• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    Малады «Adidas Basics», які суправаджаў мяне сюды, прабег углыб чаёўні і адчыніў урачыстыя двухстворкавыя дзверы. На іх залацістай рысавай паперы танцавалі істоты, у якіх любы чытач рускіх казак беспамылкова пазнаў бы жар-птушак. За дзвярыма была цемра. Мы прайшлі ў яе і праз некалькі метраў запаволіліся. Зрок прызвычайваўся да прыцемку. Мы стаялі пасярод утульнага дворыка са штучным вадаспадам. Стрэхі дамоў тут былі крытыя сапраўднай керамічнай дахоўкай, той самай, назва якой утварае адзін з іерогліфаў слова «мо-ва». На вільчыках месціліся размаляваныя фігуркі бажкоў з фаянсу, уся гэтая прыгажосць загадкава зіхацела ў цемры. Над галавой зноў расхінулася зорнае неба. Толькі кітайцы маглі зладзіць такі цуд на вышыні сямідзесяці метраў над узроўнем горада, у якім з’явіліся зусім нядаўна.
    -	Гэта дом, у якім я вырас, Сярожа, сказаў Чу Лінь вельмі шчыра. Яму шэсцьсот гадоў, ён стаяў у правінцыі Шаньсі. Яго разабралі і па бервяне пераправілі сюды.
    * Тры лічбы азначаюць генерала трыядаў. Ніжэйшыя чыны абазначаюцца дзвюма лічбамі.
    Пры гэтым кожны зэдлік, кожны імбрык, кожны малюнак ці фрагмент каліграфіі на сценах, нават тыя столікі з чаёўні настолькі старыя і каштоўныя, што знаходзяцца пад абаронай кітайскай дзяржавы. I вось, мы без усялякіх праблем пераправілі яго сюды, схавалі ў Чайна-таўне, узнялі на вышыню, зарыентавалі па баках свету і ўзнавілі дакладна ў тым выглядзе, у якім усё гэта было там. А яны кажуць, што кантралююць рух тавараў праз межы, ён рассмяяўся, так лёгка і бесклапотна, быццам быў зусім не тым чалавекам, які імпэтна абражаў рускіх у сваіх з’едлівых развагах.
    Мы прайшлі далей і апынуліся ў вельмі каларытным дамку, падсвечаным дзясяткамі свечак. Дзякуючы іх дрыготкаму святлу, акварэлі на сценах быццам рухаліся. Плылі туманы над гарамі, варушылася лісце скурчаных дрэў на скалах. Мы прайшлі ля ложка, зробленага з вялізнага кавалка адпаліраванага за стагоддзі дрэва, мінулі каменны стол для сямейных трапезаў. Майстар духмянасцяў запаліў палачкі перад алтаром продкаў і хутка запытаўся нешта ў хлопца, які ўвесь гэты час маўкліва ішоў за намі.
    Той прабег наперад, з мяккім шоргатам адчыніў дзверы, патупаў па пакоі і хутка вярнуўся, адказаўшы Майстру з лёгкім паклонам. Чу Лінь з уздыхам растлумачыў.
    Там, за гэтымі дзвярыма, павінна быць рака. Але, зразумела, раку ля парога роднай хаты тут не можам арганізаваць нават мы. Зрэшты, нават арганізаваўшы раку, усю правінцыю Шаньсі сюды не прывалачэш.
    Замест ракі «за парогам» выявіўся даволі сціпла аздоблены пакой: сцены з бамбукавай пляцёнкі, вялікае люстра (навошта яно тут?). Ён таксама асвятляўся толькі свечкамі, а таму збольшага патанаў у сутонні. Пасярэдзіне стаяў нізкі стол, накрыты кітайскімі халоднымі закускамі. Зэдлікаў не было наогул есці трэба было, седзячы на рагожы.
    Любы чалавек, які сабраў грошай на паездку ў той галімы Тайланд... Чу Лінь сапраўды сказаў слова «галімы», ведае, што hot pot гэта калі стравы гатуюцца непасрэдна на месцы, у спецыяльным рондалі.
    Я ўжо прызвычаіўся да таго, што ніякай размовы ў нас няма, што ён кажа, я слухаю і, у лепшым выпадку, згодна мыкаю.
    Але няшмат хто ведае, што hot pot адна з чатырох асноўных адметнасцяў эратычнай кухні Кітая. Смачна есці!
