, апошні звер, якога я яму нагадваю. Тады я спытаўся, каго ж я яму нагадваю, калі не ваўка. А ён падумаў і сказаў: «Чырвоную панду». Яшчэ падумаў і дадаў: «Такі ж безабаронны і добры сэрцам». Далося яму гэтае маё сэрца. На развітанне ён сказаў, што яны будуць назіраць за маімі поспехамі. Выглядае, што трыяды саспелі да новай прапановы, ад якой немагчыма адмовіцца.