    Ён сеў, падабраўшы ногі, узяў палачкі і пачаў умінаць нарэзаныя на скрылькі агуркі са свінымі вушамі. Я ўгледзеўся і заўважыў, што на стале не было талерак, ежа была шчыльна наваленая проста кучкамі. Болып за тое, стол быццам рухаўся. Калі я ўладкаваўся побач з Майстрам, рухі стала зрабіліся часцейшымі, і толькі тут, з глухім здзіўленнем, я прыкмеціў пасярод страў пры адным з бакоў стала прыгожы дзявочы твар. Вочы былі прымружаныя дзяўчына відавочна саромелася. Чу Лінь заўважыў, што я здрыгануўся, пазнаўшы, што гэта за стол, і яшчэ болей збянтэжыў мяне, падчапіўшы палачкамі нарэзаныя саломкай ананасы, што прыкрывалі дзявочую цыцку. Агаліўся смочак карычневы і напружаны. Мне зрабілася зусім няёмка.
    Чаго не ясі? Грэбуеш дзяўчынай?
    Ён зняў кавалачак манга, які ляжаў ля пупка, і прыгажуня здрыганулася ад козыту. Ейныя вусны кранула ўсмешка ёй было смешна, а мне было дзіўна, дзіўна да страты прытомнасці.
    Я ўзяў палачкі і падчапіў кавалак персіка, няўпэўнена паклаў у рот. Персік быў цёплы дзявочае цела нагрэла яго ўласнай цеплынёй. Яшчэ ён быў з водарам, нават не водарам, а так лёгкі.м адценнем прысмаку маладога налітага цела. Я расціснуў плод языком, загіпнатызавана пазіраючы на яе цыцку адчуванне было хутчэй эратычным, чым гастранамічным. Гэта было як пацалунак пры халодным сэксе, які мы практыкавалі з Іркай.
    Прыгажуня адчула, што да трапезы падключыўся я, і зноў пачала дыхаць часцей і глыбей. Я густа пачырванеў, і, мабыць, адчуўшы, што я саромеюся, перастала саромецца яна. Дзяўчына расплюшчыла вочы і зноў усміхнулася, ужо адрасна мне. Я зняў дольку апельсіна з яе сцягна зноў адчуванне пацалунку ў роце: цёплая сакавітая плоць выбух-
    нула на языку тысячай розных смакаў. He, гэты працэс быў зусім не такім тупа вульгарным, як мне падалося спачатку.
    Я падабраў вінаградзіну з яе пляча і яшчэ адну з шыі. Там, дзе мае палачкі здымалі з яе закускі, агалялася скура. Дзіўная асацыяцыя, але так: гэта было, нібыта я з’ядаў сукенку, якая абараняла яе галізну. Яна глядзела на мяне на ўсе вочы з прагнай цікавасцю. Мабыць, у гэтым дзівацкім рытуале ўпершыню ўдзельнічаў тутэйшы. Я не мог вытрымаць ейнага позірку, але разглядаць яе голае цела таксама здавалася нечым непаважлівым, спажывецкім, жывёльным. Ну і, вядома, я адчуў моцнае сэксуальнае жаданне, што было тым больш вычварэнскім, што побач са мной «з дзяўчыны» еў нейкі хмурны дзядзька пад саракет.
    Давай, давай. He саромейся! камандаваў ён з набітым ротам. Ягоныя губы былі тлустыя ад спажытай ежы. Кожны ўдых спараджаў прагнае сапенне калі б я не памятаў, што ў Кітаі прагнае ядзенне з гучным чвяканнем азначае павагу да кухара (у гэтым выпадку, мабыць, яшчэ і павагу «да стала»), я б падумаў, што ён не вельмі выхаваны чалавек.
    Тут дзверы грукнулі і ў памяшканне ўвайшоў цікавы тып. Асоба сумесь рэкламы «Hummer» ды «Camelot». Валасы стрыжаныя пад «бокс», шышкаваты лоб з выразнымі надброўнымі дугамі. Скулы як у вінтажнага акцёра Арнольда Шварцэнэгера. Апрануты быў у камуфляж, пад якім тапырыліся мускулы. Усё ягонае цела было быццам складзенае з каранёў дрэў-волатаў такім ссохла-перакачаным быў дзядзька. Самае галоўнае, ён быў мясцовым! Рускім! HE кітайцам. I вось, калі гэты тып зайшоў, Майстар духмянасцяў суха кіўнуў у ягоны бок. Але праз секунду ўзняўся і нізка пакланіўся люстру, што вісела на сцяне. А той, камуфляжны, заняў варту справа ад люстра і ператварыўся ў статую.
    З’яўленне трэцяй асобы, якая не ўдзельнічала ў нашай вячэры, яшчэ больш засмуціла мяне. Я адклаў палачкі і запытаўся:
    А праўду кажуць, што ўвесь наркатрафік у мінскіх трыядах кантралюе нейкая Цётка?
    Чу Лінь падняў галаву ад ежы і гучна засмяяўся. На мой густ, смяяўся ён трохі даўжэй, чым таго вымагала прыстойнасць. Страшны камуфляжны, дарэчы, парушыў нерухомасць і таксама ўсміхнуўся. У ягоным роце мільганула сталёвая фікса. Гэтая цаца, мабыць, патрэбная яму, каб прасцей было перагрызаць жылы ворагам, якіх ён не здолеў задушыць голымі рукамі.
    Гаспадар заўважыў, што я скончыў есці. Некалькі секундаў ён засяроджана калупаўся ў роце, потым будзённым тонам запытаўся, кіўнуўшы на дзяўчыну:
    Будзеш яе?
    У сэнсе? перапытаў я.
    Ён ачысціў ніз жывата красуні ад страў і зняважлівым рухам, нібы ляльцы, развёў у бакі яе ногі. Дзяўчына зноўку прымружыла вочы.
    Вячэра па рытуале hot pot звычайна канчаецца тым, што ўсе ўдзельнікі па чарзе выказваюць падзяку гаспадыні. Госці першымі.
    He, не! я спалохана замахаў рукамі.
    Што такое? жорстка запытаўся ён. Табе не спадабаўся пачастунак?
    He, мне было смачна, паспяшаўся запэўніць я.
    Табе не спадабалася дзяўчына? з націскам удакладніў ён.
    He! Яна вельмі прыгожая, я хацеў неяк выказаць пашану да яе прыгажосці і пакланіўся, але яна як заплюшчыла вочы, калі ён пачаў мне яе прапаноўваць, так і трымала іх заплюшчанымі.
    Дык у чым рэч? ён зноў узяў той пракурорскі тон, якім пачынаў сустрэчу. Табе спадабалася ежа. Табе спадабалася дзяўчына. У чым рэч? Ты імпатэнт, Сярожа? Мо прынесці змяінай настойкі?
    Я вінавата маўчаў. Ён чакаў адказу.
    Ну проста... Няёмка. Мы з ёй незнаёмыя. Як можна так?
    А, дык вы з ёй незнаёмыя! працягнуў ён і хутка павярнуўся да люстра, нібыта кажучы таму: бачыш, які дзі-
    вак гэты тутэйшы! Бачыш, які ён цнатлівец! Між тым уголас ён прамовіў: А мне падавалася, што вы тут, быццам тыя трусы, суяце адно аднаму ва ўсе дзіркі, у якія толькі можна засунуць! I што гэта ў вас нешта накшталт філасофіі! Хіба не?
    Я маўчаў, але камуфляжны яму ціха сказаў нешта пакітайску. Той, пачуўшы гэтыя словы, рэзка змяніў лінію. Чу Лінь клікнуў, з-за дзвярэй вяла-спалоханай хадой выйшаў малады «Adidas Basics». Майстар працягнуў яму палачкі, якімі сам еў. Маладзён зрабіў дзіўнае: ён усунуў палачкі сабе ў поздры, стаў на калені і абапёрся на кулакі, нахіліўшыся наперад. Ён зрабіўся падобны да егіпецкага сфінкса, у якога з носа раптам пачалі расці біўні. Зрабіўшы гэта, праваднік заплюшчыў вочы і ўвесь неяк сцяўся, быццам чакаючы ўдару.
    -	Знаёмся, сказаў ён мне, зневажальна паказаўшы на маладога. Гэта Цынь. Ён сорак дзевяць*, салдат, сіні ліхтар, учора атрымаў заданне. Ён мусіў вудой сарваць з цябе заплечнік, у які мы паклалі вельмі каштоўную для нас рэч. 3 нейкай прычыны ён не здолеў гэтага зрабіць. А пацярпеўшы паразу, ён, замест таго каб выцягнуць пісталет, падысці да цябе і адняць наш скарб, скочыў на матацыкл і проста з’ехаў. Ён павёў сябе як баязлівец. Такая правіна не можа быць дараваная і караецца смерцю. Але ён часткова выправіў сітуацыю. Ён высачыў цябе і прывёў сюды. Цяпер уласна выбар.
    Майстар духмянасцяў падняў над галавой рукі, сціснутыя ў кулакі. Пачуўся хруст у суставах.
    -	Першы варыянт. Зараз мы едзем да цябе. У тваю кватэру ў Зялёным Лузе, на вуліцы Коласа. Там ты перадаеш нам тую рэч, якая табе не належыць. I тады Цынь застаецца жыць. Другі варыянт. Ты адмаўляешся зараз ехаць са мной у тваю кватэру ў Зялёным Лузе, на вуліцы Коласа. Што мы будзем рабіць з табой, пакуль ты не вернеш рэч, што належыць нам, я раскажу пазней. Пакуль я патлумачу табе, што гэты твой крок зробіць з Цынем. Глядзі!